Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як англічанін Уіл беларускую мову вучыў 😁
У тыкток https://www.tiktok.com/@willeggerton_new?_t=8rCPqGngMuF&_r=1

Барцунам з Хэлаўінам і гарбузамі прысвячаецца...
Праўда, крыху позна, але ў мяне гэта бывае. Я і з Днём народзін магу чалавека праз тыдзень павіншаваць!))
На фота мае работы
Зоя С

Forwarded from Дзікая прырода побач
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міф: гілі (снегири) прылятаюць да нас толькі ўзімку з поўначы.
Факт: гілі жывуць у Беларусі круглы год, а ў халодны сезон, калі кармавая база ў лесе скарачаецца, пералятаюць бліжэй да чалавека.
🐦 Гілі – птушкі даволі скрытныя. Ты сотні разоў зімой можаш праходзіць каля гілей і не заўважыць іх, нават яркіх самцоў. Як жа знайсці гіля?
🎶 Даем падказку: спярша яго трэба пачуць. Паслухай уважліва пазыўку гіля, пастарайся яе запомніць, знайсці нейкую аналогію: цю...цю… На вуліцы прыслухоўвайся да падобных гукаў і шукай птушак, калі ўпэўнішся, што крычыць гіль.
Звяртай увагу на наступныя кусты і дрэвы – каліну, абляпіху, бэз, рабіну, ясені, клёны, іх насеннем харчуюцца гілі.
Падзяліся гэтым допісам, каб іншыя таксама даведаліся як знайсці гілей узімку! 🤗
📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко.
#галасыптушак

#МіфыЛегендыБеларусі
Прыбарская крыніца
Жыў калісьці ў гэтай мясцовасці (паміж Цяхціном і Прыбарам) пан. І была ў таго пана дачка. Прыгожая і адзіная ў панскай сям’і. Ведама, бацька яе вельмі шкадаваў і шанаваў.
Усяму прыходзіць свой час. Пакахала панская дачка маладога хлопца. Бацьку дзяўчыны ён вельмі не спадабаўся. Забараніў пан строга ім сустракацца.
Але што для закаханых забарона? Калі кахаеш, усе перашкоды адолееш.
Вось і вырашылі яны ўцячы, каб жыць-пажываць разам.
Калі пан даведаўся пра іх змову, дачка ўжо ехала ў карэце са сваім каханым.
Бацька пракляў сваю дачку. І ў гэты самы момант, калі ён прамаўляў апошнія словы праклёну, зямля расступілася, і карэта пайшла пад зямлю.
На тым месцы ўтварылася крыніца: паміж вёскамі Цяхцін і Прыбар, каля лесу на лузе. І колькі было непагадзі, засухі, але тая крыніца, як жывая, заўсёды б’е ключом.

Forwarded from Борщ с капустой, но не красный
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Верашчака
#ДумкіЎслых
Рыгору мусіць крыўдна стала ад напісанага. Толькі гэта праўда і за свае словы я гатова адказаць.
А вось ці гатовы Рыгор у вочы людзям сказаць тое, што піша? Хаця на прыкладзе з Сабчак мы ўсё бачылі.
А пытанне застаецца адкрытым: "Чаму нашы журналісты і палітолагі ніяк не перашкаджаюць суполцы актывістак разнасіць па расійскіх рэсурсах фэйкі пра дэрусіфікацыю Беларусі?"
Расіяне гэта бачаць, падалякі ўсялякія бачаць, а нашым усё добра. Супадзенне ці можа не? 🤔
Зоя С
https://yangx.top/AzarenokCTV/39170

Telegram
Азарёнок. СТВ. Беларусь
И недобитых нациков, униатофилов и прочих адраджэнцау туда же
https://yangx.top/AzarenokCTV/39170
Мы згодныя!
Толькі спачатку, Рыгор, удакладні, хто такія адраджэнцы. Адраджэнне - справа то добрая па сутнасці 😏
Але ж пакуль толькі адно бла-бла-бла, так, Рыгор?
Мы згодныя!
Толькі спачатку, Рыгор, удакладні, хто такія адраджэнцы. Адраджэнне - справа то добрая па сутнасці 😏
Але ж пакуль толькі адно бла-бла-бла, так, Рыгор?
Telegram
Азарёнок. СТВ. Беларусь
И недобитых нациков, униатофилов и прочих адраджэнцау туда же
Верашчака
#ДумкіЎслых Рыгору мусіць крыўдна стала ад напісанага. Толькі гэта праўда і за свае словы я гатова адказаць. А вось ці гатовы Рыгор у вочы людзям сказаць тое, што піша? Хаця на прыкладзе з Сабчак мы ўсё бачылі. А пытанне застаецца адкрытым: "Чаму нашы…
#НамПішуць
Ад падпісчыка:
Рыгор не жадае прызнацца , што яго рыторыка такая самая што і ў актывістак. Тыя самыя заходнерусісцкія мантры пра злых беларусаў "адраджэнцаў", "нацыяналістаў " і "моўнікаў".

Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ
Прыемнага прагляду
“Бацькаў падворак” ПРЭМ’ЕРА https://youtu.be/9CetnU6VAFA?si=yJGS9-Wu5b8LlAuV

YouTube
Дразды - Бацькаў падворак (ПРЭМ'ЕРА КЛIПА)
Словы: Людміла Запрудская, Віталь Карпанаў
Музыка: Віталь Карпанаў
Рэжысёр: Віталь Карпанаў
Вiдэа: Уладзiслава Марыневiч
Слухаць тут :
Бацькаў падворак
Скрыпнуць веснічкі гукам знаёмым,
На бацькоўскі падворак ступлю.
Ліст зжаўцелы з высокага клёну
Упадзе…
Музыка: Віталь Карпанаў
Рэжысёр: Віталь Карпанаў
Вiдэа: Уладзiслава Марыневiч
Слухаць тут :
Бацькаў падворак
Скрыпнуць веснічкі гукам знаёмым,
На бацькоўскі падворак ступлю.
Ліст зжаўцелы з высокага клёну
Упадзе…
#КухняБеларусі
Скрылькі
Самае смачнае ў гэтай страве – гэта булён, які ўтвараецца на дне саганка. У яго варта мачаць кожную скрыльку (нарэзаную лустамі свініну і бульбу) і закусваць усё гэта маласольнымі агуркамі.
Прадукты:
Бульба-10 шт.
Свініна-300 гр. (з праслойкай сала)
Кіслае малако- 500 мл
Лаўровы ліст-5 шт.
Кроп - 1 пучок
Цыбуля -4 шт. (маладая з пер'ем)
Соль-па смаку
Перац-па смаку
Гатаванне:
Бульбу вымыць і пачысціць. Нарэзаць вялікімі кружочкамі і пакласці пластамі ў гаршчок.
Перакласці бульбу тонкімі лустачкамі свініны.
У асобным посудзе змяшаць кіслае малако з дробна нарэзаным кропам, цыбуляй, лаўровым лістом і соллю.
Заліць кісляком бульбу з мясам, накрыць вечкам і тушыць у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў каля гадзіны.
Смачна есці!

#Падарожжа
#Архітэктура
Самыя старажытныя храмы
Сафійскі сабор у Полацку
Прыблізную дату пабудовы полацкага Сафійскага сабора гісторыкі вызначаюць паміж 1044 і 1060 гадамі. Гэта быў першы каменны храм на тэрыторыі Беларусі.
Пабудаваны як сімвал магутнасці княжацкай улады, сабор на правым беразе Заходняй Дзвіны выглядаў велічна і ўрачыста.
Сёння ад храма XI стагоддзя застаўся старажытны падмурак, часткі апсіды, слупоў і сцен. Убачыць усё гэта, а таксама фрагменты мура і фрэскавыя роспісы XI стагоддзя, пачуць шматлікія гісторыі пра Сафію можна ў дзеючым пры храме музеі
А калі слухаць арган, то ў канцэртнай зале Сафійскага сабора — нездарма ж ён носіць статус аднаго з лепшых у Еўропе. З таго часу, як у 1985 годзе ў храме з'явіўся арган, збудаваны па індывідуальнай замове чэшскай фірмай Rieger Kloss, у канцэртнай зале штогод даюць каля 300 канцэртаў. А вясной знатакі гучання клавішна-духавога інструмента з'язджаюцца ў Сафійскі сабор для ўдзелу ў фестывалі старадаўняй і сучаснай камернай музыкі.

#МоваНашаРодная
Учора ў каментарах зачапіліся за слова "АРЭЛІ" і я вырашыла пакапаць інфармацыю пра гэта слова, бо асабіста я сустракаю яго толькі ў літаратурнай мове, у нас такое прыстасаванне для гушкання называлі "гушкалка"
Што я знайшла пра гэта слова чытайце ніжэй. Нездарма я яго не чула ў простай гаворцы нашай мясцовасці, у літаратурную мову яно прыйшло нядаўна.
👉 Дарэчы, пішыце, як у вашай мясцовасці называлі арэлі?

АРЭЛІ
Крыніца матэрыялу
Назва арэлі поруч з найменнямі качэлі, гушкалка, калыска, калыханка і нават гутарэлі – ад дыялектнага гутáць, гутáшыць і змешчаная ў «Расійска-беларускім слоўніку» (1928), ужываецца ў беларускай мове толькі ў множным ліку. Яна абазначае прыстасаванне з укапаных у зямлю слупоў і прымацаванай зверху перакладзіны, да якой на жэрдках, металічных кольцах, скураных рамянях ці вяроўках падвешвалі шырокую дошку, на яе станавіліся (садзіліся) і гушкаліся.
Іншым разам арэлі вешалі да столі ў хаце, за бэльку ў пунi ці хляве або за высокі сук на дрэве.
Першапачаткова гушканне на арэлях у еўрапейскіх народаў мела сакральны сэнс: каб хутка раслі пасевы, каб засцерагчыся ад розных бедаў (таго, хто гойдаецца вышэй за ўcix, улетку не будуць кусаць камары) і нават каб зацяжарыць у бліжэйшы час.
Напрыклад, у Грэцыі да нашых дзён захаваўся звычай майстраваць арэлі ля дома маладых у першы тыдзень пасля вяселля.
На Беларусі і Украіне пашыраны звычай гушкацца на арэлях на Вялікдзень і Купалле.
Упершыню слоўка арэлі было зафіксавана ў помніках рускага права ХІІІ ст. Таму сваім яно з’яўляецца для беларусаў, расіян, украінцаў. На поўначы Расіі ім называюць і качэлі, і нават шыбеніцу («виселицу»).
Найбольш верагоднай крыніцай утварэння лічыцца нямецкае Riegel (перакладзіна, засаўка). Не выключана сувязь і з галандскім raa (рэя – рухомы папярочны круглы брус на мачце, да якога мацуецца парус).
У нас арэлямі ў ХІХ ст. называлі «качэлі на вісячых вяроўках» (слоўнік І. Насовіча).
У адным са слоўнікаў 20-х гг. ХХ ст. адзначалася: «Калыску вешаюць на вяроўках, а арэлі на аглоблях, і ўнізе маецца толькі адна папярэчка, на якой можна нагамі стаяць».
У першыя тры пасляваенныя дзесяцігоддзі беларускія слоўнікі змяшчалі толькі «качэлі». Слова арэлі было залічана ў разрад правінцыялізмаў: у 1934 г. такое меркаванне выказаў Я. Колас у артыкуле «Мова М. Лынькова па раману «На чырвоных лядах», у 1962 г. – Я. Камароўскі. У 1969 г.
У. Юрэвіч у артыкуле «Самабытнае слова» сцвярджаў, што арэлі вядомы толькі гродзенцам і палешукам. Акрамя гэтага немалаважным фактарам, на думку Я. Рапановіча, стала пісьмо настаўнікаў-віцяблян, якія ў сваім водзыве на «Буквар» Н.І. Снітко ў 1964 г. пісалі: «…трэба апусціць тэкст «Арэлі», бо дзеці не ведаюць, што гэта такое».