Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
❤️ Дзелімся забаўнымі фатаграфіямі дзікай прыроды ад фіналістаў "Comedy Wildlife Photo Awards 2024"! Яны нікога не пакінуць абыякавымі. 🙂

Больш фота тут

Якія смешныя подпісы для гэтых фота прыходзяць табе да галавы? Пішы ў каментарах! 🤗

📷 Аўтары фота: Marti Phillips, Takashi Kubo, Jose Miguel Gallego, Przemyslaw Jakubczyk, Kingston Tam, Gabriel Rojo, Milko Marchetti, Randy Herman, Andy Rouse, Mark Meth-Cohn.
Вітаем, сябры!

Падпісчыкі падзяліліся спасылкай на такую вось цудоўную песню пра нашу Радзіму. Для суботняга настрою вам!

Спявае У. Мулявін
Словы Л.Геніуш
Музыка А.Кацікаў

https://youtu.be/as9qkofqMDk?si=Deu9QqP1dRXaBLwh
Стары дуб каля хаты Максіма Танка

Урывак з дзённікаў паэта, у якім згадваецца гэтае дрэва:

3 мая 1935

«Раніцай мы з бацькам спілавалі на дварышчы сухую бабіну грушу. Чамусьці яна неспадзявана ссохла, хоць была яшчэ не такой старой. Думалі спілаваць і высокі яловы падтрухнелы пень, што служыў прывяззю для коней, але адклалі на другі раз.

Цяпер ля варот засталіся толькі дзве маміны рабінкі і дуб, перасаджаны бацькам з Нявераўскага яшчэ ў першую восень, калі мы вярнуліся з бежанства. За апошнія гады шчодра пачаў пасыпаць восеньскі мурог дварышча сваімі залатымі жалудамі. За плотам разлапушыўся куст грэцкага арэха, што вырас з зярняці, пасаджанага дзядзькам Фадзеем, калі той вярнуўся з Чэхаславакіі. Куст гэты кожную зіму вымярзае, але кожную вясну зноў выпускае маладыя атожылкі, пакрытыя шырачэзнымі цёмна-зялёнымі клёнападобнымі лістамі.»
Цікава, у горадзе восень такая ж?....

Пакажыце сваю восень у каментарах
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Быць у беларускім мястэчку і нічога не сказаць пра габрэяў - гэта злачынства 😁

Таму заходзім у краму. Габрэі на нашых землях у асноўным займаліся гандлем. На сценах таксама можна пабачыць інфармацыю пра самых выбітных і вядомых габрэяў з беларускіх зямель.
Беларускі арнамент у сучасным аздабленні
У Беларусі з'явілася яшчэ адна турыстычная жамчужына-Палацава-паркавы комплекс "Вялікі Свяцк Валовічаў"

Рэканструяваны палац, які некалі належаў магнацкаму роду Валовічаў-гэта новы турыстычны аб'ект, які, падобна, стане ў адзін шэраг з такімі інфраструктурнымі комплексамі, як Нясвіжскі і Мірскі замкі. Комплекс ужо называюць яркім турыстычным брэндам Гродзеншчыны.
Свяцк - невялікая вёска каля Гродна, размешчаная ў 8 км ад Аўгустоўскага канала. Тут захаваўся прыгожы помнік архітэктуры канца XVIII стагоддзя - палацава-паркавы ансамбль, пабудаваны па замове прадстаўнікоў роду Валовiчаў - шляхецкiх магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
Пачаткам будаўніцтва Палацава-паркавага комплексу лічыцца 1779 год, калі па ініцыятыве Гродзенскага маршалка Юзафа Валовіча, ідэйнага натхняльніка праекта, да яго ўвасаблення ў жыццё прыступіў вядомы, таленавіты і вельмі папулярны ў той час італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Менавіта дзякуючы яго лёгкай руцэ палац і паўстаў перад людзьмі ва ўсёй яго пышнасці, злучыўшы ў сабе найбольш характэрныя рысы адразу трох стыляў: барока, класіцызму, а ва ўнутраным строі – рамантызму. Пасля смерці ў 1779 годзе Юзафа Валовіча справу бацькі па ўзвядзенні Палацава-паркавага комплексу працягнуў яго сын Антоній. Да працы былі прыцягнутыя лепшыя-вядомыя мастакі Смуглевіч і Манькоўскі, італьянскі жывапісец Тамбары. Цэлая каманда талентаў працавала над стварэннем гэтай жамчужыны для таго, каб яна стала не проста рэзідэнцыяй выхаднога дня, а сапраўдным радавым маёнткам, радавым гняздом вядомага беларускага роду Валовічаў.
Лёс палацава-паркавага ансамбля – не просты. У канцы XIХ стагоддзя магнат Валовіч прайграў радавы маёнтак у більярд. Пазней яно за даўгі перайшло да дзяржавы. У 30-я гады ХХ стагоддзя палац часткова рэканструявалі і прыстасавалі пад медыцынскую клініку. З ўнутранага ўбрання палаца да нашых дзён захаваліся каміны, абрамленне дзвярэй і часткова лепка.

#размовынапрызбе #история #Беларусь #Наследие