Верашчака
480 subscribers
6.34K photos
918 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Касцёл Св.Андрэя
Кабыльнік (аг.Нарач)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рускі вальс

Дзмітрый Шастаковіч

Акустыка храма цудоўная
Яшчэ музыкі вам.

Прыгожы храм, цудоўная музыка, неверагодная атмасфера
У храме, нажаль, толькі на некалькі вокнах захаваліся вітражы і то, не цалкам. Я іх вельмі люблю разглядаць! Здаецца, праз вітражы неяк зусім па-іншаму пранікае сонечнае святло, нібы гуляючы з кожным элементам узора...
Кожнаму ёсць што расказаць, але не кожнаму ёсць каму....

Беражыце тых, хто побач!

🎨 Малюнак Вольгі Громавай
#КазкіДзецям

Падарункі ад чарадзея

Таджыкская народная казка

Пераклад Валянціны Рудавай
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гэта дажынкі

Вітаначкі, сябры! Пачынаем нядзельку!

У тыкток @alina_chyzhyk
#КухняБеларусі

Галубцы картапляныя

Гэтыя галубцы гатуюцца паводле рэцэпта з вёскі Шыпілавічы, Любанскага раёна.

З чаго гатаваць:
1 качан капусты,
1-1,5 кг бульбы,
800 г мяса (свініна),
2 вялікія цыбуліны,
400 г свінога тлушчу,
1 ст. л. тлушчу для смажання,
3 ст. л. хатняй молатай прыправы (каляндра, кроп, лаўровы ліст, перац),
соль (да смаку).

Як гатаваць.
Старкаваць бульбу як на дранікі і крыху адціснуць, не вельмі дробна пашаткаваць цыбулю і падсмажыць яе на тлушчы.

Нарэзаць кубікамі мяса (не ўжываць фарш), дадаць разам з цыбуляй у старкаваную бульбу, крыху пасаліць, дадаць 1,5 ст. л. спецый.

У лісты кіслай капусты загарнуць бульбяны фарш, скласці ў гаршчок, на дно якога пакласці прыкладна 1 ст. л. тлушчу. Калі гаршчок будзе поўны, усыпаць 1,5 ст. л. спецый, тоўстым слоем выкласці астатні тлушч і уліць крыху вады.

Уставіць у вытапленую печ на 2-4 гадзіны.
#ГісторыяБеларусі

У гэты дзень 1236 года — адбылася бітва пад Шаўляем (Саулам)

Яшчэ летам 1236 года Лівонскі ордэн сабраў пад сваімі сцягамі шматлікае войска ў паход супраць паганскай Літвы.

21 верасня аб'яднанае войска падышло да Шаўляя, дзе ім быў загароджаны шлях жамойцкімі апалчэнцамі.

Жамойтам удалося затрымаць лівонцаў каля ракі да прыходу вялікага князя Міндоўга са сваім войскам. Міндоўг, разумеючы, што супернік не кіне ўсе сілы на прарыў праз раку, абышоў войска і рашуча атакаваў сярод балот і лясоў, выкарыстоўваючы перавагі балоцістай мясцовасці, нямецкае войска пабегла, яно было цалкам разбіта, усе рыцары загінулі ў баі.

Пасля бітвы пад Шаўляем межы Лівонскага ордэна былі ссунутыя на захад ад Дзвіны, да тых межаў, якія былі ў 1208 годзе. І пакуль Лівонскі ордэн аднаўляў сілы, не маючы, зразумела, пакуль магчымасцей для нападу, Міндоўг заняўся далейшым умацаваннем і пашырэннем межаў Літвы.
За часамі Першай Сусветнай вайны, 22 верасня 1915 года ураджэнец вёскі Скары Міхаіл Мялешка пачаў весці свой дзённік.

Дзённік унікальны тым, што ён быў фактычна першым дакументальным беларускім запісам таго часу. Міхасю тады было 23 гады, седзячы ў акопах, ён перажываў за лёс сваёй Радзімы і марыў вярнуцца дамоў. Жывая беларуская гаворка яго дзённіка дае ўяўленне, як сто гадоў таму размаўлялі на Нарачаншчыне.

На здымку Міхаіл Мялешка ў рабочым кабінеце, Менск, 1927 год. Фота: беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Трэба адзначыць, што ў часы Смуты войскі Рэчы Паспалітай, у якім безумоўна былі і нашы продкі, адзначыліся ў вельмі непрыстойных дзеяннях - рабуючы манастыры і цэрквы, і забіваючы манахаў і духавенства. Гэта адбывалася не без удзелу і саміх падданых Масквы, здраднікаў, як іх называе Мітрапаліт Макарый. Незразумела, які бок больш адзначыўся ў гэтых падзеях і па чыёй ініцыятыве, але гэтыя гістарычныя факты не дадаюць удзельнікам такіх бясчынстваў гонару.
#Падарожжа

Знайшлі яшчэ адну тэрыторыю беларускай мовы!

Маёнтак "Дукоры"
30 км ад Мінска
Месца, дзе пануе беларускі свет!