Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"САЛАМЯНЫ СОНЦАКРУГ-2О24".

ЗАСЛАЎЕ ЗАПРАШАЕ...

Напярэдадні фэсту “Саламяны санцакруг”, які мае прайсці на музейным этнаграфічным комплексе “Млын”, пачне работу сумесны праекта Запаведніка і Белдзяржмузею народнай архітэктуры і побыту “Забытыя асілкі зямлі беларускай”.

Фотадакументальны праект прымеркаваны да Міжнароднага дня млынароў і прысвечаны гісторыі ратавання і захавання ў музеях старадаўніх беларускіх млыноў.

У межах фэсту пройдзе прэзентацыя выставы “Забытыя асілкі зямлі беларускай”. Больш пра яго 👇 http://zaslaue.museum.by/be/node/78139

Які ж “Саламяны санцакруг – 2024” ?! Будзе саломка на нашым свяце !
Не толькі прыкупіць кожны зможа — і самі сабе штось сплесці на цёплую сонечную памяць !
Будуць і майстар-класы, і заняткі ад знаных майстрых.

У гэты дзень з намі будзе Алена Грынь з Фаніпалі — знаўца “ажыўлення” і “пераўтварэння” саломкі ў твор мастацтва.

Будуць урокі па саломцы ад Наталлі Кірко з Гродна!

Будзе музыка, будуць танцы, будзе батлейка...
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Зала вялікага князя.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусі

Хто з вас бачыў такую фармоўку?
А ў мяне была бабчына, аддала ў музей!

У тыкток @gollandec23
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ТакІЖывём

Аляксей Дзермант, новы часопіс і беларуская мова 🤷🏻‍♀️
#ДумкіЎслых

Нашым бы піражкам прапагандысцкім павучыцца! Без пагроз, без абзывалак, без надзімання шчокаў амаль 800 К падпісчыкаў.

Кажыце, патрыятычны і палітычны кантэнт не залятае? А можа справа не ў кантэксце, а ў яго падачы?

https://www.tiktok.com/@voenkom.pro?_t=8qEh9rSNLy2&_r=1


Зоя С
Белстат распавёў, колькі алкаголю выпівае сярэдні беларус

У натуральным выражэнні ў 2023 годзе сярэдні дарослы беларус выпіваў 11,5 л алкаголю.

Самымі "п'юшчымі" з'яўляюцца Магілёўская і Віцебская вобласці. Там гэтая лічба складае 12,5 і 12,2 л адпаведна.

Менш за ўсё п'юць алкагольныя напоі ў Гомельскай вобласці — 11 л.

🔸Больш за 52% прыпадае на гарэлку і лікёрагарэлачныя вырабы;
🔸крыху больш за 22% — на піва;
🔸10% - на пладовыя віны;
🔸4,5% - на вінаградныя віны;
🔸менш за 3% - на шампанскае.

Крыніца
Forwarded from Prošča | Прошча
Існуе меркаваньне, што папулярнасьць праклёнаў дэтэрмінаваная гістарычнымі ўмовамі, у якіх складаўся лёс беларуса. І праклёны — ці не адзіная магчымая і легальная зброя, прымяненьне якой магло і ня мець сур'ёзных наступстваў. Праклёны — зброя безвыходнасьці і адчаю. Аднак усё ж падаецца, што сацыяльныя прычыны — ня самае галоўнае. Ва ўсе часы чалавек у напружаныя моманты дыялёгу мае патрэбу выявіць сваё стаўленьне да сумоўцы і вызваліць свае непадуладныя ў такі момант эмоцыі. (Т. Валодзіна).
Вось вам падборка праклёнаў:

-Бадай ты галаву скруціў!
-Бадай ты летца не даждаў!
-Бадай ты не ўзрос!
-Гаручка яго бяры!
-Доля б яго не знала!
-А каб цябе Дундар свіснуў!
-А каб табе шашаль пяты патачыў!
-А каб ты свайго ценю баяўся!
-А каб цябе зьвіла ды скруціла!
-Каб вас каршун падзёр!
-Каб па табе яма зявала!
-Каб табе галава адсохла!
-Каб табе духі заняло!
-Каб табе морду сабакі лізалі!
-Каб табе так лёгка было ўміраць, як мне лёгка жыць!
-Каб табе язык навек выперла!
-Каб твая магілка травой зарасла!
-А закаціся жаркім сонцам пад кустом!
-Каб цябе бог не множыў!
-Каб цябе бура панесла!
-Каб цябе сонейка не грэла!
-Каб яго сырыца ўзяла!
-Каб яму бог здароўя не даў!
-Ляці на скрут шыі!
-О, каб це каршун!

А калі табе праклінаюць трэба скарыстацца адкляццямі:

-Каб твае кляты ды табе ў пяты!
-Каб твае кляты на сухі лес!

Падрабязьней пра Лаянку ў беларускай моўнай і побытавай традыцыі ў артыкуле:
Мары сплываюць.....
Іх пужае кошт

🎨 Малюнак Соф'і Мікулінай
#АнекдотДня
#ПалітычныЛікбез

Толькі на днях мы назіралі, як Вольга Бондарава аб'явіла адзіночны пікет на сваім тэлеграм канале, выставіўшы на аватарку экстрэмісткую сімволіку. А сёння Вольга Вечар кідае ультыматум Міністру інфармацыі "товарищу Маркову" ☝️

Толькі не падумайце што дурное! Гэта проста "их мнение".

Запомніце! Тое, што для вас можа кваліфіцыравацца як "дзеянне", для пэўнай актывісткай суполкі гэта "мнение"
Каб у вас пытанні не ўзнікалі, чаму так.
Проста таму што!

Добрага вечара ўсім! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Верашчака
#АнекдотДня #ПалітычныЛікбез Толькі на днях мы назіралі, як Вольга Бондарава аб'явіла адзіночны пікет на сваім тэлеграм канале, выставіўшы на аватарку экстрэмісткую сімволіку. А сёння Вольга Вечар кідае ультыматум Міністру інфармацыі "товарищу Маркову" ☝️
#Трэш

Ультыматум!

Або Маркаў асабіста прыпаўзе да аўтара пісулі☝️ прасіць прабачэння і сваімі рукамі прынясе ў ахвяру Пратасевіча, як знак сваёй вернасці актывісткам, або .... Адбудзецца страшнае!!!!👹

Чакаем развязкі падзей! Заставайцеся з намі!
#НамПішуць

Выказванне падпісчыка:

У савецкі час да падпісантаў ужо выехаў бы спецаўтмабіль з Навінак з моцнымі санітарамі. А зараз не ведаю.