Верашчака
485 subscribers
8.42K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МіфыЛегендыБеларусі

Дуб і сасна

Па дарозе ў Нясвіж растуць, абняўшыся, два дрэвы — дуб і сасна.

Кажуць, было гэта яшчэ за князем Радзівілам. У князя была прыгожая дачка, і пакахала яна пастуха. І пастух яе таксама кахаў. Але пажаніцца яны не маглі, князь пра такое і слухаць не хацеў. І вось яны рашылі ўцячы з замка.

Даведаўшыся пра гэта, князь разгневаўся, кіламетраў за шэсць дагнаў іх са сваёю світаю. Не пашкадаваў князь ні дачкі, ні пастуха: там і пакончыў іх жыццё.

На тым месцы вырас дуб і сасна, якія і цяпер растуць, навекі абняўшыся.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну што, вось і субота!
Добрага вам дня, беларусікі!
#КухняБеларусі

Жур па-вясковаму

1 шклянка аўсяных круп «Геркулес»,
4 шклянкі вады, скарынка чорнага хлеба,
150 г сала,
2 цыбуліны,
8 бульбін,
соль.

У рондаль засыпаць аўсяныя крупы «Геркулес», заліць гатаванай вадой, дадаць скарынку чорнага хлеба і паставіць у цёплае месца для закісання.

Набрынялыя крупы працадзіць, прамыць і зноў працадзіць. Атрыманае аўсянае малачко варыць да загусцення, увесь час памешваючы.

Жур падаць разам з падсмажанай на сале цыбуляй і адварной бульбай.
😢 Пішуць, што ў Мазыры згарэў будынак былой павятовай бальніцы пачатку ХХ стагоддзя. Будынак па вуліцы вул. Рыжкова, 11 — афіцыйны помнік архітэктуры, але ў Дзяржаўны спіс унесены пад памылковай назвай «Былы гарадскі асабняк» (шыфр 312Г000861). Але гэта не так, ён адразу пабудаваны як бальніца, а ягоны архітэктурны дэкор дакладна паўтарае архітэктурны дэкор комплексу політэхнічнага інстытута ў Кіеве (на апошніх двух фота)

Шкада, мяркуючы па фотаздымку, будынак быў яшчэ ў нядрэнным стане для рэстаўрацыі
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

А вось і самі кароль Міндоўг і яго жонка Марта ))

Ну і словы нашага Прэзідэнта пра ВКЛ, з якімі пагадзіцца кожны беларус.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусі

Абрад застрыгу маладых.
Абазначае аб'яднанне двух родаў.

Праект "SYROJ"
У тыкток @tradycyjny_stroj
#ЛюдзіБеларусі

5 кастрычніка 1786 года нарадзіўся Вікенцій Равінскі, беларускі паэт і пісьменнік. Адзін з першапачынальнікаў беларускай сатыры.

Удзельнік войнаў з Напалеонам — прайшоў, пры наступленні рускай арміі, на захад, з канца ў канец усю Беларусь, у 1813–1814 гадах удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Еўропу, ваяваў у Германіі, быў сведкам-удзельнікам гістарычнай «бітвы народаў» пад Лейпцыгам.

Аўтар беларускамоўнай «Энеіды навыварат» — парадыйна-сатырычнай паэмы, напісанай на сюжэт старажытнарымскага класіка Вергілія. Пад выглядам рымскіх багоў і герояў, а часам і пад сваімі імёнамі дзейнічаюць самыя звычайныя «тутэйшыя людзі» — паны і сяляне.

Такія пародыі на антычную «Энеіду» ствараліся ў многіх еўрапейскіх літаратурах.
#СучаснаяБеларусь

Апольскі феномен

У аддаленым сельсавеце Брэсцкай вобласці ўсяго за год замежнікі купілі 23 закінутыя дамы

Пустуючыя дамы - галаўны боль сельскай улады. Прадаць - складана, зносіць - дорага. А жыллё, якое старэе, зразумела, патрабуе рук і ўкладанняў.

Цікаўны ход зрабіў Апольскі сельсавет Іванаўскага раёна. Каб разрэкламаваць свой аграгарадок і домікі, якія прадаюцца за бясцэнак, запрасілі блогера.
Першы ролік выйшаў у верасні 2023-га, потым было яшчэ тры.

Які эфект?
За год замежнікі купілі тут 23 дамы, школа прырасла вучнямі на 25 працэнтаў, а ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве плюс пяць новых работнікаў.

Падрабязна чытайце тут
https://www.sb.by/articles/opolskiy-fenomen.html
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Традыцыйна, у першыя выходныя кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка❣️

Таксама і Сула ладзіць свята ў гонар тых, хто сёння навучае і настаўляе нашых дзяцей.

Няхай гэты дзень запомніцца вясёлымі і цікавымі момантамі,  шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі!

Запрашаем ❣️
На ўездзе ў Мядзельскі раён каля вёскі Вузла ўстанаўліваецца драўляная кампазіцыя “Нацыянальны парк “Нарачанскі”.

Над яе стварэннем працуе майстар Юрась Камандзірчык.
Ужо збіраеце кнігі з зімовым настроем? Нагадваем вам пра адну з нашых любімых дзіцячых кніг 👇

ВЕЛІКОДНЫ ДЗЕД
У сям'і Дзеда Мароза ўзнікае драматычная сітуацыя, калі яго сын адмаўляецца ісці шляхам свайго бацькі. Хлопчык марыць пра вясну, яркія кветкі, хоча насіць футболкі і шорты. Бацькі спачатку не згаджаюцца, але ў канчатковым выніку саступаюць.

✔️ Гэтая гарэзлівая гісторыя ў вершах на беларускую мову перакладзена Ігарам Крэбсам.

👉 Кніжка ідэальна падыходзіць для цёплага зімовага сямейнага чытання. А таксама можа стаць падставай для абмеркавання важных пытанняў аб пакліканні, выбары будучыні і канфліктах паміж пакаленнямі.

wildberries | oz.by | biblio.by | alfavit.eu