Верашчака
485 subscribers
8.41K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі! Як настрой?

Вясёлай пятніцы ўсім!
#КухняБеларусі

Вішнёўка

Прадукты:
● вада (2 л),
● вішні (0,5 кг),
● манныя крупы (100 г),
● цукар (па смаку).

Гатаванне
Давесці ваду да кіпення, пакласці ў яе вішні. Як толькі вада з вішнямі пачне закіпаць, дадаць туды, памешваючы, манную крупу і цукар па смаку.

Смачнага!
#Падарожжа
#ГісторыяВКЛ

Брэсцкая крэпасць

Хоць яна больш вядомая сваім гераічным супраціўленнем падчас Другой сусветнай вайны, крэпасць таксама звязана з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.

На месцы крэпасці некалі знаходзіўся замак, які служыў важным абарончым пунктам на заходніх рубяжах Вялікага Княства Літоўскага. Месца, дзе знаходзіцца крэпасць захоўвае ў сабе мноства гістарычных эпізодаў, пачынаючы ад сярэднявечных бітваў да дыпламатычных перамоваў.

Гістарычная нататка: у 1596 годзе ў Берасцейскім замку была заключана Брэсцкая унія паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі.
#МоваНашаРодная

Распаўсюджанне літоўскай мовы на тэрыторыі ВКЛ паводле даследванняў літоўскага гісторыка.

👉 Для мяне цікава мапа 20-га стагоддзя. Па ёй бачна, што Вільня - беларускі горад! 🤷🏻‍♀️

Крыніца матэрыяла тут
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Апытанка ад Ільі Шынкарэнка

Супрацоўнік Мак.бай красаўчык! Наш чалавек!

https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=8ry9mZB6enP&_r=1
Forwarded from BELTA
💥Легендарная киноверсия "Отверженных" Виктора Гюго вышла на VOKA в белорусской озвучке
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6 снежня 1800 года ў Крывічах нарадзіўся Язэп Ходзька — геадэзіст, географ.

Прадстаўнік славутай сям'і Ходзькаў. Атрымаў ад бацькоў выдатную адукацыю, пазней вучыўся ў Віленскім ўніверсітэце, які скончыў у 1821 г. Займаўся ў асноўным астраноміяй і геадэзіяй.

Каб пазбегнуць арышту за ўдзел у таварыстве філаматаў, паступіў на службу ў расійскую армію, дзе быў залічаны ў Корпус ваенных тапографаў.

З-за сувязі Ходзькі з лідарамі паўстання 1830-1831 гадоў, яго накіравалі на правядзенне тапаграфічных работ на Поўдні. З 1839 служыў на Каўказе. Пісаў працы па геадэзіі і вайсковай тапаграфіі.

Адзін з аб'ектаў ЮНЭСКА ў Беларусі, Дуга Струвэ, пачаўся з градусных вымярэнняў, якія выканаў уласна Язэп Ходзька. Сучасныя даследчыкі мяркуюць, што менавіта побач з Крывічамі быў першы геадэзічны пункт на тэрыторыі Беларусі, які ўдалося зафіксаваць. У гонар Язэпа Ходзькі ў яго родных Крывічах усталяваны камень з памятнай дошкай.
#ЗУспамінаў
#ГісторыяБеларусі
#КанфесійныяПытанніВКЛ

З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб сваім жыцці ў Віцебску ў 1830-1840-х гг.

Пра складанасці перакладу, вачамі "паляка":

"Самым ярым борцом со священниками выступил полковник Виссарион Савич Комаров, воспетый Сенковским в повести «Висяша и фея», бывший после губернским витебским люстратором казенных имуществ и женившийся потом в третий раз на жене Клингера-Тришки. Как наторелый крючкодей он так ловко громил расходившихся  попов, что сам Полоцкий епископ смиренно глотал пилюли, предписываемые ему этим заступником православия и гонителем унии. Это был господин с огромнейшим задатком энергии, тяжко ложившейся не только на несчастных крепостных, но даже и на собственное его семейство. 
Однажды кормилица младшего сына его Виктора, бывшая униатка, молилась как умела, и он услышал слова "ани жадной речи". Это взбесило его, как кощунство над молитвою. 
– Послушайте, послушайте только, какую эта безумная несет ахинею! – обратился он ко мне в присутствии своих более взрослых детей. 
Оказалось, что кормилица читала десятую заповедь, полагая, что это молитва, и читала так, как ее выучил униатский священник, а именно: «Не пожелай жены ближнего твоего, ани жадной речи (и никакой вещи) его».
 – Слышите, что это такое? Какое жадной речи, когда там сказано не ближнего, а искреннего твоего, и потом уж ни дома ближнего твоего, ни села его, ни раба его, ни рабыни его, ни…"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі

Сёння мая замоўненая цішотка прыехала.
Вышывала ўсё рукамі майстрыца з Вілейкі Ількевіч Ларыса

У Інстаграм https://www.instagram.com/ilkevichlarisa?igsh=ODVlOTA1aXdzNTls
🆕 Чарговая навінка ад Выдавецкага дома «Звязда»

«Радзімазнаўства»: з гісторыі беларускіх тапонімаў
Васіль Шур


На старонках кнігі доктара філалагічных навук прафесара Васіля Шура ў даступнай форме расказваецца пра разнастайныя анамастычныя назвы Беларусі. Аўтар спрабуе раскрыць лінгвакультуралагічны код некаторых уласных імёнаў.

Выданне будзе цікавае як для спецыялістаў-філолагаў, так і для шырокага кола чытачоў.

📌 Гэтае выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга» і інтэрнэт-краме «Оз.бай»

📌 Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».

Кошт 1 асобніка - 33,72 руб.

Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.
Не кармі вадаплаўных птушак хлебам

Хлеб для вадаплаўных птушак – нездаровая ежа. Гэта тое ж самае, калі б чалавек еў толькі фаст-фуд. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. Хлеб дае адчуванне сытасці, але не спрыяе нармальнай жыццядзейнасці птушкі, і можа прывесці да залішняй вагі, разладжання страўніка і іншых праблемаў.

🦠 А некаторыя людзі спецыяльна нясуць з дому стары цвілы хлеб, які чамусьці выкінуць шкада, мяркуючы, што робяць добрую справу для птушак. Ні ў якім разе так рабіць нельга! Цвілы хлеб можа выклікаць аспергілёз, смяротнае захворванне лёгкіх, якое можа вынішчыць усю чараду качак альбо іншых вадаплаўных птушак.

🦆 Дзікія качкі і іншыя вадаплаўныя птушкі могуць пражыць больш доўгае і здаровае жыццё, калі будуць харчавацца натуральнай ежай – воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі, а не тым, што кідаюць ім людзі.

Падкормліваць вадаплаўных варта толькі пры моцных маразах, калі некалькі дзён трымаецца тэмпература -15 і ніжэй, а птушкі не зляцелі. Можна пачаставаць іх аўсянымі шматкамі, насыпаць уздоўж берага каля вады або лепш на мелкаводдзі ячменю або пшаніцы.

Падзяліся гэтым допісам, каб больш людзей зразумела, што карміць вадаплаўных птушак хлебам нельга. Лепш проста назіраць і любавацца імі.

Ілюстрацыя Paulina Punki Michalska / punkidrawsstuff са старонкі Ośrodek Jelonki, Facebook.
#МоваНашаРодная

Рэакцыя на беларускамоўны сторыс ад расіянкі.

І тым больш крыўдна ад беларусаў чуць пра тое, што беларуская мова ім не патрэбная. А чым вы людзей уражваць будзеце, дурынды!?