Forwarded from Нарочь. Мядель | Новости
✨Заўтра Мядзел адзначае 700-годдзе. Да гэтай даты ў горадзе арганізуюць маштабнае святкаванне.
А пакуль паглядзім на наш горад з вышыні з дапамогай фота.
Больш фота - тут

Верашчака
Photo
#МіфыЛегендыБеларусі
БУСЕЛ
Было гэта вельмі даўно. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. I вырашыў адзін чараўнік знішчыць гадаў, патапіць у якой-небудзь бяздонніцы.
Сабраў ён іх у вялізны скураны мех, завязаў, узваліў на плечы аднаму чалавеку і загадаў укінуць у прадонне. Як толькі чалавек рушыў з месца, то ўсе гады, якія былі ў мяшку, заварушыліся, засіпелі, засвісталі. I ўзяла чалавека цікаўнасць: што ён такое нясе?
Чалавек развязаў торбу ды і аслупянеў ад жаху. Гады ж тым часам вылезлі і распаўзліся зноў па зямлі.
Раззлаваны чараўнік не захацеў другі раз збіраць гэтую дрэнь і, накінуўшы на чалавека парожні мяшок, ператварыў яго ў бусла і загадаў збіраць гадаў-уцекачоў усё жыццё аж да самай смерці.
I ходзіць гэты ператвораны ў бусла чалавек з накінутым на плечы мяшком па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтай пары ніяк сабраць не можа. Нават нягледзячы на тое, што чараўнік для дапамогі паслаў яму жонку і дзяцей.
3 прычыны сваей крэўнасці да чалавека гэты пярэварацень не адыходзіць далека ад людскіх сяліб і мала баіцца людзей.
Тую хату і нават сядзібу, дзе бусел уладкуе свае гняздо, можна лічыць шчаслівай, а Пярун ніколі не ўдарыць нават паблізу гнязда.
Беларусы шануюць бусла як карыснае стварэнне, якое нішчыць жаб, змей і вужоў. Але і баяцца іх. Калі чалавек разбурыць буслянку, яны адпомсцяць. Пралятаючы паблізу вясковых сядзібаў, яны могуць распаліць пажар, кінуўшы на дах стадолы ці хаты запаленую галавешку, або нават уторкнуць яе пад страху.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы!
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі
Кішкі
Кішкі — страва, запечаная ў свіных кішках. Адзначана ў паўночнай, заходняй і цэнтральнай Беларусі. У некаторых мясцінах пашыраны назвы "наліванкі", "ведары".
Кішкі старанна чысцілі,
вымывалі, улівалі разнастайную начынку, потым зашывалі і варылі
альбо пяклі з тлушчам на блясе.
ЧОРНЫЯ КІШКІ СА СВІНОЙ КРЫВІ
Тры фунты здору пакроіць на кавалачкі і растапіць. Уліць паўгарца малака, дадаць трошкі англійскага перцу, солі, мушкатнага арэху, закіпяціць, усыпаць кварту дробных грэцкіх круп, накрыць, каб загусцелі на агні, і астудзіць.
Працадзіць кроў на сіта і развесці ёй крупы, каб маса была рэдкаватай, павольна наліць у вымытыя нятоўстыя кішкі, завязаць і варыць пятнаццаць хвілін у вадзе.
Перад ужываннем падсмажыць у тлушчы.

А вам задавалі падобнае пытанне?
Мне так, задавалі. Адказвала прыкладна так жа, як і Адарка
У тыкток @adarka_zabka

#Падарожжа
Орша
Ну што ж, зойдзем унутр калегіума, паглядзім, што там.
У савецкія часы тут размяшчалася турма. Зараз тут знаходзяцца дзіцячая бібліятэка, мастацкая галерэя, аддзел культуры гарвыканкама.
Мы былі адзінымі наведвальнікамі музея і выставы нядзельным днём...ніякіх актыўнасцяў ні звонку і ўнутры не назіралася. Не ведаю, як тут у астатні час, адбываецца што, ці не. Можа хто з аршанцаў падкажа? Бо вельмі сумна было. Супрацоўнікі выставы, здаецца, былі нам не рады і неахвотна адчынялі нам дзверы 😏

Forwarded from Белорусская Правда
Таццяна Патворава🎨🖼
Нарадзілася ў Кобрыне. Скончыла Кобрынскі мастацкі каледж, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Мастак-рэстаўратар у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.
Работы знаходзяцца ў калекцыі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, музея гісторыі горада Брэста, у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, ЗША, Італіі, Польшчы, Германіі, Латвіі, Эстоніі і інш.
https://yangx.top/clipclubc/1743?single