Верашчака
478 subscribers
9.04K photos
1.44K videos
5 files
2.32K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Свет прыходзіць да цябе такім, якім ён сыходзіць ад цябе.


🎨 Малюнак Кацярыны Дуднік
#МіфыЛегендыБеларусі

Паданне пра Нарач
Пачатак тут

Пайшла па краю пагалоска, што ходзіць гэтаю зямлёй стары пясняр-апаведач адметны. Радзіны грае і вяселлі, абрад хаўтурны справіць улад, дзяўчат ды хлопцаў вучыць танчыць, малым, як з меху сыпле казкі... У кожнай вёсцы, у кожнай хаце ён слаўны і чаканы госць. Не толькі ж злу на свеце быць. Ёсць і дабро на белым свеце.

Данеслася чутка да асілка-цмока. Пачуў пра песняра-музыку і завітаў у гэты край. Ён дужа меў даспадобы ўсё, што песціла душу, што радасць і дабро чыніла. Яму прыдаўся да жыцця паўночны бераг, дзе ўзвышшы адвеку тоўпяцца гуртом. Там і асеў, далей ад вёсак, каб не палохаць люд тутэйшы сваім уражвальным выглядам.

На першы погляд – цмок, як цмок.

Ці то бычок, ці то цялушка,

Ну, адным словам, як цяляк.

Меў хвост і рогі, былі вушкі.

Вось толькі стан ад мужыка.

Дарма, што быў вышэй за хвою:

Ніякай шкоды не чыніў.

Ды сапраўды ён вельмі моцна

Скокі з музыкай любіў.

Як толькі ўдараць дзе цымбалы,

Ці то паненкі запяюць,

Ён ціхенька на ўзвышшы ляжа

І слухае, пакуль у вёсцы не паснуць.

Ён добрым быў, дабро ўсім нёс. Таму назвалі цмока Дабрадарам. Калі якому мужыку якаясці трэба дапамога, то ішоў да Дабрадара. Той спраўна,
увішна ўсё рабіў, а вось пасля цяжкое працы любіў пацешыцца ўсмак песняй,
музыкай ды танцам. Вось тут-та Ачу-песняру няма ніякае замены. Усім, чым
мог, дзяліўся і з людам, і цмокам па-людзку.

Пасябраваў цмок са старым – адчуў яго душу багатую. Як толькі смыкам Ач кране на скрыпцы струны-чараўніцы, адразу Дабрадар ідзе паслухаць спеў дзівосных гукаў.

Аднойчы спяваў пясняр стары быліну даўнюю, сівую пра закаханых маладых, якім не лёс быў пажаніцца. Спяваў ён пра сваё жыццё, пра Нару
любую, пра край свой, ды так, што Дабрадара аж за жывое ўзяло. І мусіў Ач страшэнным горам со сваім сябрам падзяліцца. Усё, што зведаў сам, што сталася з ягоным краем, ён цмоку-сябру распавёў.

Вясною ранняй, блізка к ночы, з-за возера вяртаўся Ач, дзе ў вёсцы граў тры дні вяселле. Ішоў па лёдзе нацянькі. Успомніў сваё юнацтва, задумаўся і ... Трэснуў пад чупяком праталы чорны здрадны лёд і ў той жа момант апынуўся ў ледзяной купелі Ач. Намок кажух, пад крыгу цягне, а край ледзяны быццам шкло. І Ач у думках развітаўся са сваім незайздросным жыццём.

Нямнога сілы ў старога, а тут яшчэ ўбачыў ён, як кіпцюрыстая лапа ірвець цымбалы з-за плячэй. Дзед у імгненне вырваў дудку з-за рамяня і на апошнім выдыху ў дудачку зайграў. На беразе ўзнік адразу магутны сябар
Дабрадар. Сваім кувадлай-кулаком ён бухнуў па праталым лёдзе. Лёд трэснуў, разыйшоўся, на крыгі дробна раскалоўся. З кіпцюрыстымі лапамі і са свінячым лычам між крыг пачварына забітая ўсплыла, жахліва вылупіўшы вочы. А Дабрадар тым часам згроб на беразе дзве жмені зямлі і ў возера сыпнуў, каб сябру падмагчы. На гэтай цудадзейнай выспе і ўратаваўся Ач.

Працяг ніжэй
#МіфыЛегендыБеларусі

Паданне пра Нарач
Пачатак тут

Ад гэнай ночы край змяніўся. Уранку сонца ўзыйшло. І новы дзень, шчаслівы дзень птушыны хор вітаў шалёна.
Жыўлівы дожджык секануў, цяплынню рэзка пацягнула, зазелянела ўсё наўкола. Ізноў у берагах з бурштыну блакітам возера шугае. А край азёрны, як калісьці, зноў чыстым, светлым, вольным стаў.

Ад таго часу беражніцы
штоночы з возера выходзяць і кожны раз з яго прадоння дарункі для душы выносяць.

А дзед-пясняр жыве па сёння. З веку ў век ён ходзіць краем. Забыты скарб душы збірае ды туташнім людзям вяртае. Яго нярэдка можна стрэць на дарогах і сцяжынках, на радзінах ды вяселлях, пачуць дзівосны спеў ягоных дудак, скрыпак і цымбалаў, а душою несчарсцвелай песні даўніх год прачуць. Сівы, як лунь, у скураных чуняках, з парыпанымі цымбаламі за плячыма ды кайстрай праз плячо. Ідзе ад продкаў па сцяжынках краю і нам нясе дабро, прыгажосці нязгаснае каханне.

Шмат што сплыло ў нябыт з далёкіх тых часін, ды багата што і збераглося. Родная вёска Нары і Ача – Гацічы цяпер завецца Гатавічамі. А імёны закаханых, зліўшыся, утварылі назовы возера Нарач і ракі Нарачы, на
берагах якой у юначыя гады Нара і Ач гулялі купалле.

Край, люд туташні, назваў Нароччам. На месцы, дзе жыў добры цмок-цяляк, паўстала вёска Целякі. А паблізу, на беразе Нарачы – адмеціна Дабрадара – маляўнічае азерца Знак, якое ўтварылася на месцы, дзе цмок згроб прыгаршню зямлі. А там, дзе ў возеры ён гэту зямлю паклаў – выспа. Завецца яна -- Выспа Цмока.

Усё гэта помнікі сівой даўніны краю Нарочча і разам з паданнем пра Нарач яны будуць вечным напамінкам аб родным краі нашым нашчадкам.

З фондаў Мядзельскага музея Народнай Славы.
Сёння, 10 жніўня, у Беларусі пачынаецца сезон восеньскага палявання на вадаплаўных птушак. Ён працягнецца аж да 14 снежня, але менавіта ў першыя выходныя, калі паляўнічыя адкрываюць сезон, адбываецца самы вялікі прэсінг на птушак вадаёмаў. 🦆

У Беларусі здабыча дзікіх птушак не нармуецца паводле колькасці. Здабычу часам нават не забіраюць, бо не хочацца вазіцца, абшчыпваць. Нярэдка улетку забіваюць нялётных качанят – “хлопунцов”. Хаця Правілы дазваляюць увосень паляванне на птушак любога полу і ўзросту, здабыча нялётных птушанят імі забаронена.

Зараз у вялікіх коўраў чарговы вывадак – і птушаняты рознага ўзросту таксама трапляюць пад стрэлы. Як і іншыя віды коўраў, на якіх паляваць забаронена.

☝️ З 23 відаў нашых качак увосень дазволена паляванне на дзевяць. Будзьце ўважлівы і, калі ласка, не страляйце глабальна ўразлівы від – нырка-сівака (красноголовую чернеть), на якога паляванне дазволена.

Як паляўнічаму зменшыць свой прэсінг на птушак і дзікую прыроду?

🔹Добра вывучыць віды вадаплаўных птушак, якія сустракаюцца ў вашых угоддзях, каб не забіваць забароненыя для палявання віды.
🔹Пачынаць паляванне не ў першыя дні сезона, а пазней, скараціць час палявання.
🔹Увесці для сябе нормы, здабываць не больш за пэўную колькасць асобін, нават калі птушкі ляцяць.
🔹Не пакідаць пасля сябе смецця, картрыджаў ад патронаў, нават прыбраць за іншымі, з “капытамі”.

📷 Фота Аляксандра Вінчэўскага.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі! З новым тыднем!

На Украіне "Падыспанець", а ў нас называлі "Падыспань". А рухі такія ж! Можа хто яшчэ бачыў такі танец дзе?

Цікава, што танец быў прыдуманы як бальны, а потым хутка пайшоў у народ
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

ПУДЫНГ, ЗАВАРАНЫ МАЛАКОМ

Закіпяціць трэць шклянкі малака з паловай шклянкі асветленага масла, усыпаць паўтары шклянкі мукі і ўзбіваць лыжкаю на агні, аж пакуль маса не пачне адставаць ад рондаля.

Зняць з агню і ўзбіваць,
пакуль не астыне. Тады ўсыпаць вялікую лыжку цукру, убіць адно яйка, сем жаўткоў, добра вымешаць.

Бялкі ўзбіць на пену і выліць у прыгатаваную масу, асцярожна яе перамяшаць і пакласці ў форму.

Варыць на пары альбо запякаць у печы.

Порцыя на дзесяць чалавек.
#ГісторыяБеларусі
#ФактыПраБеларусь

Працягваем расказаць пра страчаныя каштоўнасці Беларусі

У 1942-1943 гг. у Вену немцамі былі вывезены экспанаты Мінскага гістарычнага музея, звязаныя з яўрэйскай культурай Беларусі (карціны, кнігі, рукапісы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва).
Перад іх адпраўкай дырэктарам а.Шукелайтам, было зроблена апісанне, якое захавалася ў Англіі.
Па ўскосных звестках гэтая калекцыя захоўваецца ў адной з навуковых устаноў Вены, якія займаюцца яўрэйскімі праблемамі.
Што ж адправілі ў Аўстрыю? Перш за ўсё карціны на біблейскія і бытавыя тэмы, партрэты. Прывяду толькі некалькі назваў: "Продаж Язэпа", "Фантазія аб прыходзе Месіі", "Група габрэйскіх жанчын", "Габрэйская жанчына (за) прадзівам нітак", "Збор вінаграду", "Алень".

Дата стварэння адзначаецца толькі ў тых выпадках, калі яна досыць паказальная: напрыклад, «Габрэй–мяснік ў г.Празе. ХІІІ ст.».

З іншых крыніц вядома, што з Беларускага музея вывезлі творы Пэна («Гадзіншчык»), Шагала, Кругера (партрэт Скарыны), Юдовіна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вельмі хочацца, каб быць беларусам стала модным!

А вы што зрабілі дзеля таго, каб вашы дзеці былі носьбітамі беларускай культуры?

У тыкток @shynkarenka
Спады́спаду — гэта як?

Выберыце правільнае значэнне слова.
Anonymous Quiz
59%
знізу, з ніжняга боку
9%
з вялікай вышыні
4%
вельмі хутка
27%
непрыкметна
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дранікі і мачанка для афрыканскіх дзяцей. Здаецца, ежа ім спадабалася.

У тыкток @tatsianakobets
— Званка ў мяне няма. Стукайце нагамі.
— Чаму нагамі?
— Не з пустымі ж рукамі вы прыйдзеце?!

🎨 Малюнак Таццяны Глушчанка
#МіфыЛегендыБеларусі

Легенда пра пана Кошчыца

Антоній Кошчыц – стараста Мядзеля, пабудаваў касцёл у Старым Мядзеле ў 1754 годзе.

Колькі стагоддзяў таму гаспадарыў у Мядзеле Кошчыц... Ён меў больш за ўсіх сваіх суседзяў маёнткаў і багацця. На адным з самых высокіх узгоркаў каля Мядзеля ён паставіў слуп, каб кожны, хто прыязджаў сюды, здалёк ужо адчуваў яго магутнасць. На партрэце ён выглядаў поўным, чырванатварым
мужчынам, амаль дзедам, з гладка паголеным тварам, але з каротка пастрыжанымі вусамі і з шырокаю істужкаю цераз плячо.

Чалавек ён быў жудасны: і як пан у адносінах да сваіх прыгонных, і як гаспадар, і як сем'янін, асабліва да жонкі.

Жонку ён тыраніў з той прычыны, што нарадзіла дачок і ніводнага сына. Яна колькі разоў ад яго збягала і хавалася ў суседзяў і сваякоў, якім пагражала тым самым наклікаць на сябе бяду. Нарэшце, хоць яна і нарадзіла яму сына, але хутка зусім збегла за мяжу. Там і памерла, наказаўшы адаслаць сваё сэрца ў срэбранай урне ў Мядзель.

Мала таго, што ён амаль штодзень катаваў сялян, дык яшчэ здзекваўся з жанчын і дзяцей. Ён проста прагнуў крыві і смерці людзей. Забіць чалавека было ў яго справаю звычайнаю, такой лёгкай, як пакруціць вус.

Любімай яго забаваю было злёгку падстрэльваць яўрэяў, яго цешылі людскія пакуты. Калі доўга не выпадала ўтварыць што-небудзь падобнае, ён пачынаў сумаваць, браў стрэльбу і выходзіў у лес на паляванне. Не на звяроў – не, на людзей. Разбэшчаная дазвання натура гэтага чалавека нястрымна вяла яго да пагібельнага канца. Гэта ў хуткім часе і адбылося...

Калі ў Кошчыца нарадзіўся сын, ён акружыў яго неймавернай раскошаю і пяшчотаю, але не зрабіўся ад гэтага менш крыважэрны. Калыску сыну выпісалі з Англіі, нібы срэбраную, за дзесяць тысяч злотых.

Аднойчы Кошчыц, як звычайна злосны, убачыўшы, што набліжаецца навальніца, загадаў запрагчы каляску і паехаў у лес. А незадоўга перад тым адзін з яго прыгонных сялян прабраўся ў лес, каб ссекчы дрэва на дровы, мяркуючы, што ў буру яго ніхто не ўбачыць. А Кошчыц угледзеў селяніна каля дрэва і адразу застрэліў яго. У гэты ж момант пачалася страшэнная бура,
дрэвы выварочвала з карэннем, у лесе зрабілася цёмна, як уначы. Коні пачалі спатыкацца і не хацелі ісці. Раней Кошчыц толькі ў буры і любіў прагулянкі, але цяпер, пасля забойства, нейкая нястрыманая сіла пацягнула яго дадому. Ён доўга працівіўся гэтаму, але не змог і паехаў хутчэй назад. Ледзьве пераступіў парог свайго дому, адчуў нешта нядобрае. Кінуўся ў пакой да свайго сына, аж той – мёртвы.

А здарылася вось што. Няня дзіцяці, якой не даводзілася спаць ночы ( а дзіця ні на адну хвіліну не адступалася ад яе ) была страшэнна стомленай. І вось, калі пан паехаў у лес, лягла яна ў пасцель, каб не спаць, а хоць крышку адпачыць. Дзіця паклала каля сябе, але супраць волі моцна заснула і заспала дзіця. Прачнулася, пабачыла, што яна нарабіла. І, ведаючы, што ёй за гэта будзе, пабегла ў возера тапіцца. Між тым Кошчыц, ашалеўшы ад лютасці, бегаў па пакоях, шукаючы няньку. Тады кінуўся за ёю, дагнаў амаль на самым беразе возера. Тут жа загадаў закапаць яе жыўцом у зямлю. І сам у гэтым памагаў.

Няню звалі Браніслава. Па другой версіі – яе замуравалі ў слуп.
#КазкіДзецям

Бязручка

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
Нічога надзвычайнага.
Проста сёння Міжнародны дзень слана
(World Elephant Day).
Выявы сланоў з Беларусі (і нават не з Слоніма).😉

🐘1969 год. Сланы на гастролях у Мінску (на фоне Чырвонага касцёла).

🐘1950-я гады. Мінск. Спуск з Цэнтральнай (цяпер Кастрычніцкай) плошчы да цырка. Сланы і ламы ідуць.

🐘У 2019 годзе па Кобрынскім раёне прагульваўся слон, які збег ад цыркачоў.

🐘 рэканструкацыя ляснога слана. Падобны быў адшуканы калі капалі метро "Уручча".

🐘 Выява слана весяліць дзяцей ў мінскім парку Горкага. 1957. Фота даслалі нам чытачы (Сянькова А.І.).