This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цікавая апытанка ад Ільі Шынкарэнка
✨ Ці сустракаліся б вы з беларускамоўным хлопцам?
Можна напісаць яму каментар у тыктоку https://vm.tiktok.com/ZMrrGAAJv/

#МіфыЛегендыБеларусі
Сярбай — дух голаду.
Істота вельмі рэдкая і сустракаецца пераважна на паўночным захадзе беларускіх земляў. Пра яго вядома вельмі няшмат.
Менавіта таму я неадкладна рушыў у дарогу, атрымаўшы ліст ад майго гродзенскага знаёмага Трафіма Багушэвіча, які апошнія некалькі год жыў у невялікім мястэчку каля Браслава, дзе працаваў адвакатам і займаўся абаронай правоў сялян.
Ужо як месяц у яго сядзібнай прыбудове жыве жудасная істота, падобная па апісанні на Сярбая. Па словах Трафіма, яна бяспечная і ні на каго не нападае, проста цэлымі днямі сядзіць у прыбудове. Але ён адчувае, як знаходжанне духу згубна ўплывае на жыццё сядзібы і на яго справы ў цэлым. Апошнія некалькі месяцаў Трафім ледзьве зводзіць канцы з канцамі. Грошай пачало нехапаць нават на простую ежу.
Прыбыўшы на месца я пацвердзіў свае асцярогі. Худая чалавекападобная істота, замест вопраткі безліч зблытаных ірваных пустых мяшкоў і торбаў, а на твары маска з белай скуры з чырвонымі вуснамі і румянамі на шчоках.
Працяг ніжэй

Працяг
Нажаль, я зусім не ведаў, як прагнаць гэтага духа. Усе мае спробы сканчаліся тым, што дух пачынаў крычаць і шумець, брынчучы мяшалкай, на якой быў перавернуты саган.
Трафім нікому пра гэта не расказваў і як аказалася дарма. Пагаварыўшы з мясцовымі старажыламі я даведаўся, што тут ледзь не кожны ведае пра Сярбая і як яго "зарэзаць".
Трэба ўсяго толькі прынесці ў дом, дзе пасяліўся Сярбай, першы зажаты сноп. Духі голаду якраз звычайна любяць з'яўляцца ў паселішчах у канцы зімы - пачатку вясны, калі запасы правізіі ў сялян амаль заканчваюцца.
Мы прагналі духа — ён уцёк у лес з жахлівымі стогнамі. Справы ў Трафіма пайшлі ў гару. А мой спіс зброі быў пашыраны яшчэ адным абрадам.
З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

Знайшла кавер на песню "Belle"
Цалкам можна паслухаць тут @Кінастужка:Песня цалкам: https://youtu.be/tb2kXCkB2SQ
Добрай раніцы з беларускай мовай!

#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі
БЛІНЫ З ЦЫТРЫНАЙ
Спячы бліны, як згадана вышэй, пакласці ix у рондаль, намазаны маслам, пасыпаючы кожны блін цукрам, пацёртым аб цытрынавую скурку, і спырснуць цытрынавым сокам.
Рондаль трэба паставіць у
цёплым месцы, каб бліны не застылі, пакуль будзеце ix складаць.
Калі спячэце ўсе, трэба паставіць рондаль у печ, каб бліны былі гарачыя, як будзеце падаваць на стол.
Падпісвайся на нас @verashchaka_by
#КухняБеларусі
БЛІНЫ З ЦЫТРЫНАЙ
Спячы бліны, як згадана вышэй, пакласці ix у рондаль, намазаны маслам, пасыпаючы кожны блін цукрам, пацёртым аб цытрынавую скурку, і спырснуць цытрынавым сокам.
Рондаль трэба паставіць у
цёплым месцы, каб бліны не застылі, пакуль будзеце ix складаць.
Калі спячэце ўсе, трэба паставіць рондаль у печ, каб бліны былі гарачыя, як будзеце падаваць на стол.
Падпісвайся на нас @verashchaka_by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤦🏻♀️ Коратка пра якасць падрыхтоўкі педагагічных кадраў для ўстаноў адукацыі.
П.с.: на падыходзе яшчэ адна такая ж настаўніца беларускай мовы, якая "пераможцам" з трох разоў не асіліла. Я пра членку КПБ і экс-кандыдатку ў дэпутаты....
Падтрымаць хлопца можна ў тыкток https://vm.tiktok.com/ZMrrWhsLf/

Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых
У чым феномен групы "Дразды", сказаць не магу, але на іх канцэртах у Мядзела збіралася столькі людзей, колькі не збіраецца ні на адно мерапрыемства ў раёне.
І што самае важнае - іх слухаюць, ім падпяваюць і сталыя людзі 60+, і падлеткі, і дзеці. Іх песні рэальна аб'ядноўваюць пакаленні!
І вось у чым сакрэт? Здаецца, вакальныя дадзеныя Віталі далёка не віртуозныя, мелодыі песень простыя, ды і самі артысты "без выпендрожу" і бляску - нібыта вось толькі з вуліцы на сцэну падняліся.
🤔 Дык у чым сакрэт іх папулярнасці? А можа проста іх песні - тое, што кранае нейкія патаемныя струны такой жа простай, бясхітраснай беларускай душы, якой не трэба бляск і лоск, якой трэба сваё, роднае, зразумелае, звыклае, што ідзе ад нашых каранёў і што звязвае пакаленні беларусаў...
Відэа сцягнула ад Святланы Вараніцы, прашу прабачэння, трэба было)
https://yangx.top/varyanitsa_svetlana/31611

Forwarded from Лёгкая Мова
ЛО́КШЫНА (łokšyna)
(назоўнік, жаночы род)
⠀
1. Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста.
⠀
2. Страва, прыгатаваная з такога вырабу.
#словы_Л

#МоваНашаРодная
Дарэчы, пра слова ВЕЧКА
У чатах актывістаў ідзе жужжане наконт выкарыстання гэтага слова, маўляў, незразумелае яно, наваяз нейкі. Нават звароты пісалі ў Мінтранс каб яго ўбраць.
Сёння быў час пацікавіцца гэтым словам бліжэй. І што я даведалася? Аказваецца, слова "вечка" раней і ў рускай мове ўжывалася. Праўда, там часцей у значэнні посуду, меднай каструлі або рондаля. Але і як "крышечка" значэнне ў слоўніку таксама ёсць.
Я што хачу сказаць таварышам актывістам... Калі вы самі бязграматныя настолькі, што ні рускай, ні беларускай мовы не ведаеце, дык вы, перад тым, як пісаць звароты, палазьце па слоўніках, ці хаця б па інтэрнэце і пачытайце.
А што ў рускай мове слова "вечка" стала архаізмам, а ў беларускай ужываецца да гэтага часу, то гэта натуральная з'ява, бо беларуская культура, "дзякуючы" нейкайкай адасобленасці вясковага насельніцтва ад цывілізацыі, сумела найбольш захаваць сваю аўтэнтычнасць. Беларуская мова ў тым ліку.
Божа, зберажы Беларусь ад актывістаў!!! 🙏
@verashchaka_by

Верашчака
#МоваНашаРодная Дарэчы, пра слова ВЕЧКА У чатах актывістаў ідзе жужжане наконт выкарыстання гэтага слова, маўляў, незразумелае яно, наваяз нейкі. Нават звароты пісалі ў Мінтранс каб яго ўбраць. Сёння быў час пацікавіцца гэтым словам бліжэй. І што я даведалася?…
#УспаміныПраДзяцінства
Што я помню пра ўжыванне слова "вечка" ў вёсцы.
Для мяне яно звязана са смакоццем, бо вечкам закрываўся кошык з каўбасамі ))
Падпісвайся на нас @verashchaka_by
Што я помню пра ўжыванне слова "вечка" ў вёсцы.
Для мяне яно звязана са смакоццем, бо вечкам закрываўся кошык з каўбасамі ))
Падпісвайся на нас @verashchaka_by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
Беларускія каталікі ідуць на Будслаўскі фэст
Пілігрымкі праходзяць ужо не адно дзесяцігоддзе.
У чацвер вернікі выйшлі з Баранавічаў, у пятніцу з Росіцы, з Менска выйдуць заўтра, з Ракава – у аўторак. А сёння ў шлях адправілася моладзь са Смаргоні.
Будслаўскі фэст уваходзіць у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Крыніца

Forwarded from Мінскія рэчы
29 чэрвеня 1984 года, 40 гадоў таму і за некалькі дзён да святкавання 40-годдзя вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў, адбылося ўрачыстае адкрыццё для пасажыраў першага ўчастка Мінскага метрапалітэна працягласцю 7,84 кіламетра, які налічваў 8 станцый. Тысячы мінчан пажадалі стаць першымі пасажырамі метро ў гэты дзень і праехацца па маршруце «Інстытут культуры» – «Маскоўская» або ў адваротным напрамку.