Верашчака
490 subscribers
8.29K photos
1.35K videos
5 files
2.12K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
11. Вёска каля магілы Язэпа Драздовіча (Глыбоцкі раён)

Мы ехалі па вёсцы, калі заўважылі калодзеж, выраблены з камня і прыпыніліся, каб паглядзець. Насупраць, у сваім двары стаяла бабуля, да якой мы накіраваліся, каб спытаць хто зрабіў такую прыгажосць. Бабуля пачала распавядаць пра суседа, а мы ёй распавялі, што едзем на магілу Драздовіча. І што вы думаеце? Праз 10 хвілін размовы Мальвіна Браніславаўна (так, мы пазнаёміліся) раптам кажа «Хадзіце, я вам пакажу Язэпа Драздовіча шкаф». Мы нават аслупянелі.

Сапраўды, у яе хаце стаіць размаляваная Драздовічам шафа. На кожнай дзверцы яго подпіс. Мальвіна Браніславаўна сказала, што ўжо хацелі яе набыць, але сын не хоча прадаваць сямейную каштоўнасць. А таксама распавяла, як яна мые шафу, каб не пасціраліся фарбы. Працаваў тады Язэп Драздовіч за ежу. У вёсцы шмат у каго былі ягоныя дываны, абрусы ці шафы, куды цяпер усё падзелася бабуля не ведае.

Мы проста прыпыніліся і паразмаўлялі з бубуляй. Цуд.

На апошняй фотцы той самы калодзеж.
#Літаратура

***
І ў маладой бярозы, і ў старой
Вясной шуміць зялёны лістабой.
Адрозніць цяжка: дзе чыё лісцё -
Адна зямля, адзінае жыццё.
І восенню асыплецца на дол
І са старой лісцё, і з маладой.
Ідзеш, ступаеш па сухім лісці -
Не ведаеш, як старасць абысці...

(1984)

Леанід Галубовіч
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Верашчака
Video message
Рыгор, давай ужо па-простаму, па людзку! Хопіць ўжо за змагарамі бегаць! Вяртайся да жыцця! Клоўнаў у цырк, журналістаў да народа!
Чаму мы нячаста назіраем чорных буслоў? Бо яны палююць на лясных рэчках і ручаінах. Фотапастка, усталяваная тыдзень назад у адным з такіх месцаў, зняла, як чорныя буслы рыбачаць. 🎣

#Дзікіфакт Калі чаплі палююць у асноўным у празрыстай вадзе, так як павінны бачыць рыбу, у якую прыцэльваюцца дзюбай, то буслы, як чорныя, так і белыя, удала палююць і ў каламутнай вадзе. Пры гэтым яны проста наўдачу апускаюць у ваду паўраскрытую дзюбу – калі яна кранулася рыбкі, то тут жа сціскаецца і рыбка праглынаецца. Таму для буслоў важныя вадацёкі з вялікай шчыльнасцю дробнай рыбы.

На відэа бачна, як бусел злева схапіў і праглынуў невялікую рыбку. На гэтым месцы адразу карміліся чатыры маладыя птушкі, магчыма з аднаго вывадка. На мінулым тыдні ў Беларусі заставаліся яшчэ маладыя чорныя буслы, якіх вы бачыце тут. Замест яркага чырвонага колеру ў іх шэрыя дзюба і ногі. Але праз дзень і яны ўляцелі. Да пабачэння, буслікі, убачымся наступнай вясной!

📷 Відэа і фота Аляксандра Вінчэўскага.
Forwarded from Звязда
Янка Маўр запрашае ў падарожжа

Янка Маўр — з кагорты пісьменікаў, чые творы навечна ўвайшлі ў залаты фонд беларускай дзіцячай літаратуры, адным з найболей яркіх заснавальнікаў якой ён якраз і з’яўляецца. Пачаўшы друкавацца ў першай палове 1920-х гадоў, ён захапіў юнага чытача навукова-фантастычнай аповесцю «Чалавек ідзе», якая лічыцца першай навукова-фантастычнай аповесцю на беларускай мове.

У наступных творах — «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады» — пісьменнік звярнуўся да адлюстравання правоў каланіяльных народаў Паўночна-Заходняй Афрыкі. Відаць, самым папулярным творам Янкі Маўра з’яўляецца аповесць «Палескія рабінзоны». І гэты твор і іншыя аповесці і апавяданні класіка перакладзены на многія мовы народаў свету: рускую, англійскую, армянскую, таджыкскую, азербайджанскую, літоўскую, польскую, кітайскую і іншыя.

zviazda.by
Верашчака
Янка Маўр запрашае ў падарожжа Янка Маўр — з кагорты пісьменікаў, чые творы навечна ўвайшлі ў залаты фонд беларускай дзіцячай літаратуры, адным з найболей яркіх заснавальнікаў якой ён якраз і з’яўляецца. Пачаўшы друкавацца ў першай палове 1920-х гадоў, ён…
#ДумкіЎслых

Ведаеце, у майго сына любоў да чытання пачалася менавіта з твора Янкі Маўра "Палескія рабінзоны".

Як цяпер помню, прыходзіць дзіця да мяне і пытаецца: "Мама, а ёсць яшчэ нешта падобнае? Мне вельмі спадабалася!"
А я разгубілася ад нечаканасці, пачала ўспамінаць падобныя прыгодніцкія творы нашых пісьменнікаў і нешта нічога на розум не прыйшло. Падсунула сыну "Рабінзон Круза". Пачытаў, але сказаў, што крыху не тое....

Карацей, з твора Янкі Маўра і пачалося самастойнае чынне ў майго дзіцяці! Таму мая асабістая павага гэтаму пісьменніку!

Зоя С
#Берасьце
вул. Пушкінская
1907 / 2024

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Будслаўскі касцёл вярнуўся гадзіннік пасля рэстаўрацыі

Прабіваючы гадзіну, камень апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй. Па такім жа прынцыпе уладкаваны і вялікі гадзіннік XVlll стагоддзя на вежы касцёла.

Крыніца: budslau
#трэш

👻Трэш кантэнт на нач

27 000 дрэў высякаецца кожны дзень дзеля вытворчасці туалетнай паперы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага адпачынку вам у нядзельку!

Спявае Андрэй Усанаў, найпрыгажэйшы голас Беларусі
#КухняБеларусі

Свежыя баравікі ў сметанковым масле

Нельга уявіць стол грыбніка без маладых баравічкоў. Але падсмажыць іх варта ў сметанковым масле – так будзе яшчэ смачней.

Грыбы неабходна пачысціць, добра памыць і прасушыць.

Тым часам у каструльцы варта распусціць масла, дадаць у яе столькі грыбоў, каб яны былі пакрытыя маслам і падсмажыць да паўгатовасці. У гэтым масле можна падсмажыць некалькі порцый грыбоў.

Калі грыбы астынуць, перакласці ў невялікія шкляныя слоікі, кожны слой паліваючы свежым маслам.

Калі слоікі запоўняцца, іх трэба заліць маслам, а праз некалькі гадзін закаркаваць.

Перад ужываннем іх можна пратушыць у тым жа масле.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У каго з вас было вясковае дзяцінства з хуткімі паходамі ў туалет? )))
Ой, ляталі! Пакуль яблыкі хоць крыху спець пачнуць, то ўжо ўсе лапухі пад плотам парваныя! 😁

Віталя Карпанава, думаю, прадстаўляць не трэба. У тыкток @vkarpanov