Верашчака
476 subscribers
8.88K photos
1.42K videos
5 files
2.28K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МіфыЛегендыБеларусі

“Гэта дзіўна, але часам здараецца, што не толькі людзі да мяне звяртаюцца па дапамогу і параду, але і прадстаўнікі чароўнага свету.

Па дарозе на поўдзень ад Пастаў мяне падвозіў мясцовы мужык на сваім абозе. Мне трэба было патрапіць у адну вёску непадалёк і я спешыўся, каб зрэзаць шлях лясной сцежкай.

На лясной дарозе мяне раптам атачыла пяць-шэсць Красналюдаў з ўсіх бакоў. Аказалася гаворка пра мяне сярод іх народа таксама ходзіць і яны вельмі добра дасведчаныя чым я займаюся. Красналюды сачылі за мной ад саміх Пастаў, каб злавіць момант і папрасіць дапамогі.

Недалёка ад вёскі, дзе яны жывуць, ёсць вялікае возера Швакшты. Тамака мясцовыя Красналюды пачалі выводзіць нейкі новы незвычайны выгляд жукоў — яны падобныя на жукоў-аленяў, толькі буйней і ззяюць ў цемры халодна-сінім колерам. Я не да канца зразумеў, навошта гэта ім, але тое, што яны вельмі каштоўныя і важныя для Красналюдаў - гэта дакладна.

Працяг ніжэй
#МіфыЛегендыБеларусі

(Працяг)

Побач з возерам ёсць некалькі балот з якіх увесь час выпаўзае "бяскрылы цмок" і знішчае фермы жукоў, ядучы іх. Аднойчы ён нават з’еў аднаго Красналюда-даглядчыка.

Я паабяцаў дапамагчы, ды і цікава было ўбачыць бяскрылага цмока. У вёсцы Баяры я пагутарыў з людзьмі і даведаўся, што балотны монстар не цмок зусім.

Чарлёка ці Чарнуха — гэта велізарны рэліктавы яшчар чорнага колеру, якіх раней тут жыло шмат. Людзі іх нават трымалі ў сябе на ланцугах замест сабак і падкормлівалі. Цяпер гэтая жывёла амаль знікла.

Я не вельмі хацеў пісаць ліст Тэадору, але па частцы вялізных яшчараў ён ад Варшавы да Смаленска самы галоўны паляўнічы на іх. Ды і слова "цмок" прымусіць яго прымчацца ў любы забалочаны куток Беларусі.

Чарлёка быў адлоўлены і забіты. Вонкава ён мне нагадаў заморскіх-кракадзілаў. А Тэадор расчаравана мне распавёў, што гэта не першы ўжо такі яго ўлоў. Такога ж монстра ён пару гадоў таму злавіў у Менску, тады вакол гэтага выпадку было шмат шуму з-за грамадскай агалоскі. Ну і што гэта зусім не цмок…”

З нататкаў Я.К.Лашкевіча
#КазкіДзецям

На Бабрыцы

Язэп Пушча
#НамПішуць

Падпісчыкі даслалі фотаздымкі зёлак на зіму, для смачнай духмянай і лекавай гарбаты.

А вы робіце такія нарыхтоўкі?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, браткі-беларусы!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

БУЛЬБЯНЫ СУП

Зварыць у вадзе рознае карэнне, паклаўшы туды лыжку масла.

Абабраць фунтаў пяць бульбы і зварыць яе ў тым вары. Потым выбраць бульбіны і перацерці ix на сіта.

Развесці перацэджаным
булёнам, у якім яны варыліся, забяліць смятанай і падагрэць.

Падаваць з падсмажанымі ў масле і падсушанымі лустачкамі булкі.
Forwarded from Звязда
⚡️⚡️⚡️ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Гэта свята сваёй веліччу і духоўнай сілай звязала разам пераемнасць шматвяковых традыцый, ратную і працоўную доблесць і сучасныя дасягненні нашага народа.

Мы смела глядзім у заўтрашні дзень і зробім усё, каб нашчадкі ганарыліся намі, як мы ганарымся пакаленнямі беларусаў, якія, не шкадуючы сябе, станавіліся на абарону Айчыны, самааддана працавалі і верылі ў шчаслівую будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту. Няхай у вашых дамах будзе светла і ўтульна, а ў кожнай беларускай сям’і пануюць гармонія і згода.

Цалкам чытайце на zviazda.by
#ХвілінкаРэтра

Савецкія плакаты да Дня вызвалення БССР
🔥 Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыей Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён».

Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ёй удзельнічалі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х.Баграмян), 2-га Беларускага ( камандуючы Г.Ф.Захараў) і 3-га Беларускага (камандуючы І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронта (камандуючы К.К.Ракасоўскі). У наступленні ўдзельнічалі таксама асобны французскі знішчальны авіаполк «Нармандыя – Нёман» і сфарміраваны на тэрыторыі СССР часці Войска Польскага. Самы актыўны ўдзел у аперацыі «Баграціён» прымалі партызанскія злучэнні.

Ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца БССР.
Камарын — гарадскі пасёлак на самым поўдні нашай краіны. Ад суседняй дзяржавы яго раздзяляе паўнаводны, шырокі Днепр.

Менавіта ён 80 гадоў таму, калі пачалося вызваленне Беларусі, з’яўляўся галоўнай перашкодай для савецкіх войскаў. Фарсіраванне Дняпра ўвайшло ў гісторыю як адзін з найбуйнейшых баёў Вялікай Айчыннай вайны. Тыя падзеі так і называюць — бітва за Днепр.


З абодвух бакоў у ёй удзельнічала да чатырох мільёнаў чалавек. Выхад да ракі падымаў баявы дух байцоў — кожны хацеў фарсіраваць Днепр сярод першых. За яго левы бераг чырвонаармейцы змагаліся на працягу чатырох месяцаў. Загад Гітлера — любымі намаганнямі ўтрымаць Днепр — не быў выкананы.

Менавіта з гэтага самага паўднёвага раёна пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Беларусь.

Больш падрабязна чытайце тут https://zviazda.by/be/news/20230922/1695391156-karespandenty-zvyazdy-pabyvali-u-pershym-vyzvalenym-ad-nyamecka-fashysckih
Уклад беларускіх партызан у Вялікую Перамогу — беспрэцэдэнтны факт не толькі ў гісторыі нашай краіны, але і ўсяго свету. Усенародны партызанскі рух, які разгарнуўся на тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі, калі на абарону Айчыны сталі і старыя, і жанчыны, і дзеці, з’яўляецца ўнікальнай старонкай у гісторыі нашай шматпакутнай краіны.

У гады Вялікай Айчыннай вайны былі створаны 213 партызанскіх брыгад і 258 асобных атрадаў, з акупантамі гераічна змагалася звыш 374 тысяч народных мсціўцаў.

За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецкімі акупантамі, больш за 140 тысяч партызан і падпольшчыкаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Найвышэйшага звання былі ўдастоены каля ста народных мсціўцаў.


Больш падрабязна чытайце тут https://zviazda.by/be/news/20240701/1719849282-yak-partyzany-praz-try-gady-adkazali-na-nyamecki-blickryg
🔥🔥🔥 БЕЛАРУСЬ ПЕРАМОЖНАЯ

Не меншым подзвігам беларускага народа з'яўляецца аднаўленне спаленай, разбуранай, параненай вайной краіны!
Яшчэ непадалёк грымелі баі, а ў першых вызваленых раёнах нашай краіны пачало наладжвацца новае жыццё. 

Некаторыя гарады выраслі наноў. Так было і з Мінскам. Мала хто ведае, што разбураную на 80% сталіцу хацелі перанесці за 10 кіламетраў ад гістарычнага месца. Здавалася, аднавіць горад немагчыма. На аэрафотаздымках, зробленых 3 ліпеня 1944 года, уцалелыя будынкі можна пералічыць па пальцах: Дом урада, кафедральны сабор, Акадэмія навук...

Да вайны ў сталіцы пражывала каля 270 тысяч чалавек. На момант вызвалення ў ёй засталося 45—50 тысяч жыхароў (па іншых звестках — да 80 тысяч). Мінчане — ад малога да вялікага — выйшлі на гарадскія вуліцы і пачалі расчышчаць іх ад завалаў, руін і смецця.

Першымі, хто прыйшоў на дапамогу мінчанам, былі ваенныя будаўнікі. У музеі захоўваецца ўнікальны альбом з фотаздымкамі, графікамі і схемамі па выніках зробленай працы, які на 7 лістапада 1944 года старшыні Савета Народных Камісараў БССР Панцеляймону Панамарэнку падарылі ваенныя дарожнікі. Усяго за чатыры месяцы яны аднавілі сем мастоў праз найбуйнейшыя рэкі краіны, у тым ліку мост праз Свіслач у Мінску.

Дзякуючы працоўнаму гераізму нашага народа, а таксама прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў СССР, ужо ў 1945 годзе была адноўлена пятая частка прамысловасці рэспублікі. А ў наступныя пяць гадоў аб'ём прамысловай вытворчасці перасягнуў даваенны на 15%.

У сельскай гаспадарцы ўсё было значна цяжэй. Даваеннага ўзроўню яна дасягнула толькі ў сярэдзіне 1950-х гадоў.
Нягледзячы на тое, што за гады вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара, а многія працаздольныя мужчыны былі яшчэ на фронце, наша краіна павінна была выконваць план на пастаўку збожжа і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. Абавязковым падаткам абкладаліся аднаасобныя гаспадаркі, якія да 1949 года захаваліся ў Заходняй Беларусі. Затым было прынята рашэнне аб масавай калектывізацыі. 

Калі ў гарадах, перш за ўсё ў сталіцы, жыллё ўзводзілася сіламі прафесійных будаўнікоў, то жыллёвы фонд у вёсках аднаўляўся ў асноўным самім насельніцтвам — метадам талакі. Праз два гады пасля акупацыі больш за 60 тысяч сем'яў працягвала жыць у зямлянках.

Вайна зрабіла сіротамі 138 тысяч беларускіх дзяцей. Клопат аб іх узяла на сябе дзяржава. Праблему вырашылі дзіцячыя дамы. У 1950 годзе іх налічвалася 300 па рэспубліцы. 

Хуткімі тэмпамі аднаўлялася сетка вышэйшых, а таксама сярэдніх навучальных устаноў. У 1950 годзе функцыянавала ўжо 29 устаноў (перад вайной іх налічвалася 24). Наладжвалася праца і ў навуковай сферы.

Уклад беларускага народа ў перамогу над Германіяй адкрыў для нашай краіны выхад на міжнародную арэну. 27 красавіка 1945 года Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска адзінагалосна прыняла рашэнне аб уключэнні Украінскай і Беларускай ССР у лік першапачатковых членаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. А ўжо 26 чэрвеня ўпаўнаважаныя 50 краін-заснавальніц, у тым ліку старшыня беларускай дэлегацыі Кузьма Кісялёў, падпісалі Статут ААН
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯 Нешта пасля такіх апытанак зусім сумна робіцца....

У тыкток @vladmaddyson