Верашчака
472 subscribers
9.45K photos
1.5K videos
6 files
2.43K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

Беларусь называюць "лёгкімі Еўропы", бо 36% тэрыторыі нашай дзяржавы займаюць лясы.

Менавіта таму ў нас неверагодна лёгка дыхаць, а паветра нават у гарадах вельмі свежае ў параўнанні з іншымі краінамі.
Паглядзім, што яшчэ за лета будзе!
Можа і няма сэнсу худзець!


Малюнак Дар'і Багданавай
#МузеіБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Музей Марка Шагала

Адрас: г. Віцебск, вул. Пакроўская, 11

Мастак Марк Шагал вядомы сваёй неардынарнай творчасцю не толькі на Радзіме, але і далёка за яе межамі.
Нарадзіўся ён у Віцебску, чым і тлумачыцца размяшчэнне музея ў горадзе на Дзвіне.

Музей дае цудоўную магчымасць пазнаёміцца з некаторымі фактамі біяграфічнага і творчага характару культавай асобы сусветнага мастацтва.

Музей уяўляе сабой чырвоную цагляную пабудову, што была толькі крыху адрэстаўрыравана перад адкрыццём. Экспазіцыя ўключае пяць залаў: «Кухня», «Гасцёўня», «Бакалейная крама», «Пакой хлопчыкаў» і «Чырвоны пакой».

Дарэчы, у Віцебску ёсць яшчэ дом-музей, дзе нарадзіўся і правёў дзяцінства будучы мастак. У арт-цэнтры можна ўбачыць 300 графічных прац і рэпрадукцыі самых вядомых палотнаў майстра.

Сардэчна запрашаем у свет шагалаўскага мастацтва!

Крыніца
Forwarded from Звязда
🔥 «Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць пытанні функцыянавання і дзейнасці дзвюх найважнейшых сілавых структур. І вырашыць кадравыя праблемы».

Так Прэзідэнт пачаў сённяшняе першае мерапрыемства.
Forwarded from Звязда
⚡️⚡️⚡️ Такім чынам, мы ўжо ведаем, што прызначаны новы кіраўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК.
Але гэта яшчэ не ўсе кадравыя навіны на сёння.
У Омску ёсць помнік простаму працоўнаму чалавеку. Такое мне падабаецца бачыць на вуліцах горада.
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі

Час памятаць. Жыццёвы шлях Аляксандра Чарвякова — першага кіраўніка БССР

Чарвякову ж мы абавязаны тым, што ён стаяў каля вытокаў смелых рэформаў, якія даказалі, што рэспубліка і за кошт развіцця вёскі можа быць самадастатковая, здзейсніў спробу нацыянальна-культурнага адраджэння краіны, абараніў яе тэрытарыяльную цэласнасць. 

Пра Рыжскі мірны дагавор, пра працэсы беларусізацыі і калектывізацыі на тэрыторыі Беларусі, пра трагічны лёс "усебеларускага старасты"
падрабязна можна пачытаць тут
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч быў першым беларускім лідэрам, які звяртаўся да народа на роднай мове

У чэрвені 1937 года ў Мінску праходзіў XVI з'езд Кампартыі Беларусіі.
Сакратар ЦК Васілій Шаранговіч ужо ў прывітальным слове даў зразумець, што рады партыі трэба чысціць. І пачаў чыстку ён са старшыні Цэнтральнага выканаўчага камітэта Аляксандра Чарвякова, заявіўшы аб яго адносінах да контррэвалюцыйных арганізацый.
Дарэчы, Шаранговічу самаму заставалася жыць некалькі месяцаў - у сакавіку 38-га ён будзе расстраляны.

У пратаколе з'езда запісана, што падчас выступлення Чарвякова перабівалі больш за 100 разоў. Але ён трыбуну не пакінуў і выказаў усё, што палічыў патрэбным. Напрыканцы заявіў, што ніколі не здраджваў партыі.

Падчас перапынку ў 20 хвілін Чарвякоў пайшоў у свой кабінет і адтуль пачуўся стрэл....

У свой час малады настаўнік зрабіў неверагодную кар'еру дзякуючы свайму розуму, чалавечнасці, і, канешне, удзелу ў радах бальшавікоў і Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У канцы 1920 года ў свае 28 год ён быў абраны старшынёй Савнаркама і ЦВК БССР.

У яго руках аказалася выканаўчая і заканадаўчая ўлада ў рэспубліцы. І ён выкарыстаў яе па-свойму.

✔️ Ён узяў курс на беларусізацыю і падтрымку нацыянальнай самасвядомасці.
✔️Пераканаў больш за 300 беларускіх вучоных вярнуцца на радзіму.
✔️Адкрыў БДУ, стварыў Інстытут беларускай культуры - будучую Акадэмію навук, пабудаваў Беларускую дзяржаўную бібліятэку.
✔️Пераклаў на беларускую мову выкладанне ў школах і ўсё справаводства ў рэспубліцы.
✔️Тады ж пашырыліся межы БССР за кошт Магілёва, уездаў Віцебскай, часткова Гомельскай і Смаленскай губерніі.
✔️Чарвякоў быў першым беларускім лідэрам, які звяртаўся да народа на роднай мове.
✔️Менавіта пры ім з'явіліся беларускія дзяржаўныя тэатры, пачалі здымаць нацыянальнае кіно.
У першым беларускім фільме "Лясная быль" ён нават сыграў самога сябе. Праўда, пасля смерці Чарвякова сцэны з ім выразалі.

.... У дзень пахавання Чарвякова ў газеце "Звязда" на апошняй старонцы ў самым нізе паласы на наступны дзень коратка паведамлялася: "Учора ў 6 гадзін вечара было захавана цела старшыні ЦВК БССР А.Г. Чарвякова, які скончыў жыццё самагубствам на асабістай сямейнай глебе"

Дарэчы, сем гадзін вечара - даволі недарэчны час для пахавання..
Forwarded from Звязда
Падрыхтаваны даведнік па выбарчай кампаніі

Яго можна знайсці на сайце ЦВК.

zviazda.by
У Мядзельскім музеі народнай славы пачалася выстава Gloria Arme: «Ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі»
Forwarded from Мінскія рэчы
Сёння пакажам вам некалькі бляшанак ад цукерак, якія Вольга Яраславаўна Трэсцінская знайшла ў сваім доме ў Паўночным завулку і падарыла музею. Унутры 100-гадовых вырабаў, як гэта нярэдка здараецца, захоўваліся цвікі і гайкі.

Першая скрынка была прывезена з Пецярбургу. У ёй кальсьці ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзя прадавалася манпансье Георга Ландрына – дробныя ледзянцы з фруктовым водарам. Цукеркі менавіта гэтага вытворцы былі настолькі папулярныя, што слова «ландрын» ужывалася як сінонім манпансье нават у беларускай мове.
Forwarded from Мінскія рэчы
Другая скрынка калісьці змяшчала цукеркі фабрыкі «Камунарка». Крыху гісторыі: ў Мінску на Захар’еўскай вуліцы з 1905 года працавала кавярня Георгія Рачкоўскага, на яе аснове ў 1926 годзе была арганізавана Першая беларуская кандытарская фабрыка, якая ў 1929 годзе атрымала назву «Камунарка». На той момант праца на фабрыцы па сутнасці і ў маштабах мала чым адрознівалася ад свайго дарэвалюцыйнага продка: вытворчасць была ручная. У 1931 годзе ў Ляхаўцы адкрыўся новы механізаваны цэх «Камунаркі», і з гэтага моманту мы можам адлічваць нараджэнне звыклага для нас буйнога прадпрыемства . У новым цэху за адну змену магло працаваць 500 рабочых.
Гэтая скрынка – найстарэйшая з нашай калекцыі ўпакоўкі фабрыкі «Камунарка». Бляшанка адносіцца да 1930-х гадоў, і на ёй можна ўбачыць адзін з ранейшых варыянтаў лагатыпу фабрыкі. Гэта быў той час, калі бляшанкі для цукерак трэба было імпартаваць, а вырабляліся яны ў Адэсе на Заводзе імя Калініна.
Ляндрынкі

Так называюць невялікія ледзянцовыя цукеркі ў нашай мясцовасці і цяпер.

Аказваецца, назва пайшла ад прозвішча Ландрын уладальніка цукеркавай фабрыкі ў Расіі ў XIX ст.

А вы чулі такую назву цукерак?
#ПобытБеларусі

Традыцыйная культура беларусаў

Народныя традыцыі трывала захоўваліся і развіваліся ў такіх відах рамеснай вытворчасці, як дойлідства, ганчарства, ткацтва, разьба па дрэве і косці, вонкавае і арнаментальнае шыццё, пляценне, дробная пластыка.

У прыкладны‌м народным мастацтве высокую ўдзельную вагу мелі рамёствы, звязаныя з вырабам адзення, абутку, апрацоўкай футраў і скур, тканін, аздабленнем прадметаў паўсядзённага ўжытку: скрынь, куфраў, посуду.

Народныя майстры выраблялі і ўнікальныя мастацкія рэчы, у тым ліку зброю, прадметы царкоўнага інтэр’еру, скразную «рэзь», абразы, скульптурныя выявы святых.

У выніку штучнай працы на заказ нярэдка ствараліся шэдэўры мастацкага рамяства.

Сельскія рамеснікі абслугоўвалі пераважна вясковае насельніцтва. Тут не ўзнікалі цэхавыя арганізацыі, менш разнастайным у параўнанні з горадам быў асартымент прадукцыі.

Пры ўсім гэтым менавіта сельскае насельніцтва Беларусі, яго эстэтычныя і рамесніцкія традыцыі і навыкі з’яўляліся той невычэрпнай крыніцай, якая заўсёды жывіла і ўзбагачала гарадское прафесійнае рамяство і надавала значнай колькасці рамесніцкіх вырабаў непаўторнае мастацкае і функцыянальнае аблічча.
У мірскім замку... 😊