Верашчака
475 subscribers
8.74K photos
1.41K videos
5 files
2.24K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
У Мядзельскім музеі народнай славы пачалася выстава Gloria Arme: «Ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі»
Forwarded from Мінскія рэчы
Сёння пакажам вам некалькі бляшанак ад цукерак, якія Вольга Яраславаўна Трэсцінская знайшла ў сваім доме ў Паўночным завулку і падарыла музею. Унутры 100-гадовых вырабаў, як гэта нярэдка здараецца, захоўваліся цвікі і гайкі.

Першая скрынка была прывезена з Пецярбургу. У ёй кальсьці ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзя прадавалася манпансье Георга Ландрына – дробныя ледзянцы з фруктовым водарам. Цукеркі менавіта гэтага вытворцы былі настолькі папулярныя, што слова «ландрын» ужывалася як сінонім манпансье нават у беларускай мове.
Forwarded from Мінскія рэчы
Другая скрынка калісьці змяшчала цукеркі фабрыкі «Камунарка». Крыху гісторыі: ў Мінску на Захар’еўскай вуліцы з 1905 года працавала кавярня Георгія Рачкоўскага, на яе аснове ў 1926 годзе была арганізавана Першая беларуская кандытарская фабрыка, якая ў 1929 годзе атрымала назву «Камунарка». На той момант праца на фабрыцы па сутнасці і ў маштабах мала чым адрознівалася ад свайго дарэвалюцыйнага продка: вытворчасць была ручная. У 1931 годзе ў Ляхаўцы адкрыўся новы механізаваны цэх «Камунаркі», і з гэтага моманту мы можам адлічваць нараджэнне звыклага для нас буйнога прадпрыемства . У новым цэху за адну змену магло працаваць 500 рабочых.
Гэтая скрынка – найстарэйшая з нашай калекцыі ўпакоўкі фабрыкі «Камунарка». Бляшанка адносіцца да 1930-х гадоў, і на ёй можна ўбачыць адзін з ранейшых варыянтаў лагатыпу фабрыкі. Гэта быў той час, калі бляшанкі для цукерак трэба было імпартаваць, а вырабляліся яны ў Адэсе на Заводзе імя Калініна.
Ляндрынкі

Так называюць невялікія ледзянцовыя цукеркі ў нашай мясцовасці і цяпер.

Аказваецца, назва пайшла ад прозвішча Ландрын уладальніка цукеркавай фабрыкі ў Расіі ў XIX ст.

А вы чулі такую назву цукерак?
#ПобытБеларусі

Традыцыйная культура беларусаў

Народныя традыцыі трывала захоўваліся і развіваліся ў такіх відах рамеснай вытворчасці, як дойлідства, ганчарства, ткацтва, разьба па дрэве і косці, вонкавае і арнаментальнае шыццё, пляценне, дробная пластыка.

У прыкладны‌м народным мастацтве высокую ўдзельную вагу мелі рамёствы, звязаныя з вырабам адзення, абутку, апрацоўкай футраў і скур, тканін, аздабленнем прадметаў паўсядзённага ўжытку: скрынь, куфраў, посуду.

Народныя майстры выраблялі і ўнікальныя мастацкія рэчы, у тым ліку зброю, прадметы царкоўнага інтэр’еру, скразную «рэзь», абразы, скульптурныя выявы святых.

У выніку штучнай працы на заказ нярэдка ствараліся шэдэўры мастацкага рамяства.

Сельскія рамеснікі абслугоўвалі пераважна вясковае насельніцтва. Тут не ўзнікалі цэхавыя арганізацыі, менш разнастайным у параўнанні з горадам быў асартымент прадукцыі.

Пры ўсім гэтым менавіта сельскае насельніцтва Беларусі, яго эстэтычныя і рамесніцкія традыцыі і навыкі з’яўляліся той невычэрпнай крыніцай, якая заўсёды жывіла і ўзбагачала гарадское прафесійнае рамяство і надавала значнай колькасці рамесніцкіх вырабаў непаўторнае мастацкае і функцыянальнае аблічча.
У мірскім замку... 😊
Калі ласка!

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: «Калi ласка!..»
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
— Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!
Хлопец кажа дарагой дзячыне:
— Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
— Калi ласка, цёплы дождж вясновы!
I не вельмi буйны i не рэдкi —
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi…
— Калi ласка! — наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
— Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!
— Калi ласка!.. — нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы
*
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
Forwarded from Звязда
Лукашэнка абвясціў Падзяку Прэзідэнта «Інтэгралу», «Магатэксу» і «Стужцы»

2 лютага было падпісана адпаведнае распараджэнне.

zviazda.by
#КазкіДзецям

Снежная Каралева
Гісторыя трэцяя
Кветнік жанчыны, якая ўмела чараваць

Ганс Хрысціян Андэрсан

Пераклад Міхася Пазнякова
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так было ўчора ў Салігорску! Сёння зноў Салігорск, хто не патрапіў учора, чакаем сёння!
Палац культуры, 18.30, квіткі: 80174236705
#турхатабацькоў #дразды #беларусь
#КухняБеларусі

Кулага

Былі ў беларускай кухні і салодкія стравы.
Да такіх можна аднесці кулагу.

Кулага ўяўляе сабой салодкую ежу, прыгатаваную са свежых ягад. Каб яе прыгатаваць, неабходна разварыць на агні 400 грамаў свежых памытых малін, чарніц, брусніц ці арабін. Затым дадаць да іх 2-3 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі, разведзенай у невялікай колькасці вады, а таксама прыбавіць мёду ці цукру. Памешваць і варыць на слабым агні, пакуль страва не набудзе глейкую і густую кансістэнцыю кісяля.

Кулага традыцыйна падаецца з блінамі, белым хлебам і малаком.

Асабіста я помню, што такі кісель на муцэ з п'яніц варыла бабуля летам. Ён быў не густы, можна было проста піць з кубка. Каструлю з такой рэдкай кулагай ставілі ў вараўню, каб была халодная і потым елі з батонам або булкай.
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

Балоты займаюць практычна 1,7 мільёна гектараў Беларусі, яны адсарбуюць з атмасферы велізарную колькасць вуглякіслага газу. А яшчэ балоты набіраюць усё большую папулярнасць у турыстаў.