Верашчака
480 subscribers
6.34K photos
918 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
НАШЫ АСОБЫ.
РАСЦІСЛАЎ ЯНКОЎСКІ.
КІНО. ТЭАТР.

5 лютага -
дзень нараджэння беларускага артыста тэатра і кіно Расціслава ЯНКОЎСКАГА (1930 - 2016).
Народны артыст Беларусі.
Старэйшы брат артыста Алега Янкоўскага.
Нарадзіўся ў Адэсе ў сям’і шляхціча, штабс-капітана лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка, які ў 1930-х быў рэпрэсіраваны.
У 1951 г. закончыў тэатральную студыю пры Ленінабадскім драмтэатры (Таджыкістан). З 1957 г. ў Мінску акцёр Дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, дзе служыў да канца свайго жыцця.
Forwarded from BelAI
Увага ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі!

У галерэі FARBA адбываецца выставачны праект "НейраБеларусь", які паказвае Беларусь вачамі нейрасетак. У экспазіцыі больш за 90 работ, якія спрабуюць адлюстроўваць фрагменты беларускай прыроды, архітэктуры, кухні, міфалогіі, гісторыі і шмат чаго яшчэ.
Кульмінацыяй праекта з'яўляецца імерсіўны фільм "Лічбавая эвалюцыя", які ўяўляе сабою вобразнае пераасэнсаванне свету ідэй і свету матэрыі. Арганізатары таксама падрыхтавалі тэматычны квэст, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй. Наведвальнікі, якія жадаюць самастойна пазнаёміцца з экспанатамі, могуць скарыстацца бескаштоўным аўдыягідам на беларускай мове

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся
https://www.instagram.com/p/C2CG7F6I9E2/
"Родныя гукі...
З гукаў — родныя словы...
Са словаў — песні,
Казкі, паэмы, драмы,
Жыццё, Радзіма, Народ."

Ніл Гілевіч
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА МАМУ.

❤️Няма лепшага сябра, чым родная матуля.
🌹Маці, што кветка: дзе яна ёсць, там і водар.
🌾Жанчына без дзіцяці, быццам колас без зерня.
🐎Цану дарогі ведае конь, цану праўды – маці.
💧У роднай крынічцы вадзіца чыстая, нібы слёзы матулі.
🌞Пры сонейку цёпла, пры маці добра.
🤲Матчыны рукі заўсёды мяккія.
👩‍👧‍👦У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.
🕊Птушка рада вясне, а дзіця маці.
🙏Шануй маці з бацькам: другіх не знойдзеш.
😊Маміна крыло і ў дарозе цёплае.
🤔Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.
Forwarded from Усё пра ўсё
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Лондане знялі хлопца ў Apple Vision Pro, які выгульваў робапса.

З днём будучыні
З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010).

У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла свой пастаянны адрас у новым будынку па вул. Някрасава, 3, у сценах якога і дагэтуль працягвае стварацца сучаснае мастацтва.

У адной з залаў былых майстэрняў будуць экспанавацца творы выпускнікоў розных гадоў, якія зараз захоўваюцца ў калекцыі НЦСМ: Фёдара Драгуна, Алы Няхайчык і Сяргея Шэмета, Сафіі Піскун. Для шырокага круга гледачоў гэтыя творы будуць прадстаўлены ўпершыню.

НЦСМ па адрасе: вул. Някрасава, 3
Cep – Ндз, 12:00 – 20:00,
Кошт квіткоў: 9/6/4/3 р.
Які цудоўны дзіцячы кубак з беларускімі словамі. ❤️💚
#КазкіДзецям

Снежная Каралева

Гісторыя чацвёртая
Прынц і прынцэса

Ганс Хрысціян Андэрсан

Пераклад Міхася Пазнякова
#КухняБеларусі

Бульбяныя клёцкі з малаком

Не асабліва распаўсюджаная і папулярная страва, і гэта не гледзячы на тое, што бульба — гэта гародніна нумар адзін у нашай краіне. Але з ў нас у дзяцінстве такая смаката была адной з любімых.

Для прыгатавання клёцак трэба бульбу натаркаваць на дробнай тарцы і добра адціснуць вадкасць праз тканіну.

Бульбяному соку дайце адстаяцца, вадкасць зліцце, а крухмал дадайце да адціснутай бульбы.

Атрыманую густую масу трэба крыху пасаліць і скачаць шарыкі памерам з вялікі лясны арэх.

Сфармаваныя шарыкі кідаем у падсоленую кіпячую ваду і варым хвілін пяць. Лішак вады зліваем, пакінуўшы столькі, каб яна пакрывала самыя верхнія клёцкі толькі напалову.
Дадаём кароўе масла.

Ну і ўсё, клёцкі гатовыя. Накладаем іх у міску і забельваем малаком.

Смачна есці!
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

Каляды ў нашай краіне святкуюць двойчы: 25 снежня - каталікі, 7 студзеня - праваслаўныя. Гэта афіцыйныя выхадныя дні ў Беларусі.