Дзве палітычныя карыкатуры ад Янкі Кашкеля (тады штатнага графіка газеты "Звязда") 1928 года.
Высмейванне бяздзейнасці Лігі Нацый, яе няздольнасць спыніць ваенныя дзеянні.
У прыватнасці, у 1928-м пачаўся Балівійска-Парагвайскі канфлікт за кантроль за выхадам да Атлантычнага акіяна. З абодвух бакоў удзельнічала каля 400 000 салдат, бакі падтрымлівалі Чэхаславакія, Англія і Францыя. У гэты перыяд Ліга выяўляла ў асноўным інтарэсы Лондана і Парыжа.
Другая карыкатура паказвае наплявацельскае стаўленне Польшчы да ўмоў Рыжскага мірнага дагавора і яе рэакцыя на змяненне Канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі 15 мая 1928 года, дзе Вільня была афіцыйна названая спрадвечна сталіцай і спрадвечна Літоўскім горадам.
Крыніца тут

#ХвілінкаГумару
ЗНОЎ ДА ПЫТАННЯ АБ КАТАХ
1. У ката ёсць правы
Іх дакладна больш, чым у цябе.😳
2. У ката няма абавязкаў. Ён жа КОТ!
3. Кот ёсць твор мастацтва. Пакармі шэдэўр.
4. Кот-вечная каштоўнасць. Пакармі каштоўнасць.
5. Кот ёсць помнік Чаго рагочаш? І помнік кармі!
6. Кот не ведае, што гэта. Але яму трэба.
7. Кот усё робіць лепш за цябе. Абсалютна ўсё. Змірыся.
8. Кот выглядае лепш за цябе. Абсалютна заўсёды. Нават не спрабуй.
9. Кот не баіцца пыласоса, блэндера і суседа з перфаратарам.
Ён проста, проста...
Будзе ён перад табой даваць справаздачу!
Не, ён тут яшчэ пасядзіць.
10. Кот больш не будзе. Але калі што, ён нічога не абяцаў.
11. Кот павінен быць.Што значыць дзе? Усюды!
12. Калі ў хаце больш аднаго ката, кожны думае, што ён тут адзін.
13. Калі каты нешта не падзялілі, то вінаваты ты. Трэба было купляць усё па два. Так, і канапы таксама.
14. Кот поўны сюрпрызаў.
15. Вось ты іх прыбіраць і пойдзеш.😁
Аўтар: Таццяна Суслава
🎨 Малюнак terryrunyan

Forwarded from Сила Традиций
Легенда «Магіла льва» 🦁
Некалі на месцы Магілёва ў бязмежным лесе быў разбойніцкі прытон атамана Машэкі. Машэка быў чалавекам незвычайнай сілы, які вырываў з каранямі дрэвы, наводзіў жах сваімі разбоямі на навакольныя селішчы. Раней ён быў мірным селянінам, але, калі нейкі пан выкраў у яго нявесту, Машэка раззлаваўся і пайшоў вайной на пана 🗡
У выніку ён стаў ахвярай жаночага каварства і загінуў ад рукі сваёй нявесты, якая стала жонкай пана. Месца, дзе ён нібыта быў пахаваны, атрымала назву «Магіла Льва», а горад тут узнікшы — «Магілёў».
Хто ў нас тут з Магілёва? Пераклічка ў каментарыях! 🙋🏻♂️🙋🏼♀️

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Колькі бедаў намі перажыта -
Мы не аддалі нікому ў свеце ні зямлю сваю, ні годнасць!
Вітаем, беларусы!
Паланэз спявае Андрэй Усанаў.
І калі вы застанецеся раўнадушнымі і не паставіце ❤️, то я не ведаю, што і думаць пра вас!

#КухняБеларусі
Бульба тушаная з грыбамі і рыбай
Для гэтай стравы спатрэбяцца гліняныя збанкі. Яны часта выкарыстоўваюцца ў беларускай кухні.
Інгрэдыенты:
філе рыбы – 250 г;
смятана – 100 г;
сушаныя грыбы (лясныя) – 40 г;
малады бульба – 500-600 г;
цыбуля 2 шт.;
2 ст.л. мукі;
соль і спецыі;
алей.
Спачатку сушаныя грыбы прамываем ў друшляку пад вялікай колькасцю вады і замочваем на 3 гадзіны. Потым рондальчык (не змяняючы вадкасць) ставім на агонь і варым да гатоўнасці. Дастаем, наразаем і абсмажваем разам з цыбуляй на разагрэтай патэльні.
Асобна падсмажыць насечаную бульбу і рыбнае філе, абкачанае ў муцэ.
Складаем усё ў падрыхтаваную тару пластамі і заліваем падсоленым грыбным булёнам. Зверху кладзём па 1 лыжцы смятаны і адпраўляем у духавую шафу да поўнай гатоўнасці.

Forwarded from Onlíner па-беларуску
Апублікавала reels пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў.
Ірына, філолаг па адукацыі, заўсёды захаплялася беларускай культурай і творчасцю Уладзіміра Караткевіча.
У пэўны момант дзяўчына расчаравалася ў рамантычных стасунках і перастала верыць, што сустрэне свайго чалавека, які будзе гэтак жа любіць беларускую мову, Караткевіча і вэнджаную скумбрыю.
Усё змянілася 26 лістапада 2022 года, у дзень нараджэння беларускага класіка, дзякуючы творчасці каторага Ірына сустрэла свайго будучага мужа. Сёння мы зноў згадваем Уладзіміра Сямёнавіча і дзелімся з вамі асаблівай гісторыяй кахання.
people.onliner.by/go/1165861

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Падарожжа
#ЛюдзіБеларусі
Відэа той дзяўчыны, аб якой ідзе размова ў папярэднім посце.
Хто жадае падтрымаць яе ў Інстаграм, то гэта тут
https://www.instagram.com/reel/DC1f5MSMvm5/?igsh=MWdvZWZ4aGJzdDg5Nw==

#ЗробленаЎБеларусі
⭐️ Марка да юбілею Міхася Лынькова
29 лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі РБ выпускае ў абарачэнне паштовую марку “125 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Міхася Лынькова”, юбілей якога будзе адзначацца сёлета 30 лістапада.👍
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.👍👍
👉 У дзень выпуску маркі 29 лістапада на сталічным паштамце будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень”.🔥🔥🔥

#МоваНашаРодная
#НамПішуць
Фота ад НЕпадпісчыкаў
Паглядзіце, як цудоўна ў падручніках дзецям расказваецца пра родную беларускую мову!
Яна і сапраўды ў нас вельмі прыгожая і мілагучная! Шкада, што на сённяшні дзень такі цуд, такі набытак беларускага народа, як яго мова, знаходзіцца пад пагрозай знікнення!
І ўсё ж, хочацца верыць у тое, што некалі беларуская мова зноў увойдзе ва ўсе сферы нашага жыцця!

Forwarded from Paville | Pavilenščyna
#МоваНашаРодная
Ёсць сярод нашых падпісчыкаў аматары рамонту?
Калі так, то вось вам слоўнічак. Называйце прылады па-беларуску!