#ЗробленаЎБеларусі
Мы не робім тут рэкламу за грошы, мы паказваем тое, што падабаецца нам.
Калядная крама на Верашчацы ўжо не першы раз. Але ж як такое не паказваць!?
Акаунт у Інстаграм https://www.instagram.com/xmas.by?igsh=MTBoZGgwd2ltN28zcA==

Forwarded from Палявая пошта
#Віцебск, від Ратушнай плошчы
1952 / 2024
Цікавы стары здымак, на якім ужо няма Васкрасенскай царквы (зруйнавана ў 1936 г.), але яшчэ стаяць рэшткі касьцёла св.Антонія Падуанскага (разбураны ў 1961 г.)
Праваслаўны храм адбудавалі на гістарычным месцы ў наш час. Чарга за каталіцкім, як бачым, месца для яго таксама маецца.
Калісь быў распрацаваны план аднаўленьня касьцёла, які, на жаль, пакуль што застаецца на паперы...
(крыніца: fb Viktor Borisenkov)

#МоваНашаРодная
Навукоўцы лічаць, што трапіць у нашу мову гэта слова магло непасрэдна з літоўскай, дзе bingùs абазначае прыгожы, выкармлены, прадстаўнічы, ці лацінскай – pingius абазначае тлусты. Прыметнік пекны вядомы і іншым славянскім мовам: чэшскай – рĕkný, славацкай – реkný, лужыцкай – рĕknу.
У старабеларускай мове пенкный, пекный, пиенкный (прыгожы) i пекность, пенкность, пякность, пянктность (прыгажосць) вядомыя з ХVІ стагоддзя.
Шырока ўжывалася яно ў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя: «Што мне пекны Парыж…» (В. Дунін-Марцінкевіч), «Выйшаў хлопец з той дубровы, Хлопец пекны, стройны гэткі». (Я. Купала).
У 20-я гады ХХ стагоддзя М. Байкоў і В. Ластоўскі ўключылі іх у нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы. Аднак з 19З0-х гэтыя самабытныя лексічныя адзінкі з празрыстай унутранай формай і сталай моўнай традыцыяй пачалі выцясняцца больш нейтральнымі па сваім ацэначным значэнні. І вось ужо сёння складальнікі лексікаграфічных даведнікаў пачатку ХХІ стагоддзя не ўключаюць пекны і пекната ў слоўнікі.
Крыніца

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
Сухараўскі Сёгун абяцае паказваць нам Японію па-беларуску!
Гэта прыемна і файна!
https://www.tiktok.com/@sucharauskishogun?_t=8s0qYTSmYxJ&_r=1

#ЗУспамінаў
#РазважанніПраГісторыю
З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб сваім жыцці ў Віцебску ў 1830-1840-х гг.
Пра паўстанне 1831 г., вачамі "паляка":
"Между тем, в конце 30 года вспыхнуло восстание в Варшаве, и полки один за другим потянулись чрез Витебск на запад. Генерал-губернатор кн. Хованский издал прокламацию к жителям Витебской и Могилевской губернии. В ней, между прочим, было сказано, что эти жители всегда были преданы России и верно служили ей, и потому он надеется, что они окажутся теперь и пребудут впредь такими же. Трудно определить, сколько правды было в этих словах и сколько проку в этих надеждах. Солидарности-то между помещиками польского происхождения и белорусскими крестьянами не было никакой, и последним жутко было жить на свете в настоящую минуту. Как и прежде при польском правлении Конституция 3 мая их не коснулась, и они про нее не слыхали, но жалованные русские помещики и их управляющие довели крепостное право до nec plus ultra46, до таких пределов, про какие полякам прежде и не снилось. Более надежды можно было полагать на инертность забитого и отупленного состояния крестьян и на то, что польские помещики все без исключения были тарговичане и боялись каких бы то ни было либеральных идей хуже огня. Среди белорусского народа тогда не могло быть никаких революционных движений. Иное дело там, где народонаселение было смешанное, например, с латышами, которые помнили прежнюю свою жизнь и не могли еще позабыть тех притеснений, которым они подвергались при каждом движении русских войск, начиная с древнейшего похода Меньшикова и особенно Шереметьева при Петре Великом, с тогдашними фуражировками, набором клеперов и «чухонских девок». И в самом деле, в Динабургском уезде были вспышки, но не более как вспышки, и вдобавок нисколько не страшные и вполне ничтожные.
Я твердо помню причитание белорусской крестьянки над колыбелью сына:
«Авой, авой, дзяцюк ты мой! Не на радосць, не к счасцью ты родзився!»
Як бачым, сялянам беларускіх губерній была незразумелай гэта барацьба, і яны яе не падтрымалі.
А што паны, што новыя рускія дваране ў адносінах да сялян былі па сутнасці аднолькавымі.

#ДумкіЎслых
Ведаеце што мне не падабаецца і што мяне турбуе? Тое, што на сённяшні дзень "беларусізацыяй" займаюцца людзі, якія самі ні беларускую мову дасканала не ведаюць, ні граматыкай не валодаюць...
Нехта скажа, што калі спецыялістам да гэтага няма дзела, то няхай хоць так. Толькі па мне, лепш ніяк чым абы-як!
Спытаеце, што ж рабіць, калі мовазнаўцы і прафесіяналы ніякага кантэнту на беларускай мове не выдаюць, а глядзець і слухаць хочацца? Усё проста, ствараць кантэнт трэба ў той сферы, у якой вы спецыяліст.
Па-беларуску можна не толькі пра мову, літаратуру і культуру расказваць. Раскажыце пра свае захапленні, пра сваё жыцё, пра сваю працу. Пра ўсё тое, пра што іншыя на розных мовах свету расказваюць. Чаго вы ўсе да тэмы мовы прычапіліся!? А ў выніку ад такога кантэнта, калі слаба адукаваны чалавек пачынае іншых вучыць, адна шкода толькі атрымліваецца!
Зоя С

Forwarded from Мой родны гук
🔥 Німона ў агульным доступе!
Запрашаем паглядзець наш першы паўнавартасны дубляж!
🎬 Глядзець анлайн: https://anibel.net/cinema/Nimona?tg
👀 Трэйлер: https://youtu.be/gceDmzDv3uo
Сюжэт: У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў.
Дубляж Німоны — гэта наш эксперымент, які дакладна ўдаўся. На яго сышло шмат высілкаў і часу. Таму мы будзем вельмі ўдзячныя вам за фідбэк і распаўсюд 🥰

#КухняБеларусі
Браслаўскі лінь, запечаны з морквай і цытрынай
Прадукты:
● лінь,
● морква,
● цытрына,
● соль,
● сумесь прыпраў (молаты белы і духмяны перац, каляндра, молаты лаўровы ліст, імбір, цыбуля сушаная, насенне гарчыцы, чабор і кроп).
Гатаванне
Пачысціць ліня і вытрыбушыць. На патэльні абсмажыць моркву напалову. Напалову прыгатаваную моркву выкарыстоўваць як начынне для ліня. Гэтак жа ў ліня пакласці тоўстае паўкола цытрыны.
Звонку абсыпаць і нацерці рыбу соллю. Пасля чаго багата абсыпаць рыбу з усіх бакоў сумессю прыправ: молаты белы і духмяны перац, каляндра, молаты лаўровы ліст, імбір, цыбуля сушаная, насенне гарчыцы, чабор і кроп. Даць пастаяць 10–20 хвілін.
Раскласці рыбу на рашотку і паставіць на гарачы мангал. Старацца пераварочваць рыбу мінімальна. Прапякаць грунтоўна, але каб не падгарэла. Здымаць з вуглёў па гатоўнасці.

9 снежня 1922 года адкрыўся Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.
Заснаваны ў 1920 годзе па ініцыятыве археолага Ю. Ядкоўскага і рашэнню павятовага рэўкама.
У гады Вялікай Айчыннай вайны разрабаваны акупантамі, адноўлены ў 1945 г.
Мае 23 экспазіцыйныя залы, 2 выставачныя залы. Экспануюцца матэрыялы археалагічных раскопак на Замкавай гары ў Гродне, знаходкі з Ваўкавыскага, Індурскага і Турэйскага гарадзішчаў XI-XII стст., калекцыі манет XVI-XVII стст., зброі XI-XX стст., беларускіх нацыянальных музычных інструментаў, этнаграфічны матэрыял XVII-XХ ст. (узоры ткацтва, вышыўкі, разьбы па дрэве і г.д.), прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іншае.

#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура
9 снежня 1891 года нарадзіўся (г. Мінск) Максім Багдановіч, беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы новага часу.
Разам з Я. Купалам стаў заснавальнікам пейзажнай і інтымнай лірыкі, першым у беларускай літаратуры звярнуўся да урбаністычных матываў. Аўтар зборніка вершаў "Вянок", фальклорна-рамантычных паэм "Максім і Магдалена", "Страцім-лебедзь" і інш.
На беларускую мову пераклаў Гарацыя, Авідзія, Ф.Шылера, Г.Гейне, А.Пушкіна.
Выдаўшы адзін прыжыццёвы зборнік "Вянок" ён ўвайшоў ў залаты фонд беларускай культуры.🌟
Духаўздымная "Пагоня", робіць яго імя несмяротным і ставіць у шэраг найталенавіцейшых сыноў Айчыны!
Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.🔥