Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Бульбяныя сакрэты

🥔Каб правільна зварыць бульбу, максімальна захаваўшы ў ёй карысныя рэчывы, смак і форму, яе кладуць у ваду, якая кіпіць, а не ў халодную. Трымаюць на сярэднім агні, а соляць за 5-10 хвілін да гатоўнасці.

🥔Каб бульба не разварылася і не страціла сваю форму, у ваду можна дадаць пару лыжак капуснага альбо агурочнага расолу альбо некалькі кропель воцату.

🥔Звараную ў мундзірах бульбу чысціць лягчэй, калі адразу пасля варкі абліць халоднай вадой.

🥔Калі вы задумалі прыгатаваць кіслую капусту, спачатку кладзіце бульбу і толькі праз пэўны час – кіслую капусту. Бо бульба ў кіслай вадзе дрэнна разварыцца.

🥔Са старой леташняй бульбы пюрэ таксама можа быць паветраным і пульхным. Але для гэтага неабходна дадаць да гарачай масы ўзбіты яечны бялок і дбайна перамяшаць.

🥔Лаўровы ліст, пару зубкоў часнаку і парасончык кропу, укінутыя ў ваду пры варцы, надаюць бульбе незвычайна свежы і насычаны водар. А калі дадаць у кіпень лыжку сметанковага масла, гэта скароціць час гатавання бульбы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Што спявае беларуская моладзь?

Выступленне Ільі Шынкарэнка ў ліцэі БДУ. У каментарах пішуць, што было крута

https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=8qlVuR6Y8IP&_r=1
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Былая лядоўня панскай сядзібы, а зараз экспазіцыя, прысвечаная масонам.

На сценах прадстаўнікі масонаў з вядомых дзеячаў беларускага паходжання.
Forwarded from Звязда
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выразка з Ленінградскай газеты "ТРУД"

📆 1965 год

Гэта на той выпадак, калі вам спрабуюць даказаць, што ў нас сацыялізм )))
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Вось што піша Мітрапаліт Макарый пра стан асветы і навукі ў Маскоўскім царстве ў XVII ст.

Пад раздачу на царскім узроўні траплялі нават літоўскія хмель і бабы-вядунні 😁

Але былі і правільныя рашэнні - барацьба з тытунём.
#ЛюдзіБеларусі

23 кастрычніка 1816 года – нарадзіўся  Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў».
Першым пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод».

Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку.
Forwarded from Звязда
Мудры чалавек спакойны, як самотны кіфарэд

▫️Новая кніга серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» выдавецтва «Мастацкая літаратура» прысвечана «летапісцу эпохі», як называлі Івана Шамякіна крытыкі.

▫️Сапраўды, тое, што ён напісаў, аднаўляе жыццё беларусаў ва ўсёй паўнаце, праз неабыякавы, эмацыянальны погляд аўтара – вайна на фронце і ў акупаванай Беларусі, «вытворчы раман» – мы зазіраем у закуліссе працы дактароў, архітэктараў, журналістаў.

zviazda.by
#МоваНашаРодная

Шпаргалка вам, каб не заблытацца
#СучаснаяБеларусь

🫐 Новы беларускі квас

Ужо некалькі гадоў у свеце беларускага квасу дзейнічае няпісанае правіла: нашы квасагатавальныя заводы спецыяльна да зімы або да лета выпускаюць адмысловы гатунак, які будзе прадавацца толькі на працягу пэўнага сезону.

На гэты раз Піўзавод «Аліварыя» выпусціў квас з назвай «Аліварскі квас «Чарніца-чабор».

Афармленне этыкеткі - зялёна-фіялетавае, з елкамі, гурбамі і навагоднімі падарункамі. Тэрмін годнасці - 7 месяцаў, не празяваць. Каштуе 2,89 рубля за бутэльку на 1,5 літра.

На сайце кампаніі даецца такое апісанне квасу:
"Аліварскі Квас Чарніца-Чабор" - квас натуральнага бражэння з даданнем лясной чарніцы і духмянага чабора. Духмяны букет напою раскрываецца прыемнай рэзкай базай. У смаку адчуваецца кіслінка ледзянцоў і травяністая вострыя прыправы з акцэнтам чабора. Паступова праяўляецца смак сушанай чарніцы, завяршаючы ансамбль эўкаліптавым халадком."

Хто ўжо каштаваў? Дзяліцеся ўражаннямі.

Крыніца