Верашчака
472 subscribers
9.45K photos
1.5K videos
6 files
2.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Звязда
Старт афіцыйнага візіту ва Узбекістан 🇺🇿
Forwarded from Звязда
📸 Уражлівая рота ганаровай варты!
#МузыкаБеларусі

Мы ужо пачыналі знаёміць вас з народнымі музычнымі інструментамі беларусаў.
Пра скрыпку тут

А вось яшчэ знайшлі цікавосткі на гэту тэму

📌 Праект “Традыцыйныя музычныя інструменты” – гэта віртуальная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў, дзе можна пабачыць, пачуць і дэталёва даведацца пра іх.

https://youtu.be/bXWMGwUc4ms?si=bLX_ohvt8cXD8vy2
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.
КРАЯЗНАЎСТВА.

"Ашмяншчына : штодзённае жыццё жыхароў краю ў Х-ХХІ стст." : зборнік навуковых артыкулаў ( Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).

Зборнік уключае артыкулы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Ашмянскага краю. Артыкулы прайшлі апрабацыю на навукова-практычных канферэнцыях "Гальшанскія чытанні".

Рэкамендуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.

#АкадэмКніга
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКІЯ РАМЁСТВЫ.

ЎРОКІ САЛОМАПЛЯЦЕННЯ.

У сектары традыцыйных промыслаў (рамёстваў) аграгарадка Вайнілава (Чэрвеньскі раён) адбыўся майстар - клас па саломапляценні "Жар - птушка".
З вялікай цікавасцю прысутныя з дапамогай майстра Шалупенкі Тамары, вырабілі гэты прыгожы сувенір з экалагічна чыстага прыроднага матэрыялу - саломкі.
"Жар-птушка", упрыгожаная пацеркамі, ніткамі, зробленая ўласнымі рукамі, стала выдатным упрыгожваннем для дома.
Птушка шчасця.

З даўніх часоў нашы продкі рабілі абярэгі для сваёй хаты. Дробная птушка шчасця - адзін з наймацнейшых абярэгаў на Беларусі. Лічыцца, што парылая ў паветры птушка здольная выганяць злых духаў і берагчы дамачадцаў ад нягод і хвароб.

Часта драўляную птушку шчасця размяшчалі пад столлю ў пярэднім пакоі. Абярэг забірае ўсё адмоўнае, з чым чалавек можа прыйсці ў хату і прапускае толькі добрае. Дробная птушка захоўвае сямейнае шчасце і дабрабыт людзей.
#КазкіДзецям

Снежная Каралева

Гісторыя шостая
Лапландка і фінка

Ганс Хрысціян Андэрсан

Пераклад Міхася Пазнякова
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння ў Бялынічах новай песняй пачалі абкатваць новую праграму “Будзе добра”!
Шукайце свой горад, пішыце куды ехаць!

10.02 Блонь 18.00
14.02 Нясвіж 18.00
14.02 Нясвіж 20.00
22.02 Целяханы 18.00
23.02 Івацэвічы 17.00
27.02 Светлагорск 19.00
28.02 Капыль 19.00

1.03 Ушачы 17.30
3.03 Замасточча
5.03 Навагрудак
9.03 Заслаўе 18.00
12.03 Кіраўск
14.03 п.Энергетыкаў 18.00
16.03 Возера 18.00
16.03 Возера 20.00
17.03 Бяроза 18.00
19.03 Стоўбцы 18.00
20.03 Мсціслаў 18.00
22.03 Лунінец 18.00
23.03 Стоўбцы 15.00
23.03 Стоўбцы 18.00

6.04 Глуск 17.30
10.04 Барысаў 19.00
11.04 Барысаў
13.04 Наваселле
17.04 Слуцк 18.30
18.04 Слуцк 18.30
19.04 Рэчыца 18.00
20.04 Астравец 18.00

17.05 Кобрын
21.05 Смаргонь 18.00
25.05 Чэрнікаўшчына 18.00

28.06 Бабруйск
29.06 Старыя дарогі (Дзень горада)

10.07 Маладзечна
13.07 Юзыфава 19.00
20.07 Саманская вуха
#турхатабацькоў #дразды #беларусь
"Памятай, што, трымаючы на каленях сына, ты трымаеш на каленях усіх сваіх будучых унукаў, праўнукаў і прапраўнукаў. Галоўныя тэксты славян - нашы народныя казкі, песні, прыказкі і прымаўкі. Галоўныя абразы або чуры ў дамах славян - гэта сямейныя рэліквіі або фатаграфіі на сценах усіх вашых продкаў і бацькоў. Галоўныя абрады славян, як і галоўныя падзеі іх жыцця, - дабраславеньне бацькоў, прызнанне ў каханні, нараджэнне дзіцяці, вяселле, клятва воіна, смерць..."
Добрай раніцы! Сёння ў нас пра каву! 🙃
#КухняБеларусі

Кава

Як вядома, на землі сучаснай Беларусі кава прыйшла з Турцыі, таму кубак для кавы на 200 мл у нас называюць на турэцкі манер — філіжанкай.

А ў Еўропе на званне «кававай сталіцы» прэтэндуе Вена. «Кава па-венску» — гэта брэнд, які стаў вельмі папулярны ва ўсім свеце. Менавіта ў Вене з’явіўся першы Музей кавы, штогод ладзіцца Кававы фэст. Але ж адкрыў для Еўропы такі напой, як кава, Юры Франц Кульчыцкі, выхадзец з Вялікага княства Літоўскага.

Калі ў 1683 годзе Вену ўзялі ў аблогу турэцкія войскі, то, як сведчыць гісторыя, «вынаходлівасць і мужнасць праявіў польскі імігрант Франц Кульчыцкі», за што ўлады Аўстрыі ўзнагародзілі яго, падараваўшы дом, а таксама 300 мяшкоў знойдзенай у туркаў кавы ў зярнятах. Гэты дом і стаў першай кавярняй ў Вене. З іншых крыніц вядома, што спачатку Кульчыцкі прадаваў каву навынас, і толькі праз некаторы час папрасіў дазволу зрабіць у сваім памяшканні грамадскае кафэ.

Вось пры такіх цікавых абставінах прадпрымальны шляхціц у 1684 годзе адкрывае ў Вене першую кавярню і пачынае там прадаваць «каву па-венску». Рэцэпт гэтай кавы прыдумаў ён сам: каб прывучыць аўстрыйцаў да новага, досыць горкага напою, Кульчыцкі стаў дадаваць у яго цукар і малако. І сапраўды, хутка кава набыла жаданую папулярнасць сярод жыхароў Вены. Эксперыментуючы, Кульчыцкі паспрабаваў аздобіць каву ўзбітымі вяршкамі. Але класічная «кава па-венску» — менавіта з цукрам і малаком

Кава па-венску
Інгрэдыенты: 2 ч. лыжкі молатай кавы; 50 г вяршкоў або малака; 25 г цукру; 150-170 г вады.
Як гатаваць: усыпаць каву і цукар у турку, заліць халоднай вадой. На вельмі маленькім агні, мяшаючы, давесці да кіпення, працадзіць каву ў падагрэтыя філіжанкі і дадаць малако або вяршкі

Крыніца
#МоваНашаРодная

Філіжанка

Калі гаварыць па-руску, то гэта тонкая фарфоровая чашечка, имеющая форму полусферы, для питья кофе или чая.

Паводле навуковых росшукаў, такая форма посуду прыйшла на славянскія землі з Асманскай імперыі (ХIV–XVІ ст.) разам са звычаем піць турэцкую каву (кава па-ўсходняму). У іх адпаведны посуд называлі словам фінкан (турэцкае Fincan), якое паходзіла з арабскай мовы (finjān).

Са значэннем чайная чашка фіксавалася прыгожае слоўка філіжанка і памяншальна-ласкальная форма філіжаначка ў слоўніку І. Насовіча (1870), у слоўніках ХХ ст. Ім шырока карысталіся і працягваюць карыстацца мастакі слова – пісьменнікі: «Густы карычневы струмень пабег у маленькую – з напарстак – філіжанку» (У. Караткевіч); «Ідэя – кавы філіжанка» (А. Трафімчык).

Таму не варта грэбаваць гэтым паэтычным слоўкам, калі вы імкнецеся размаўляць па-беларуску. Спрабуйце заказваць у кавярні не чашачку кавы або чаю, а філіжаначку. І няхай вас зразумеюць правільна!
8 лютага 1810 году нарадзіўся Іван Хруцкі — мастак. Заснавальнік жанру акадэмічнага нацюрморта ў беларускім жывапісе.