Верашчака
485 subscribers
8.41K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ДумкіЎслых

Канал "Патрыёты Беларусі", пад націскам абшчэственных вар'ятаў у асобах бчб актывісткі Бондаравай (мяркуючы па аватарцы канала) і Ко, змяніла на эмблеме традыцыйны беларускі арнамент на расійскую вышыўку.

Што ж, сапраўдныя патрыёты так і робяць, праўда?

Ну і чарговы повад для вар'ятаў беснавацца далей! Чаму не, калі іх усе баяцца?!

Зоя С
Верашчака
#ДумкіЎслых Канал "Патрыёты Беларусі", пад націскам абшчэственных вар'ятаў у асобах бчб актывісткі Бондаравай (мяркуючы па аватарцы канала) і Ко, змяніла на эмблеме традыцыйны беларускі арнамент на расійскую вышыўку. Што ж, сапраўдныя патрыёты так і робяць…
#ПобытБеларусаў

Для звестак:

Арнамент счытваецца як чырвонае па беламу, а не наадварот!
Дарэчы, Дзяржаўны Сцяг таму і змяняўся, што ў старым варыянце быў белы арнамент на чырвоным фоне.

Дык вось, калі васпалёнкі паміж элементамі арнамента счытваюць вобразы, якія сядзяць у іх галаве, то гэта толькі іх праблемы павінны быць, а не нашы!
У дадзеным выпадку, я думаю, "Патрыёты Беларусі" самі не валодаюць інфармацыяй. Ну або таксама чытаюць у кніжках не літары, а фон паміж імі.

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў

Пра сподняе, якое насілі беларусы

Праект Stroy

У тыкток
#ГісторыяБеларусі

4 снежня 1939 года у складзе БССР была ўтворана Беластоцкая вобласць
.

Фармальна існавала ў 1939–1944 гадах, дэ-факта — у 1939–1941-м.

Адміністрацыйным цэнтрам быў горад Беласток.

Паводле савецка-польскай дамовы наконт меж ад 16 жніўня 1945 года, 17 раёнаў вобласці былі аддадзеныя Польскай Народнай Рэспубліцы разам з трыма раёнамі Брэсцкай вобласці. Пры гэтым падрыхтоўка, падпісанне і ратыфікацыя дамовы былі ажыццёўлены без удзелу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў БССР.

Пасля перадачы тэрыторый вобласць была ліквідавана, а з астатняй часткі, што засталася ў Беларускай ССР, была створана Гродзенская вобласць.
Фільм на рускай мове але пра гісторыю падзела беларускіх зямель паслухаць цікава

https://youtu.be/yYt04EpA9AA?si=_uSu4vGo9JcoDU-S
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

Як мне абрыдлі такія вось выпраўлякі "разумныя"!
Зайшла да яе на старонку - шэсць пастоў толькі і ўсе на рускай мове. Але павучыць іншых яна ў першых радах!

👉 Спадарства, не звяртайце ўвагу на такіх дарадчыкаў, бо пераважная большасць з іх - невукі, якія самі па-беларуску і двух слоў не завяжуць!

Размаўляйце, гаварыце, гутарце, гаманіце, расказвайце, распавядайце, байце і нават балбачыце па-беларуску. Проста мова наша настолькі багатая і разнастайная, што ў невукаў у галаве мазгі бурбалкамі ідуць, вось і лезуць яны са сваімі парадамі!

Зоя С
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Ілья Шынкарэнка на шпацыры з апытанкай.
На гэты раз весялей, мінулым разам хлопец ледзь не задыхнуўся!))

Крыніца відэа ў тыкток
Меандры – выгібы рэчышча ракі – гэта не толькі прыродная прыгажосць.

💧 Меандры запавольваюць рух вады і павялічваюць працягласць ракі. Па рацэ, якую пераўтварылі ў канал, вада сплывае хутка, не затрымліваючыся, а па звілістым рэчышчы вада цячэ марудна – гэта дапамагае зменшыць негатыўныя наступствы палаводдзяў, пікі паводак, іх інтэнсіўнасць і ўрон ад іх.

Калі аднавіць меандры рэк, якія былі ператвораны ў каналы, можна павялічыць воднасць рэгіёну, прадухіліць засухі, палепшыць якасць вады, захаваць біяразнастайнасць. 💙

Дзікія рэкі могуць дапамагчы змякчыць наступствы змены клімату, калі захоўваць іх у натуральным стане.

📷 Выява з сайта aquaportail.com

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔💔💔Трапілася такая вось сумная і прыгожая песня, проста сэрца наскрозь!
Дзялюся з вамі, упэўнена, што раўнадушных не будзе.

https://www.tiktok.com/@archivveske?_t=8rw5pGyqwC7&_r=1
📙 "Янка робіць выцінанку"

Сёння 4 снежня беларускую выцінанку ўключылі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 🔥🔥🔥

👉 А тым часам у выдавецтве "Паперус" выйшла кніга вершаў для дзяцей Любові Сівуравай "Янка робіць выцінанку", аздобленая выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой.

Кнігу можна не толькі пачытаць, але паводле прапанаваных схемаў, самастойна навучыцца рабіць выцінанкі.

❗️Арыгінальная кніга стане добрым калядным падарункам!

👉Замовіць тут
Forwarded from STROJ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Падзея!

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня добрым людзям!