This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці ўсіх пазналі?
Вітаначкі вам, сябры?
Вітаначкі вам, сябры?
#КухняБеларусі
Цымес
1 кг морквы,
0,5 кг мясных тоўстых рабрынак,
6 сярэдніх будьбін,
2 сярэднія цыбуліны, лаўровы ліст, чорны перац гарошкам, соль па смаку
Моркву парэзаць кавалачкамі і варыць у падсоленай вадзе да гатоўнасці, затым стаўчы.
Рабрынкі патушыць, дадаць нарэзаную цыбулю і бульбу, пасаліць.
У згатаваную да паловы страву дадаць моркву, лаўровы ліст, чорны перац гарошкам.
Тушыць да гатоўнасці.

#ГісторыяБеларусі
#БеларускаяВільня
10 кастрычніка 1939 года беларуская Вільня была перададзена Літве
Дагавор аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільна і Віленскай обласці і аб узаемадапамозе паміж Совецкім Саюзам і Літвой
Дамова
10 кастрычніка 1939 году
👉 Чытаю дамову і ўзнікае пытанне: "А якога ляду пасля выхаду Літвы з СССР гэты дакумент не перастаў дзейнічаць?" 🤔

Як Вільня стала жамойцкім горадам
У міжваенным перыядзе (1921 — 1939 гады) Вільня была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцый газет і часопісаў.
Праўда, становішча ўвесь час змянялася да горшага, і напярэдадні другой сусветнай вайны колькасць іх у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася.
Пасля прыяднання Заходняй Беларусі да БССР беларускае грамадзянства Вільні было перакананае, што горад будзе нарэшце ў складзе беларускае рэспублікі. Афіцыйныя савецкія ўлады нават наладзілі ўрачыстасць з нагоды далучэння Вільні “на векі вякоў”.
У снежні 1939 года Сталін перадаў Вільню з Віленскім краем (гэта быў абшар з насельніцтвам 457 тысяч чалавек) Летуве. Нарком замежных спраў СССР Молатаў адзначыў тады: “Мы ведаем, што бальшыня насельніцтва гэтага абшару не летувіская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні летувіскага народа цесна звязаныя з горадам Вільня, і ўрад СССР уважаў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары”.
Зразумела, што такое “дабрадзейства” мусіла быць аплачанае. Напачатку Масква атрымала права на размяшчэнне ў Летуве вайсковых базаў, а неўзабаве, як вядома, і ўвогуле “праглынула” яе.
Жамойцкае насельніцтва горада стала імкліва ўзрастаць за кошт перасяленцаў з этнічных жамойцкіх земляў. Становішча беларусаў тут сталася яшчэ горшае, чым пры паляках. Летувіская прапаганда сцвярджала, што яны не беларусы, а “страчаныя летувісы”, што ім трэба толькі змяніць прозвішча, дадаўшы “-ас”, “-іс” або “-ус”, ды навучыцца жамойцкай мове.
Беспрацоўе сярод беларусаў павялічылася, яны дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу. Тыя ж з іх, хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, увогуле не маглі атрымаць летувіскае грамадзянства.
У часе вайны ініцыятарамі карных захадаў з боку немцаў супраць нацыянальна свядомых беларусаў нярэдка былі польскія шавіністы. Гэта разам з перадваеннымі сталінскімі рэпрэсіямі спрычынілася да катастрафічнага змяншэння колькасці беларускай інтэлігенцыі ў Вільні.
Паводле “Каляндарных нататак” Адама Станкевіча, пры канцы вайны летувісы панічна баяліся беларусаў, справядліва мяркуючы, што іхны актыўны калабарацыянізм, з аднаго боку, і шырокі супраціў беларусаў фашысцкай акупацыі і іх каласальныя ахвяры — з другога, могуць даць падставу для паваеннага перагляду лёсу Вільні. Але Сталін не палічыў патрэбным вяртацца да гэтага пытання.
Канчатковае знішчэнне беларускага культурнага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Летувіскі ўрад у асобе міністра асветы Ю.Жугжды не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы, чаго дамагаліся А.Станкевіч ды іншыя беларускія дзеячы. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, славуты музей імя І.Луцкевіча.
Па ўзгадненні з Масквой і Варшавай замест беларускіх школаў пачалі насаджацца польскія і расейскія, было наладжанае выданне газеты “Чырвоны штандар” на польскай мове. Як і раней, польскія ксяндзы стараліся ўбіць у галовы беларусам-каталікам, што ўзапраўды яны палякі. У гэтым былі зацікаўленыя і летувіскія ўлады. Яны, відаць, не бачылі іншага шляху дэнацыяналізацыі беларусаў Віленшчыны, бо разумелі, што перавярнуць іх на жамойтаў досыць праблематычна.
Тым не менш; маючы на мэце змяніць дэмаграфічную сітуацыю на сваю карысць, яны адначасна імкнуліся накінуць на беларусаў хоць бы сваю вонкавую абалонку: дзе толькі магчыма запісвалі іх жамойтамі, перакручвалі імёны і прозвішчы на свой капыл (Міцкявічус замест Міцкевіч, Васіляўскас замест Васілеўскі, Астраўскайтэ замест Астроўская, Жвірбліс замест Верабей і т.д.).
Праводзілася татальная летувізацыя тапанімікі Вільні і Віленскага краю (Меднікі сталі Мядзінінкай, Свянцяны — Швянчоніс, Салечнікі — Шальчынінкш, Вострая Брама — Аўшрас і т.д.). У выніку тут не засталося амаль ніводнай беларускай назвы.
Такім чынам Вільня набыла нязвыклае для сябе аблічча, упершыню за сваю шматсотгадовую гісторыю, стаўшы жамойцкім горадам.

#НамПішуць
Меркаванні падпісчыка
Калі суседзі так любяць ад усяго савецкага адмаўляцца — то трэба і адмаўляцца ад усяго) а не выбарча — гэта мы пакінем, а ад гэтага адмовімся.
А калі сурʼёзна, так, гэта вялізны ўдар, страта, для нашага народа. Па сутнасьці адкінулі наша разьвіцьцё, як народа, на шмат дзясяткаў гадоў. Пакуль нарадзіліся падобныя навучальныя і культурныя цэнтры, падобнага ўзроўню школы, пакуль зьявіліся падобнага ўзроўню друкарні, і гэтак далей — разьвіцьцё нас, як нацыі, было адкінута на дзясяткі гадоў.
✒️ Рабі пільна, і тут будзе Вільня.
✒️Чаго стаіш, як курва віленская?
✒️ Я за сьвіньнёю — а яна Вільню мінула.
✒️ Языком у Вільні, а галавою за печчу.
✒️ За рубель жабу ў Вільню пагоніць.
✒️ Гэткая гавэнда і да Вільні давядзе.

#Падарожжа
#РазважанніПраГісторыю
Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.
Ратуша. Тут расказваюць пра Магдэбургскае права беларускіх гарадоў і Статут ВКЛ.
Чытаючы зараз кнігу Мітрапаліта Макарыя "Гісторыя рускай царквы", адзначаю, што самакіраванне гарадоў - гэта не пусты гук у нашай гісторыі. Гараджане актыўна карысталіся Магдэбургскім правам у адстойванні сваіх правоў, у тым ліку і межканфісійных.
Дадам яшчэ, што ў адстойванні сваіх правоў праваслаўныя пастаянна звярталіся праз магнатаў і шляхту да генеральных сеймаў Рэчы Паспалітай і часта пастановы сеймаў былі на карысць праваслаўных. Аднак пры гэтым далёка не заўсёды гэтыя пастановы выконваліся. У асноўным з-за таго, што уніяты ў сваёй барацьбе з праваслаўнымі ў адказ на такія не выгадныя для іх пастановы сеймаў звярталіся потым напрамую да караля, і той вядома выдаваў свае пастановы на карысць уніятаў. Вось такая юрыдычная валтузня адбывалася на нашых землях.

Forwarded from Белорусская Правда
Пётр Сяргіевіч🎨
Ураджэнец Браслаўшчыны. Пачатковую адукацыю атрымаў у Вольнай школе малюнку і жывапісу Адама Варнаса ў Вільні. Вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, якую ўзначальваў прафесар Фердынанд Рушчыц. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Быў прыхільнікам і актыўным дзеячам беларускага адраджэння. Працаваў выкладчыкам на кафедры малюнку і жывапісу ў Віленскім інстытуце прыгожых мастацтваў.
Майстра пейзажа, партрэта і манументальнага жывапісу. Пісаў партрэты знакамітых беларусаў (Багушэвіча, Танка, Купалу), манументальныя палотны на тэмы беларускай гісторыі (Каліноўскі, Скарына, Усяслаў Полацкі), жыццё сялян, вайну, родную прыроду.
https://yangx.top/clipclubc/1876?single

#СучаснаяБеларусь
Мурал у Брэсце
Падабаецца мне такая тэндэнцыя ўпрыгожваць будынкі!
Наш беларускі свет! 🥰