#СучаснаяБеларусь
Факты пра Беларусь
Продкамі-беларусамі могуць пахваліцца многія знакамітасці. Напрыклад, Ліза Кудроў, Скарлет Ёхансан, Харысан Форд, Майкл Дуглас і Льюіс Мэер.

Ачышчэнне жоўцевага пузыра (желчный пузырь) ад застойнай жоўці (желчи)
▪️Неабходна змяшаць па адной сталовай лыжцы кветак рамонка і трава мацярдушкі (душица, орегано), атрыманую сумесь варта заліць літрам кіпеню, даць настаяцца паўгадзіны, пасля чаго працадзіць. Прымаць гаючы адвар па 200 мл тройчы ў дзень за паўгадзіны да прыёму ежы.

Выстава і майстар-класы па завязванні наміткі і слуцкіх паясоў пройдуць у Вялікім тэатры
Перад паказам нацыянальнай оперы «Сівая легенда» 13 лютага гледачы ўбачаць выставу традыцыйнага беларускага касцюма, а таксама майстар-класы па завязванні намёткі і слуцкіх паясоў.
У экспазіцыі, якая разгорнецца ў фае тэатра, будуць прадстаўлены традыцыйныя беларускія жаночыя касцюмы з розных рэгіёнаў Беларусі. Кожны з убораў мае свае асаблівасці і ўнікальныя элементы, але ўсе разам яны расказваюць пра культурную спадчыну і традыцыі беларускага народа.
З традыцыяй асаблівага завязвання слуцкіх паясоў пазнаёміць загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Барыс Лазука. На выставе будуць прадстаўлены копіі слуцкіх паясоў.
Затым гледачы пачуюць «Сівую легенду» — оперу Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў Уладзімір Караткевіч.
Крыніца

Forwarded from Дразды вакол Беларусі (Алексей)
Заўтра Бялынічы!
Тэрыторыя раёна была заселена людзьмі яшчэ ў мезаліце (9-5 тысячагоддзя да н. э.). У V-X павеках н. э. тут рассяліліся славянскія плямёны дрыгавічоў.
У сярэднія вякі бялыніцкая зямля ўваходзіла ў склад Полацкага княства. У 1071 годзе каля мястэчка Галоўчын адбылася бітва паміж Полацкім князем Усяславам Брачыславічам і Яраполкам Ізяславічам, князем Валынскім і Тураўскім.
У другой палове XII стагоддзя бялыніцкая зямля ўвайшла ў склад Друцкага княства.
Бялынічы ж, як вёска ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, вядомыя з сярэдзіны XVI стагоддзя. Самае ранняе згадванне аб Бялынічах адносіцца да XVI стагоддзя, калі Вялікі гетман Літоўскі Леў Сапега набыў іх ва ўласнасць. Маюцца таксама шматлікія легенды, што Бялынічы ўзніклі ў XII стагоддзі. Па адной з легенд, паселішча заснавана славянінам Бялынам або яго сынамі і нашчадкамі - бялынічанамі. Паводле іншай легенды, заснаванне паселішча ў 1240 годзе звязана з цудоўным ззяннем пасярод ночы (Бялынічы — «белыя ночы») святой выявы Багародзіцы, прынесенай на землі Беларусі кіеўскімі манахамі (на гербе Бялыніч намалявана Божая Маці з немаўлём на руках у залатых адзеннях).
#дразды

Берагіня - гэта захавальніца ў старажытнай Русі.
Яна ўмела засцерагаць сябе, сям'ю, Род ад благога і прыцягваць дабро.
Берагіня - гэта цнатлівая дзяўчына ці жанчына, якая за ўсё жыццё можа належаць толькі аднаму мужчыну. Менавіта чысціня давала ёй магутную ахоўную энергетыку.
Адзенне, якое яна сцірала свайму мужчыну і дзецям, станавілася магутным абярэгам, а ежа прыгатаваная яе рукамі была гаючымі зёлкамі ад усякай хваробы.
Спакойны і дабратворны розум Берагіні тварыў цуды, ён аберагаў ад няшчасця блізкага проста энергетыкай , якую выпраменьваў. Цяплыня яе чыстага кахаючага сэрца валодала велізарнай сілай, якое ахоўвала яе каханага мужчыну ў бітвах з захопнікамі, робячы яго практычна непаражальным.

Намеснік начальніка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай выбарчай камісіі Іван Тоўкач расказаў, якую гранічную суму з выбарчага фонду можа патраціць кандыдат у дэпутаты, перадае БелТА.
«Калі размова ідзе аб кандыдаце ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, то памер фонду складае 2 тыс. базавых велічынь. Але гэта мяжа расходавання грашовых сродкаў. Сабраць можна і больш — і 3, і 4, і 5 тыс. базавых велічынь. Але патраціць можна толькі 2 тыс.», — паведаміў Іван Таўкач.
Кандыдат у дэпутаты можа не ведаць загадзя, колькі грошай унясуць яго выбаршчыкі ў фонд. Таму сума можа перавысіць устаноўленыя 2 тыс. базавых велічыняў. «Вядзеннем гэтых рахункаў займаецца «Беларусбанк».
Справаздачы публікуюцца на сайце, гэта абсалютна адкрытая і празрыстая інфармацыя. На сайце «Беларусбанка» можна даведацца, якія кандыдаты стварылі фонды.
Самі кандыдаты, у сваю чаргу, даюць справаздачы ў адпаведныя выбарчыя камісіі аб тым, колькі грошай паступіла і колькі зрасходавана», — падкрэсліў Іван Таўкач.
Важнай умовай, дадаў ён, з’яўляецца тое, што платныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для агітацыі, павінны быць аплачаны толькі са сродкаў выбарчага фонду: «Гэта можа быць і СЕА-прасоўванне ў інтэрнеце, і нейкая рэклама, і час на тэлебачанні ці радыё . Але ўсё гэта павінна быць аплачана за кошт сродкаў выбарчага фонду».

БелТА
В ЦИК рассказали, какую предельную сумму из избирательного фонда может потратить кандидат в депутаты
"Если речь идет о кандидате в депутаты Палаты представителей, то размер фонда составляет 2 тыс. базовых величин. Но это предел расходования денежных средств. Собрать можно и больше - и 3, и 4, и 5 тыс. базовых величин. Но потратить можно только 2 тыс.", …
Установлены️устаноўлены максімальна дапушчальныя тарыфы на ЖКП на 2024 год.
Павышэнне пройдзе ў два этапы
з 1 студзеня — на жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на Br10, 35;
з 1 чэрвеня — на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння на Br9,65.
💰Адпаведна плацяжы для насельніцтва (у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру) у ацяпляльны перыяд складуць прыкладна Br173,15 у месяц, у летні — Br132,86.

#ГісторыяБеларусі
#МоваНашаРодная
#Літаратура
Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі
Частка 1
Беларускі нацыянальна-культурны рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў паміж спрэчкамі расійскіх і польскіх шавіністаў за ідэалагічна-культурнае і эканамічнае панаванне на тэрыторыі краю.
У асяроддзі выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ў 1810-я - пачатку 1820-х гг. пачалі з'яўляцца парасткі ідэі будучага нацыянальнага адраджэння.
Прафесары Віленскага ўніверсітэта М.Баброўскі, І.Даніловічтпаклалі пачатак збіранню і вывучэнню помнікаў беларускага пісьменства XVI - XVII стагоддзяў. Яны садзейнічалі абуджэнню цікавасці да гісторыі, культуры, вуснай народнай творчасці ў беларускіх студэнтаў - сяброў таварыстваў філаматаў і філарэтаў, перш за ўсё Я.Чачота, Т.Зана і інш. Беларуская інтэлігенцыя фарміравалася пераважна з выхадцаў духавенства і збяднелай шляхты.
У 1817 годзе з'явілася першая навуковая публікацыя, прысвечаная беларускай народнай культуры
У 1822 г. К.Калайдовіч надрукаваў артыкул "О белорусском неречии" у якім адзначыў асобнасць беларускай мовы ад рускай.
У 1842 г. вядомы чэшскі славіст П.Шафарык выдаў даследванне "Славянскі народапіс", дзе ўпершыню пазначыў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы.
У кнізе "Путешествие по Полесье и Белорусскому краю" П.Шпілеўскі акрэсліў ідэю аб чысціні беларускай мовы, яе блізкасці да старажытнай славянскай, пазбаўленнасці іншамоўнага ўплыву.
У сярэдзіне XIX стагоддзя асобныя творы на беларускай мове стварылі Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, У.Сыракомля. Беларуская мова стала асноўнай у творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча.
У другой палове XIX - пачатку XX ст. з'явіліся грунтоўныя працы І.Насовіча, М.Нікіфароўскага, Е.Раманава, Я.Карскага, М.Доўнара-Запольскага і інш., з выдання якіх пачынаецца развіццё навуковага беларусазнаўства.
Працяг будзе

Ігар Аляксандравіч Марзалюк пра Івана Іванавіча Насовіча, выкладчыка Віленскага ўніверсітэта, славутага лексікографа і фалькларыста
https://youtu.be/6CYchslFVl0?si=AX_V0ElZUSImQBML

YouTube
«Ён упарадкаваў жывое беларускае слова». Марзалюк пра вядомага беларускага філолага Івана Насовіча
Сёння пойдзе размова пра зорку першай велічыні ў гісторыі беларускай філалогіі, фалькларыстыкі і этнаграфіі. Пра Івана Іванавіча Насовіча.
https://belarus-news.by/project/yon-uparadkavau-zhyvoe-belaruskae-slova-marzalyuk-pra-vyadomaga-belaruskaga-filolaga…

На адным канале трапіла на пост з нямецкай паштоўкай часоў Другой Сусветнай вайны і ўспомніла, што не так даўно набыла цэлы набор нямецкіх паштовак у Нацыянальнай бібліятэцы.
І вось што напісана на вокладцы:
"Першыя ілюстраваныя паштоўкі з'явіліся ў Германіі і Францыі ў 1870-я гады. Паштоўка хутка набыла папулярнасць і ўжо ў другой палове XIX ст. друкавалася ў многіх еўрапейскіх краінах....
Усплёск цікавасці да дзіцячай паштоўкі ў нашай краіне адзначаўся пасля Другой сусветнай вайны. Фенаменальнае ажыўленне ў дадзеную тэматыку ўнесла пасляваенная масавая культура ў выглядзе патоку дзіцячых паштовак, якія дасылаліся і прывозіліся савецкімі афіцэрамі."
Магчыма што і паштоўка на фота была такім германскім трафеем і нечы бацька даслаў яе сваёй сям'і...
Такія вось гісторыі ў канцінках. Дакладней, у паштоўках.))

Незвычайныя помнікі Беларусі
Вось нечаканы сюрпрыз нават для жыхароў краіны: апроч выраба шкла, у Шклове яшчэ выгадоўваюць велізарную колькасць агуркоў. У 2007 годзе да 12 жніўня — уласна, Дню агурка ў Шклове, — аўтар скульптуры Андрэй Вараб'ёў усталяваў бронзавую статую ў цэнтры горада і назваў агурок з усмешкай чароўным. Зараз усе госці горада імкнуцца пацерці кішэнь гародніны, каб разбагацець.

Forwarded from Матуля Беларусь
ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12
ДЗЕНЬ ШАСНАЦЦАТЫ.
ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.
Не ведаеш, як правільна? Лупі трасянкай !
Калі мы пачынаем размаўляць ці рэдка размаўляем па-беларуску, у нашу мову прарываюцца ўплывы той, на якой мы гаворым часцей. Гэта нармальна. Не варта кпіць з самога сябе і адмаўляцца казаць па-беларуску. Проста ўстаўце слова з іншай мовы і ідзіце далей. Калі побач будзе нехта, хто ведае, як гэта па-нашаму, хай падкажа. Калі не, то самі потым Паглядзіце складанае слова ў слоўніку — і хай яно вам... прысніцца 😊.
Галоўнае, размаўляйце больш па-беларуску, і тады вам стануць сніцца сны на нашай роднай і прыгожай беларускай мове ❤️ !