Верашчака
485 subscribers
8.42K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#НамПішуць

Выказванне падпісчыка:

У савецкі час да падпісантаў ужо выехаў бы спецаўтмабіль з Навінак з моцнымі санітарамі. А зараз не ведаю.
Forwarded from Мастацтва
"Шыш" — лясная пачвара. 🌲

Але пачвара, у адносінах да яго, гучыць занадта жорстка. Гэта звычайная лясная істота, якая ўжо шмат пабачыла за сваё жыццё і ўсё, што яна робіць — ходзіць там-сям па лесе. З-за ўзросту гэта рабіць цяжкавата, таму яму ў гэтым дапамагае Магічны посах, які пераносіць яго туды, куды ён падумае👀 Але думкі ў Шыша ўжо блытаюцца і таму бывае так, што ён выпадкова задае не тыя каардынаты і падае вам на галаву, калі вы шпацыруеце з сабакам і дзедам па лесе. Не трымайце крыўды на Шыша, бо ён не спецыяльна!

Варта адзначыць, што рогі Шыш звычайна хавае, каб не зламаць🤕 А дастае іх па святам. На Вялікдзень або Арэхавы спас, напрыклад🌰

Шыш — істота добрая🙂
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня ўсім жадаем!

Нашы "Дразды"
#КухняБеларусі

Рыба ў таматным марынадзе

800 г рыбы (любой),
2 ст. лыжкі мукі,
2 цыбуліны,
2 морквы,
2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 0,5 шклянкі алею,
соль, перац, лаўровы ліст.

Ачышчаную і прамытую рыбу нарэзаць кавалкамі, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку, абсмажыць на алеі з абодвух бакоў.

Цыбулю дробна нарэзаць, моркву змяльчыць на буйной тарцы, разам абсмажыць на алеі, дадаць тамат-пюрэ, соль, перац, лаўровы ліст, уліць трошкі вады і тушыць 5-6 хвілін.
Пакласці ў марынад кавалкі смажанай рыбы і добра прагрэць.

Рыбу ў таматным марынадзе можна падаць як у гарачым, так і ў халодным выглядзе.
#ДумкіЎслых

Прабачце мяне, але хіба тое, што вы пішаце, не рускі нацыяналізм?
Прыкладна тое ж я чытаю на канале Тутэйшага і Мірсалімавай: "Беларусы - частка рускіх"

Ваша права, таварыш Аляксей, адчуваць сябе кім заўгодна, а асабіста я не лічу, што беларусы - частка некага. Для мяне беларусы - паўнавартасны народ, народ са сваёй гісторыяй, культурай, традыцыямі, мовай і са сваім характарам.
Народ, які на сённяшні дзень мае сваю суверэнную дзяржаву і права выбара саюзнікаў.

Не, рэальна, гэтыя нацыяналісты - зло!

Зоя С

https://yangx.top/kab_skvirchala/36917
Верашчака
#ДумкіЎслых Прабачце мяне, але хіба тое, што вы пішаце, не рускі нацыяналізм? Прыкладна тое ж я чытаю на канале Тутэйшага і Мірсалімавай: "Беларусы - частка рускіх" Ваша права, таварыш Аляксей, адчуваць сябе кім заўгодна, а асабіста я не лічу, што беларусы…
#ДумкіЎслых

Дадам яшчэ, што даўно хацела....
Не разумею, чаму, на думку асобных філосафаў і палітолаг, калі Расія наш саюзнік, то нам трэба змяняць сваю самаідэнтычнасць?
Сёння саюзнік Расія і мы павінны адчуваць сябе рускімі. А калі праз колькі гадоў саюзнікам стане Кітай ці Польшча, нам што, сябе часткай кітайскай цывілізацыі скажуць быць ці Каралеўства польскага?

Не, ну рэальна! Я не супраць Саюзнай дзяржавы, не супраць саюза з Расіяй, больш таго, народы Расіі гістарычна нам блізкія і родныя. Але ж навошта вось гэта катавасія з нейкай рускасцю?
Тым больш, а што гэта нам дае? З рускімі мы блізкія. А астатнія народы куды? Я за саюзныя адносіны з усёй Расіяй, а не толькі рускімі!
І адчуваю я сябе толькі беларускай, без ніякіх частак!

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусі

Каб было....

З праекта "Нататнік"
У тыкток @natatnik
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусі

Людзі беларускай вёскі: Фотаздымкі розных гадоў у перыяд 1910-1930 гадоў, у асноўным Палессе.

На некаторых здымках побыт як ён ёсць, на іншых абраная нарядная адзенне спецыяльна для кадра.

Эпоха, ад якой не засталося і следу.

Крыніца
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

А ў гэтай зале расказваюць пра ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага, пра Міндоўга і іншых князёў. Народу тут шмат.

Але, дарэчы, тут у мяне ёсць пытанне да супрацоўнікаў. Іх апавяданне трохі літвінізмам аддае 😏