#СучаснаяБеларусь
#Падарожжа
#МоваНашаРодная
Помніце, мы тут узгадалі пра адкрыццё Палаца беларускай мовы ў Суле.
Вось вам замалёўкі адтуль

#АнекдотДня
Як бы перадаць гэтаму таварышу "с более развитым интеллектом", што ў багатай беларускай мове ёсць яшчэ выразы "будзьце ласкавы" і "зрабіце ласку".
Вось яны больш падыходзяць да рускага "будьте любезны".
А "калі ласка" - гэта якраз "пожалуйста".
Той выпадак, калі інтэлект у "товарища" настолькі развіты, што аж праз вушы прэ! 🤪

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых
Напаролася на відэа, дзе дзяўчына разважае пра беларускую агучку.
Але ў мяне сваё пытанне:
- Чаму ў нас не здымаюць адразу кіно і мульцікі па-беларуску?
У аматарскай агучцы адзін плюс - можна хоць нешта на беларускай мове паглядзець.
Затое некалькі мінусаў:
- агучваюцца ў асноўным замежныя фільмы
- непрафесійная агучка ў хатніх умовах не вельмі добра ўспрымаецца на слых.
🤔 Ці надыйдуць калі такія часы, што можна будзе глядзець фільмы, дзе акцёры гавораць сваім голасам на беларускай мове? Як лічаце?
У тык ток @t.o._ya

Forwarded from Сила Традиций
Легенда пра люстэрка 🪞
Калісьці на месцы Нарачанскіх азёр стаяў глухі дрымучы лес. Там у хатцы жыў ляснік са сваёй дачкой Галінай, якая была дзіўнай прыгажуняй з доўгімі бялявымі валасамі як лён і вялізнымі сінімі вачыма 💙
Дачуўшыся аб незвычайнай прыгажосці дзяўчыны, да яе прыязджалі сватацца. Шмат было жаніхоў, але ўсе атрымлівалі адмову, бо любіла Галіна Васілька — моцнага і добрага хлопца, майстра на ўсе рукі 🙌🏻
🪞 Аднойчы Васілёк падарыў Галіне люстэрка са словамі: «Беражы яго, яно чароўнае і адлітае з крынічных пясчынак. У яго празрыстай глыбіні ты зможаш убачыць свой лёс». Галіна зазірнула ў люстэрка і ўбачыла яснае чыстае неба, возера, хвалі закіпаюць крутыя і чайка над вадою лунае. Нішто не прадвяшчала дрэннага закаханым, таму Галіна нічога не зразумела са свайго прывіда. Але надышла восень і прынесла бяду!
Слугі вядомага ў акрузе багацея наляцелі ў хатку лесніка. Яго забілі, а дачку схапілі і даставілі гаспадару. Плакала і сумавала Галіна, чакаючы дапамогі свайго каханага. І яна прыйшла: Васілёк пракраўся ў палац і забіў ненавіснага пана, але разбудзіў варту…
🏇 Ускочыўшы на коней, закаханыя паспрабавалі ўцячы ад пагоні. Юнак адправіў Галіну ў бок яе дома, а сам павёў пагоню. Прымчалася на кані дзяўчына да хаты і ўбачыла адно толькі папялішча. У знямозе апусцілася яна на зямлю і пачала чакаць свайго жаніха.
Шмат прайшло часу, а юнака ўсё няма і няма. І тады ўспомніла Галіна пра люстэрка, зазірнула ў яго і ўбачыла: ляжыць на ўзгорку цела забітага Васілька, стаіць над ім верны конь і кружыць крумкач. У жаху выпусціла дзяўчына люстэрка. А там, дзе ўпалі серабрыстыя асколкі, зазіхацелі азёры: Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае. Галіна ж абярнулася ў чайку і дагэтуль кружыць над возерам, усё крычыць, усё кліча свайго мілага 🕊️💕

Падпісчыкі скардзяцца на адсутнасць казак. Выправімся
Казкі можна знайсці па хэштэгу #КазкіДзецям
Націскайце на яго і ўбачыце больш сотні галасавых файлаў з казкамі

#КазкіДзецям
Як Сцёпка з панам гаварыў
Беларуская народная казка
Апрацоўка Алеся Якімовіча
*хлоп - халоп, абразлівая клічка прыгонных сялян
* выжал - паляўнічы сабака
* абора - хлеў

#КухняБеларусі
Грыбы з яйкамі
500 г свежых грыбоў,
2 яйкі,
100 г сметанковага масла або здору, соль.
Перабраныя і прамытыя грыбы парэзаць, пакласці на патэльню. Калі выпарыцца вадкасць, дадаць масла або здор і смажыць да гатоўнасці.
У канцы смажання ўбіць яйкі, перамяшаць, паставіць яшчэ на 10 хвілін у нагрэтую духоўку.

🔥 Можа вось так паціху Беларусь ізноў наладзіць заходні вектар зносін 💪
Даеш беларускі свет ва ўсе канцы свету!
https://yangx.top/zviazdaby/35601

Telegram
Звязда
Беларусі паступіла запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за выбарамі ў ЗША, Малдове, Грузіі
Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка.
zviazda.by

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Крызіс і анархія ў праваслаўным духавенстве Кіеўскай мітраполіі і абыякавасць Канстантынопальскіх патрыярхаў да спраў у сваіх мітраполіях вымушалі праваслаўны люд шукаць нейкага парадку. Некаторыя знаходзілі яго ў каталіцкай царкве ці станавіліся прыхільнікамі ўніі.
У самога праваслаўнага духавенства былі і свае прагматычныя мэты, звязаныя з уніяй. Гэта і замацаванне за духавенствам усёй царкоўнай нерухомасці і маёмасці, абарона ад умяшання ў духоўныя справы свецкіх асоб, атрыманне тых жа самых правоў і статуса, якія мела каталіцкае духавенства, атрыманне месцаў у Сейме.

Forwarded from Нарочь. Мядель | Новости
🚣Не прамінаюць скарыстацца пагоднымі днямі навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна.
Так весляры трэніруюцца на возеры Мястра
Фота - тут
Так весляры трэніруюцца на возеры Мястра
Фота - тут
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Далёка не апошнюю ролю ў стварэнні ўніі адыгралі езуіты. Іх актыўнасць, мэтанакіраванасць, адукацыя і веды, добрыя грамадскія справы таксама істотна паўплывалі на схіленне многіх вядомых праваслаўных дзеячаў да уніі.
Чытаючы розных аўтараў і гісторыкаў часоў Расійскай імперыі пра Берасцейскую ўнію, звярнуў увагу на адну акалічнасць. Ніхто з аўтараў не узгадвае сярод перадумоў і прычын заключэння царкоўнай уніі падзей і вынікаў Лівонскай вайны, якая працягвалася больш за 25 гадоў і якая скончылася толькі ў 1583 годзе, за 13 гадоў да ўніі.