Верашчака
480 subscribers
8.65K photos
1.4K videos
5 files
2.22K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МоваНашаРодная
#БеларускіФальклор
#Прымаўкі

☝️ Прымаўкі ў тэму папярэдняга паста

Гаспадаром стане тады, як свая вош укусіць.

Усякаму сваё мілей.

Кожны млын на сваё кола ваду цягне.

Кожная сасна свайму бору песню пяе.

Кожныя граблі да сябе грабуць.

Чыя вобласць, таго i вера.

У чужой царкве не папраўляй свечак.

У чужой царкве абедню не служаць.

Уласны хлеб заўсёды саладзейшы за мёд.

Лепш свае лычка, як чужы рамушок.

Свой сухар смачней чужых пірагоў.

Князь да княгіні, а кожнаму міла свая Кацярына.

У сваёй хаце будзь гаспадаром, a ў чужой - ягнём.

У чужым двары ніхто не ўказчык.

Дома ў сябе - як хочаш i як можаш, a ў госцейках - як скажуць.

Хто корміць чужога сабаку, y таго нічога, акрамя павадка, не застанецца.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Тут Мітрапаліт Макарый у сваёй кнізе ўзгадвае пра праваслаўных казнадзеяў (прапаведнікаў). Яны пачалі дзейнічаць у РП па прыкладу каталіцкіх і, мабыць, пратэстантскіх прапаведнікаў.

Атрымліваецца, што праваслаўныя ў тыя часы шмат чаго капіравалі ад католікаў - і метады распаўсюджвання веры, і навучальныя ўстановы. І гэта пры тым, што духавенства абодвух канфесій ставіліся адна да другой варожа.

Можна адзначыць, што канкурэнцыя паміж рознымі канфесіямі ў РП спрыяла агульнаму развіццю адукацыі і асветы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Жадаеце быць у курсе самых свежых навін і цікавых фактаў аб штучным інтэлекце? 🧐⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да Telegram-каналу BELAI, дзе вы даведаецеся пра сучасныя тэхналогіі AI іх уплыў на наша жыццё і будучыню. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Будзьце ў курсе сучасных інавацый і перспектыў, якія адкрываюцца перад намі дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да BELAI ужо сёння і станьце часткай захапляльнага свету тэхналогій!⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣

https://yangx.top/+mWY44cMvcBE2MDcy
https://yangx.top/AzarenokCTV/39514
https://yangx.top/Gigin_Vadim/2635

Заўсёды з задавальненнем чытаем разважанні Рыгора Азаронка на гістарычныя тэмы )) бо заўсёды цікава, як на беларускую гісторыю глядзяць асобныя расійскія гісторыкі, падтрымліваючыя зараз заходнерусізм, Імперыю і рускі шавінізм )

Ну што ж, што там у нас сёння?

1. Як унія перашкаджала народу ў 19 ст.? І чаму гэта вызваленне ад яе "ярма" адбылося толькі праз 50 гадоў пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад РІ? Унія - безумоўна першапачаткова быў няўдалым праектам, які раскалоў грамадства. Пры гэтым міжканфесійныя канфлікты - гэта канфлікты паміж духавенствам, барацьба за ўладу над сваёй паствай. А што простаму народу ад гэтага? Што сялянам? У іх усё проста - куды поп/ксёндз, туды і яны.

2. Чаму ж гэтыя Мураўёскія "рэформы" адбыліся толькі пасля паўстання? Што перашкаджала Мураўёву і яго калегам ажыццявіць гэтыя рэформы раней? Ну такі сабе благадзецель тады з Мураўёва. І хіба Рыгор хоць раз цікавіўся паходжаннем тагачаснай беларускай інтэлегенцыі? 😏 Усе яны былі з сялян і праваслаўнымі? Чаму ўвогуле ў Рыгора такі акцэнт менавіта на праваслаўе? Хіба гэта так важна ў часы верацярпімасці?

3. Народныя манархіі? Нам патрэбна зараз манархія? Наш Прэзідэнт за гэта хіба таксама? А Уладзімір Ільіч Ленін? Ці не супраць манархіі ён выступаў? "Расія - турма народаў" - гэта чые словы?

Хопіць з нас ужо гэтых манархій і імперый, пажылі ўжо ў іх...

А Саланевіч гэты, аказваецца, быў у эміграцыі, а не ў СССР жыў, і там жа сваю кнігу і пісаў. Пісаў яе і ў нацысцкай Германіі, і пасля вайны чамусці з'ехаў у Паўднёвую Амерыку. Паралеляў не знаходзіце? Ільіна не нагадвае?

Рыгор! Што ты цягнеш у нашу краіну???
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Больш за 200К праглядаў

Цікава было б параўнаць з папулярнасцю ролікаў ад Белай Русі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі нашыя!

У каго яшчэ лістапад, а ў каго ўжо снегапад пачаўся?
#КухняБеларусі

Зразы – мясныя рулецікі з начынкай – адна з асаблівых страў нацыянальнай кухні, вядомая з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Першыя пісьмовыя згадванні пра зразы з’явіліся ў гады праўлення вялікага князя і караля Ягайлы (ХV стагоддзе).
Гэту смачную страву падавалі і да стала караля Жыгімонта ІI, жанатага з міланскай прынцэсай Бонай Сфорца, якая магла асабліва ацаніць зразы, падобныя на італьянскія
cotoletta alla milanese.

Пазней зразы, якія гатавалі повары магнатаў, распаўсюдзіліся ў народнай кухні. У розных мясцовасцях Беларусі мясныя рулецікі з начынкай называюць таксама завіванцыкручэнікі.

Класічныя зразы гатуюць з ялавічыны: мяса адбіваецца, а потым у яго загортваецца начынка. Для яе прыгатавання могуць выкарыстоўвацца грыбы, печань, агародніна, яйкі, кашы.
#КухняБеларусі

Зразы

Для рэцэпта спатрэбіцца:
ялавічына
грыбы белыя
яйка адварное
грудзінка вэнджаная
цыбуля рэпчатая
сухары молатыя
алей
соль
чорны перац, лаўровы ліст, духмяны перац
мука пшанічная
морква

Гатаванне:
Цыбулю, грудзінку і адварныя белыя грыбы парэзаць дробнымі кубікамі і абсмажыць на частцы алею да залацістага колеру. Дабавіць сухары і патушыць яшчэ 5 мінут.

Перакласці грыбы з цыбуляй і грудзінкай у міску і крыху астудзіць, нацерці адварное яйка, пасаліць і паперчыць, добра перамяшаць. Начынка для зразаў гатова.

Ялавічыну (найлепш падыходзіць выразка, але можна выкарыстаць і шыначную частку)
нарэзаць невялікімі медальёнамі і добра адбіць, прыдаючы мясу прамавугольную форму.

Выкласці начынку на мяса, скруціць рулецікі, замацаваўшы зубачысткай або
абвязаўшы поварскай ніткай.

Запаніраваць зразы ў муцэ і абсмажыць да залацістай скарыначкі.

У кастрюлю з вадой дабавіць цыбулю, моркву, лаўровы ліст, духмяны перац, соль, давесці да кіпення і выкласці туды абсмажаныя рулецікі. Накрыць накрыўкай і тушыць на маленькім агні да гатоўнасці.

Падаваць зразы з грэцкай кашай і смажанай цыбуляй.
#Падарожжа
#Архітэктура

Самыя старажытныя храмы

Навагрудская Царква Святых Барыса і Глеба

Хутчэй за ўсё будавалася адначасова з гродзенскім храмам — знойдзеныя пры раскопках старыя падмуркі археолагі датуюць XII стагоддзем.
Не выключана, што ўзводзілі яго гродзенскія майстры.

У першай палове XIV стагоддзя храм атрымаў статус сабора, пры якім знаходзіўся мужчынскі манастыр. Праз два стагоддзі князь Канстанцін Астрожскі пачынае будаўніцтва новага храма, захаваўшы, аднак, падмуркі старога.

Збудаваная з цэглы і атынкаваная, царква шмат разоў перабудоўвалася па жаданні тых, у чые ўладанні пераходзіла. Так помнік гатычнай архітэктуры з часам набываў рысы іншых стыляў.

У гады царкоўных ганенняў храм служыў памяшканнем для гарадскога архіва. У канцы 1990 - х ён быў вернуты вернікам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Ну вось прыемна ж!
Глядзіш, слухаеш і адразу разумееш, што гэта Беларусь.
#ЗробленаЎБеларусі

Хараство беларускага свету на прадукцыі Камунаркі 🥰
Актуальныя спасылкі, дзе можна купіць каляндар на 2025 год на беларускай мове ад выдавецтва "Папуры" 👇

✓ заўсёды ў наяўнасці ў кнігарні "Параграф 45" у Мінску па вул. Бяды, 45
wildberries арт. 181609357
catalog.onliner.by ужо адзначаны як "выбор покупателей"
emall.by
✓ у наяўнасці ў кнігарні "Кніжная шафа"
polosochka.by
kniganosha.by
✓ у сетцы кнігарняў bukvaeshka.by
✓ у Еўропе з дастаўкай па ўсім свеце можна набыць на сайце alfavit.eu
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Чым бліжэй да сярэдзіны XVII ст., тым часцей будзем узгадваць пра казакоў, як абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.

Калі вы ўважліва чыталі мінулыя ўрыўкі з кнігі, то маглі заўважыць, што ўніяты больш актыўна дзейнічалі на сучасных беларускіх землях і на Валыні.

У гэтым тэксце параўноўваецца становішча праваслаўных на беларускіх землях (Вільня, Полацк) і на ўкраінскіх. Гэта розніца і паўплывала на далейшую гісторыю нашых народаў, якая адбілася ў рэшце рэшт на фарміраванні нашых нацыянальнасцей у будучыні.

Пра гэта мы яшчэ не раз узгадаем пазней.
15 лістапада 1925 года выйшла ў эфір першая перадача Беларускага радыё.

Адкрыццё радыёстанцыі адбылося разам з адкрыццём мінскай шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі.

Радыё выкарыстоўвалася не толькі як сродак інфармацыі, але і як сродак асветы. У эфіры гучала музычная і літаратурная класіка, творы сучасных аўтараў.

Першапачаткова трансляцыя вялася на тэрыторыі радыусам 300 км 30 хвілін у дзень. Для стварэння радыёсеткі ў Мінску і Гомелі былі ўстаноўлены радыёперадатчыкі, у 25 раённых цэнтрах — радыёпрыёмнікі калектыўнага карыстання. У Мінску была пабудаваная 75-метровая драўляная мачта, побач наладжана студыя.
#МоваНашаРодная

Мы прывыклі ўжываць у маўленні рускую фразу: "Меня бесит!"
Якія ж аналагі ёсць у роднай мове?

😤 Мяне вар'юе ад гэтага бязглуздага спалучэння колераў!

😤 Я шалею калі бачу несправядлівасць!

😤 Мяне прыводзіць у шаленства здольнасць Міхаіла пераварочваць сэнс сказанага!

😤 Мяне юшыць калі я бачу некарэктны пераклад у беларускіх тэкстах!

😤 Мяне раз'юшвае калі я чую абразы ў бок беларускай мовы!

😤 Мяне злуе калі апанент пераходзіць на асобы, не валодаючы дастатковасцю аргументаў!

😤 Мяне абурае твой тон размовы!

😤 Мяне раздражняе непарадак у доме!

😤 Мяне каўбасіць калі чытаю пасты Вольгі!

😤 Мяне аж падкідвае ад таго, як хутка Рыгор змяняе свае погляды!

😤 Мяне аж дрэнчыць ад гэтай сітуацыі!

Спадзяёмся, цяпер вы будзеце ўжываць беларускія словы для перадачы сваіх пачуццяў. А лепш, заставайцеся ў добрым настроі і не раз'юшвайцеся, не шалейце і не злуйцеся!

* Усе супадзенні імёнаў у прыкладах выпадковыя, праўда-праўда))
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нічога асабліва, проста рыбалка, проста карпік ))

У тыкток https://www.tiktok.com/@sikirzhytski_valer?_t=8rOVkLDjWOW&_r=1