#ГісторыяБеларусі
#МоваНашаРодная
Стагоддзе мінула, а беларусы так і не змяніліся! Як схіналіся перад чужымі панамі - так і гнуцца, як саромеліся і цураліся сваёй мовы - так і цяпер ад яе адракаюцца!....
Ніжэй я прывяла тэкст з газеты "Наша Ніва", які апублікаваны вышэй на лацінцы...
📝 "Які народ тут кругом цёмны, ажно жаль глядзець на іх. Напрыклад, за доўгі час паднявольнага жыцця тутэйшыя людзі тут настолькі прывыклі быць нечым найгоршым ў свеце, што і цяпер не могуць адхіліцца ад гэтага.
Напрыклад, нашы сяляне кругом жывасілам стараюцца гаварыць чужой мовай, а не сваёй годнай, бо кажуць: "Паны ёй не гавораць"...
А ты ж, браце, сам сабе не пан? Ці ты ўжо так упаў нізка, што сам на сябе не можаш глянуць, як на чалавека, каторы створаны па Божаму падобію, і ці ж мова табе твая дана ад чорта, а не так сама, як людзям, ад Бога?
Не, мабыць, каб ты светлы быў, каб ты ведаў ужо каго ня ведаеш, то б не толькі не саромеўся сваёй мовы, і не стараўся б сам гаварыць па-расейску ці па-польску, але ад іншых вымагаў бы, каб яны шанавалі сябе і гаварылі з табой у тваёй мове. Бо гэта край - Беларускі, гэта - твой край і мова простая беларуская - гэта твая мова.
Ці ж, ты цёмны чалавек, думаеш, што калі пан які да цябе гаворыць у чужой мове, то ён гэтым табе выказвае пашану?
Якраз наадварот: гаворачы да цябе ў чужой мове, выказвае гэтым, што цябе не шануе, ліча такім самым "быдлам", якім лічыў цябе і тады, калі ты ў прыгонным ярме хадзіў.
Браты мае, шануйце свой облік людскі, сваю мову, вам ад Бога дадзеную! "
Стары Лявон

🔥 Рыгор, дай спакойна працаваць, не пішы такі бздур! 🤦🏻♀️
Гэты саюз манархаў існаваў для падаўлення барацьбы народа за сваю долю.
Ужо і так усім вядома, што ты на баку белага руху імперцаў! Не трэба так тужыцца! 😁
Хаця ... У выніку ўсё роўна адбыліся рэвалюцыі, а Аўстрыя ў Крымскай вайне была супраць Расіі. Цудоўны прыклад ты прывёў, ага! 💪
🤧 Божухна, хто за скіфаў, хто за еўразійцаў, хто за манархію, хто за камунізм! А за Беларусь дык адна Верашчака! ))
Падпісвайцеся на нас https://yangx.top/verashchaka_by

#НамПішуць
Тут так талкова пра тагачасную манархію і прызначэнне манархічных саюзаў.
Гэта ў дадатак да мінулага паста
Вызваленчы рух у Аўстрыі
"У 1848 годзе па Еўропе пракацілася чарада буржуазных рэвалюцый. Гэта адбывалася таму, што дзякуючы развіццю капіталістычных адносін малады сярэдні клас настолькі адужэў, што заявіў аб сабе і сваіх інтарэсах.
Амаль усе паўстанні былі жорстка задушаны. Аднак адна з самых паспяховых рэвалюцый - венгерская, цалкам магла б перамагчы, калі б не ўмяшанне Расійскай імперыі.
Вясной і летам 1849 года корпус генерала Паскевіча правёў вельмі паспяховую баявую аперацыю супраць венгерскай рэвалюцыйнай арміі. Расія абараніла манархію Габсбургаў, хаця ўжо праз 20 гадоў наша краіна стала лютым ворагам Аўстрыйскай кароны.
Вось чаму гэта адбылося. Манархічная салідарнасць перад тварам дэмакратычнай пагрозы першай паловы XIX стагоддзя адзначылася наймацнейшым крызісам звыклага светапарадку. Дэмакратыя, як ідэйная дактрына, захоплівае ўсё большую колькасць еўрапейцаў. Аб лібералізме пачынаюць казаць не толькі філосафы, але і простыя грамадзяне, у першую чаргу гандляры і гараджане. Сама справядлівасць манархіі, логіка, з дапамогай якой яна сабе легітымізуе, ставіцца пад сумнеў шырокімі коламі грамадскасці. І неўзабаве гэтая грамадскасць бярэцца за зброю. Усё пачынаецца з Амерыканскай рэвалюцыі 1775 года і Вялікай Французскай рэвалюцыі 1789-1799 гадоў, якія апярэдзілі ўвесь рух грамадска-палітычнай думкі Захаду на некалькі дзясяткаў гадоў наперад. Рэвалюцыі адбываюцца ў Аргентыне, Бразіліі, Іспаніі, Партугаліі, Бельгіі і нават Сербіі. Паўстанне дзекабрыстаў таксама можна адносіць да гэтай рэвалюцыйнай хвалі.
А ў 1848 годзе гэты працэс выходзіць на новы этап развіцця, і вялізныя праблемы пачынаюцца амаль ва ўсіх манархій Еўропы. Дзве глабальныя ідэалогіі: самадзяржаўе і дэмакратыя ўступаюць у супрацьборства. Імператары і каралі розных краін выдатна разумеюць, што гэты працэс пагражае ўсім ім, і пачынаюць аб'ядноўвацца, забыўшыся на былыя геапалітычныя рознагалоссі.
Так і Мікалай I выдатна разумеў, што калі ў Аўстрыі перамогуць вугорскія сепаратысты, то гэта будзе прыкладам і для расійскіх нацыянальных ускраін, і для рускіх дэмакратычна настроеных арыстакратаў - прыклад дзекабрыстаў быў яшчэ вельмі свежы ў памяці.
Падтрымка маладога аўстрыйскага імператара Франца-Іосіфа I была для рускага цара крокам да захавання самадзяржаўя як глабальнай палітычнай дактрыны.
Польскае пытанне
У 1815 годзе амаль уся Польшча стала часткай Расійскай Імперыі. Першапачаткова - на правах шырокай аўтаноміі, такіх жа, якія былі ў Фінляндыі. Але ўжо праз 15 гадоў - у 1830 годзе, пачынаецца польскае паўстанне. Яно было жорстка разбіта рускім войскам, а ў царства Польскага былі адняты ўсе прывілеі. Многія з завадатараў рэвалюцыі былі злоўлены і пакараныя, але іншыя паспелі збегчы ў эміграцыю. Калі пачынаюцца выступы ў Вугоршчыне, гэтыя польскія рэвалюцыянеры-эмігранты ў тэрміновым парадку прыязджаюць у Аўстрыйскую імперыю, каб падтрымаць вызваленчую барацьбу вугорскага народа. Двое з іх — Юзэф Высоцкі і Юзэф Бем, польскія героі паўстання 1830 года, ствараюць 2 рэвалюцыйныя легіёны з аўстрыйскіх палякаў. У той жа час па ініцыятыве вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча ствараюцца польскія атрады для дапамогі італьянцам Далмацыі, якія таксама пачынаюць узброеную барацьбу супраць аўстрыйскага валадарства.
Такая кансалідацыя польскага нацыянальнага руху была вельмі небяспечная для цэласнасці мікалаеўскай Расіі. Вугорская рэвалюцыйная рэспубліка прэтэндавала на землі спрадвечнага пражывання палякаў. Калі б яна перамагла і стала незалежнай дзяржавай, яна магла б падтрымаць новае паўстанне ў расійскай Польшчы і шматразова павялічыць яго шанцы на поспех. Таму для Мікалая I было вельмі важна задушыць польскі нацыянальны рух у любым выглядзе і ў любой краіне."

Верашчака
#НамПішуць Тут так талкова пра тагачасную манархію і прызначэнне манархічных саюзаў. Гэта ў дадатак да мінулага паста Вызваленчы рух у Аўстрыі "У 1848 годзе па Еўропе пракацілася чарада буржуазных рэвалюцый. Гэта адбывалася таму, што дзякуючы развіццю…
#ДумкіЎслых
Думаю, цяпер стане больш зразумела, чаму сучасныя булкахрусты і імперцы так супраць Каліноўскага і польскага паўстання. І супраць любых нацыянальных ідэй.
У мяне адно пытанне, а з чаго яны вырашылі, што ў новай імперыі, калі што, яны будуць хрусцець булкамі, а не грызці рэпу? 😁🤔

#МіфыЛегендыБеларусі
Паданне пра Нарач
Пачатак
Здавён у людзей показка ідзе, бы ў родным краю Бог жыве ды беражэ яго ад гора-бедаў.
Ну, Бог – ня -- Бог, ды нешта ёсць. Калі над Нараччу стаіш, ды слухаеш ціхмень начную, праз нейкі час падасцца вуху дзівосны, бы з прадоння гул. А мо то поўня, быццам звон медзяны, пад бурштынавым возерам—пацірам гудзе, каб не прыснула наша памяць? І люд тамтэйшы кажа гэтак, што гэты звон адвеку гудзе спатужна-несціхана, звон памяці людской заўсёднай. З вякоў прадоння гуд даносіць, гуд – бытнасць краю, пожыць продкаў...
І што, калісь, за процьмаю гадоў, за багнаю балотаў ды няхожымі лясамі, у краі Богам беражоным, на ўзлессі зсіўленага бору здавён-даўна тулілася вёска. У ёй хацінак тузіны са тры. Над кожнай дрэмле дуб-старэча. А за гоньмі, на ўзвышшы, цямнее ценню мур палаца тутэйшага магната крывасмока-ката.
Мо з нагод, што вёску гэту з астатнім светам гаць вязала, -- без гаці шляху ў свет не стала б, -- ёй Гацічы назву далі.
У хаціне, пад ваконкі ў зямлю ўросшай, цвіла паненка сонца-цвет. Прыгажуня – быццам знарок знароджаная для ўкрасы краю. Дзеўка-кветка, ды й толькі! Нарай клікалі. А была яна заручоная з хлопцам Ачам з гэтай вёскі.
Ач – дзяцюк шляхотны, стройны – свет не бачыў. Быццам з месяцыка кропелькі пабраў. Паненкі аж сохлі па ім. Ды закаханы ён быў у адну. Хоць хлопец ён і стройны, і дужы, і працавіты, ды жыў бедна. Быў найміткам магната. Адным Бог надзяліў яго – анёльскаю душой.
Дужа жадалася Ачу падараваць любай Нары незвычайны, дзівосны дарунак. Дзе б ня быў ён: ці на сенажаці, ці ў лесе, ці на недалёкай рачулцы – адусюль прыносіў дахаты чароўныя кропелькі, якія зіхацелі першымі промнікамі сонца, колерамі вясёлкі, маладзіковым водсветам ракі. З лесу прыносіў жывыя і духмяныя кропелькі жывіцы, з сенажаці, з-пад ранішняй заранкі, дрыготкія і пяшчотныя кропелькі—расінкі, у якіх высвечваўся ўвесь край, з ракі – серабрыста-зіхоткія лускавінкі-самацветы са злоўленых ім рыбак.
Да Купальскага свята Ач багата ўжо меў гэтакіх збіранак. Узяў ад крыжыка-хрышчоніка шнурочак, знізавеў чароўныя кропелькі – вышлі дзівосныя, цудадзейныя пацеркі. Вось усцешыцца каханачка.
А ў вечары павёў хлопец дзеўку да ракі ў купальскі карагод і калі над паганскім вогнішчам узвілося ачышчальнае полымя, з Ачавых рук на грудзі Нары выліўся пяшчотны струменьчык- самаробак. Запрамяніўся, зазіхацеў у вечарова-пунсовых сонечных прамянях душэўны дарунак закаханага, нібы найкаштоўнейшыя каралі на грудзях праўдашняй князёўны. Паплыў над ракой журботны дзявочы спеў:
А на рэчцы лотаць расцвіла,
Выйшла к берагу паненка міла.
Як над рэчанькай плыў бусліны кліч,
Выйшаў к берагу малады паніч.
Як па рэчаньцы лабудзь праплыла,
Дзеўка панічу ручку падала...
Працяг будзе...

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Песня з серыяла "Вядзьмар"
Добрага дня, беларусы!
Добрага дня, беларусы!
Forwarded from Размовы на прызбе
Здаўна жнівень называлі шчодрым месяцам-густаром. Нездарма людзі нават прымаўку склалі: "Жнівень-густар – пакуты васпан". Страда - час уборкі ўраджаю. Выходзіць, што, па народнай прымаўцы, у жніўні ўсяго густа, а сам жнівень месяц – васпан ураджаю. У садках паспела садавіна. І хоць лета ўжо насустрач восені бяжыць, усё роўна шмат яшчэ дзён пагодлівых нас чакае наперадзе. Толькі спяшайся, збірай шчодрыя жнівеньскія дары.
Жнівень-гэта, вядома, яшчэ і самая яблычная пара. Сады напоўнены яблычным водарам. Здаецца, ён усюды. Ўдыхаеш гэтае чароўнае паветра-і аж галава кружыцца. Шчодры месяц жнівень наступіў!
Здаўна тое, з чаго зроблена гэтая страва, лічыліся сімвалам ведаў, мудрасці, і сонечнага цяпла. Назва фрукта ў ангельскай мове часткова супадае з імем Бога Апалона.
Інгрэдыенты:
Спосаб прыгатавання
Кісла-салодкія яблыкі прамыць, выразаць асяродак, адтуліны запоўніць цукрам і тварагом. Яблыкі пакласці на бляху, крыху паліўшы яе вадой і запекчы ў духоўцы. Перад падачай на стол паліць мёдам.
Смачна есці!
#размовынапрызбе #смачна_есці #жнівень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ГісторыяБеларусі
#ФактыПраБеларусь
Цікавыя факты пра Крыж Афрасінні Полацкай
У тыкток @starymensk.by

Forwarded from Кніжны клуб «Звязды»
Працягваем знаёміць вас з навінкамі ліпеня ад Выдавецкага дома «Звязда»!
У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга вершаў Уладзіміра Караткевіча «Бацькаўшчына светлая мая» (16+).
Кніга змяшчае вершы розных гадоў класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Творы, напоўненыя глыбокай філасафічнасцю, рамантычнай акрыленасцю і гуманістычным гучаннем, уражваюць сваёй мастацкай дасканаласцю і шчырай любоўю да роднага слова і Беларусі.
Гэтае выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
⠀⠀
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
⠀
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.

🔥 Народныя актывісты нядаўна выратавалі касцёл у вёсцы Гервяты ад вар'яцкага рамонту!
Касцёл з'яўляецца не проста гісторыка-культурнай каштоўнасцю, гэта яшчэ вельмі папулярны аб'ект для турызму. Скажу шчыра, для мяне гэта пакуль найпрыгажэйшы каталіцкі храм, які я бачыла.
І вось там раптам распачаліся рамонтныя работы. Нераўнадушных людзей абурыла тое, што пры гэтым на цагляную кладку наносілі пласт цэменту. Напісалі зварот у Міністэрства культуры.
У выніку работы, якія вяліся без неабходных узгадненняў і дазволаў, былі спыненыя.
Засталося пытанне, ці панясуць вінаватыя адказнасць, каб астатнія думалі галавой перш чым тварыць такое!?