Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Эльвіра: Уладарка цемры | Elvira: Mistress of the Dark | 1988

На тэлезорку Эльвіру нечакана звальваецца спадчына ў выглядзе цётачкінага маёнтка ў маленькім гарадку. Мясцовае насельніцтва пры выглядзе Эльвіры ў страшэннай сукенцы са страшэнным дэкальтэ адчувае сапраўдны шок. Жаночая палова насельнікаў горада прыходзіць у абурэнне, мужчынская - у захапленне. Але Эльвіра дае адпор не толькі мясцовым ханжам, але і злавеснаму Князю Цемры, які апынуўся тутака ж...

Пераклад: Belmovie - серыялы з беларускімі субцітрамі
Агучка: аматарская двухгалосая закадравая (Arciom і Atruta)

🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=34186

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2780/ (DVO)

IMDb (6,5/10): https://www.imdb.com/title/tt0095088/
Kinopoisk (6,9/10): https://www.kinopoisk.ru/film/34186/

#камедыя #фэнтэзі #жахі #агучка
#КазкіДзецям

Снежная Каралева

Гісторыя пятая
Маленькая разбойніца

Ганс Хрысціян Андэрсан

Пераклад Міхася Пазнякова
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ПЯТНАЦЦАТЫ.

ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.

Памылкі : сорамна ці карысна ?

Чаму мы баімся быць недасканалымі ?
Было,у Беларусі панаваў наратыў, што беларуская мова — гэта мова культуры,музейны экспанат, якому месца толькі ў кніжках класікаў ці на ўроках белмовы. Мы чулі ідэальна пастаўленыя галасы дыктараў на радыё, чыталі адрэдагаваныя кніжкі і калі нехта побач казаў па-беларуску з памылкамі, то яму хутка "зачынялі рот":куды ты, "каўгаснік" ?!Не псуй сапраўдную беларускую мову.

Цяпер шмат што змянілася. Нават у Сацсетках модна паказваць сваё натуральнае жыццё, а не ідэальную карцінку. Маладыя мамы, немаладыя бабулі - далёка "незоркі", ужо не саромеюцца быць неідэальнымі, сцвярджаюць, што для іх - крута проста жыць сваімі інтарэсамі.
Пара ўжо падхапіць гэты трэнд,дазволіць сабе быць звычайнымі добрымі беларусамі,якія пакрысе вывучаюць родную мову.Шмат глядзіце, чытайце і слухайце, лезце ў слоўнік,калі ўзнікаюць сумневы — і з цягам часу памылак стане меней.
Дзед-Барадзед. Цеплыні ўсім. ❤️💚
#КухняБеларусі

Камы

Гарохавыя камы — страва немудрагелістая. З моцна разваранага гароху таўкуць пюрэ, дадаюць соль, спецыі, тлушч (або, напрыклад, знакамітыя беларускія скваркі), часам пасераваную цыбулю, смажаныя грыбы, змазваюць алеем ці таплёным тлушчам і потым або запякаюць у печы, або смажаць на патэльні.

Калі пры гэтым дамагчыся хрумсткай скарыначкі (для чаго, мабыць, камы лепш запаніраваць у сухарах), атрымаецца нешта накшталт кракетаў.

Варыянт са скваркамі мае цалкам мясны смак, але нават і зусім нішчымны варыянт — патраўны і досыць смачны, прынамсі, не горш за ўсякія экзатычныя прадукты з японскай соі, невядома як генетычна мадыфікаванай.

Камы гадоў 100-150 таму рабілі яшчэ і з бобу, а таксама з бульбы (бульбяное пюрэ і было вядомае нашым продкам перадусім у выглядзе “камоў”), часам з сумесі бульбы і бабовых (звараных асобна).
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

Продкамі-беларусамі могуць пахваліцца многія знакамітасці. Напрыклад, Ліза Кудроў, Скарлет Ёхансан, Харысан Форд, Майкл Дуглас і Льюіс Мэер.
Ачышчэнне жоўцевага пузыра (желчный пузырь) ад застойнай жоўці (желчи)

▪️Неабходна змяшаць па адной сталовай лыжцы кветак рамонка і трава мацярдушкі (душица, орегано), атрыманую сумесь варта заліць літрам кіпеню, даць настаяцца паўгадзіны, пасля чаго працадзіць. Прымаць гаючы адвар па 200 мл тройчы ў дзень за паўгадзіны да прыёму ежы.
Чароўнай сілай валодаюць кнігі...
Ты адкрываеш іх, а яны цябе.

🎨 Малюнак Hans de Beer
Выстава і майстар-класы па завязванні наміткі і слуцкіх паясоў пройдуць у Вялікім тэатры

Перад паказам нацыянальнай оперы «Сівая легенда» 13 лютага гледачы ўбачаць выставу традыцыйнага беларускага касцюма, а таксама майстар-класы па завязванні намёткі і слуцкіх паясоў.

У экспазіцыі, якая разгорнецца ў фае тэатра, будуць прадстаўлены традыцыйныя беларускія жаночыя касцюмы з розных рэгіёнаў Беларусі. Кожны з убораў мае свае асаблівасці і ўнікальныя элементы, але ўсе разам яны расказваюць пра культурную спадчыну і традыцыі беларускага народа.

З традыцыяй асаблівага завязвання слуцкіх паясоў пазнаёміць загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Барыс Лазука. На выставе будуць прадстаўлены копіі слуцкіх паясоў.

Затым гледачы пачуюць «Сівую легенду» — оперу Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў Уладзімір Караткевіч.

Крыніца
Forwarded from Дразды вакол Беларусі (Алексей)
Заўтра Бялынічы!

Тэрыторыя раёна была заселена людзьмі яшчэ ў мезаліце ​​(9-5 тысячагоддзя да н. э.). У V-X павеках н. э. тут рассяліліся славянскія плямёны дрыгавічоў.

У сярэднія вякі бялыніцкая зямля ўваходзіла ў склад Полацкага княства. У 1071 годзе каля мястэчка Галоўчын адбылася бітва паміж Полацкім князем Усяславам Брачыславічам і Яраполкам Ізяславічам, князем Валынскім і Тураўскім.

У другой палове XII стагоддзя бялыніцкая зямля ўвайшла ў склад Друцкага княства.

Бялынічы ж, як вёска ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, вядомыя з сярэдзіны XVI стагоддзя. Самае ранняе згадванне аб Бялынічах адносіцца да XVI стагоддзя, калі Вялікі гетман Літоўскі Леў Сапега набыў іх ва ўласнасць. Маюцца таксама шматлікія легенды, што Бялынічы ўзніклі ў XII стагоддзі. Па адной з легенд, паселішча заснавана славянінам Бялынам або яго сынамі і нашчадкамі - бялынічанамі. Паводле іншай легенды, заснаванне паселішча ў 1240 годзе звязана з цудоўным ззяннем пасярод ночы (Бялынічы — «белыя ночы») святой выявы Багародзіцы, прынесенай на землі Беларусі кіеўскімі манахамі (на гербе Бялыніч намалявана Божая Маці з немаўлём на руках у залатых адзеннях).

#дразды
Берагіня - гэта захавальніца ў старажытнай Русі.

Яна ўмела засцерагаць сябе, сям'ю, Род ад благога і прыцягваць дабро.
Берагіня - гэта цнатлівая дзяўчына ці жанчына, якая за ўсё жыццё можа належаць толькі аднаму мужчыну. Менавіта чысціня давала ёй магутную ахоўную энергетыку.
Адзенне, якое яна сцірала свайму мужчыну і дзецям, станавілася магутным абярэгам, а ежа прыгатаваная яе рукамі была гаючымі зёлкамі ад усякай хваробы.
Спакойны і дабратворны розум Берагіні тварыў цуды, ён аберагаў ад няшчасця блізкага проста энергетыкай , якую выпраменьваў. Цяплыня яе чыстага кахаючага сэрца валодала велізарнай сілай, якое ахоўвала яе каханага мужчыну ў бітвах з захопнікамі, робячы яго практычна непаражальным.
Намеснік начальніка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай выбарчай камісіі Іван Тоўкач расказаў, якую гранічную суму з выбарчага фонду можа патраціць кандыдат у дэпутаты, перадае БелТА.

«Калі размова ідзе аб кандыдаце ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, то памер фонду складае 2 тыс. базавых велічынь. Але гэта мяжа расходавання грашовых сродкаў. Сабраць можна і больш — і 3, і 4, і 5 тыс. базавых велічынь. Але патраціць можна толькі 2 тыс.», — паведаміў Іван Таўкач.

Кандыдат у дэпутаты можа не ведаць загадзя, колькі грошай унясуць яго выбаршчыкі ў фонд. Таму сума можа перавысіць устаноўленыя 2 тыс. базавых велічыняў. «Вядзеннем гэтых рахункаў займаецца «Беларусбанк».
Справаздачы публікуюцца на сайце, гэта абсалютна адкрытая і празрыстая інфармацыя. На сайце «Беларусбанка» можна даведацца, якія кандыдаты стварылі фонды.
Самі кандыдаты, у сваю чаргу, даюць справаздачы ў адпаведныя выбарчыя камісіі аб тым, колькі грошай паступіла і колькі зрасходавана», — падкрэсліў Іван Таўкач.

Важнай умовай, дадаў ён, з’яўляецца тое, што платныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для агітацыі, павінны быць аплачаны толькі са сродкаў выбарчага фонду: «Гэта можа быць і СЕА-прасоўванне ў інтэрнеце, і нейкая рэклама, і час на тэлебачанні ці радыё . Але ўсё гэта павінна быць аплачана за кошт сродкаў выбарчага фонду».
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
Установлены️устаноўлены максімальна дапушчальныя тарыфы на ЖКП на 2024 год.

Павышэнне пройдзе ў два этапы

з 1 студзеня — на жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на Br10, 35;

з 1 чэрвеня — на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння на Br9,65.

💰Адпаведна плацяжы для насельніцтва (у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру) у ацяпляльны перыяд складуць прыкладна Br173,15 у месяц, у летні — Br132,86.
#ГісторыяБеларусі
#МоваНашаРодная
#Літаратура

Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі
Частка 1

Беларускі нацыянальна-культурны рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў паміж спрэчкамі расійскіх і польскіх шавіністаў за ідэалагічна-культурнае і эканамічнае панаванне на тэрыторыі краю.

У асяроддзі выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ў 1810-я - пачатку 1820-х гг. пачалі з'яўляцца парасткі ідэі будучага нацыянальнага адраджэння.
Прафесары Віленскага ўніверсітэта М.Баброўскі, І.Даніловічтпаклалі пачатак збіранню і вывучэнню помнікаў беларускага пісьменства XVI - XVII стагоддзяў. Яны садзейнічалі абуджэнню цікавасці да гісторыі, культуры, вуснай народнай творчасці ў беларускіх студэнтаў - сяброў таварыстваў філаматаў і філарэтаў, перш за ўсё Я.Чачота, Т.Зана і інш. Беларуская інтэлігенцыя фарміравалася пераважна з выхадцаў духавенства і збяднелай шляхты.

У 1817 годзе з'явілася першая навуковая публікацыя, прысвечаная беларускай народнай культуры

У 1822 г. К.Калайдовіч надрукаваў артыкул "О белорусском неречии" у якім адзначыў асобнасць беларускай мовы ад рускай.

У 1842 г. вядомы чэшскі славіст П.Шафарык выдаў даследванне "Славянскі народапіс", дзе ўпершыню пазначыў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы.

У кнізе "Путешествие по Полесье и Белорусскому краю" П.Шпілеўскі акрэсліў ідэю аб чысціні беларускай мовы, яе блізкасці да старажытнай славянскай, пазбаўленнасці іншамоўнага ўплыву.

У сярэдзіне XIX стагоддзя асобныя творы на беларускай мове стварылі Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, У.Сыракомля. Беларуская мова стала асноўнай у творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча.

У другой палове XIX - пачатку XX ст. з'явіліся грунтоўныя працы І.Насовіча, М.Нікіфароўскага, Е.Раманава, Я.Карскага, М.Доўнара-Запольскага і інш., з выдання якіх пачынаецца развіццё навуковага беларусазнаўства.

Працяг будзе
На адным канале трапіла на пост з нямецкай паштоўкай часоў Другой Сусветнай вайны і ўспомніла, што не так даўно набыла цэлы набор нямецкіх паштовак у Нацыянальнай бібліятэцы.

І вось што напісана на вокладцы:

"Першыя ілюстраваныя паштоўкі з'явіліся ў Германіі і Францыі ў 1870-я гады. Паштоўка хутка набыла папулярнасць і ўжо ў другой палове XIX ст. друкавалася ў многіх еўрапейскіх краінах....

Усплёск цікавасці да дзіцячай паштоўкі ў нашай краіне адзначаўся пасля Другой сусветнай вайны. Фенаменальнае ажыўленне ў дадзеную тэматыку ўнесла пасляваенная масавая культура ў выглядзе патоку дзіцячых паштовак, якія дасылаліся і прывозіліся савецкімі афіцэрамі."

Магчыма што і паштоўка на фота была такім германскім трафеем і нечы бацька даслаў яе сваёй сям'і...
Такія вось гісторыі ў канцінках. Дакладней, у паштоўках.))