Верашчака
481 subscribers
8.96K photos
1.42K videos
5 files
2.3K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#КухняБеларусі

Мачанка з блінамі

Прадукты:
● мяса,
● каўбаса,
● мясны булён,
● смятана,
● мука,
● цыбуля,
● вада,
● малако,
● соль,
● цукар,
● дрожджы разведзеныя,
● яйкі,
● тлушч растоплены.

Гатаванне
Мяса наразаць па 2 кавалкі на порцыю, абсмажыць, заліць булёнам і тушыць.

На булёне, што застаўся пасля тушэння, прыгатаваць соус са смятаны, пасераванай мукі і цыбулі. Соусам заліць мяса, смажаную каўбасу і давесці да кіпення.

Бліны падаць асобна.
Бліны: у невялікай колькасці вады ці малака распускаюць соль, цукар, дадаюць папярэдне разведзеныя ў цёплай вадзе дрожджы, дадаюць яйкі і змешваюць да аднароднай масы, затым уводзяць растоплены тлушч і зноў змешваюць да аднароднай масы.

Цеста пакідаюць у цёплым месцы на 3-4 гадзіны. Падчас закісання цеста перамешваюць.

Бліны выпякаюць на чыгунных патэльнях, змазаных тлушчам.
#МузеіБеларусі

🔥 65 гадоў таму быў адкрыты музей Якуба Коласа

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа быў створаны паводле пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 16 жніўня 1956 г. і быў афіцыйна адчынены 4 снежня 1959 г. у доме, у якім пісьменнік правёў апошнія гады свайго жыцця. 👍

Сам будынак у стылі сталінскага неакласіцызма быў узведзены да 70-гадовага юбілею паэта ў 1952 г., на падмурку папярэдняга дому, па праекце архітэктара Г. Заборскага.🔥

Першым дырэктарам музея быў Даніла Міцкевіч.👍👍👍

Музей мае таксама і філіял на сядзібе Я. Коласа ў в. Мікалаеўшчына.
#ДумкіЎслых

Канал "Патрыёты Беларусі", пад націскам абшчэственных вар'ятаў у асобах бчб актывісткі Бондаравай (мяркуючы па аватарцы канала) і Ко, змяніла на эмблеме традыцыйны беларускі арнамент на расійскую вышыўку.

Што ж, сапраўдныя патрыёты так і робяць, праўда?

Ну і чарговы повад для вар'ятаў беснавацца далей! Чаму не, калі іх усе баяцца?!

Зоя С
Верашчака
#ДумкіЎслых Канал "Патрыёты Беларусі", пад націскам абшчэственных вар'ятаў у асобах бчб актывісткі Бондаравай (мяркуючы па аватарцы канала) і Ко, змяніла на эмблеме традыцыйны беларускі арнамент на расійскую вышыўку. Што ж, сапраўдныя патрыёты так і робяць…
#ПобытБеларусаў

Для звестак:

Арнамент счытваецца як чырвонае па беламу, а не наадварот!
Дарэчы, Дзяржаўны Сцяг таму і змяняўся, што ў старым варыянце быў белы арнамент на чырвоным фоне.

Дык вось, калі васпалёнкі паміж элементамі арнамента счытваюць вобразы, якія сядзяць у іх галаве, то гэта толькі іх праблемы павінны быць, а не нашы!
У дадзеным выпадку, я думаю, "Патрыёты Беларусі" самі не валодаюць інфармацыяй. Ну або таксама чытаюць у кніжках не літары, а фон паміж імі.

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў

Пра сподняе, якое насілі беларусы

Праект Stroy

У тыкток
#ГісторыяБеларусі

4 снежня 1939 года у складзе БССР была ўтворана Беластоцкая вобласць
.

Фармальна існавала ў 1939–1944 гадах, дэ-факта — у 1939–1941-м.

Адміністрацыйным цэнтрам быў горад Беласток.

Паводле савецка-польскай дамовы наконт меж ад 16 жніўня 1945 года, 17 раёнаў вобласці былі аддадзеныя Польскай Народнай Рэспубліцы разам з трыма раёнамі Брэсцкай вобласці. Пры гэтым падрыхтоўка, падпісанне і ратыфікацыя дамовы былі ажыццёўлены без удзелу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў БССР.

Пасля перадачы тэрыторый вобласць была ліквідавана, а з астатняй часткі, што засталася ў Беларускай ССР, была створана Гродзенская вобласць.
Фільм на рускай мове але пра гісторыю падзела беларускіх зямель паслухаць цікава

https://youtu.be/yYt04EpA9AA?si=_uSu4vGo9JcoDU-S
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

Як мне абрыдлі такія вось выпраўлякі "разумныя"!
Зайшла да яе на старонку - шэсць пастоў толькі і ўсе на рускай мове. Але павучыць іншых яна ў першых радах!

👉 Спадарства, не звяртайце ўвагу на такіх дарадчыкаў, бо пераважная большасць з іх - невукі, якія самі па-беларуску і двух слоў не завяжуць!

Размаўляйце, гаварыце, гутарце, гаманіце, расказвайце, распавядайце, байце і нават балбачыце па-беларуску. Проста мова наша настолькі багатая і разнастайная, што ў невукаў у галаве мазгі бурбалкамі ідуць, вось і лезуць яны са сваімі парадамі!

Зоя С
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Ілья Шынкарэнка на шпацыры з апытанкай.
На гэты раз весялей, мінулым разам хлопец ледзь не задыхнуўся!))

Крыніца відэа ў тыкток
Меандры – выгібы рэчышча ракі – гэта не толькі прыродная прыгажосць.

💧 Меандры запавольваюць рух вады і павялічваюць працягласць ракі. Па рацэ, якую пераўтварылі ў канал, вада сплывае хутка, не затрымліваючыся, а па звілістым рэчышчы вада цячэ марудна – гэта дапамагае зменшыць негатыўныя наступствы палаводдзяў, пікі паводак, іх інтэнсіўнасць і ўрон ад іх.

Калі аднавіць меандры рэк, якія былі ператвораны ў каналы, можна павялічыць воднасць рэгіёну, прадухіліць засухі, палепшыць якасць вады, захаваць біяразнастайнасць. 💙

Дзікія рэкі могуць дапамагчы змякчыць наступствы змены клімату, калі захоўваць іх у натуральным стане.

📷 Выява з сайта aquaportail.com

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔💔💔Трапілася такая вось сумная і прыгожая песня, проста сэрца наскрозь!
Дзялюся з вамі, упэўнена, што раўнадушных не будзе.

https://www.tiktok.com/@archivveske?_t=8rw5pGyqwC7&_r=1