Forwarded from Мінскія рэчы
Віншуем усіх жыхароў Мінска і нашых шаноўных падпісчыкаў з Днём горада!
Упершыню дзень нараджэння сталіцы адсвяткавалі ў год яе 900-годдзя – у 1967-м. Але першае свята знаёмага нам фармату адбылося ў 1986 годзе, а ўжо ў 1987-м яно набыло масштаб сапраўдных масавых гулянняў, якія праходзілі 4-5 ліпеня і атрымалі назву “Мастацка-спартыўнага свята Мінск-87”. Горад рупліва падрыхтаваўся: былі распрацаваны адметнае мастацкае афармленне і візуальны стыль, на некалькіх пляцоўках у цэнтры горада адбываліся канцэрты, спартыўныя марафоны і іншыя мерапрыемствы.
Здымкі Вадзіма Качана, серыя "Свята горада" 1987 года.

Forwarded from Лукашынскі дзённік
Вось ужо некалькі тыдняў з дапамогай адной на дзіва разумнай жанчыны я ці не кожны дзень раблю розныя цікавыя адкрыцці.
З апошняга: цалкам натуральна нікому не падпарадкоўвацца і мякка, але рашуча адстойваць сваё права на камунікацыю на роднай мове. Гэта нармальна — не пераходзіць на больш зручную для суразмоўцы расейскую (канешне, калі ён разумее цябе, а ў нашай краіне такіх 99%, ці калі адмыслова не просіць перайсці альбо перакласці). Гэта правільна — у першую чаргу клапаціцца пра свой камфорт, а не імкнуцца дагадзіць іншым.
І ведаеце, гэта працуе: наведаўшы раніцай з дзясятак дзяржаўных і не вельмі ўстаноў, уступаючы ў камунікацыю з рознымі людзьмі, ні адзін з кантактаў не сказаў, што ён мяне не разумее. Наадварот, местачкоўцы самі стараліся ўспамінаць родныя словы і ўстаўляць іх у сваю гаворку.
То бок галоўнае — зрабіць выбар перш за ўсё для сябе. І выбар гэты павінен быць адназначны, узважаны і асэнсаваны. Шмат год я запэўніваў сябе, што ўся праблема — у атачэнні. А аказалася, што ўсё значна прасцей і разам з тым — глыбей.
Трэба выбраць аднойчы і назаўсёды — і больш выбіраць не прыдзецца ніколі
#нататкі_лд

#КухняБеларусі
Суп молочны па-беларуску
4 шклянкі малака,
3 шклянкі вады,
1 морква,
1 яйка,
1 шклянка мукі,
2 ч. лыжкі цукру,
50 г сметанковага масла, соль.
Малако змяшаць з вадой і давесці да кіпення, пакласці змельчаную на буйной тарцы моркву, соль, варыць да гатоўнасці морквы.
У муку ўбіць яйка, дадаць вады, старанна перамяшаць (цеста павінна быць, як густая смятана) і паступова ўліваць у суп пры няспынным памешванні.
У канцы варкі пакласці цукар і сметанковае масла.

Forwarded from Мода На Мову
Верашчака
Старажытны беларускі горад Віцебск
#ГісторыяБеларусі
Старажытны беларускі горад Віцебск
Археалагічныя даследаванні сведчаць, што ў вусце Віцьбы існавалі паселішчы, заснаваныя балцкімі плямёнамі, якіх да ІХ стагоддзя змянілі славянскія плямёны крывічаў.
Паводле легенды, горад быў закладзены Кіеўскай княгіняй Вольгай у 974 годзе і ў старажытнарускіх летапісах згадваецца з 1021 года. Размешчаны на скрыжаванні найважнейшых гандлёвых шляхоў старажытнасці («з варагаў у грэкі» і Вялікага Волжскага (Булгарского), да канца ХІІ стагоддзя Віцебск ператвараецца ў цэнтр рамяства і гандлю, становіцца цэнтрам удзельнага княства, якое падпарадкоўваецца Полацкім, а часамі – Смаленскім князям.
На Замкавай гары знаходзілася рэзідэнцыя князя, а ніжэй жыў люд прасцей: гандляры і рамеснікі.
Ужо ў ХІІ стагоддзі ў горадзе быў пабудаваны першы каменны храм – праваслаўная Свята-Дабравешчанская царква, дзе захоўваліся эталоны мер вагі і даўжыні, якія выкарыстоўваліся пры гандлёвых аперацыях; перапісваліся кнігі, летапісы; навучаліся дзеці.
Апошнім усходнеславянскім удзельным князем быў Яраслаў Васільевіч, які ў 1318 годзе выдаў сваю дачку за князя Альгерда, сына вялікага князя літоўскага Гедэміна.
Знаходзячыся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, горад карыстаўся ільготамі і аўтаноміяй, вакол яго былі ўзведзены магутныя фартыфікацыйныя ўмацаванні.
З 1506 года Віцебск стаў цэнтрам Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, а з 1569 года - Рэчы Паспалітай.
У 1597 годзе ад караля Жыгімонта III Віцебск атрымаў свой герб і грамату на магдэбургскае права, што давала магчымасць рэгуляваць жыццё горада з дапамогай уласнай сістэмы юрыдычных нормаў.
Для Рэчы Паспалітай Віцебск заставаўся важнай у стратэгічным стаўленні крэпасцю на ўсходніх рубяжах.
У сілу свайго становішча горад пастаянна станавіўся ўдзельнікам крывавых войнаў, разбураўся і аднаўляўся . У XIV-пачатку XV стст. ён пацярпеў ад міжусобіц літоўскіх князёў Вітаўта і Свідрыгайла; у XVI-XVII стст. ад войнаў паміж Масквой і Рэччу Паспалітай (Лівонская вайна пры Іване Грозным, войны пры Аляксею Міхайлавічу).
У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны паміж Швецыяй і Расіяй (у саюзе з Рэччу Паспалітай) горад па загадзе Пятра I быў спалены – за фінансавую падтрымку аказаную Віцебскай шляхтай шведам.
У гады Айчыннай вайны 1812 года горад акупавалі войскі Напалеона і нанёслі яму значны ўрон.
У XVII стагоддзі Віцебск становіцца арэнай вострага міжканфесійнага супрацьстаяння. У гэты час у горад прыбылі каталіцкія манахі (у першую чаргу езуіты), якія пабудавалі свае рэзідэнцыі і храмы, адкрылі школы для навучання свецкіх асоб. Усе праваслаўныя храмы і манастыры перадалі уніятам (грэка-каталікам) , а вызнанне праваслаўя было забаронена аж да 1772 года.
Пры калегіуме езуітаў дзейнічала філасофская Студыя, музычная бурса, канвікт для шляхты, бібліятэка і аптэка, якая абслугоўвала жыхароў горада. Тут жа знаходзілася пахавальня князёў Агінскіх (ваявода Віцебскі), якія па багаццю і магутнасці сапернічалі з Радзівіламі.
У 1792 годзе Віцебск увайшоў у склад Расійскай імперыі і ў 1796 годзе стаў цэнтрам беларускай, з 1802 года Віцебскай губерні.
Горад стаў хутка развівацца. Ужо ў першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя ён – адзін з найбуйнейшых цэнтраў Беларусі (109 тысяч жыхароў, 45 прадпрыемстваў, 2 гімназіі, настаўніцкі інстытут, духоўная семінарыя, 5 бібліятэк, прыватная мастацкая школа Ю. Пэна).
Значную частку насельніцтва горада складалі габрэі, якія пачалі сяліцца ў горадзе з XVII стагоддзя з прыходам езуітаў.

#СучаснаяБеларусь
На фота-арнаменты, якія будуць упрыгожваць будынак Мастоўскага РЦК пасля рэканструкцыі, а таксама ўпрыгожаная газаразмеркавальная станцыя ў двары дома №23 па вуліцы Савецкай.

Forwarded from Спадчына
Зафіксую, што руіны Смальянскага замка не з'яўляюцца стабільнымі: за апошнія гады абвалілася адна з дзвюх арак верхняга яруса. Помнік незаўважна, але працягвае разбурацца. Ніякіх мер па кансервацыі ці рэстаўрацыі не прадпрымаецца, нягледзячы на тое, што аб'ём зусім невялікі. Сёння ад былога замка засталася добра калі 10-я частка - фактычна адна скрыня лесвічнай клеткі, ад усяго іншага комплексу ў стылі паўночнага маньерызму засталіся хіба што падмуркі ў зямлі.
Мір, Нясвіж, Гродна, Крэва, Гальшаны - гэта ўсё добра, але чаму Усходняй Беларусі не перападае аніводнай крошкі з барскага стала? Мсціслаў у руінах, Быхаў у руінах, Смальяны ў руінах.
Дарэчы паміж далёкімі Гальшанамі і Смальянамі ёсць сувязь: камін у вежы Гальшанскага замка амаль ідэнтычны картушу, які нейкім цудам захаваўся на сцяне Смальянскага замка.
#Смальны #разбурэнне #замкі #палацы