Верашчака
503 subscribers
7.22K photos
1.15K videos
4 files
1.8K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МіфыЛегендыБеларусі

Вадзяніцы.

Вадзяніцы, рачныя дзеўкі, душы тапельніц, якія паўстаюць у выглядзе маладых дзяўчат з доўгімі распушчанымі валасамі. Яны апрануты ў белыя празрыстыя сукенкі да зямлі, на галаве лёгкі вэлюм і вяночкі з белых кветак. Час ад часу В. выходзяць з вады, спяваюць сумныя і працяглыя песні і водзяць па беразе карагоды, рухаючыся павольна і плаўна.

Таго, хто наблізіцца да іх, В. спачатку заводзяць у карагод, а потым заманьваюць у раку, у самы вір. Такая мадыфікацыя русалак сустракалася ў легендах на Мядзельшчыне.
#МіфыЛегендыБеларусі

Агонь.

У старажытныя часы Агонь быў сапраўды цэнтрам свету, у якім праходзіла ўсё жыццё чалавека, ды і пасля смерці яго цела чакала пахавальнае вогнішча.

У старажытнасці Агонь адганяў прэч цемру, холад і драпежных звяроў. Пазней - збіраў вакол сябе некалькі пакаленняў роду - вялікую сям'ю, сімвалізуючы яе непадзельную агульнасць.

Падчас трапезы Агонь частавалі першым і найлепшым кавалачкам. Любы вандроўнік, зусім чужы чалавек, станавіўся "сваім", каштавала яму абагрэцца каля ачага. Яго абаранялі, як роднага.

Нячыстая сіла не смела наблізіцца да Агню, затое Агонь быў здольны ачысціць штосьці апаганенае.

Агонь быў сведкам клятваў, і вось адкуль звычай скакаць парамі праз вогнішчы:

Лічылася, калі хлопец і дзяўчына здолеюць пераляцець праз полымя, не расчапіўшы рук, - значыць, іх кахання наканавана доўгае жыццё. Ды і само каханне мужчыны і жанчыны лічылі падобнай Агню.
Соф'я Вітаўтаўна - сімвал жаночай прыгажосці, розуму і духоўнай сілы. Годны сімвал нашых нацыянальных традыцый.

Вялікая дачка вялікага бацькі! Яна іграла вельмі важную ролю ў гісторыі Маскоўскай Русі XV стагоддзя і заслугоўвае ўвекавечання свайго імя ў памяці і помніках не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі

https://youtu.be/uO5u7aRCIQE?si=XvLMTeaZAeONJXJr
В честь прошедшего Дня белорусской науки делимся словариком на эту тему 🔬🧑🏻‍🔬

▫️ Микроскоп — мікраско́п.
▫️ Ученый — вучо́ны.
▫️ Прогресс — прагрэ́с.
▫️ Нобелевская премия — Но́белеўская прэ́мія.
▫️ Эксперимент — эксперыме́нт.
▫️ Академия наук — Акадэ́мія наву́к.
▫️ Разработка — распрацо́ўка.

Ждем предложения для новой подборки слов в комментариях!
Верашчака
Photo
#ГісторыяБеларусі
Беларусь у складзе Расійскай імперыі.

Пытанне дзяржаўнаўсці ў грамацка-палітычным жыцці Беларусі першай паловы XIX ст.

Ліквідацыя ВКЛ у перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай, няўдалая спроба яго аднаўлення ў 1812г., мэтанакіраваная палітыка расійскай улады прывялі да паступовага адмірання ідэі аднаўлення дзяржаўнасці на беларускіх землях у выглядзе Вялікага Княства Літоўскага.

Таму напярэдадні паўстання 1830 - 1831 гг. сярод мясцовых паланізаваных эліт на першы план выйшла імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай з далучэннем да яе беларуска-літоўскіх губерняў.

Нацыянальны рамантызм і лібералізм складалі аснову светаўспрымання нешматлікіх тайных студэнцкіх і вучнёўскіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі ў 30 - 50-я гг. XIX ст. Удзельнікі гэтых гурткоў і арганізацый праяўлялі літвінскі патрыятызм.

Прыкладна ў гэты час з польскамоўнага літаратурнага асяроддзя выдзелілася так званая беларуская школа, творчасць прадстаўнікоў якой была связана з літаратурнай тэматыкай. Погляды і творы прадстаўнікоў гэтага кола далёка не заўсёды мелі выразна акрэслены нацыянальны змест, аднак у будучым яны стварылі адну з асноў нацыянальнай мастацкай культуры, якая служыла даказам патэнцыяльных магчымасцей развіцця беларускай мовы і саміх беларусаў.

Паўстанні 1830 - 1831і 1863 - 1864 гг. з'явіліся вынікам уздыму польскага нацыянальнага руху і не ставілі задач фарміравання беларускай дзяржаўнасці, але яны змянілі на наступныя дзесяцігоддзі ход грамадска-культурных працэсаў.

Істотнае ўзмацненне русіфікацыі пасля падаўлення паўстання  1863 - 1864 гг. на чале з яго кіраўніком К. Каліноўскім стала штуршком для пошукаў самаідэнтыфікацыі сярод інтэлігенцыі Беларусі.
Невыпадковым сярод адукаванага грамадства стаў паступовы заняпад ідэі "літвінскага" патрыятызму і пашырэнне самаўсведамлення беларускай нацыі ў яе сучасным разуменні.
Гонар (Честь) - гэта вернасць. Вернасць да смерці.

Ты павінен быць верны ідэі, верны да апошняга ўздыху. Ты павінен быць верным паплечнікам, верным сябрам, верным мужам.

Здрадзіць, значыць памерці яшчэ жывым. Здрада - гэта найвялікшая ганьба для чалавека, гэта злачынства супраць маралі.
Forwarded from BelAI
Google анансаваў нейрасетку Lumiere для генерацыі відэа па тэкставым апісанні. Мадэль машыннага навучання стварае рэалістычныя ролікі даўжынёю ў пяць секунд.

Сістэма можа ствараць ролікі па тэкставым апісанні, зыходнаму малюнку або змяняць у гатовым відэа толькі выбраныя дэталі. Код нейрасеткі пакуль застаецца закрытым.

У аснове Lumiere выкарыстоўваецца мадэль "прасторава-часавай дыфузіі" (STUNet, Space-Time-U-Net). Галоўная яе асаблівасць — відэа генерыруецца за адзін праход. Іншыя рашэнні спачатку ствараюць ключавыя кадры, а потым запаўняюць прастору паміж імі. З-за гэтага часта ўзнікаюць памылкі і неўзгадненне кадраў.

Для навучання мадэлі выкарыстоўвалі набор даных з 30 млн відэаролікаў у разрознасці 128×128 пікселяў, частатой 16 кадраў у секунду і працягласцю ў 5 секунд. Да кожнага з іх падрыхтавалі дэталёвае тэкставае апісанне таго, што адбываецца. Навучаная мадэль стварае ролікі з разрознасцю 1024×1024 пікселяў.