Верашчака
485 subscribers
8.41K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МіфыЛегендыБеларусі

Вужыны Кароль у ТРЦ Галерэя

Прыемна, што ў дэкарацыях гандлёвых цэнтраў выкарыстоўваюць персанажаў нашай беларускай міфалогіі.

Сапраўды, навошта нам кітайскія драконы ды змеі, калі ў нас свае цмокі, вужыныя каралі ды яшчэ шмат якіх дзівосных істот існуе!

Ну і за агучку на беларускай мове асобная падзяка арганізатарам гэтага цуда!
#КухняБеларусі

Печаная галёнка

Прадукты:
● галёнка,
● соль,
● перац,
● часнок,
● хрэн,
● лопух.

Гатаванне

Галёнку нацерці соллю, молатым перцам, зрабіць праколы вузкім нажом і набіць у праколы па ½ зубка часнаку з усіх бакоў. Летам можна абкласці свежай пятрушкай і кропам.

Усё загарнуць у лісты хрэну, а па верху – у лопух альбо фальгу. Лісты варта абкруціць ніткай, а фальгу пасціскаць, каб не дапусціць пустотаў ля мяса.

Запякаць у печы каля 3–4 гадзін альбо закапаць у прагарэлае вогнішча да раніцы.

Есці ці з кіслай капустай, ці з салатай з любой свежай гародніны
«4. Духоўная культура нацыі, як вядома, уяўляе сабой іерархічную сістэму з шматлікіх структурных узроўняў, у аснове якой ляжыць нацыянальная мова, гэты, па выразу Хайдэгера, дом нашага духоўнага быцця. Усе без выключэння больш канкрэтныя формы духоўнай культуры народа, калі гэта культура сапраўды створана народам, а не запазычана ці тым болей навязана сазне, рэалізуюцца, пачынаючы з мастацкай літаратуры і канчаючы рэлігіяй, толькі праз нацыянальную мову. Больш таго, мова як сродак рэалізацыі духоўнай культуры, актыўна ўплывае і на культуру матэрыяльную (сацыя-лінгвістычная канцэпцыя Сэпіра-Уорфа). Як чалавек гавора, так бачыць і гэтак жа сама і дзейнічае. Перш чым зрабіць матэрыяльную рэч, чалавек стварае яе ідэальную мадэль у сваёй галаве (Маркс), а гэтая мадэль рэалізуецца і маркіруецца толькі пры дапамозе мовы, гэтай матэрыялізаванай формы свядомасці. Менавіта праз мову духоўная культура ўплывае такім жа творча-актыўным чынам і на эканоміку, пра што пісаў памянёны ўжо Макс Вэбэр. Наогул, зноў такі як паасобны індывід становіцца асобай і можа далей развіваць сваю індывідуальную свядомасць толькі навучыўшыся гаварыць, так і грамадства, народ рэалізуе сваю калектыўную нацыянальную самасвядомасць таксама праз нацыянальную мову. Гэта асабліва істотна для аўтахтонных народаў, сфарміраваных на зыходнай сваёй тэрыторыі і не згубіўшых яшчэ свае падсвядомыя этнічныя і гістарычныя карані (Злучаныя Штаты і лацінская Амэрыка стварылі свае сацыяльныя формы і нацыянальныя дзяржавы на базе хаатычна перамешаных культур народаў-перасяленцаў і абломкаў індзейскіх культур і таму тут не могуць служыць адпаведным прыкладам). Мова, такім чынам, аказваецца адным з найгалоўнейшых элементаў нацыянальнай культуры наогул, адпаведна выступаючы таксама і найважнейшым фактарам захавання дзяржаўнага суверэнітэту. Нездарма ж у Бібліі з вельмі глыбокім сэнсам гаворыцца пра стварэнне Госпадам Богам менавіта розных нацыянальных моў, каб перашкодзіць забыўшым Бога людзям будаваць ўсялякага роду вавілонскія вежы ў выглядзе “інтэрнацыянальных грамадстваў” альбо глабальных каланіяльна-фінансавых імперый

«Нацыянальная культура і суверэнітэт (кароткія тэзісы)» Мікола Крукоўскі

#філасофія
#культуралогія
#беларуская_думка
#МоваНашаРодная

З якімі вынікамі інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа прыйшоў да свайго 95-годдзя?

Раю пачытаць гэты матэрыял тым, каго хвалюе лёс беларускай мовы і хто цікавіцца, што робіцца з боку дзяржавы дзеля яе вывучэння і захавання.

Праўда, тут пра захаванне яе ў слоўніках і манаграфіях, але ж і гэта праца важная і патрэбная. Самае файнае, што ў ёй актыўна ўдзельнічае і моладзь.

Чытайце тут

https://zviazda.by/be/news/20241205/1733410763-z-yakim-vynikam-instytut-movaznaustva-imya-yakuba-kolasa-pryyshou-da
#ДумкіЎслых

https://yangx.top/Gigin_Vadim/3111

О як, будзем пераабувацца? 😁 Згодны з Марзалюком у гэтым відэа амаль цалкам. Са свайго боку мог бы толькі некалькі момантаў дадаць:
1. Каліноўскі, і нават ніхто іншы ў той час, у тых умовах не мог агучваць ідэі нацыянальнай беларускай дзяржавы. Для гэтага не было базы. Беларуская адраджэнне толькі пачыналася.
2. Варта яшчэ было б узгадаць і пра іншых вядомых удзельнікаў паўстання і іх унёсак у беларускую культуру і справы для беларускага народа. А таксама іх прыхільнасць да рэвалюцыйных ідэй, многія з іх засталіся ім вернымі, нават па-за межамі радзімы.

Правільна, павінна быць аб'ектыўная дыскусія пра любыя гістарычныя падзеі. А не маханне шашкай Азаронка 😁 ды падзел на чорнае і белае.
#ДумкіЎслых

☝️ У адным з чатаў прачытала пра мову Сірыі і міжволі працягваюцца паралелі і прыходзяць думкі....

Чаму нашы дзеячы беларускага адраджэння, нашыя літаратурныя класікі, нашы навукоўцы заўсёды першай справай клапаціліся пра захаванне беларускай мовы, нават у той час, калі яна яшчэ была асноўнай мовай паўсядзённых зносін большасці насельніцтва?

Бо яны выдатна разумелі, што гісторыя кожнай нацыі — гэта, перш за ўсё, гісторыя культуры. Першаэлементам культуры і нацыі, яе падмуркам з’яўляецца мова. Успомнім, што менавіта мова адыграла вырашальную ролю ў стварэнні беларускай дзяржаўнасці.

 І вось што з гэтай нагоды казаў Уладзімір Караткевіч: «Нямы той чалавек, які забыў мову продкаў і не можа ёй спаўна выліць сваю душу, выявіць сябе... І калі ўбіць сабе ў галаву цалкам дурную думку, што ў нейкім далёкім будучым цябе (г. зн. роднай мовы. — В. А.) не будзе, то... нашто мне такая будучыня. Тут ужо на цвярозы розум трэба думаць, а што нам рабіць?»

 «Не кідайце мовы сваёй, каб не ўмёрлі» Ф.Багушэвіч
.
#ЗУспамінаў
#ГісторыяБеларусі

З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб сваім жыцці ў Віцебску ў 1830-1840-х гг.

Так Маркс заканчвае сваё апавяданне пра Віцебск:

"Еще одно слово. Витебск – это Эльдорадо Белоруссии. Что же делалось окрест его, на то лучше ответит белорусская же поговорка: 
Авой як кепска (плохо) 
Коло Вицебска. 
А коло Орши 
Так еще горши; 
А там, у Миньску – 
Совсим по-свинску. 


Енисейск 1887 г., апр[еля] 17 М. Маркс "
Forwarded from Звязда
Беларуская выцінанка — аб’ект нематэрыяльнай сусветнай спадчыны

Днямі беларуская выцінанка ўключана ў спіс ЮНЕСКА як аб’ект нематэрыяльнай сусветнай спадчыны.

«Выцінанка, як і саломка, — гэта культура нацыі», — гаворыць старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута.

І ўжо не верыцца, што выцінанкі і саломка, якая таксама ўнесена ў спіс ЮНЕСКА, былі практычна цалкам забытыя альбо змянілі свой характар.

Так, работа з саломкай, раней звязаная са жнівом, пачала развівацца на зусім іншай аснове. А пра выцінанку яшчэ 30 гадоў таму, калі б запыталіся ў гараджан, што гэта такое, многія наогул бы не згадалі.

І вось феномен гэтага мастацтва: яно адрадзілася на нашых вачах і дасягнула такога ўзроўню, што яго прызнаў сусвет.

zviazda.by
#МузыкаБеларусі

Цікавыя факты

Паланэз Агінскага , таксама «Развітанне з Радзімай» ( аўтарскае абазначэнне — Паланэз № 13 ) — паланэз ля мінор , напісаны кампазітарам Міхаілам Агінскім .

Паланез быў напісаны ў 1794 годзе, як мяркуецца, у маёнтку Залессе недалёка ад Смаргоні (цяпер Гродзенская вобласць)

Адзін з самых вядомых паланэзаў. Лічыцца, што Агінскі напісаў гэты твор, пакідаючы Рэч Паспалітую пасля падаўлення расійскімі войскамі паўстання Касцюшкі , у якім ён браў удзел.

Фрагмент шостага такту з паланеза быў размешчаны на банкноце наміналам 50 беларускіх рублёў 2009 года.

У маскоўскім метрапалітэне да 2017 года пачатковыя такты паланэза Агінскага гучалі пры спробе неаплачанага праходу праз турнікеты тыпу АКП - 73М

"Паланэз Агінскага" разглядаўся як варыянт дзяржаўнага гімна Беларусі , аднак, на думку дзяржаўнай камісіі, якая адхіліла гэты варыянт, ён занадта складаны для выканання і разумення ў якасці афіцыйнага гімна. Па іншых звестках, камісію збянтэжылі польскія канатацыі слова «паланэз» 
Forwarded from Верашчака
Учора вы былі захоплены абмеркаваннем Паланэзу, што я вырашыла паўтарыць..

Прапаную некалькі варыянтаў для параўнання ў выкананні Песняроў. Які, на ваш погляд, гучыць лепш?

На беларускай мове
https://youtu.be/o-7cNpLH1_4?si=zI61165h12ALY-gj

На польскай мове
https://youtu.be/DNpR5JN1UUM?si=JJ9Z4rrRTifXTxgi

На рускай мове
https://youtu.be/QMyAgaZ_IxM?si=iyJtkBBzeGIdGv6p

На украінскай мове
https://youtu.be/BlEp39Vl7IA?si=2YcNHXNfV9fM3Hed

❤️ І ўсё ж, гэта найпрыгажэйшая мелодыя з усіх, што гучалі на нашай зямлі! Згодны?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хутка з'явіцца новая беларуская песня. Абяцае быць мілай і цёплай

Фолк група Дабранач у тыкток
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня ўсім!
І наогул, усяго добрага!
#КухняБеларусі

Пірог са шчаўем

Склад:
● пшанічная мука (2 кг),
● малако хатняе (1 л),
● дрожджы (50 г),
● маргарын (125 г),
● разынкі,
● соль (½ ч. л.),
● цукар (1 шклянка),
● алей (100–150 г),
● шчаўе,
● цукар,
● пучок мяты,
● яйка.

Гатаванне
У муцэ зрабіць паглыбленне, наліць туды разведзеныя ў цёплым малацэ дрожджы, размяшаць з мукой да смятанападобнай масы і даць падысці цесту. Затым растапіць маргарын у малацэ, якое засталося, і гарачым (каб вытрымлівалі рукі) уліць у рошчыну, дадаць соль, цукар, ванілін, разынкі і вымесіць цеста. Даць падысці 2 разы.

Замясіць некрутое цеста, пасля таго як яно падымецца, падзяліць яго на дзве роўныя часткі і раскачаць па памеры бляхі. Выкласці адзін пласт цеста, зрабіўшы невялікі борцік.

Для начыння вымытае і высушанае шчаўе наразаць, злёгку пасыпаць цукрам, дадаць пучок дробна нарэзанай мяты і перамінаць рукамі, каб шчаўе злёгку пусціла сок. Выкласці начынне на цеста, закрыць другім пластом і зашчыпаць краі.

Выпякаць у духоўцы да атрымання румянай скарыначкі.
Карчма ў Свіры
2024 і 1917 год

У савецкі час тут размяшчалася паліклініка. Асаблівая разынка гэтага будынка — унікальныя разныя дзверы. Пра іх мы ўжо рабілі пост.

#сучаснасцьvsмінуласць
Фантастычна прыгожыя дзверы ў мястэчку Свір!

Верагодна, яны аздаблялі ганак карчмы яшчэ з часоў, калі тая была драўлянай. Майстар невядомы