Верашчака
485 subscribers
8.58K photos
1.39K videos
5 files
2.21K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Ілья Шынкарэнка на шпацыры з апытанкай.
На гэты раз весялей, мінулым разам хлопец ледзь не задыхнуўся!))

Крыніца відэа ў тыкток
Меандры – выгібы рэчышча ракі – гэта не толькі прыродная прыгажосць.

💧 Меандры запавольваюць рух вады і павялічваюць працягласць ракі. Па рацэ, якую пераўтварылі ў канал, вада сплывае хутка, не затрымліваючыся, а па звілістым рэчышчы вада цячэ марудна – гэта дапамагае зменшыць негатыўныя наступствы палаводдзяў, пікі паводак, іх інтэнсіўнасць і ўрон ад іх.

Калі аднавіць меандры рэк, якія былі ператвораны ў каналы, можна павялічыць воднасць рэгіёну, прадухіліць засухі, палепшыць якасць вады, захаваць біяразнастайнасць. 💙

Дзікія рэкі могуць дапамагчы змякчыць наступствы змены клімату, калі захоўваць іх у натуральным стане.

📷 Выява з сайта aquaportail.com

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔💔💔Трапілася такая вось сумная і прыгожая песня, проста сэрца наскрозь!
Дзялюся з вамі, упэўнена, што раўнадушных не будзе.

https://www.tiktok.com/@archivveske?_t=8rw5pGyqwC7&_r=1
📙 "Янка робіць выцінанку"

Сёння 4 снежня беларускую выцінанку ўключылі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 🔥🔥🔥

👉 А тым часам у выдавецтве "Паперус" выйшла кніга вершаў для дзяцей Любові Сівуравай "Янка робіць выцінанку", аздобленая выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой.

Кнігу можна не толькі пачытаць, але паводле прапанаваных схемаў, самастойна навучыцца рабіць выцінанкі.

❗️Арыгінальная кніга стане добрым калядным падарункам!

👉Замовіць тут
Forwarded from STROJ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Падзея!

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня добрым людзям!
#КухняБеларусі

Капуста ў вілках па-старабеларуску

Прадукты:
● капуста белакачанная,
● вада (10 л),
● соль (500 г),
● лаўровы ліст, корань хрэна, перац чорны, перац духмяны.

Гатаванне
Існуе некалькі асноўных спосабаў квасіць капусту ў хатніх умовах, але вельмі рэдка карыстаюцца старадаўнім рэцэптам квашання капусты, разрэзанай на чвэртачкі, палоўкі, і нават цэлымі качанамі. Для засолкі выбіраюць познія гатункі капусты. Вілкі капусты павінны быць з белым, сакавітым і храбусткім лісцем. Калі выкарыстоўваць цэлыя, палоўкі або чвэртачкі качана, то для больш раўнамернага прасольвання капусты храпку з яе можна выразаць.

Квашанне капусты на зіму трэба рабіць у адмысловым посудзе. Здаўна для гэтых мэтаў выкарыстоўвалася драўляная тара розных абʼёмаў, многія да такога варыянту вяртаюцца і цяпер.

З аднаго боку, прыгатаванне квашанай капусты ў драўлянай тары (акрамя хваёвых парод) дае свой, спецыфічны прыемны водар, а з другога – драўніна – гэта экалагічны матэрыял, які не аказвае адмоўнага ўздзеяння на арганізм чалавека.

Разнастаіць смак квашанай капусты дапамогуць рэзаныя дзелькамі буйныя або цэлыя дробныя яблычкі кіслых гатункаў, слівы, брусніцы і журавіны. Нялішнім дадаткам крамянага капуснага смаку стануць духмяны перац гарошкам і кмен, гваздзіка і лаўровы ліст, хрэн і салера, лісце дуба.

Першапачаткова вілкі капусты трэба запякаць у печцы пры тэмпературы 200–220 °С прыкладна 6–8 гадзін. Дастаць капусту, зняць верхні абгарэлы ліст і апусціць у халодную ваду да поўнага астывання.

Пакласці капусту ў драўляную бочку. Заліць халодным расолам (на 10 літраў вады бяром 500 г солі), зверху пакласці цяжар. У бочку для водару дадаць прыправы: лаўровы ліст, корань хрэна, перац чорны і духмяны. Ёмістасць з капустай пакінуць на 5–7 дзён пры хатняй тэмпературы, кожны дзень збіраць утвораную пену. Затым бочкі адправіць у халоднае месца.

Аптымальная тэмпература захоўвання квашанай капусты каля 0 °С.

Крыніца
#МоваНашаРодная

Не магу сказаць адкуль гэтыя дадзеныя, спёрла ў НЕпадпісчыкаў, але яны даволі паказальныя і сумныя.

Чаму? Таму што лічба адлюстроўвае яшчэ адзін спосаб дэбеларусізацыі праз выкарыстанне інтэрнэт-асяроддзя.

👉 Усё проста. Нават калі ты набіраеш запыт па-беларуску, то выдача інфармацыі масавага прыўначэння на беларускай мове вельмі абмежаваная, або зусім не адпавядае запыту. У выніку карыстальніку прыходзіцца пераходзіць на рускую мову, каб атрымаць інфармацыю.

🤔 Пішыце, ці згодныя вы з такімі вывадамі і наколькі ўдалымі былі вашыя спробы знаходзіць нешта патрэбнае, пакінуўшы запыт па-беларуску?

Праверыць трэнды пошуку можна тут
https://trends.google.ru/trending?geo=BY&hl=ru&hours=168
#Падарожжа
#ГісторыяВКЛ

Нясвіжскі палац

Гэты цудоўны палац быў рэзідэнцыяй магутнага роду Радзівілаў, які адыгрываў ключавую ролю ў палітыцы Вялікага Княства Літоўскага.

Рэзідэнцыя магутнага роду Радзівілаў - гэта не проста палац, гэта цэнтр культуры, навукі і мастацтва таго часу.

Радзівілы былі заступнікамі мастацтваў, і менавіта дзякуючы іх патранажу ў Нясвіжы развіваліся ТЭАТР, музыка і літаратура.

Парада: не прапусціце экскурсію па падзямеллях палаца, дзе размешчана старадаўняя крыпта Радзівілаў. Пасля агляду палаца абавязкова прагуляйцеся па прылеглым парку, які быў разбіты па лепшых еўрапейскіх узорах эпохі Адраджэння.
Верашчака
#МоваНашаРодная Не магу сказаць адкуль гэтыя дадзеныя, спёрла ў НЕпадпісчыкаў, але яны даволі паказальныя і сумныя. Чаму? Таму што лічба адлюстроўвае яшчэ адзін спосаб дэбеларусізацыі праз выкарыстанне інтэрнэт-асяроддзя. 👉 Усё проста. Нават калі ты…
#НамПішуць

Ну якія разумныя падпісчыкі на нашым канале! Во што выдаюць! 👇

Я б не хапаўся за сэрца ад гэтых лічбаў па простай прычыне, google наўрадці вызначае мову запросу, бо гэта будзе патрабаваць шмат рэсурсаў, скарэй за ўсе бярэцца мова якая ўсталяваная ў якасці мовы абсталявання, ці вылічваецца вельмі прыблізна.
Крыху тэхнічных дэталяў для тых каму гэта інтарэсна. 
Сервер атрымлівае ад браўзера радок накштал гэтага: Accept-Language ru-RU,ru;q=0.8,en-US;q=0.5,en;q=0.3
Запыт Accept-Language паведамляе серверу, якія мовы кліент разумее і якая лакаль пераважней (маюцца на ўвазе сапраўдныя мовы, такія як англійская, а не мовы праграмавання). Выкарыстоўваючы механізм абмеркавання змесціва (content negotiation), сервер выбірае адзін з прапанаваных варыянтаў, выкарыстоўвае яго і інфармуе кліента аб сваім выбары пры дапамозе загалоўка адказу Content-Language. Браўзеры ўсталёўваюць адпаведныя значэнні для дадзенага загалоўка, зыходзячы з мовы карыстацкага інтэрфейсу, і, нават калі ў карыстача ёсць магчымасць змяніць значэнне загалоўка Accept-Language, гэта адбываецца рэдка (і не ўхваляецца, бо вядзе да недакладнай ідэнтыфікацыі).
https://developer.mozilla.org/ru/docs/Web/HTTP/Headers/Accept-Language?utm_source=mozilla&utm_medium=devtools-netmonitor&utm_campaign=default
5–6 снежня 2024 г. Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў НАН Беларусі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю “Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця”, прысвечаную 100-годдзю Цэнтральнага бюро краязнаўства.

У працы канферэнцыі бяруць удзел больш за 100 акадэмічных вучоных і выкладчыкаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, настаўнікаў і студэнтаў, краязнаўцаў і школьнікаў з усіх абласцей краіны. У рамках навуковага форуму арганізавана работа трох секцый.

Падчас канферэнцыі будуць прадстаўлены тэматычная выстава архіўных дакументаў з фондаў Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі і кніжная выстава з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Чытаць праграму
Няхай Рыгорнарадзіўся 05.12.1914 г. у вёсцы Сяліба Бярэзінскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Калодзішчанскай сярэдняй школе пад Мiнскам. Завочна скончыў літаратурны факультэт Мiнскага настаўніцкага інстытута (1939). У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым, 1-м Украінскім франтах. У 1942-1943 гг. Прайшоў ваеннымі дарогамі Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Вугоршчыны. Закончыў вайну на Эльбе. З 1946 г. працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». У 1952-1954 гг. - загадчык аддзела крытыкі і публіцыстыкі часопіса «Полымя», у 1956-1957 гг. - рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Сябра СП СССР з 1946 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
Аўтар зборнікаў вершаў.
У 1984 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
На беларускую мову пераклаў «Дзень айца Сойкі» С.Тудора (1952), «Над Чарамошам» М.Стэльмаха (1955), «Памфлеты» Ю.Мельнічука (1961), асобныя творы Твардоўскага.
#МоваНашаРодная
#Літаратура

Мова наша! Не толькі ўзлёты
Ты пазнала ў лёсе сваім.
Колькі раз прыніжэннем, прыгнётам
Цябе знішчыць хацелі зусім.

Хоць у змянлівых віхурах стагоддзяў
На цябе было многа атак,
Для сваіх захавала нашчадкаў
Каларыт, самабытнасць і смак.

Наша матчына мова не згіне,
Яна стрыжнем у нашай душы.
Трэба верным ёй быць, не пакіне,
Калі будзем яе берагчы!
Аляксандр Ладісаў
https://stihi.by/vershy-na-belaruskaj-move/nasha-mova/
#ЗробленаЎБеларусі

Вось такія рэкламныя лісты выдаюць на касах у "Кароне". Ну, Іў Рашэ ў нас пастаянна выкарыстоўвае беларускую мову
#ГісторыяБеларусі
#ЗУспамінаў
#КанфесійныяПытанніВКЛ

З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб сваім жыцці ў Віцебску ў 1830-1840-х гг.

Ізноў пра доўгачаканае ўз'яднанне ўніятаў з праваслаўнымі, вачамі "паляка":

"Униатские священники не беспокоили помещиков никакими требованиями. Являлись только к ним с поздравлениями на Пасху, на Рождество, в день именин и выканючивали себе таким образом как-нибудь подаяние. Они довольствовались хижинкой при церкви и небольшим огородишком при хижинке. Не то было с наехавшими из России священниками. Они стали требовать себе руги, полей, лугов и приличных, да и со службами еще домов. Морщились помещики, а должны были удовлетворять их требования. Мало того, новообращенную паству нужно же было поучать, хотя на непонятном для нее языке, и прихожане должны были для того ходить по праздничным дням в церковь, а они и не ходили. Священники стали отмечать неходящих, и что же оказалось: дворовые люди, особенно повара и кучера, совсем не посещали храмов божиих. Вышло предписание помещикам беспрекословно отпускать к обедне в праздничные дни всю свою прислугу. Не легче стало: прислуга отговаривается дальностью расстояния от церкви. Приказано давать ей подводы. Тут уж не вытерпели и православные помещики и завели с попами судебные распри. Католики молчали и с самодовольною улыбкою потирали себе руки. Несколько лет продолжалась эта борьба, пока не опротивела обеим сторонам, и дело уладилось как-нибудь."
#звязда
Да гісторыі сталічнага таксі - тры заметкі пра з'яўленне ў Менску з 1 ліпеня 1934 года новай службы таксі на базе савецкіх аўтамабіляў ГАЗ-А фаэтон (гл. фота) з нумароў №143, №144 і №148 газеты "Звязда".
Інфармацыя знойдзена дзякуючы Фэйсбук-суполцы "Транспорт Минска. Хроника".