Верашчака
457 subscribers
10.2K photos
1.59K videos
6 files
2.64K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Калегіум. Не толькі езуіцкі. Хаця ў XVI-XVIII ст. менавіта езуіцкія калегіумы задавалі тон па адукацыі на нашых землях. Па іх прыкладу працавалі і іншыя школы - уніятскія, брацкія праваслаўныя, пратэстантскія.
7👍2
9 кастрычніка1618 года пачалося Магілёўскае паўстанне — выступленне жыхароў Магілёва супраць прымусовага ўвядзення царкоўнай уніі.

У гэты дзень полацкі ўніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч прыбыў у Магілёў з намерам закрыць праваслаўныя цэрквы. Магістрат Магілёва на чале з Міронам Собалем (бацькам друкара Спірыдона Собаля) адмовіўся падпарадкавацца ўніяцкай мітраполіі. Пры набліжэнні Кунцэвіча гараджане замкнулі браму і ўстанавілі на гарадскім вале гарматы. Тады Кунцэвіч накіраваўся да вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы, які выдаў універсал аб пакаранні смерцю 20 падбухторшчыкаў выступлення.

На горад быў накладзены буйны штраф на карысць казны, а ўсе праваслаўныя цэрквы і манастыры з іх маёнткамі і набыткамі былі перададзены ў падпарадкаванне Кунцэвічу.

Пры гэтым у рашэнні спецыяльна згадана, што справа датычыцца не прыгнёту веры, а бунту і абразы не толькі архімандрыта, але і самога караля і вялікага князя.

Акрамя таго, 20 лістапада кароль забараніў жыхарам Магілёва будаваць новыя цэрквы.
👍8😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДзеткамБеларусікам

Вырашыла кінуць сюды відэа, магчыма будзе карысна, бо падобнай літаратуры на беларускай мове сапраўды трэба яшчэ пашукаць!

Кніжнка не толькі бацькам, але і педагогам спатрэбіцца

У тыкток @ruzha_kvetka_
👍11
#НамПішуць

Недалекий Юспа считает, что "Варяница пробует встроиться в текущий дискурс и набрать баллы на теме расширения применения белорусского языка, раскручиваемой змагарским сообществом" ...
https://yangx.top/usparus/604

Наивный чукотский мальчик, Администрация Президента в лице Дмитрия Крутого озвучила новый нарратив который довели до чиновников. "В Республике Беларусь наметилась тенденция к возрастающему запросу на обучение на белорусском языке".

Попытки этому противостоять приведут к результату описанному у К. Крапивы в басне "Жаба ў каляіне". 👇
👍11
#Літаратура

Жаба ў каляіне
Байка
. Кандрат Крапіва

Пагода — проста нібы дым,
У вёсцы рух, у вёсцы ўздым:
Упарта кліча сенажаць.
I ні старым, ні маладым
Тут некалі ляжаць.
Грабель мільганнем, звонам кос
Трымцяць лілёвыя прасторы,
I вось, нібы ў зялёным моры,
Плыве бухматы воз.
Далонню ўцёршы потны лоб,
Як паміж рыфаў, паміж коп
Лахматы капітан яго вядзе.
Ён важнасць твару надае
I, каб не стала, загадзе
Сваёй адзінай "конскай сіле",
Якая й так напружвае ўсё жылле,
Ён пугай пары паддае.
Яно хоць "сілы" троха й шкода,
Ды некалі — стаіць пагода,
Аж смагне, ныючы, асірацелы куст.
А Жабе гэта не пад густ;
I сонца горш цяпер пячэ,
Скарэй і бусел напаткае,
I як яна тут ні ўцякае,
Як ні скача,
У цень нікуды не ўцячэ.
Ад крыўды Жаба ледзь не плача.
А ўсё двухногі гэты госць
З сваім вялізным возам!
Апанавала Жабу злосць,
I падказаў ёй жабін розум:
"Ага, ну-ну!
Ты пажыві яшчэ хвіліну,—
Вось толькі сяду ў каляіну,
Плячом пад кола таркану
I к чорту воз перавярну.
Тады — капут, і ты мяне не зловіш,
Бо галаву, напэўна, зломіш".
I — скок Жабоцька смела
Ды ў каляіну села.
Тут колам — хрась!..
I кроў і гразь...
——————————
Пад кола, жаба, не падлазь.
——————————
Ці не такі ж і кожнай жабы лёс,
Што пнецца на хаду кульнуць савецкі воз?
1927 г.
🔥5💯4
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Грамадзяне ВКЛ актыўна карысталіся ўсімі законнымі інструментамі для адстойвання сваіх правоў - самакіраваннем, звяртаннем са сваімі важнымі пытаннямі ў сейм і суды.

Праваслаўнае насельніцтва таксама карысталася такімі інструментамі. І нават часта сейм быў на іх баку. Чым не дэмакратыя? ) Але ж, як бачым, у ўніятаў быў свой джокер - кароль, які мог пакласці на пэўныя рашэнні сейму )
👍6🔥1
Forwarded from Звязда
🧑‍🧑‍🧒У апошнія гады амаль у два разы знізілася колькасць выяўленых сацыяльных сірот

Так, у 2007 годзе іх было 4 тыс., у 2023 годзе — 2 тыс. 👧🏼

zviazda.by
👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мама... Гэта першае слова... Мама... Гэта першы чалавек, які сустракае нас у гэтым свеце і безумоўна любіць нас яшчэ да з'яўлення на свет♥️🙏🏼

Падзяліціся ў каментарах, якія пачуцці вы ўзгадваеце, думаючы пра вашу асабістую маці⤵️

Чакаем у Суле❣️12 і 13 кастрычніка ❣️ гасцей парка чакае акіян пяшчоты і цеплыні, падчас святкавання Дня матулі 🥰
7❤‍🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#КупляйцеБеларускае

Коратка пра беларускую малочку.
За нясмачны сыр кот бы не ваяваў! 😁

Крыніца
😁7
Верашчака
Photo
Пётр Пятроўскі

А вось вам уся сутнасць царызму.
Дакументы, якія наклалі забарону на друк кніг "беларускіх апавяданняў". Прычына забароны кніг Ф. Багушэвіча пры царызме - гэта іх Беларуская мова, на якой у адрозненне ад польскай пры царызме не навучаліся. Прычым паглядзіце як зняважліва і прыніжальна названы беларуская мова - "наречие".

Вось і ўся сутнасць гэтага шавіністычнага нацыяналізму, які стаў адной з прычын крушэння царызму. Паводле царыстаў-шавіністаў існаванне беларускай літаратурнай мовы "аслабляла палітычную магутнасць рускага народа". Вось такое трызненне было тады ў галаве.

Сучасная Расія сваімі каранямі ляжыць не ў царызме, а ў РСФСР. Таму проста немагчыма сёння ўявіць, каб прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін называў беларускую мову дыялектам і не прызнаваў беларусаў за асобны, але блізкі і саюзны народ.

Усе спробы рознага роду маргіналаў вярнуць Расію да цемрашальства і шавінізму царызму з'яўляюцца мэтанакіраванай правакацыяй, заказчыкі якой дакладна паходзяць з-за мяжы. Іх мэтай з'яўляецца сеянне смуты з дапамогай распальвання міжнацыянальнай варожасці і недаверу саюзнікаў. Але гэтага ім зрабіць не атрымаецца.

Крыніца
🔥71👍1
#савецкаябеларусь
Рэзалюцыя партыйнай арганізацыі Менскага артылерыйскага палка аб правядзенні беларусізацыі ў палку. Апублікавана ў газеце "Савецкая Беларусь" №71 1925 года.
👍61🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці ўсіх пазналі?

Вітаначкі вам, сябры?
👍5
#КухняБеларусі

Цымес

1 кг морквы,
0,5 кг мясных тоўстых рабрынак,
6 сярэдніх будьбін,
2 сярэднія цыбуліны, лаўровы ліст, чорны перац гарошкам, соль па смаку

Моркву парэзаць кавалачкамі і варыць у падсоленай вадзе да гатоўнасці, затым стаўчы.

Рабрынкі патушыць, дадаць нарэзаную цыбулю і бульбу, пасаліць.

У згатаваную да паловы страву дадаць моркву, лаўровы ліст, чорны перац гарошкам.

Тушыць да гатоўнасці.
👍4🤔3
#МоваНашаРодная

Паўтарайма беларускія словы на свежую ранішнюю галаву! 😁

Ці ўсё вас знаёма?
👍7🔥1
#ГісторыяБеларусі
#БеларускаяВільня

10 кастрычніка 1939 года беларуская Вільня была перададзена Літве

Дагавор аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільна і Віленскай обласці і аб узаемадапамозе паміж Совецкім Саюзам і Літвой
Дамова

10 кастрычніка 1939 году


👉 Чытаю дамову і ўзнікае пытанне: "А якога ляду пасля выхаду Літвы з СССР гэты дакумент не перастаў дзейнічаць?" 🤔
👍7😢51
#ГісторыяБеларусі
#БеларускаяВільня

Як Вільня стала жамойцкім горадам

У міжваенным перыядзе (1921 — 1939 гады) Вільня была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцый газет і часопісаў.

Праўда, становішча ўвесь час змянялася да горшага, і напярэдадні другой сусветнай вайны колькасць іх у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася.
Пасля прыяднання Заходняй Беларусі да БССР беларускае грамадзянства Вільні было перакананае, што горад будзе нарэшце ў складзе беларускае рэспублікі. Афіцыйныя савецкія ўлады нават наладзілі ўрачыстасць з нагоды далучэння Вільні “на векі вякоў”.

У снежні 1939 года Сталін перадаў Вільню з Віленскім краем (гэта быў абшар з насельніцтвам 457 тысяч чалавек) Летуве. Нарком замежных спраў СССР Молатаў адзначыў тады: “Мы ведаем, што бальшыня насельніцтва гэтага абшару не летувіская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні летувіскага народа цесна звязаныя з горадам Вільня, і ўрад СССР уважаў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары”.

Зразумела, што такое “дабрадзейства” мусіла быць аплачанае. Напачатку Масква атрымала права на размяшчэнне ў Летуве вайсковых базаў, а неўзабаве, як вядома, і ўвогуле “праглынула” яе.

Жамойцкае насельніцтва горада стала імкліва ўзрастаць за кошт перасяленцаў з этнічных жамойцкіх земляў. Становішча беларусаў тут сталася яшчэ горшае, чым пры паляках. Летувіская прапаганда сцвярджала, што яны не беларусы, а “страчаныя летувісы”, што ім трэба толькі змяніць прозвішча, дадаўшы “-ас”, “-іс” або “-ус”, ды навучыцца жамойцкай мове.

Беспрацоўе сярод беларусаў павялічылася, яны дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу. Тыя ж з іх, хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, увогуле не маглі атрымаць летувіскае грамадзянства.

У часе вайны ініцыятарамі карных захадаў з боку немцаў супраць нацыянальна свядомых беларусаў нярэдка былі польскія шавіністы. Гэта разам з перадваеннымі сталінскімі рэпрэсіямі спрычынілася да катастрафічнага змяншэння колькасці беларускай інтэлігенцыі ў Вільні.

Паводле “Каляндарных нататак” Адама Станкевіча, пры канцы вайны летувісы панічна баяліся беларусаў, справядліва мяркуючы, што іхны актыўны калабарацыянізм, з аднаго боку, і шырокі супраціў беларусаў фашысцкай акупацыі і іх каласальныя ахвяры — з другога, могуць даць падставу для паваеннага перагляду лёсу Вільні. Але Сталін не палічыў патрэбным вяртацца да гэтага пытання.

Канчатковае знішчэнне беларускага культурнага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Летувіскі ўрад у асобе міністра асветы Ю.Жугжды не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы, чаго дамагаліся А.Станкевіч ды іншыя беларускія дзеячы. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, славуты музей імя І.Луцкевіча.
Па ўзгадненні з Масквой і Варшавай замест беларускіх школаў пачалі насаджацца польскія і расейскія, было наладжанае выданне газеты “Чырвоны штандар” на польскай мове. Як і раней, польскія ксяндзы стараліся ўбіць у галовы беларусам-каталікам, што ўзапраўды яны палякі. У гэтым былі зацікаўленыя і летувіскія ўлады. Яны, відаць, не бачылі іншага шляху дэнацыяналізацыі беларусаў Віленшчыны, бо разумелі, што перавярнуць іх на жамойтаў досыць праблематычна.

Тым не менш; маючы на мэце змяніць дэмаграфічную сітуацыю на сваю карысць, яны адначасна імкнуліся накінуць на беларусаў хоць бы сваю вонкавую абалонку: дзе толькі магчыма запісвалі іх жамойтамі, перакручвалі імёны і прозвішчы на свой капыл (Міцкявічус замест Міцкевіч, Васіляўскас замест Васілеўскі, Астраўскайтэ замест Астроўская, Жвірбліс замест Верабей і т.д.).

Праводзілася татальная летувізацыя тапанімікі Вільні і Віленскага краю (Меднікі сталі Мядзінінкай, Свянцяны — Швянчоніс, Салечнікі — Шальчынінкш, Вострая Брама — Аўшрас і т.д.). У выніку тут не засталося амаль ніводнай беларускай назвы.

Такім чынам Вільня набыла нязвыклае для сябе аблічча, упершыню за сваю шматсотгадовую гісторыю, стаўшы жамойцкім горадам.
👍12😢4😁21👎1
#НамПішуць

Меркаванні падпісчыка

Калі суседзі так любяць ад усяго савецкага адмаўляцца — то трэба і адмаўляцца ад усяго) а не выбарча — гэта мы пакінем, а ад гэтага адмовімся.

А калі сурʼёзна, так, гэта вялізны ўдар, страта, для нашага народа. Па сутнасьці адкінулі наша разьвіцьцё, як народа, на шмат дзясяткаў гадоў. Пакуль нарадзіліся падобныя навучальныя і культурныя цэнтры, падобнага ўзроўню школы, пакуль зьявіліся падобнага ўзроўню друкарні, і гэтак далей — разьвіцьцё нас, як нацыі, было адкінута на дзясяткі гадоў.

✒️ Рабі пільна, і тут будзе Вільня.

✒️Чаго стаіш, як курва віленская?

✒️ Я за сьвіньнёю — а яна Вільню мінула.

✒️ Языком у Вільні, а галавою за печчу.

✒️ За рубель жабу ў Вільню пагоніць.

✒️ Гэткая гавэнда і да Вільні давядзе.
👍11