Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Сёння Сусветны дзень турызму. Вандруем па Беларусі з вышыні птушынага палёту.

На фота Гродна, Вялікая Бераставіца, Гервяты і Нясвіж.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лінаўская сядзіба. Пружанскі раён

У тыкток @chryscina
#МоваНашаРодная

Такі вось слоўнічак трапіўся па прасторах сеціва.

Але два слоўцы мяне турбуюць. Мне ўсё ж здаецца, што імбрык - гэта чайнік для заваркі, маленькі такі. А рондаль - каструля з адной доўгай ручкай. Мама такія рандэлькам называла.

👉А вы што думаеце на гэта конт? Пішыце свае меркаванні..
#НамПішуць

Падпісчык даслаў фотаздымкі з выставы лялек, якая праходзіць зараз у Гомелі.

Яго парадавала, што частка шыльдаў была аформлена на беларускай мове.

👉 Ад сябе дадам, што перад мінулай выставай я пыталася ў арганізатараў, на якой мове падаваць пра сябе інфармацыю. Адказалі, што можна на любой, гэта жаданне аўтара работы.

Няхай жа ўсё больш і больш беларусаў абірае для сябе мовай зносін беларускую! Няхай шырыцца наш беларускі свет!
Forwarded from Верашчака
#КазкіДзецям

Ох і залатая табакерку

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
#МіфыЛегендыБеларусі

Вёска Дафарэнцыя

Прыблізна ў сямідзесятых гадах мінулага стагоддзя буйны магнат граф Тышкевіч (яго маёнтак быў пад Астрашыцкім Гарадком) выпісаў сваёй сям'і з Аўстрыі мадз'яра-лекара. Якое было поўнае імя іншаземца — невядома.
Доктар, пачаўшы практыку ў графскім маёнтку, у хуткім часе стаў вядомы пад імем Ферэнц.

Ён быў, напэўна, адукаваны, гуманны чалавек, выконваў не толькі абавязкі графскага лекара, але і лекаваў усіх, хто да яго прыходзіў па дапамогу — жыхароў мястэчка, сялян з бліжэйшых вёсак. А праз колькі гадоў, ужо шырокавядомы ў наваколлі, лекар Ферэнц ці то купіў, ці то атрымаў у падарунак ад сваіх вяльможных пацыентаў невялічкі маёнтак, дзе абсталяваў нешта накшталт аптэкі і амбулаторыі.

Доўгі час Ферэнц быў адзіны на ўсю немалую акругу доктарам. Яго вядомасць, папулярнасць раслі з кожным годам. Да вучонага лекара прыходзілі, прыязджалі аж з трох валасцей. Таму, хто цяжка захварэў, звычайна раілі: «Ты б да Ферэнца схадзіў». Ці пыталіся ў сваякоў: «А да Ферэнца вазілі?» Да Ферэнца ішлі і ехалі па лекі, па параду...

У сучаснай Дафарэнцыі слядоў старога маёнтка і бальніцы Ферэнца ўжо няма. Вядома, што мясцовыя знахары спалілі і аптэку і дом канкурэнта...
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Пасею я гурочкі"

Вёска Бярозкі Брагіншчына

Прывітанне! Як спалася? Ці суха ўсталася?
#КухняБеларусі

Галубцы хуткія

500 г свежай капусты,
2 ст. лыжкі рысу,
300 г ялавічнага фаршу,
1 цыбуліна,
3 ст. лыжкі топленага масла,
4 ст. лыжкі паніровачных сухароў,
1,5 шклянкі рэдкай смятаны,
0,5 шклянкі тамату-пюрэ, соль, перац.

Свежую капусту нашаткаваць, змяшаць з мясным фаршам, змельчанай і абсмажанай цыбуляй, адвараным да напаўгатоўнасці рысам, соллю і перцам.

З атрыманай масы сфармаваць галубцы авальнай формы, укачаць іх у сухары, абсмажыць.

Скласці галубцы ў жароўню, заліць смятанай, змешанай з таматам-пюрэ і тушыць да гатоўнасці.
#Пажарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Замак. Як у казцы )
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM