Верашчака
483 subscribers
8.53K photos
1.39K videos
5 files
2.19K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#НамПішуць

Падпісчыкі даслалі нам мілату ў ленту.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня ўсім!
Беларуская песня для настрою

У тыкток @anna_ulasik
🟡🟡🟡🟡🟡🟡 🟡🟡🟡🔠

У Беларусі здаўна любяць пагурманнічаць бульбай. Чым пачаставаць добрых людзей? Паспрабуйце найсмачнейшай залацістай бульбяной каўбасой, прыгатаванай на чыгуннай патэльні.
Лічыцца, што гэтую каўбасу традыцыйна гатуюць на Браслаўшчыне, што на захадзе Віцебскай вобласці. Але калі павывучаць беларускую кухню, то можна сустрэць рэцэпт гэтага нацыянальнага шэдэўра ў самых розных мястэчках па ўсёй Беларусі.
І вельмі часта каўбаскі з бульбачкі са свінымі скваркамі падаюць на святочны стол. Бо проста так пасмажыць бульбу з салам можна хоць кожны дзень.
Інгрэдыенты:

Бульба
Свіная грудзінка
Цыбуля
Кішкі свіныя
Соль, спецыі
Для поснага варыянта грудзінку можна замяніць на грыбы

Спосаб прыгатавання

Сала з цыбуляй парэзаць дробна і абсмажыць на патэльні.
Бульбу дзяром на дробную тарку.
Дадаць у бульбу зажарку, соль, спецыі.
Праз трубачку для каўбас напоўніць кішку, але не вельмі шчыльна.
Завязаць кішку з двух бакоў.
Выкласці на бляху, засланую пергаментам.
Выпякаць пры 180 градусах 30-40 хвілін.
Смачна есці!

#размовынапрызбе #смачна_есці
#Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь

Крыху статыстыкі да Дня будаўніка

🔻 У будаўнічай сферы Беларусі працуюць 5,9% ад усіх занятых у эканоміцы. Гэта значыць 243,7 тыс. чалавек (дадзеныя за 2023 год).

🔻 На канец 2023 года ў краіне налічвалася больш за 8 тыс.арганізацый будаўніцтва.

🔻 Сярэдні ўзрост работнікаў сферы склаў 41 год.

🔻 З занятых у сферы 14,1% - гэта жанчыны, 85,9% - мужчыны.

🔻 Сярод жанчын спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй больш (56,2%), чым сярод мужчын (18,8%).

🔻 Затое ў апошніх больш за ўсё работнікаў з прафесійна – тэхнічнай адукацыяй-47,5%. Сярод жанчын такіх 20,8%.

🔻 У першым паўгоддзі 2024-га намінальная сярэднямесячная заработная плата склала Br 2427.

Гэта на 29,7% больш, чым у першым паўгоддзі 2023-га.

Крыніца
Ганна Сілівончык🎨

Сучасная беларуская мастачка. Нарадзілася ў Гомелі. Жыве і працуе ў Менску.

Скончыла Рэспубліканскі ліцэй мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу).

З 2008 г. знаходзіцца ў Беларускім саюзе мастакоў. Работы мастачкі прадстаўлены ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, фондах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, музеях Расіі, Эстоніі, ЗША.

Мастачка стварае свой асаблівы свет. У пошуках тэм для сваіх работ яна звяртаецца да масавай і традыцыйнай культуры. Яе малюнкі ў стылі наіву - гэта вобразы жанчын і дзяцей, жывёл і птушак, прыроды і гарадоў. Гэта свет казак розных народаў. Фантастычны свет.
https://yangx.top/clipclubc/1764?single
#СучаснаяБеларусь

Лепшыя будоўлі года

Аб'екты года абраў рэспубліканскі саюз будаўнікоў, піша Office Life.
Лепшымі аказаліся:

🔥БелАЭС (другі пускавы комплекс)

🔥 Забудова Ракаўскага прадмесця

🔥 Парк імя Уга Чавеса

🔥Новы будынак паліклінікі ў Бараўлянах

🔥Палац Булгакаў у Жылічах

🔥Забудова Пекінскага праспекта ў "Вялікім камені"

🔥 Новая школа з басейнам у Гродне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адышлі ў нябыт рэчы - адышлі і словы, якія іх абазначалі.

Хто помніць, хто ведае? Пішыце

У тыкток @vierbica
🔥 50 гадоў таму пастаўлены першы помнік Скарыну

У гэты дзень у 1974 годзе ў Полацку з’явіўся першы ў свеце помнік беларускаму першадрукару Францішку Скарыну.👍

Стваральнікамі помніка выступілі скульптары А. Засьпіцкі, А. Глебаў, І. Глебаў. Вышыня бронзавай фігуры — 5,5 м, а скульптуры з пастаментам — 12 м. 🔥

❗️Цікава, што планы па ўсталяванні помніка Ф. Скарыну з’явіліся яшчэ ў першыя гады існавання БССР -  у 1925 годзе было вызначанае месца для помніка - на Замкавай гары на беразе Дзвіны. Помнік планавалася зрабіць з бронзы і ўсталяваць на двух гранітных каменях вясной 1926 года. Аднак працы па падрыхтоўцы помніка зацягнуліся і ў выніку ён так і не быў пастаўлены.
Свет прыходзіць да цябе такім, якім ён сыходзіць ад цябе.


🎨 Малюнак Кацярыны Дуднік
#МіфыЛегендыБеларусі

Паданне пра Нарач
Пачатак тут

Пайшла па краю пагалоска, што ходзіць гэтаю зямлёй стары пясняр-апаведач адметны. Радзіны грае і вяселлі, абрад хаўтурны справіць улад, дзяўчат ды хлопцаў вучыць танчыць, малым, як з меху сыпле казкі... У кожнай вёсцы, у кожнай хаце ён слаўны і чаканы госць. Не толькі ж злу на свеце быць. Ёсць і дабро на белым свеце.

Данеслася чутка да асілка-цмока. Пачуў пра песняра-музыку і завітаў у гэты край. Ён дужа меў даспадобы ўсё, што песціла душу, што радасць і дабро чыніла. Яму прыдаўся да жыцця паўночны бераг, дзе ўзвышшы адвеку тоўпяцца гуртом. Там і асеў, далей ад вёсак, каб не палохаць люд тутэйшы сваім уражвальным выглядам.

На першы погляд – цмок, як цмок.

Ці то бычок, ці то цялушка,

Ну, адным словам, як цяляк.

Меў хвост і рогі, былі вушкі.

Вось толькі стан ад мужыка.

Дарма, што быў вышэй за хвою:

Ніякай шкоды не чыніў.

Ды сапраўды ён вельмі моцна

Скокі з музыкай любіў.

Як толькі ўдараць дзе цымбалы,

Ці то паненкі запяюць,

Ён ціхенька на ўзвышшы ляжа

І слухае, пакуль у вёсцы не паснуць.

Ён добрым быў, дабро ўсім нёс. Таму назвалі цмока Дабрадарам. Калі якому мужыку якаясці трэба дапамога, то ішоў да Дабрадара. Той спраўна,
увішна ўсё рабіў, а вось пасля цяжкое працы любіў пацешыцца ўсмак песняй,
музыкай ды танцам. Вось тут-та Ачу-песняру няма ніякае замены. Усім, чым
мог, дзяліўся і з людам, і цмокам па-людзку.

Пасябраваў цмок са старым – адчуў яго душу багатую. Як толькі смыкам Ач кране на скрыпцы струны-чараўніцы, адразу Дабрадар ідзе паслухаць спеў дзівосных гукаў.

Аднойчы спяваў пясняр стары быліну даўнюю, сівую пра закаханых маладых, якім не лёс быў пажаніцца. Спяваў ён пра сваё жыццё, пра Нару
любую, пра край свой, ды так, што Дабрадара аж за жывое ўзяло. І мусіў Ач страшэнным горам со сваім сябрам падзяліцца. Усё, што зведаў сам, што сталася з ягоным краем, ён цмоку-сябру распавёў.

Вясною ранняй, блізка к ночы, з-за возера вяртаўся Ач, дзе ў вёсцы граў тры дні вяселле. Ішоў па лёдзе нацянькі. Успомніў сваё юнацтва, задумаўся і ... Трэснуў пад чупяком праталы чорны здрадны лёд і ў той жа момант апынуўся ў ледзяной купелі Ач. Намок кажух, пад крыгу цягне, а край ледзяны быццам шкло. І Ач у думках развітаўся са сваім незайздросным жыццём.

Нямнога сілы ў старога, а тут яшчэ ўбачыў ён, як кіпцюрыстая лапа ірвець цымбалы з-за плячэй. Дзед у імгненне вырваў дудку з-за рамяня і на апошнім выдыху ў дудачку зайграў. На беразе ўзнік адразу магутны сябар
Дабрадар. Сваім кувадлай-кулаком ён бухнуў па праталым лёдзе. Лёд трэснуў, разыйшоўся, на крыгі дробна раскалоўся. З кіпцюрыстымі лапамі і са свінячым лычам між крыг пачварына забітая ўсплыла, жахліва вылупіўшы вочы. А Дабрадар тым часам згроб на беразе дзве жмені зямлі і ў возера сыпнуў, каб сябру падмагчы. На гэтай цудадзейнай выспе і ўратаваўся Ач.

Працяг ніжэй