Верашчака
489 subscribers
8.38K photos
1.36K videos
5 files
2.15K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых

А цяпер пра сумнае.
У нас ёсць такія "разумнікі", нават сярод журналістаў і філосафаў, якія тыркаюць тэрмінам "нацыяналіст" усім, хто нек спрабуе абараніць сваё права карыстацца беларускай мовай. Маўляў, усё ў нас у дзяржаве з гэтым добра, а вы проста на пустым месцы праблему раздуваеце.

А вы праўда лічыце, што на пустым?
Вось прыклад ☝️ Як мне карыстацца беларускай мовай на новай платформе, калі права выбару там чыста дзеля віду?

А можа я проста не так разумею гэта сваё права?
Тады прашу больш разумных людзей мне растлумачыць, у чым гэта права выражаецца і як яго можна рэалізаваць?

Зоя С
Forwarded from Белпосцінг
Іван Навуменка - беларускі пісьменнік, які не здрадзіў сваім поглядам нават у такія ліхія часы як другая палова 80-х - першая палова 90-х. Ніжэй прадстаўлены ўрыўкі з яго дзённіка:

10 снежня 1991 года:

"Садружнасць славян я вітаю, у гэтым адзіны ратунак, асабліва нам, беларусам, якіх без Расіі можа скубці нават Літва, не кажучы пра Польшчу. Дзіву даёмся, што «дэмакраты» нашы — пазьнякі i ткачовы — нават супраць такой садружнасці выступаюць. Такую зашоранасць немагчыма зразумець..."

21 снежня 1991 года:

Хіба БНФ, БСДГ партыі? Кучкі інтэлігентаў-самалюбцаў, палітыканаў. A вялікая партыя (600 тысяч у Беларуси) растала, як лёгкі дым, як тонкая пара. Дрэнь мы, а не камуністы! Да сябе траціш павагу. Але не трачу яе да Леніна — змагар! Нічога не баяўся. Наламаў дроў? Не ён. Акружэнне — опечатку Троцкі, які расстрэльваў славян, пасля Сталін i Берыя, якія знішчалі ўсіх, хто ім здаваўся ворагам, нават сваіх, грузін, нікога не шкадавалі. Гнеў мой i нянавісць скіраваны супраць Гарбачова. Гляджу па тэлевізары, чытаю інтэрв'ю — хачу зразумець — i злараднічаю: «Пайграў, сукін сын? Пакрасаваўся? На каго спадзяваўся? На Буша? На Коля? Зад яны табе паказалі, ідыёт. Ім патрэбны новыя халуі».

22 снежня 1991 года:

"Учора ў Алма-Аце ўжо адзінаццаць незалежных (ад каго? ад чаго?) дзяржаў падпісалі Белавежскае пагадненне. Садружнасць я вітаю. Але калі зацяты хахол Краўчук з пенай заяўляе, што грамадзянства Садружнасці не можа быць, толькі грамадзянства Украіны,— сумна. Былі мы грамадзянамі СССР — вялікай сусветнай дзяржавы, a сталі..."

24 снежня 1991 года:

"Апублікавана Пастанова ВС аб зацвярджэнні эталона дзяржаўнага герба. I герб... Серп i молат з калоссямі — гэта дрэнна. Коннік з мячом i шчытом—ох як добра, як разумна, як гуманна! Які палёт фантазіі! Нацыяналізм — найстрашнейшая ідэалагічная зашоранасць, горш камуністычнай".

29 снежня 1991 года:

"Спуск сцяга СССР глыбока параніў душу. Божа мой! Такую дзяржаву развалілі! Тысячу гадоў сабіралі. Чытаю «Фаворита». Як немка Кацярына сабірала землі імперыі! Усе сабіралі. Хто ж разваліў? Не адзін Гарбачоў. Кінуты былі ўсе сіла антыкамуністычныя. Дурня Гарбачова выкарысталі. ...Сцяг папрасілі камуністы — на захаванне. Дажыць бы, калі ён запалошчацца над Крамлём, над Домам урада — чырвоны, з сярпом i молатам — сімваламі міру i дабрабыту".

9 мая 1992 года:

"Іван Навуменка сказаў мне: «Вы не адчуваеце, што мы ператвараемся ў захудалую правінцыю?» У сэнсе культуры ўжо ператварыліся. Без перакладаў i выданняў на рускай мове мы, пісьменнікі, будзем даходзіць хіба да Пухавіч, да Гародні не дойдзем, там хутка запануюць палякі... Упэўнены, што толькі Саюз славян можа нас уратаваць. Без саюзу з Расіяй, Украінай — мы, беларусы, фікцыя, захудалая правінцыя, як сказаў Навуменка".

11 ліпеня 1993 года:

"8-га цэлы дзень сядзеў на Першым з'ездзе беларусаў свету. У прынцыпе, я вітаў ідэю такога з'езда. I напачатку ўсё ішло прыстойна, паважна, нават выступленне Быкава, які адкрыў з'езд, не выклікала ўнутранага пратэсту. Нармальныя, сугучныя часу даклады. Вытрыманыя выступленні прадстаўнікоў дыяспары — без злоснага аплёўвання савецкай гісторыі. Пад вечар выступіў Пазьняк. Пазьняк аплёўваў усё, не толькі мінулае, але i сучаснае — парламент, урад, «рэанімацыю», як ён сказаў, КПСС. I яму... наладзілі авацыю. Зала паднялася. Між іншым, перада мной сядзела група беларусак з Польшчы, яны не падняліся i не пляскалі. Вылі ад захаплення эмігранты з ЗША, Канады, Аўстраліі. (А з ЗША найбольшая група — 108 чалавек.) I тады я зразумеў — сутнасць з'езда. Шабаш былых паліцэйскіх. І рэванш ix. Самі яны, у выступленнях, захоўвалі «аб'ектыўнасць». Выказвалі толькі радасць «ад адраджэння». A калі пырснуў слінай дэпутат, эмоцый сваіх не стрымалі, не маглі стрымаць; гэта ж такая радасць: пабітыя ў вайне, ганебна ўцёкшыя з зямлі сваёй, яны дачакаліся сваёй перамогі, рэваншу".
Верашчака
#МоваНашаРодная #ДумкіЎслых А цяпер пра сумнае. У нас ёсць такія "разумнікі", нават сярод журналістаў і філосафаў, якія тыркаюць тэрмінам "нацыяналіст" усім, хто нек спрабуе абараніць сваё права карыстацца беларускай мовай. Маўляў, усё ў нас у дзяржаве…
#ДумкіЎслых

Не першы раз чую, нібыта мы на "Верашчацы" займаемся нечым непрыстойным і крычым пра "притеснение мовы".

Насамрэч нават думак такіх у нас не было і не будзе!
Мне наогул не падабаецца слова "притеснение". Я лічу, што ў нас у краіне Канстытуцыя абараняе ад любога "притеснения" не толькі мовы, але і грамадзян.

А вось тое, што часам грамадзяне абмежаваны ў магчымасцях карыстацца беларускай мовай, то гэта факт.

І што, трэба маўчаць і казаць, што ўсё норм?!
Міжтым, яшчэ за савецкім часам нашы пісьменнікі і культурныя дзеячы падымалі праблемы беларускай мовы. Значыць яны ёсць. Больш таго, на сённяшні дзень іх стала яшчэ больш.

А пра праблемы трэба не маўчаць, а гаварыць і вырашаць. Вось мы і гаворым.
Каб не згінеў наш Беларускі свет!

З любоўю да роднага
Зоя С
#МоваНашаРодная

..."Пратэставаць супраць роднай мовы, з аднаго боку, могуць людзі па неразуменню, а з другога – нашы ворагі, ворагі нашай савецкай рэчаіснасці, ворагі дружбы народаў."

Якуб Колас
25.05.1956
#ДумкіЎслых
#АнекдотДня


Вадзім Францавіч, некаторыя пішуць "сиюта", "пропогандист", "варешка", "эмплуа"...
(Больш прыкдадаў тут @sidovocab)

Не хочаце абмеркаваць? Чаму Вы абмяжоўваеце сябе толькі "молдОванами" и "белАрусами"? 😁
Як правільна падкормліваць птушак?

❄️ Падкормліваць птушак можна пачынаць з першых замаразкаў і да пачатку вясны. Але калі кармленне ўжо пачалося, трэба падтрымліваць яго рэгулярна на працягу зімы. Птушкі прывыкаюць да такой крыніцы ежы і доўгія перапынкі могуць быць небяспечныя для іх.

🐦 Не пачынай падкормку раней першага снегу ці замаразкаў – гэта важна для пералётных птушак. Ранняя падкормка спыняе мігруючых птушак.

🦆 Вадаплаўных птушак трэба падкормліваць толькі калі ёсць лёд, які замінае ім шукаць натуральны корм.

🌰 Найлепшы корм для птушак пшаніца, авёс, ячмень, проса, несалёнае сала, масла, арэшкі, насенне сланечніку, гарбуза, кукурузы, лёну, рапсу, кавалачкі яблыка ды ягады, разынкі.

Не кладзі ў кармушку нічога салёнага, вэнджанага, смажанага, печанага, а таксама рэшткі са свайго стала, асабліва хлеб – такія прадукты могуць выклікаць хваробы стрававання ў птушак і нават смерць.

А ты ўжо рыхтуешся да кармушачнага сезону? Раскажы, чым збіраешся частаваць птушак 🤗

Крыніца Ośrodek Okresowej Rehabilitacji Zwierząt Jelonki.

📷 Фота з чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota
Forwarded from Верашчака
#КазкіДзецям

Людзей слухай, а свой розум май


Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
#АнекдотДня

У мяне дэжавю!

Помніце, у 20-ым некаторыя скачвалі дадатак на тэлефон, каб вызначаць і байкаціраваць беларускія тавары? ))

І толькі ў Колі Белага бліснула нейкая здагадка. Усё ж даўняя размова яго з таварышам маёрам не прайшла бесслядоўна 😁
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З новым тыднем!
Новых працоўных дасягненняў вам!
#КухняБеларусі

Гарбузовы кекс

Інгрэдыенты
Гарбузовае пюрэ — 300 гр.
Мука — 250 гр.
Алей — 70 гр.
Цукар — 150 гр. (або па смаку)
Яйкі — 2 шт.
Разрыхняльнік —1 ч.л. + сода 0,5 ч.л.
Кефір (смятана, ёгурт) — 70 гр.
Спецыі (мускатны арэх,цынамон,імбір,кардамон, ванільны цукар) — па густу
Ссоль

Спосаб прыгатавання

Для пюрэ трэба запекчы гарбуз, перабіць яго блэндарам або перацерці праз сіта.
У пюрэ дадайце цукар і кефір. Затым спецыі і алей. Пасля яйкі.

Дадайце муку. Яе можа спатрэбіцца больш ці меньш, усё залежыць ад гушчыні пюрэ.
Цеста павінна атрымаццца як смятана.
Пераліць у форму для кекса ( 10/20 см)

Выпякаць 50-60 хвілін. Астудзіць, пасыпаць цукровай пудрай .

Можна ўпрыгожыць шакаладам, глазурай.
Forwarded from STROJ
Пахавальны ручнік з вёскі Харужанцы Ваўкавыскага раёна

Падчас Восеньскі Дзядоў захацелася пагутарыць пра рэч, якая суправаджала памерлых – пахавальны ручнік.

Раней кожная гаспадыня мела такі ручнік, ён адрозніваўся аздабленнем, а таксама даўжынёй. Пахавальныя ручнікі ткаліся гаспадынямі, як казалі, “на смерць”, часам перадаваліся ад бабулі. На такіх ручніках апускалі труну ў магілу.

Пасля пахавання, у залежнасці ад мясцовых традыцый, ручнік разрывалі і раздавалі ўсім прысутным. Гэтыя кавалкі маглі выкарыстоўваць у народнай медыцыне. Больш пашыраны варыянт, калі дадзеным ручніком перавязвалі крыж.

Фотаздымкі пахавальнага ручніка мы пабачылі ў Доме Рамёстваў мястэчка Рось, што на Ваўкавышчыне. Ён належыў Скаскевіч Праскоўі, 1916 г.н., якая жыла ў вёсцы Харужанцы.

Вельмі раім наведаць Дом Рамёстваў у Росі. Там сапраўды ёсць на што паглядзець, што паслухаць і з кім пазнаёміцца!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Барацьба з ацкім Хэлаўінам )))