Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
916 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#СучаснаяБеларусь

Адкрыццё новага басейна на вуліцы Кальварыйскай павінна адбыцца сёлета.

Прынамсі, менавіта гэта абяцалі гарадскія ўлады ў пачатку 2024-га. А значыць, у кітайскіх будаўнікоў і праекціроўшчыкаў застаецца не так шмат часу, каб завяршыць усе працы.

Узводзіць велізарны будынак складанай формы спецыялісты з Кітая пачалі амаль чатыры гады таму. Шчыра кажучы, тады не верылася, што вось гэты «ламаны» праект атрымаецца рэалізаваць без спрашчэння: занадта гэта няпроста і нязвыкла. Магчыма, для нас. Але не для спецыялістаў з Паднябеснай, дзе і не такія будынкі штампуюць у будзённым парадку.

Праўда, у тэрмін кітайцы не ўлажыліся ды і фінансаванне прыйшлося павялічыць.

Як вам праект? Сказаць па праўдзе, асабіста мне такая архітэктура не падабаецца. Ну, як і сучаснае мастацтва. Але.... 🤷🏻‍♀️

Крыніца
#СучаснаяБеларусь
#ГісторыяБеларусі

❗️Навукоўцы Інстытута гісторыі знайшлі самыя старажытныя могілкі на тэрыторыі краіны.

З дапамогай ДНК-тэсту ўдалося дакладна ўсталяваць, што на востраве на возеры Сялява нашы продкі хавалі сваіх родных, пачынаючы з эпохі мезаліту аж да ранняга Сярэднявечча.

Навукоўцы на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў даследуюць востраў і іх намаганні ўвянчаліся поспехам. Якія яшчэ знаходкі ў гэтым палявым сезоне зрабілі беларускія археолагі - распавёў навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Аляксандр Вашанаў.

Крыніца
Сакрэт даўгалецця.

Да сябе трэба адносіцца з пяшчотай, да ўсяго іншага з гумарам

🎨 Малюнак Наталлі Машковай
#НамПішуць

Даслаў наш падпісчык:

Ведаеце шаноўнае спадарства, я тут крыху падумаў аб усім, што здраецца з нашай краінай і ўсвядоміў такую рэч(яна напэўна нямала разоў закраналася). У нас няма ідэалогіі, у нас замест яе мыліца. Сутнасць яе змяшчаецца ў выразе "За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага", то бок жаданне спадабацца ўсім.
Але ёсць пара нюансаў.

Нюанс першы. УСІМ ПАДАБАЦЦА НЕМАГЧЫМА і гэтым усё сказана.

Нюанс другі. Пазіцыя  "За ўсё добрае, супраць усяго дрэнна" надта расплывістая, бо ў кожнага сваё разумеенне "добрага" і "дрэнна".

Варта таксама адзначыць, што ў гэтай пазіцыі няма стрыжыня, які б вызначаў што такое добра і што такое дрэнна.

І вось здаецца ну і ладна, мыліца і мыліца чаго бухцець та. А потым здараецца катастрофа кшталту 2020 года(так, я лічу падзеі 2020 года катастрофай), калі антыбеларускія сілы пасутнасці разарвалі грамадства і цяпер незразумела, як гэта грамадства сабраць назад.

Ну гэта ўсё крытыка, як гаворыцца крытыкуеш, прапаноўвай. І вось мая прапанова:

Беларусь павінна на мой погляд вызрачыць як мінімум тры асноўных "слупы", на якіх будзе трымацца яе ідэалогія. І я лічу, што лепшымі "слупамі" для  гэтага з'яўляюцца СЯМ'Я, САМАСВЯДОМАСЦЬ І ГОНАР. Цяпер пра кожны больш падрабязна.

Сям'я. Сям'я гэта тая рэч, на якой грунтуецца любое чалавечае грамадства, менавіта ў сям'і адбываецца станаўленне індывіда. Сям'я павінна быць здаровай і любячай, і толькі ў сям'і чалавек можа быць па сапраўднаму шчаслівым.

Самасвядомасць. У свой час спадар Сталыпін сказаў вельмі добрую рэч "Народ без самасвядомасці, ёсць гной, на якім растуць іншыя народы" і гэтым усё добра сказана. Чалавек павінен усведамляць тое, што ён беларус.  Не паляк, не рускі, не ўкраінец, не літовец, а менавіта што беларус са сваёй мовай і культурай і ён мае права гэтым ганарыцца і яго нельга за гэта асуджаць і цкаваць.

Гонар. Беларус павінен ганарыцца сваім слаўным мінулым, ён павінен ганарыцца дасягненнямі сваіх продкаў і не важна калі яны былі, у часы ВКЛ ці часы БССР, сапраўдны беларус ганарыцца ўсімі сваімі продкамі, або не адмаўляецца ад іх нават калі яны зрабілі нешта дрэннае, бо адмаўляючыся ад іх, ён адмаўляецца ад частцы сябе, бо ў ім і іх гены таксама.

Беларус павінен любіць і ганарыцца сваёй культурай, але гэта не значыць што ён ненавідзіць і  пагарджае іншыя культуры, зусім не.  Ёсць для гэтага добрая цытата "Я сваю дачку люблю больш, чым стрыечную сястру, а стрыечную сястру люблю больш, чым суседку, але з гэтага, сумленна слова зусім не вынікае, што я ненавіджу сваю суседку". Тут такая ж сітуацыя.

Неяк так.
#КазкіДзецям

Ці пазяхае бегемот

Рыгор Барадулін
#ДумкіЎслых
Да часу я параўноўвала Рыгора Азаронка па ўзроўні з Бондаравай. Але не, больш падобна да ўзроўню Таццяны Чаус.
Ну а як яшчэ можна адносіцца да таго, хто цягае скрыны, вырваныя з кантэксту размовы, яшчэ і падстаўляе гэтым сваіх калег?

👉 Ітак:

1. На першым скрыне пост Рыгора з маім адказам Лейсан на яе абразу у бок беларускай мовы. Як яна пра яе піша і як адносіцца, на трэцім скрыне бачна.

2. Мае словы ў падтрымку беларускай мовы лайкае Наталля Ждановіч, што пацвярджае, што кантэкст быў менавіта такі.

І тут ужо пытанні да Рыгора, чаму абразы ў бок беларускай мовы яго не кранаюць, а вось калі нехта абураецца гэтым, то аб'яўляецца нацыстам?

І што, Рыгор рэальна лічыць, што Наталля магла лайкаць каментарый з нацыстскай рыторыкай? 😱

Што датычыць майго жадання, каб беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай, то я маю права гэтага хацець. Закон дазваляе. Бо я бачу ў гэтым адзіны спосаб абараніць ад такіх як вы сваю родную мову! Ад тых, хто называе яе "змагарскай мовай" або "мойвай" (доказы будуць)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі!

Сёння гарэзлівая беларуская песня вітае вас! Для добрага настрою!
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

МЕЛЬШПАЙС З ЦЭЛЫХ ЯБЛЫКАЎ
Пра мельшпайс тут

Зварыць у малацэ паўфунта рысу. Узбіць пяць жаўткоў з дзвюма лыжкамі цукру да белага, змяшаць з лыжкаю масла, расцёртага да стану смятаны, дадаць некалькі тоўчаных горкіх мігдалаў і рыс, укладаючы яго часткамі.

Добра перацёртую масу асцярожна змяшаць з
узбітымі бялкамі і пакласці палову яе ў рондаль, намазаны маслам,
потым пакласці туды дзесяць альбо дванаццаць абабраных, звараных, астуджаных і абсыпаных цукрам яблыкаў, зверху пасыпаць цынамонам, накрыць другой паловай цеста і паставіць у печ.

Порцыя на дзесяць чалавек.
#ФактыПраБеларусь

# Фактыпрабеларусь

Карона працы Бенвенуто Чэліні

Карона Вялікага князя літоўскага, зробленая геніем ювелірнай справы Бенвенута Чэліні, таксама адносіцца да страчаных артэфактаў беларускай гісторыі.

Вядомаму італьянскаму майстру ўбор для каранацыі замовіла Бона Сфорца, маці вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста. Гэты падарунак прызначаўся на 14-годдзе вялікага князя.
#ФактыПраБеларусь

Карона працы Бенвенуто Чэліні

У 1533 годзе прадстаўніцы родаў Сфорца і Медычы прыйшлося выкарыстаць усю сваю прываблівасць і немалыя грошы спачатку каб пераканаць папскага ювеліра ўзяцца за гэтую працу, а затым дамовіцца са сваім далёкім сваяком Папам Кліментам VIII, каб той благославіў гэтую працу.

Але карона, выкананая з залатых пласцін з сюжэтамі з гісторыі ВКЛ, упрыгожаная трыма вялізнымі жоўтымі дыяментамі, што сімвалізавала тры часткі асноўнага тытула вялікага князя, стала шэдэўрам ювелірнага мастацтва.

Доўгі час карона знаходзілася на захоўванні ў канцлераў ВКЛ, і вялікаму князю перадавалася толькі пры каранацыі і пры правядзенні соймаў з прысутнасцю вялікага князя літоўскага.

Карона захоўвалася ў Гальшанах і ў Ружанах там, дзе былі рэзідэнцыі вялікага канцлера. Апошні кароль Рэчы Паспалітай, і ён жа апошні вялікі князь літоўскі-Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, разам з гэтай каронай быў вывезены ў Пецярбург з Гродна ў 1796 годзе.

Пасля яго смерці Павел I, які падлашчваўся да шляхты былога ВКЛ, распарадзіўся пахаваць Панятоўскага ў каранацыйнай кароне ВКЛ. Але да здзіўлення прыдворных, замест раскошнага твора ювелірнага мастацтва ў іх рукі трапіла грубаваты выраб з пазалочанай бронзы.

Пагаворвалі, што да крадзяжу кароны ВКЛ прыклаў руку вялікі патрыёт аўтаноміі Вялікага Княства Літоўскага ў межах Расійскай імперыі Міхаіл Клеафас Агінскі, сябар цэсарэвіча Аляксандра Паўлавіча. Нават меліся сведкі, якія бачылі карону ў маёнтку Залессе, у любімым маёнтку Агінскага.

Але з тых часоў яе сляды губляюцца, як шматлікіх іншых каштоўнасцей...
Вось ён))
Forwarded from К.О.Т.ец Фильму
"Лялькаводница" дзяржы падарунак, я на майских у Брэсце быу.
У цябе ЛЕПШ пост напiсать палучыцца пра нешта Беларускае, чым у усяго азароннага чаусенкавага пула.