Верашчака
481 subscribers
8.95K photos
1.42K videos
5 files
2.3K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Песімісты: "Ізноў панядзелак!"
Аптымісты: "Яшчэ пяць дзён і выхадны!"

Вы хто? 😁
Верашчака
#КухняБеларусі Крамбамбуля
#КухняБеларусі

Крамбамбуля

Алкагольным сімвалам старажытнай Беларусі па праву лічыцца крамбамбуля. Гэты легендарны і ні з чым не параўнальны напой бадзёрыў і натхняў нашых продкаў у часы ВКЛ.
Кубкі з цудоўнай крамбамбуляй уздымаліся і ў палацах пыхлівых магнатаў, і ў вясёлых дарожных корчмах.

Напой вельмі цікавы і незвычайны. Мёд надаваў настойцы салодкі і крыху аскомісты прысмак. Набор траў і спецый выкарыстоўваўся стандартны. Празрыстая кансістэнцыя, умераны мацунак і яркае адчувальнае мядовае адценне – вось якой павінна быць добрая крамбамбуля. Па сутнасці,  гэта старабеларускі аналаг грогу.

Пра крамбамбулю нямала пісалася ў летапісах XVIII ст. У тыя часы пазначалі, што гэта напой багатай шляхты і купцоў. Простым людзям крамбамбуля была практычна недаступная з-за дабавак: большасць вострых прыпраў былі ў тыя часы вялікай рэдкасцю, ды і каштавалі яны дорага: як-ніяк, іх дастаўлялі з далёкіх краін.

Мяркуецца, што назва «крамбамбуля» паходзіць ад назвы знакамітага ў XVII-XVIII ст. нямецкага лікёру «Krambambuli», які выраблялі з брэндзі і ядлоўцу ў нямецкім горадзе Данцыг. Пазней так сталі называць і іншыя моцныя мядовыя напоі – настойкі, лікёры ці нават кактэйлі.

У кожнай шляхецкай гаспадыні меўся правераны рэцэпт і набор спецый для крамбамбулі – на свой смак і свае прыхільнасці. Але ж у аснове быў усё роўна традыцыйны класічны рэцэпт.
Прапануем яго для цікаўных.

Спатрэбіцца:
гарэлка – 1 бутэлька;
чорны перац – 2-3 гарошыны;
вада – 250 мл;
карыца – 1 палачка;
мёд – 3 ст. лыжкі (вадкі);
духмяны перац – 3 шт.;
мушкатовы арэх – ¼ ч. лыжкі;
гваздзіка – 3 шт.

Мёд лепш узяць кветкавы – ліпавы або грэцкі. Можна замяніць гарэлку разведзеным спіртам (самагон, нават вельмі якасны, не рэкамендуецца). Са спецыямі можна таксама пафантазіраваць і ўзяць тое, што больш падабаецца.

Падрыхтоўка:
спецыі (перац, гваздзіка, мушкатовы арэх) змалоць у кавамолцы або лепш растаўчы ў ступцы.
Ваду і 250 мл гарэлкі змяшаць са здробненымі прыправамі і карыцай. Давесці да кіпення на маленькім агні, дабавіць мёд і варыць пад накрыўкай 10-20 хвілін, каб мядовы сіроп увабраў у сябе водар вострых прыпраў.

Потым зняць з агню адвар, астудзіць да 50-60°С і ўліць у яго астатнюю гарэлку (250 мл).
На гэтым этапе можна рэгуляваць моц напою, уліўшы больш або менш гарэлкі.

У нашым варыянце хатняя настойка будзе мець мацунак прыкладна 25%. (Можна атрымаць і больш моцны, «мужчынскі» напой, каля 40%).
Пакінуць нашую крамбамбулю яшчэ хвілін на 5 пад накрыўкай, потым працадзіць праз шчыльную, у некалькі слаёў, марлю.
#МоваНашаРодная

У беларускім алфавіце 32 літары
Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.
Forwarded from Звязда
Аліна Гарнасько стала абсалютнай чэмпіёнкай турніру па мастацкай гімнастыцы ў Іспаніі

Яна паказала лепшую суму ў мнагабор’і і атрымала найвышэйшыя ачкі ва ўсіх фіналах асобных практыкаванняў.

zviazda.by
​​🇧🇾🇧🇾 Словарь белорусского :: Пожалуйста и спасибо 🇧🇾🇧🇾

Пожалуйста - Калі ласка
Спасибо! - Дзякуй
Да - Так
Нет - Не
Как вы говорите? - Як ты сказаў?

Говорите медленно - Гавары не так хутка
Повторите, пожалуйста - Паўтары, калі ласка
Снова - Зноў
Слово за слово - Слова за словам
Медленно - Павольна

Что вы сказали? - Што ты сказаў?
Я не понимаю - Не разумею
Вы понимаете? - Ты разумееш?
Что это значит? - Што гэта значыць?
Я не знаю - Я не ведаю

Вы говорите по-английски? - Ты гаворыш па-англійску?
Да, немного - Так, крыху
Полацкі строй народнага касцюма падрабязна

Відэа можна паглядзець тут
https://youtu.be/8ixec22K0dk?si=nzZLwOdtFM09PIL_
#СучаснаяБеларусь

У Беларускім дзяржаўным універсітэце распрацавалі ўдасканаленае антыстатычнае падлогавае пакрыццё

Ідэя праекта належыць вядучаму навуковаму супрацоўніку лабараторыі хіміі тонкіх плёнак Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ Яўгену Аводку.
Новая распрацоўка заклікана вырашыць праблему бяспекі, звязаную з назапашваннем электрастатычных зарадаў у памяшканнях.

Асаблівасцю распрацоўкі БДУ з’яўляецца ўнікальны склад пакрыццяў, размова ідзе аб выкарыстанні вугляродных нанатрубак у якасці дабаўкі ў матэрыял. Цяпер жа пачата вытворчасць матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для ўстаноўкі распрацаванага падлогавага антыстатычнага пакрыцця, на адным з беларускіх прадпрыемстваў. У планах выкарыстанне новаўвядзення БДУ ў электроннай прамысловасці, медыцынскіх установах, на вытворчасцях з моцным пылаўтварэннем, а таксама на экалагічна чыстых вытворчасцях

Крыніца https://zviazda.by/be/news/20240128/1706454085-u-bdu-raspracavali-udaskanalenae-antystatychnae-padlogavae-pakryccyo
НАШЫ АСОБЫ.
АНТОНІЙ ТЫЗЕНГАЎЗ.
МЕЦЭНАТСТВА.

291 год з дня нараджэння дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, графа Антонія ТЫЗЕНГАЎЗА (1733 - 1785).
Нарадзіўся ў 1733 г. ў Наваельні Навагрудскага павета ў сям’і багатага і ўплывовага вяльможы Бенедыкта Тызенгаўза. Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі ў Вільні. З 1764 г. - канюшы вялікі літоўскі, з 1765 г. - літоўскі надворны падскарбій. Гарадзенскі стараста пры Станіславе Панятоўскім, вядомы мецэнат. У 1770 - 1780 гг. заснаваў ў Гародні і ваколіцах шэраг мануфактур: суконаю, палатнянаю, панчошнаю, карэтнаю, збраёўнаю і інш. Адкрыў першы ў горадзе тэатр.
Яго называюць сапраўдным пераўтваральнікам Гродна. Таксама зрабіў значны ўнёсак у развіццё мястэчка Паставы. Зрабіў свой радавы маёнтак адзін з цэнтраў культуры і прамысловасці краю. Арганізаваў 35 мануфактурных прадпрыемстваў.
У 1820 г. філосаф і гісторык Францішак Ксаверы Богуш выдаў "Успаміны пра Антонія Тызенгаўза". У Паставах пастаўлены помнік.
Раім вам прачытаць гэты артыкул пра Тэафіла Барэці — прафесійнага фатографа, які працаваў у Нясвіжы.

Большасьць здымкаў па Беларусі майстра зрабіў ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў.

На жаль, шмат помнікаў архітэктуры з ягоных альбомаў да нашага часу не захаваліся. Ад таго толькі ўзрастае каштоўнасьць гэтых матэр'ялаў, бо дзякуючы ім, можам пабачыць наш край яшчэ да разбурэнняў Першай сусветнай.

https://poshyk.info/be/teofil-boretti/?fbclid=PAAaYASEQA9iI2VA8x-mRwy5SKu1I4ZjoMNtbGlWaCTDeqtAyV0BQ7ulleVmw