Верашчака
475 subscribers
8.74K photos
1.41K videos
5 files
2.24K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Ого, тут некаторыя нашы філосафы прызываюць зносіць помнікі.

І тут адразу прыгадалася фраза нашых актывістаў, якую яны любяць тыркаць у нос дзе трэба, а дзе і ня трэба: "Хотите как Украине?!"

Праз 20-30 год прыйдуць новыя філосафы і пачнуць зносіць тое, што паставілі пры нас? Такія парадкі будуць?

На маю думку, зносіць помнікі - гэта руйнаваць сваю гісторыю!
Не намі яны пастаўлены, не нам і ламаць!
#ПобытБеларусі

Традыцыйная духоўная культура беларусаў

Духоўная культура беларусаў да канца ХІХ ст. развівалася пераважна ў аднастайных формах. Найбольш значны ўплыў на развіццё народнай культуры аказвала хрысціянская царква.
Спачатку (XIV—XVI стст.) галоўную ролю ў культуры адыгрывала праваслаўе, а ў XVII—XVIII стст. да яго далучылася ўніяцтва.

Для насельніцтва Беларусі ў цэлым былі характэрныя талерантнасць, павага да звычаяў і традыцый суседзяў.

Разам з тым мелі месца забабоны, вера ў вядзьмарства, пэўны этнацэнтрызм (перабольшванне ролі ўласнай культуры і недаацэнка культуры іншых народаў).

Таксама не трэба забываць, што ў эпоху феадалізму духоўная культура сялянства развівалася па-за межамі пісьмовай традыцыі, і гэта ў істотнай ступені вызначала многія яе рысы.
#КазкіДзецям

Коцік, пеўнік і лісіца

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
Ну як не любіць нашу мову, калі яна гучыць так прыгожа і пяшчотна, нібы спалучае ў сабе шэпт ветру і булькатанее вады у шпаркай рэчцы!?

Добрага дня вам!

https://youtu.be/toH-bFBchkc?si=XXaOvlGXiawADkpp
#КухняБеларусі

Наліснікі

Па меркаванні шматлікіх беларусаў, наліснікі смела могуць прэтэндаваць на статус нацыянальнага фаст-фуда.
Паходзіць гэткая страва з Палесся і ўяўляе сабой класічныя блінцы. Іхняя рэцэптура была запісана этнографам падчас адной з экспедыцый у Рэчыцкі раён.

Мука змешваецца са свежым малаком, прыводзіцца да рэдкага цеста.
На патэльні смажацца тонкія бліны, якія пасля начыняюцца тварагом або сырам.
Іх загортваюць у трубачку ці складваюць ў чатыры разы.
Зверху блін намазваюць сметанковым маслам і абсмажваюць на патэльні.

Блінчыкі складваюцца ў гаршчок. Дадаюць смятану і тушаць у духавой пячы.
Forwarded from BelAI
WriterBuddy.ai - гэта памочнік па напісанні і рэдакціраванні тэкстаў на базе штучнага інтэлекту, які дапамагае пісьменнікам удасканальваць свае навыкі, прапаноўваючы граматыку, стыль і тон.

Ён таксама прапануе такія функцыі, як выяўленне плагіяту, аналіз чытабельнасці і рэалізацыю персаналізаваных мэт напісання.

З больш чым 40 спісамі пастаянна абнаўляемымі шаблонамі кантэнту кожны можа ствараць кантэнт практычна для любога накірунку: ад запісаў у блогах і маркетынгавых электронных лістоў да суправаджальных лістоў да вакансіі і паведамленняў у сацыяльных сетках

Скарыстайцеся разнастайным наборам інструментаў і павялічце вытворчасць кантэнту ў 10 разоў.Прыкладанне бясплатнае, таму не губляйце шанец палепшыць свае навыкі
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

 Беларусь - самая вялікая еўрапейская краіна, у якой няма выхаду да мора. Бліжэйшае марское ўзбярэжжа знаходзіцца на адлегласці 200 км.
Этымалогія назвы

"Пытаецца люты, ці добра ногі абуты", - гаварыла прыказка.

І сапраўды, зіма ў гэту пару года звычайна была ў самай сіле, лютавала.


Народныя прыкметы месяца

❄️ Прыйдзе люты - спытае, як ты абуты. 
❄️Ад лютага зіма збягае цёмнымі начамі.
❄️Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі. 
❄️У лютым востры мароз, кароткая зіма. 

Па стану лютага прадказвалі асаблівасці будучага надвор`я.

Калі ў гэтым месяцы быў моцны мароз, зіма павінна працягвацца нядоўга.

Як і студзень, люты меў свой адпаведнік у другім паўгоддзі: раз люты марозны і сухі, то жнівень гарачы.

Па тым, наколькі высока нападае ў лютым снег, меркавалі пра вышыню травы ўлетку.

Народны вопыт дазволіў вывесці калісьці і такое назіранне: які дзень першага лютага (паводле старога стылю), такімі выдадуцца і апошнія дні месяца.  

Беларускія каляндарныя святы
15 – Грамніцы (Стрэчанне)
Як прыдуць Грамніцы – скідай рукавіцы.
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так было ў Маладзечне! Сёння і заўтра Салігорск!
#турхатабацькоў #дразды #беларусь
Базілік - выдатны прыродны антыбіётык

Дзякуючы сваім дэзінфікуючым і бактэрыцыдным уласцівасцям абараняе арганізм ад шматлікіх інфекцый.

Ангіна.
Заліце 4 ч. лыжкі здробненага лісця 250 мл кіпячай вады, кіпяціце 20 мін., астудзіце, працадзіце і палашчыце цёплым адварам горла 2-3 разы на дзень.

Кан'юктывіт.
Заліце 2 ст. лыжкі базіліка 500 мл кіпеню, настойвайце да астывання, працадзіце. Рабіце прымочкі на вочы і прымайце ўнутр па паўшклянкі да ежы 2-3 разы на дзень.

Пры галаўным болі.
Базілік, шалфей і мелісу змяшайце пароўну, заліце 1 ч. лыжку сумесі 200 мл кіпеню, настойвайце 20 мін., працадзіце, дадайце 1 ч. лыжку мёда, выпіце маленькімі глотка. Праз 30 мін. ўсё пройдзе. Гэты настой таксама супакойвае і пазбаўляе ад падвышанай трывожнасці.
Цішка Гартны, сапр.: Зміцер (Змітро) Хведаравіч Жылуновіч (4 кастрычніка 1887, м. Капыль, Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці — 11 красавіка 1937, Магілёў) — беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Акадэмік АН БССР (1928)
Ад рэвалюцыянера да галавы ўрада

Вясной 1906-га Дзмітрый Жылуновіч стаў сябраваць з мясцовай ячэйкай РСДРП ды прымаў удзел у рэвалюцыйным руху, удзельнічаў у выданні журналаў РСДРП, напісаных ад рукі.

Адметны факт, што адбіўся на яго лёсе як грамадскага дзеяча і паэта: першы друкаваны верш "Бяздольны", які пабачыў свет ў 1908 годзе ў газеце "Наша Ніва", пацягнуў за сабой шматлікія разважанні і думкі грамадзянскай накіраванасці, што ўвасобіліся ў далейшых творах. На гэткай эмацыянальнай юнацкай хвалі на кніжных паліцах з’яўляецца першы зборнік паэта, а Беларусь урэшце знаёміцца з постаццю новага творцы – Цішкай Гартным.
Праз год – у 1914-м – Гартны пачынае карпатлівую працу над раманам "Сок цаліны", якому было наканавана стаць першым творам у беларускай літаратуры з новым для таго часу героем – завадскім працаўніком, які змагаецца за лепшую будучыню.

Здабыткі Кастрычніцкай рэвалюцыі Цішка Гартны прыняў з усёй грамадзянскай адказнасцю і рашучасцю. У хуткім часе, знайшоўшы падтрымку ў Леніна і Сталіна, Жылуновіч становіцца ля вытокаў стварэння савецкай беларускай дзяржаўнасці.

У пачатку 1919 года, калі была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, Дзмітрый Жылуновіч прызначаецца старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада.

Асвета. Арышт. Вечнасць.

Пасля часовага палітычнага ўзлёту Жылуновіч больш часу стараецца аддаваць творчай працы. 20-я – 30-я гады – вельмі насычаны перыяд яго жыцця, што звязана, перш за ўсё, з яго пасадамі ў тагачасных СМІ: у 1920 годзе Цішка Гартны працаваў галоўным рэдактарам газеты "Работніцка-сялянская Беларусь" і рэдактарам выдання "Савецкая Беларусь", у 1922 – рэдактарам у часопісе "Полымя".

У гэты ж час Дзмітрый Жылуновіч не пакідае грамадскай асветніцкай і дзяржаўнай працы. Ён узначальвае Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў рэспублікі, працуе намеснікам народнага камісара асветы, а таксама займае пасаду старшыні Галоўмастацтва.
Пазней уваходзіў Жылуновіч і ў прэзідыум Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), ды неўзабаве стаў акадэмікам АН БССР, дзе працаваў у інстытуце гісторыі і кіраваў акадэмічным выдавецтвам. Да 1931 года таксама ўваходзіў у ЦВК рэспублікі.

Цішка Гартны меў моцнае памкненне аб’яднаць беларусаў, якіх падзеі некалькіх дзесяцігоддзяў раскідалі па розных краінах. З гэтай нагоды ён не аднойчы наведваў Берлін, а ў 1927 годзе здзейсніў вялікую вандроўку ў Еўропу разам з Янкам Купалам, Міхасём Чаротам і Міхасём Зарэцкім. У тым жа годзе было жаданне арганізаваць Усебеларускую федэрацыю пісьменнікаў і паэтаў, але паўсталі пэўныя перашкоды з боку літаб’яднання "Маладняк".

Пачатак 30-х Гартны сустрэў аповесцю "Зялёны шум" і раманам "Перагуды", прысвяціўшы іх новаму сялянскаму будаўніцтву.

Аднак у 1931 годзе Жылуновіча раптоўна выключаюць з ВКП(б) з фармуліроўкай "за сувязь з… нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі".
Неверагодна, але грамадская дзейнасць паэта была неадназначна ўспрынята саратнікамі па партыі. І гэта нягледзячы на тое, што Цішка Гартны амаль адзін з першых літаратараў у Беларусі, хто выступіў з апавяданнямі на антыфашысцкую тэматыку.

Яшчэ праз пяць гадоў паэта арыштоўваюць.
У выніку такіх падзей Жылуновіч пападае з-пад арышта ў псіхіятрычную бальніцу і ў 1937 годзе, па адной з версій, здзяйсняе самагубства.

Рэабілітаваны паэт быў двойчы:
у грамадзянска-прававых адносінах у 1955 годзе,
цалкам – толькі ў 1987-м.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі

Без эпітафіі (Зміцер Жылуновіч/Цішка Гартны

Быў адным з стваральнікаў Савецкай Беларусіі, уваходзіў у яе ЦВК, а скончыў жыццё ў Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы...
Верашчака
#ЛюдзіБеларусі #ГісторыяБеларусі Без эпітафіі (Зміцер Жылуновіч/Цішка Гартны Быў адным з стваральнікаў Савецкай Беларусіі, уваходзіў у яе ЦВК, а скончыў жыццё ў Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы...
Пётр Пятроўскі ўчора напісаў пост аб тым, каму можна было б паставіць помнікі як у нас, так і ў Расіі.

Толькі не думаю, што так будзе, бо па сучасных мерках Дзміцер Жылуновіч - самы што ні на ёсць нацыяналіст!
Чалавек, які жыццё аддаў Беларусі і яе беларускасці! Які з самага пачатку стаяў на чале стварэння БССР, як асобнай рэспублікі, які адстойваў яе права на сваю мову і нацыянальную самасвядомасць.

А вы як мяркуеце?

https://yangx.top/piatrouski/6651
Forwarded from Звязда
У Беларусі выраслі стаўкі падатку на здачу памяшканняў

Так, за здачу ў арэнду кватэры ў Мінску трэба заплаціць па Br47 за кожны жылы пакой (раней — Br43,9).

zviazda.by
Варгін.

Варгін, паводле беларускіх міфалагічных аповедаў, кашачы кароль. Вызначаўся Варгін сярод іншых катоў сваім выглядам: ён быў велізарных памераў, увесь чорны, бы смоль, поўсць на ім аж блішчэла, была мяккая і гладкая, хвост, як у собаля, а вочы гарэлі агнём.

Меў здольнасць нечакана з'яўляцца і гэтак жа нечакана знікаць, нават пры зачыненых дзвярах і вокнах. Часта мяняў гаспадароў. Уваходзячы ў ласку да новых гаспадара ці гаспадыні, Варгін выклікаў у іх найцяжэйшыя псіхічныя расстройствы, непаддатныя ніякім лекам, і, па сутнасці, выводзіў сваіх гаспадароў па-за межы ўсякай сацыяльнасці, так што яны маглі перасварыцца з усімі сваімі сямейнікамі, сябрамі, знаёмымі.

Народ верыў, што каты наагул, а тым болей кашачы кароль Варгін, маглі сваім варкатаннем выклікаць у галаве тых, хто з імі найбольш бавіўся, з'яўленне рознай жамяры (рою восаў, матылёў і да т. п.) або і зусім маленькіх пачварных істот, ад чаго хворы немінуча павінны быў пакутліва памерці. Даць рады мог толькі моцны, «прыродны», чараунік або знахар, які патаемнымі словамі мог не толькі сагнаць Варгіна з двара, але і выгнаць усю гэтую жамяру і знішчыць яе. Такога знахара Варгін баяуся як чорт крыжа.

Імя кашачага караля Варгін цалкам матываванае яго шкаданоснымі дзеяннямі. Імаверна, імя гэтае паходзіць ад літ. Vаrginti «мучыць, стамляць, прыносіць пакуты».

Таму i зараз баяцца людзi крыху чорных катоў.
Беларускія тавары без пантоў і на беларускай мове! 👍