#Падарожжа
#Архітэктура
Самыя старажытныя храмы
Навагрудская Царква Святых Барыса і Глеба
Хутчэй за ўсё будавалася адначасова з гродзенскім храмам — знойдзеныя пры раскопках старыя падмуркі археолагі датуюць XII стагоддзем.
Не выключана, што ўзводзілі яго гродзенскія майстры.
У першай палове XIV стагоддзя храм атрымаў статус сабора, пры якім знаходзіўся мужчынскі манастыр. Праз два стагоддзі князь Канстанцін Астрожскі пачынае будаўніцтва новага храма, захаваўшы, аднак, падмуркі старога.
Збудаваная з цэглы і атынкаваная, царква шмат разоў перабудоўвалася па жаданні тых, у чые ўладанні пераходзіла. Так помнік гатычнай архітэктуры з часам набываў рысы іншых стыляў.
У гады царкоўных ганенняў храм служыў памяшканнем для гарадскога архіва. У канцы 1990 - х ён быў вернуты вернікам.

#МоваНашаРодная
На канале Верашчака мы публікавалі ўрыўкі з пісьма Якуба Коласа пра стан беларускай мовы пад хэштэгам #ЛістЗаМову
Для тых, хто жадае перачытаць яго думкі і прапановы цалкам, публікуем пісьмо поўным тэкстам.
https://telegra.ph/P%D1%96smo-YAkuba-Kolasa-pra-stan-belaruskaj-movy-11-14-3

Telegraph
Пісьмо Якуба Коласа пра стан беларускай мовы
Дарагія таварышы! Калі б сіла ўяўлення змагла паказаць мне гадоў 50 таму назад сягонняшні Мінск і ўсю нашу рэспубліку такімі, якімі яны зараз ёсць, гэта здалося б недасяжнаю мараю, непраўдзівым сном. Я гавару аб тым, што асабліва дорага майму сэрцу, бо на…
Forwarded from papury.bel | кнігі на беларускай мове
Актуальныя спасылкі, дзе можна купіць каляндар на 2025 год на беларускай мове ад выдавецтва "Папуры" 👇
✓ заўсёды ў наяўнасці ў кнігарні "Параграф 45" у Мінску па вул. Бяды, 45
✓ wildberries арт. 181609357
✓ catalog.onliner.by ужо адзначаны як "выбор покупателей"
✓ emall.by
✓ у наяўнасці ў кнігарні "Кніжная шафа"
✓ polosochka.by
✓ kniganosha.by
✓ у сетцы кнігарняў bukvaeshka.by
✓ у Еўропе з дастаўкай па ўсім свеце можна набыць на сайце alfavit.eu

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Чым бліжэй да сярэдзіны XVII ст., тым часцей будзем узгадваць пра казакоў, як абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.
Калі вы ўважліва чыталі мінулыя ўрыўкі з кнігі, то маглі заўважыць, што ўніяты больш актыўна дзейнічалі на сучасных беларускіх землях і на Валыні.
У гэтым тэксце параўноўваецца становішча праваслаўных на беларускіх землях (Вільня, Полацк) і на ўкраінскіх. Гэта розніца і паўплывала на далейшую гісторыю нашых народаў, якая адбілася ў рэшце рэшт на фарміраванні нашых нацыянальнасцей у будучыні.
Пра гэта мы яшчэ не раз узгадаем пазней.

15 лістапада 1925 года выйшла ў эфір першая перадача Беларускага радыё.
Адкрыццё радыёстанцыі адбылося разам з адкрыццём мінскай шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі.
Радыё выкарыстоўвалася не толькі як сродак інфармацыі, але і як сродак асветы. У эфіры гучала музычная і літаратурная класіка, творы сучасных аўтараў.
Першапачаткова трансляцыя вялася на тэрыторыі радыусам 300 км 30 хвілін у дзень. Для стварэння радыёсеткі ў Мінску і Гомелі былі ўстаноўлены радыёперадатчыкі, у 25 раённых цэнтрах — радыёпрыёмнікі калектыўнага карыстання. У Мінску была пабудаваная 75-метровая драўляная мачта, побач наладжана студыя.

Мы прывыклі ўжываць у маўленні рускую фразу: "Меня бесит!"
Якія ж аналагі ёсць у роднай мове?
😤 Мяне вар'юе ад гэтага бязглуздага спалучэння колераў!
😤 Я шалею калі бачу несправядлівасць!
😤 Мяне прыводзіць у шаленства здольнасць Міхаіла пераварочваць сэнс сказанага!
😤 Мяне юшыць калі я бачу некарэктны пераклад у беларускіх тэкстах!
😤 Мяне раз'юшвае калі я чую абразы ў бок беларускай мовы!
😤 Мяне злуе калі апанент пераходзіць на асобы, не валодаючы дастатковасцю аргументаў!
😤 Мяне абурае твой тон размовы!
😤 Мяне раздражняе непарадак у доме!
😤 Мяне каўбасіць калі чытаю пасты Вольгі!
😤 Мяне аж падкідвае ад таго, як хутка Рыгор змяняе свае погляды!
😤 Мяне аж дрэнчыць ад гэтай сітуацыі!
Спадзяёмся, цяпер вы будзеце ўжываць беларускія словы для перадачы сваіх пачуццяў. А лепш, заставайцеся ў добрым настроі і не раз'юшвайцеся, не шалейце і не злуйцеся!
* Усе супадзенні імёнаў у прыкладах выпадковыя, праўда-праўда))

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нічога асабліва, проста рыбалка, проста карпік ))
У тыкток https://www.tiktok.com/@sikirzhytski_valer?_t=8rOVkLDjWOW&_r=1

#МіфыЛегендыБеларусі
Смерць чараўніка
Жыў у нашай вёсцы чараўнік, які знаўся з нячыстай сілай. І быў у яго сын.
Калі бацька пачаў паміраць, сын папрасіў:
— Навучы мяне чараваць, бо памрэш, а я нічога не буду ведаць.
— Добра, навучу, — згадзіўся стары чараўнік. — Залезь на печ і глядзі на мяне праз хамут.
Сын так і зрабіў. Залез на печ і цікуе праз хамут. Бачыць — канае бацька. Тут як тут зляцеліся чэрці. Мучылі бацьку, мучылі, аж пакульён язык не высалапіў.
Тады чэрці падзялілі паміж сабою чалавечыя косці, жылы і вантробы, а скуру кінулі. Галоўны чорт залез у яе і рагоча:
— Глядзіце, што я прыдумаў! Няхай замест нябожчыка мяне абмываюць, аплакваюць і хаваюць. Вось нам смеху будзе!
Тым часам збегліся суседзі. Паставілі ў печ ваду грэцца, мерцвяка паклалі ў карыта, каб абмыць перад апошняй дарогай. Суседзі, вядома, радыя, што чараўнік памёр, але хаўтуры спраўляюць па-людску.
Сын таксама злез з печы, сядзеў каля нябожчыка і маўчаў. А потым падскочыў — і да печы.
Схапіў гаршчок з варам і бяжаць да карыта. Убачылі суседзі, што ён хоча лінуць кіпень на бацьку, пачалі сварыцца:
— Што ты робіш?! Ты ж бацьку роднага ашпарыш!..
— Гляньце, які гэта бацька! — адказаў сын.
І плюхнуў вар на мерцвяка. Як трэсне на ім скура! Як сігане чорт у карыце з хаты — толькі яго і бачылі.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вясёлая песня зранку - добры настрой на ўвесь дзень!
#КухняБеларусі
Хрушчы
Інгрэдыенты
Яйка — 1 шт
Вада — 1 ст л
Гарэлка —1 ст л
Мука сколькі возьме цеста — прыблізна 150 гр
Алей для абсмажвання
Цукровая пудра для пасыпкі
Спосаб прыгатавання
Усе інгрэдыенты акрамя мукі змяшаць паміж сабой.
Дадаць столькі мукі, каб цеста схапілася і яго можна было б выкуліць на дошку.
Паступова дадаючы муку замясіць тугое цеста. Прыкрыць міскай і пакінуць на стале на 5-10 хвілін.
Раскатаць цеста як мага таней, яно павінна быць як папера.
Нарэзаць палоскі з цеста і сфарміраваць хрушчы.
Алей разагрэць да вельмі гарачага стану. Па аднаму ўкідваць хвораст вельмі хутка, абсмажваць з кожнага боку па 10-20 секунд.
Выкладаць на папяровы ручнік.
Гатовы хвораст пасыпаць цукровай пудрай.
Крыніца

#Літаратура
Я гляжу, беларуская паэзія вельмі падабаецца імперцам, трыадзінцам і ўсялякім антысаветчыкам.
https://yangx.top/el_mirs/3388?single
Ну што ж, спецыяльна для вас яшчэ адзін твор нашага знакамітага Я.Купалы.
Чытайце і матайце на вус!
Зоя С.
👉 Хаўруснікам
Я. Купала
«Gazeta Codzienna»
І «Виленский вестник»
Сабраліся хэўрай,
Як свінні на сметнік.
І ну ж гаманіці,
Ўхмыляцца пад вусам,
Як лепш атуманіць
Мазгі беларусам.
«Gazeta» бармоча:
«Нех бэндзе ён ляхам»,
А «Вестник» – «Пусть лучше
Московским прёт шляхом».
Спрачаліся доўга,
Як край наш раскрасці,
Дый спеліся ўрэшце:
Парваць на дзве часці.
Адна часць Варшаве
Лізаць ногі будзе,
Маскве хай другая
Нясе свае грудзі.
Забыліся толькі,
Хаўруснікі ночы,
Спытаць беларуса,
Чым сам ён быць хоча
Па-мойму ж не варта,
Панкі, так лезць з жылаў
Як свінням – не глянуць
Вам дальш свайго рыла.
[1913]

Telegram
Мирсалимова
17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў
Свята звязанае з трагічнымі падзеямі: 28 кастрычніка 1939 года ў Празе, сталіцы акупаванай нацыстамі Чэхаславакіі, прайшла Моладзевая дэманстрацыя ў гонар 21-й гадавіны незалежнасці Рэспублікі.
Падчас яе паранілі студэнта-медыка Яна Аплятала. Праз два тыдні ён памёр у бальніцы.
Пахаванне Яна Аплятала 15 лістапада перарасло ў беспарадкі, якія нацысты жорстка задушылі. Уначы ў навучальных установах прайшлі ператрусы. У тых, хто выступаў супраць, стралялі на месцы, каля 1200 студэнтаў саслалі ў канцэнтрацыйны лагер Заксенхаўзен.
На досвітку 17 лістапада нацысты расстралялі дзевяць чалавек - якія падазраваліся ў завадатарстве масавых пратэстаў. Сярод іх быў прафесар і восем студэнтаў. Усе чэшскія ўніверсітэты і інстытуты былі зачыненыя да канца вайны.
17 лістапада як дзень студэнтаў упершыню адзначылі ў 1941 годзе па ініцыятыве міжнароднага студэнцкага савета ў Лондане.
Зараз у свята праводзяць мерапрыемствы, звязаныя з універсітэцкім асяроддзем: навуковыя семінары, спартыўныя спаборніцтвы, лекцыі і майстар-класы.
Таксама прынята арганізоўваць нарады і круглыя сталы, прысвечаныя абмеркаванню праблем, характэрных для студэнцкай супольнасці.

Касцёл Праабражжэння Гасподня ў Навагрудку
Фарны касцёл з'явіўся ў Навагрудку ў канцы XIV стагоддзя. Узводзіў гэты храм усё той жа князь Вітаўт, выбраўшы для яго будаўніцтва старое, уладкаванае кавалямі Міндоўга паганскае капішча.
Першапачаткова касцёл быў драўляным, але з цягам часу набыў аблічча вялікага і велічнага каменнага храма.
У Навагрудскім Фарным касцёле прайшло вянчанне караля Ягайлы і Соф'і Гальшанскай. Тут адмольвалі Наваградскіх рыцараў, якія загінулі ў Хоцінскай бітве. Тут жа хрысцілі немаўля Адама Міцкевіча, і ў гэтым жа храме разгулялася трагедыя адзінаццаці сясцёр-назарэцянак, пакараных гестапа ў жніўні 1943-га.
Фара Вітаўта — яшчэ адна назва, прысвоеная касцёлу, - адкрыта для наведвання.
Пасля Замкавай гары са старажытнымі руінамі фарны касцёл займае другое месца па папулярнасці ў турыстаў.

Forwarded from Кніжны клуб «Звязды»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Працягваем агляд навінак ад Выдавецкага дома «Звязда»!
Прыгодніцкая казка Алеся Марціновіча «Дай лапу, Месяц!».
🌖 Наўрад ці хто хто ведае пра горад Селямес. Гэта і не дзіўна, бо знаходзіцца ён не на Зямлі, а на Месяцы. Ды яшчэ на баку, нябачным з яе. А вось нашы героі — сабачка Альма, котка Ліза і іх сябры — у ім пабывалі і сустрэліся з лунацікамі. Як сябры рыхтаваліся да падарожжа? Хто чыніў перашкоды?..
Маленькіх чытачоў чакае неверагоднае падарожжа поўнае яркіх прыгод і драматычных момантаў.
📖 Твор зацікавіць дзетак дапытлівых і у прыгоды ўлюбёных.
📌 Гэтае выданне ужо можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга» і інтэрнэт-краме «Оз.бай».
📌 Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
Кошт за адзін асобнік – 27,02 руб.
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.

Forwarded from BelAI
Вікіпедыя сутыкнулася з новай пагрозай – наплывам згенерыраваных артыкулаў, поўных дэзынфармацыі 😳⠀
⠀
Карыстальнікі масава публікуюць неправераныя факты з ChatGPT, уключаючы абсалютна выдуманыя гісторыі і згенерыраваныя малюнкі. ⠀
⠀
☝️ Напрыклад, была "адкрыта" неіснуючая крэпасць Амберлісіхар у Асманскай імперыі і прыдуманы новы від жукоў, апісаны ў артыкуле аб крабах.⠀
—————
Wikipedia is facing a new threat: an influx of generated articles full of misinformation 😳
Users are massively posting unverified facts from ChatGPT, including completely fictitious stories and generated images.
#ШІцікавае
@belaiplatform