Верашчака
485 subscribers
8.41K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#КухняБеларусі

Кулага

Былі ў беларускай кухні і салодкія стравы.
Да такіх можна аднесці кулагу.

Кулага ўяўляе сабой салодкую ежу, прыгатаваную са свежых ягад. Каб яе прыгатаваць, неабходна разварыць на агні 400 грамаў свежых памытых малін, чарніц, брусніц ці арабін. Затым дадаць да іх 2-3 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі, разведзенай у невялікай колькасці вады, а таксама прыбавіць мёду ці цукру. Памешваць і варыць на слабым агні, пакуль страва не набудзе глейкую і густую кансістэнцыю кісяля.

Кулага традыцыйна падаецца з блінамі, белым хлебам і малаком.

Асабіста я помню, што такі кісель на муцэ з п'яніц варыла бабуля летам. Ён быў не густы, можна было проста піць з кубка. Каструлю з такой рэдкай кулагай ставілі ў вараўню, каб была халодная і потым елі з батонам або булкай.
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

Балоты займаюць практычна 1,7 мільёна гектараў Беларусі, яны адсарбуюць з атмасферы велізарную колькасць вуглякіслага газу. А яшчэ балоты набіраюць усё большую папулярнасць у турыстаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Якія адпаведнікі існуюць да выразу "Яблоко от яблони недалеко падает?"

🔸️Якая матка, такое й дзіцятка
🔸️Якое дрэва (які целяш, дуб, явар), такі клін, які бацька, такі сын
🔸️Якая хатка, такі і тын, які бацька, такі і сын
🔸️Які млын, такі і ставок, які бацька, такі і сынок
🔸️Яблычак ад яблыні далёка не адкочваецца

Які з выразаў вам больш даспадобы? 😻
#фразэалягізмы
#МузеіБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Адрас: г. Мінск, вул. Багдановіча, 7а
На жаль, але дом, у якім жыў паэт, не захаваўся. Затое на вуліцы, названай у ягоны гонар, быў адкрыты музей. Тут сабраны рукапісы паэта. Гэта і будучыя вершы, і старонкі з дзённіка. Менавіта ў літаратурным музеі захоўваюцца чатыры ўнікальныя зборнікі з аўтографамі Багдановіча.

Музей падзелены на 5 залаў. У кожнай адлюстраваны перыяд з жыцця мастака слова: дэбют у “Нашай ніве”, захапленне пісьменніка вобразам “Мадонны”, трагізм апошніх месяцаў жыцця (паэт памёр ад сухотаў).
Акрамя твораў пісьменніка, у музеі можна ўбачыць прысвечаныя яму кнігі і карціны

Крыніца
У Лойках пад Сапоцкінам Гродзенскага раёна прадаюць прыгожы будынак сядзібы польскай гміны, узведзены ў 1932 годзе ў характэрным нацыянальным стылі. На Куфары за "панскую дом" просяць $68 500. Ахоўнага статусу не мае.

https://re.kufar.by/vi/grodnenskaya-oblast/kupit/dom/200266566
Грамніцы.

Беларускае свята, якое займала асаблівае месца ў годзе - па адной версіі адзначаецца ў дзень абуджэння стыхіі Паветра 02/02.

У гэты дзень па старажытных павер'ях здараецца сустрэча зімы і вясны, нашы продкі лічылі гэты час Вялікага Пералома.
#ЛюдзіБеларусі

Карскі Яўхім Фёдаравіч 

(20.12.1860 (01.01.1861 па новым стылі), нар. у в. Лаша Гродзенскага р-на – 29.4.1931), першы беларускі акадэмік, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, філолаг-славіст, этнограф, фалькларыст, палеограф, педагог. Акадэмік Пецярбургскай АН (1916, член-карэспандэнт з 1901 г.), прафесар, дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта і рэктар Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта, правадзейны член Інстытута беларускай культуры (1922), Чэшскай АН (1929), ганаровы член Віцебскай губернскай вучонай архіўнай камісіі.
#ЛюдзіБеларусі

Яўхім Карскі ўнёс вялікі ўклад у беларускую і рускую філалагічную навуку.

Ужо ў студэнцкія гады выявіў схільнасць да навуковай творчасці. Тады ж надрукаваў першыя свае навуковыя работы (рэцэнзіі, фальклорныя запісы з в. Бярозавец) і прыступіў да задуманага яшчэ ў 1881 г. манаграфічнага даследавання роднай беларускай мовы, у выніку чаго з'явілася яго работа “Агляд гукаў і форм беларускай мовы”, якая адыграла важную ролю як у творчай біяграфіі даследчыка, так і ў станаўленні беларускай нацыянальнай культуры.

Даследаваў палеаграфію, гісторыю беларускай мовы, дыялекталогію, этнаграфію, вусную народную творчасць, старажытную і сучасную беларускую літаратуру.

Сапраўднай энцыклапедыяй беларусазнаўства стала фундаментальная трохтомная работа “Беларусы” (у 7 вып.; 1903-1922), у якой на аснове глыбокага параўнальна-гістарычнага даследавання гісторыі мовы, фальклору, пісьменнасці, шматвяковай культуры беларускага народа ўпершыню была навукова абгрунтавана яго нацыянальная самабытнасць як самастойнага славянскага народа.

Аўтар даследаванняў “Славянская кірылаўская палеаграфія”, “Руская праўда” паводле старажытнага спісу і інш. Пад яго рэдакцыяй выйшлі навуковыя выданні каштоўных помнікаў пісьменства і культуры ў “Поўным зборы рускіх летапісаў” (“Аповесць мінулых гадоў”, Суздальскі летапіс).

Асобна трэба адзначыць уклад Я. Карскага ў арганізацыю навукі ў Беларусі і развіццё беларускай культуры.

Яшчэ ў дарэвалюцыйны час ён склаў праграму вывучэння беларускай мовы, супрацоўнічаў з П. Шэйнам, М. Нікіфароўскім, Е. Раманавым, падтрымліваў першыя беларускія выдавецтвы, “Нашу ніву” і навукова-літаратурны гурток студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта.

У савецкі час быў старшынёй камісіі па адкрыцці ў Мінску Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, правадзейным членам Інбелкульта (удзельнічаў у распрацоўцы яго статута).

На працягу 48 гадоў навуковай дзейнасці Я. Карскім было напісана звыш 96 кніг, 149 артыкулаў і 777 водгукаў, анатацый, крытыка-бібліяграфічных артыкулаў.

Усяго акадэмікам Карскім напісана 1016 работ.
Ацалелая частка асабістага архіва Я. Карскага захоўваецца ў Санкт-Пецярбургскім аддзяленні Архіва Расійскай АН. Бібліятэка, перададзеная ў 1922 годзе БДУ, зберагаецца асобнай калекцыяй у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (у гады Вялікай Айчыннай вайны часткова страчана).

29 красавіка 1931 года Я. Карскі памёр і быў пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках у Ленінградзе.
1 снежня 1964 г. у Лашанскай школе быў адкрыты мемарыяльны музей Я. Карскага.
3 1957 г. Гродзенская абласная навуковая бібліятэка носіць імя Я.Ф. Карскага, з 2005 г. – і Гродзенская гарадская гімназія, у якой дзейнічае тэматычны музей Я. Карскага.
Адна з вуліц г. Гродна названа ў гонар Я. Карскага.
Чып Neuralink упершыню ўжывілі ў чалавечыя мазгі

Учора Ілан Маск паведаміў, што імплант Neuralink упершыню ўжывілі чалавеку. Прылада дазваляе кіраваць смартфонам, камп’ютарам і іншымі гаджэтамі сілаю думкі.

Першымі, хто атрымае Neuralink, стануць людзі з парушэньнем маторных функцый. Імплант мае дапамагчы ім у кіраваньні біянічнымі пратэзамі і экзаскелетам.
Грамніцы. Абуджаецца стыхія - Паветра.

На Грамніцы людзі імкнуліся не працаваць, не складаць новых дамоў, баючыся пераломнага моманту, бо злыя духі могуць пракрасціся праз яго. Часта народ збіраў сілы для маючых адбыцца здзелак і знаходзіў перавагі, якія выкарыстоўваў з перамогай вясны.

Усе злыя духі баяцца грымотную свечку. Такім чынам, людзі ўсталёўваюць "крыжы" святочнай свечкай на дзвярах, надзейна засцерагаючы свае дамы. Праходзяць па гадзіннікавай стрэлцы з запаленымі свечкамі над усімі кутамі, выганяючы злых духаў. Гаспадар дома маляваў крыж - накрыж святочнай свечкай над галовамі ўсіх дамачадцаў, каб абараніць родных у надыходзячым годзе.

Звычайна грамаўныя свечкі захоўваюцца круглы год і запальваюцца ў цяжкія і небяспечныя перыяды ці часам хваробы.
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Виталий Карпанов (ДРОЗДЫ))
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Звычайны слухач на канцэртах Драздоў ператвараецца ў танцора
Хто ведае што гэта і для чаго?
Пішыце варыянты ў каментарыі, а крыху пазней будзе правільны адказ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нажаль, знайшла толькі такое відэа працэсу стрыжкі авечак, імпартнае 😁

У дзяцінстве я ездзіла да бабулі кожны раз, калі надыходзіў час здымаць воўну з авечак! Гэта быў мой абавязак.))

Бабка прыводзіла авечку ў хату, звязвала ёй ножкі і клала на стол. А я трымала галаву, каб яна не білася, калі спужаецца раптам, або калі бабка ўстрыжэ ці ўколе дзе нажніцамі.

Роўнымі радочкамі воўна састрыгалася з аднаго бака, потым авечку пераварачвалі на другі. У апошнюю чаргу састрыгалі кучарашкі з галавы, ног ды ля хваста. Яе адкідвалі вон, бо карысці з кароткіх або закарэўшых пасмаў не было.

Пасля такіх працэдур жывёліна рабілася маленькай і безабароннай з выгляду. Яе здымалі са стала, развязалі ногі і кармілі хлебам, каб супакоіць. А потым вялі ў хлеў.

А воўну звязвалі ў посцілкі і падвешвалі сушыцца над печчу. А потым вазілі часаць
Forwarded from STROJ
Запіс лекцыі ўжо на YouTube 🎞️

Разам з Аляксеем Друпавым, гісторыкам і этнографам, разбіраемся з асаблівасцямі мужчынскага традыцыйнага адзення Беларусі.

📺Глядзіце на нашым канале.

Сустрэча адбылася 18 студзеня 2024 г. у Музеі Якуба Коласа.
Былі радыя з усімі пабачыцца! ❤️