#Падарожжа
Самыя старажытныя храмы
Барыса-Глебская (Каложская) царква ў Гародні
Гэтую царкву пабудавалі ў другой палове XII стагоддзя гродзенскія князі Барыс і Глеб, асвяціўшы яе ў гонар сваіх нябесных заступнікаў. Месцам для святыні быў абраны Высокі бераг Нёмана, званы Калажанню і доўгі час Паважаны язычнікамі.
Гродзенскія майстры ўзвялі храм з плінфы і цэглы, упрыгожыўшы яго паліраванымі камянямі і рознакаляровымі керамічнымі пліткамі.
Адсутнасць тынкоўкі захавала шматколернасць храма: на сценах адрозныя адценні чырвонага, карычневага, шэрага, зялёнага і белага.
Для паляпшэння акустыкі ў сцены былі ўмураваны збаны-галаснікі.
У лепшыя часы царква была галоўным храмам Гродна, у дні запусцення і струхлення служыла стойлам для жывёлы. Сёння Каложская царква жыве ў чаканні глабальнай рэстаўрацыі і дабудоўкі паўднёвай сцяны, якая павалілася ў Нёман яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.

#Літаратура
На старонках новага гісторыка-архіўнага выдання Выдавецкага дома «Звязда» «Рашэнні прымае ЦК...» разглядаюцца звароты прадстаўнікоў пісьменніцкай, мастацкай супольнасці Беларускай ССР ў галоўны на той час кіруючы орган — Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі.
З выдавецкай анатацыі да кнігі: «Дакументы, якія разглядаюцца на старонках кнігі, напісаны беларускімі пісьменнікамі, мастакамі, дзеячамі культуры, тымі вядомымі і меней вядомымі асобамі, плён чыёй працы ў розныя гады складаў беларускую нацыянальную культуру. Здавалася б, некаторыя іх звароты ў вышэйшую ідэалагічную і фактычна вышэйшую дзяржаўную інстанцыю мелі прыватны характар. Але ж, каб вырашыць тое ці іншае пытанне, без чаго творчасць нічога не вартая, апроч ЦК, і не было куды звярнуцца. Іншая карэспандэнцыя — сведчанне пазіцыі творчай інтэлігенцыі, яе жаданне зрабіць нешта патрэбнае для ўсяго грамадства і Беларусі"
Крыніца

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
У Беларусь прывезлі 30 тарпанаў
Жыць яны будуць у пойме Заходняй Бярэзіны ў Налібоцкай пушчы. Гэтае месца прапіскі абрана зусім не выпадкова.
Зараз ідзе актыўная праца па аднаўленні біялагічнай разнастайнасці лясных і лугавых экасістэм ракі. Рассяленне там дзікіх коней-значны крок у гэтай справе.
Як распавялі ў Мінлясгасе, тарпаны павінны "расчысціць" бур'янізаваную пойму ракі і зрабіць яе прыдатнай для пражывання мноства жывёл адкрытых пойменных месцапражыванняў.
Раней рэалізавалі аналагічныя праекты па рассяленні тарпанападобных коней у заказніку" Спораўскі", Белавежскай пушчы і іншых месцах.
Варта нагадаць, што яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя Белавежская пушча была заселеная тарпанамі. Але падчас вайны жывёлы пакінулі Беларусь. І ўжо да канца 1980-х у нашай краіне тарпанаў засталося ўсяго пара дзясяткаў асобін. Апошніх разабралі па лясніцтвах, дзе тарпаны асіміляваліся з працоўнымі конікамі.

#МоваНашаРодная
#ЛістЗаМову
"Ці не даволі разважаць і перайсці да канкрэтных прапаноў?
Становішча мовы ў рэспубліцы патрабуе паляпшэння. Я не думаю аб нейкіх адміністрацыяных загадах, смешна было беларусізаваць беларускую рэспубліку.
Усю справу можа вырашыць добры прыклад. Лягчэйшым за ўсё іншае мне здаецца такі шлях.
У нас праводзіцца шмат рэспубліканскіх нарад, урачыстасцей, святкаванняў. На іх выступаюць з дакладамі адказныя работнікі, якія ведаюць беларускую мову. Вось няхай бы гэтыя даклады рабіліся па-беларуску. Гэта задавала б тон і паказала павагу да мовы з боку кіраўніцтва рэспублікі.
Добры прыклад пярэйдзе ў вобласць, а затым і ў раён. А то ж сапраўды нецікава атрымліваецца, што сакратары райкомаў і старшыні выканкомаў гавораць з народам не на яго мове.
Мне думаецца, што такім шляхам можна дасягнуць большага кантакту і ўзаемаразумення."
Я.Колас
25.05.1956

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Звернем увагу на моўнае пытанне ў першай палове XVII ст.
Як бачым, кнігі друкаваліся як на польскай, так і на рускай (заходнерускай, значыцца старабеларускай) мовах. У прыведзеных фрагментах з кнігі не згадваецца пра друкаванне ўніяцкіх кніг, але можна лагічна зрабіць выснову, што ўніяцкія кнігі таксама друкаваліся на абодвух мовах.
Пры гэтым яшчэ ўзгадваецца, што польская мова была зразумелая для праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Выкажу здагадку, што да сярэдзіны XVII ст. у РП усталявалася пэўнае двухмоўе, нешта накшталт таго, як сёння ў нас з рускай і беларускай мовамі. Толькі ў тыя часы на бытавым узроўні роўнасці моў было больш, здаецца. Да польскай больш схіляліся тады шляхта, магнаты, духавенства, мяшчане, да рускай (старабеларускай і стараўкраінскай) - сяляне, праваслаўная шляхта, казакі.

Forwarded from Главный. Тур
Нешта лаюцца ў гэтых вашых інтэрнэтах. Недзе ўнізе, але ўсё ж…
Усім валошкі і гарбаты! Жывіце мірна і дружна ў роднай Беларусі!

Forwarded from Мода На Мову
📖 МАБЫЦЬ
👉 мусіць, можа, можа быць, магчыма, мажліва, мо, пэўна, відаць, відавочна, здаецца, бадай, здэцца, мусібыць.
#слоўнік

Forwarded from BelAI
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нейрасетка ажывіла марожанае 😍⠀
————⠀
The neural network has revived the ice cream 😍
#шіцікавае
@belaiplatform

#ДумкіЎслых
Была ў Мінску, сфатаграфавала шыльды і надпісы каб паказаць, што ніякай дэрусіфікацыяй нават не пахне і ў візуальнай інфармацыйнай прасторы пераважае руская мова.
А потым падумала, што а ці не за шмат увагі будзе нашым абшчэственным вар'ятам, каб яшчэ апраўдвацца перад імі за пару дзясяткаў беларускамоўных надпісаў!?
Мы - беларусы! Мы маем права пісаць і чытаць па-беларуску і ні перад кім за гэта не апраўдвацца!
А каму не падабаецца.... Могуць скардзіцца хоць у Гаагу, хоць у Лігу сэксуальных меншасцей!
Зоя С

#КухняБеларусі
Свініна "Верашчака"
500 г свініны з праслойкамі сала
1-2 цыбуліны
1 шклянка хлебнага квасу
соль, перац, лаўровы ліст.
Свініну нарэзаць, пасаліць, паперчыць, абсмажыць з абодвух бакоў.
На сале, якое вытапілася, абсмажыць дробна парэзаную цыбулю.
Мяса з цыбуляй перакласці ў саганок, заліць хлебным квасам і патушыць на невялікім агні 10 хвілін.
Падаць з бульбяным пюрэ або блінамі.

#ГісторыяБеларусі
#Архітэктура
На першым здымку намаляваны Казьма-Дзям'янаўскі спуск у Мінску.
Тут можна ўбачыць неверагодна вузкую і звілістую вуліцу якая нагадвае зверху літару s. Пасля вайны вуліца была знесена з-за моцных пашкоджанняў.
На другім здымку можна ўбачыць як гэтае месца выглядае цяпер.
Шкада, што хутчэй за ўсё Мінску ў бліжэйшы час не відаць рэгенерацыі гістарычнага цэнтра і ўласна вуліцу як і нямігу ў найбліжэйшай будучыні аднаўляць не будуць.