Верашчака
480 subscribers
8.71K photos
1.41K videos
5 files
2.23K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#КухняБеларусі

Збіцень

Гэта самы вядомы і славуты стараславянскі святочны напой з вады, мёду, вострых прыпраў;
у састаў яго таксама традыцыйна ўваходзілі  лячэбныя травяныя зборы.

Упершыню ўпамінаецца ў славянскіх летапісах за 1128 г.

Гарачы збіцень аказваў сагравальнае і супрацьзапаленчае ўздзеянне, таму яго пілі пераважна ў зімовы час. Разнавіднасцю гэтага слабаалкагольнага напою быў халодны збіцень, не менш папулярны як пітво ў рускай лазні ці летам у спякотны дзень.

Рэцэпт упершыню апісаны ў рускім літаратурным зборніку парад і павучанняў «Дамастрой» (XVI ст.). Там у саставе збітня пазначаны, акрамя мёду, хлебны квас, хмель, ліст мацярдушкі, дуброўкі, шалфею, зярняты каляндры.

У Беларусі ў збіцень дабаўлялі бярозавыя пупышкі або маладзенькія лісткі, аер, кветкі ліпы і мяту. Падавалі збіцень у адмысловым посудзе, раней яго так і называлі – «збітніца». Гэта быў гліняны высокі гарлач з носікам, зверху накрываўся вечкам. Пілі гарачы збіцень, як правіла, з гліняных куфляў.
Некалі беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы ў Беларусі

У 1990-м годзе быў прыняты закон «Аб мовах», згодна з якім беларуская мова прызнавалася адзінай дзяржаўнай мовай незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Але пасля рэферэндуму 1995-га года статус дзяржаўнай набыла і руская мова. Дарэчы, прапанову ўрада вярнуць рускай мове статус дзяржаўнай падтрымала большасць беларусаў.

Зараз, як бачым, прыярытэт у зносінах мы аддаём рускай мове.
Чайныя травы якія супакойваюць🌿
аніс насенне
іван-чай ферментаваны
зверабой у мінімальных прапорцыях
таволга ліст і суквецці
чабор
ліпа кветкі
мята ліст
меліса
рамонак лекавая
матушка, лаванда

А таксама па жаданні - валяр'яну, глог і сардэчнік. Яны бясспрэчна супакояць. Іх лепш пакінуць на ноч, калі моцна трывожна і зусім не спіцца.

Я прапаную пачаць з смачнейшай травы, з якіх атрымаецца смачная гарбата. З травы, якія п'юцца для асалоды, якія павялічваюць унутраны спакой.Чайная трава якія супакойваюць🌿
аніс насенне
іван-чай ферментаваны
зверабой у мінімальных прапорцыях
таволга ліст і суквецці
чабор
ліпа кветкі
мята ліст
меліса
рамонак лекавая
матушка, лаванда

А таксама па жаданні - валяр'яну, глог і сардэчнік. Яны бясспрэчна супакояць. Іх лепш пакінуць на ноч, калі моцна трывожна і зусім не спіцца.

Я прапаную пачаць з смачнейшай травы, з якіх атрымаецца смачная гарбата. З травы, якія п'юцца для асалоды, якія павялічваюць унутраны спакой.
Вядомыя беларусы народжаныя 28 студзеня

✒️ Дайнека Леанід Марцінавіч
 
Беларускі пісьменнік. Аўтар зборнікаў вершаў. Некаторыя вершы Л. Дайнекі пакладзены на музыку. Вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Аўтар раманаў «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака».

✒️ Мушынскі Міхаіл Іосіфавіч
 
Беларускі літаратуразнаўца, тэкстолаг, літаратурны крытык. Дэбютаваў у жанры крытыкі і літаратуразнаўства ў 1955 годзе. Выдаў звыш 340 навуковых прац, у тым ліку 12 індывідуальных і 31 калектыўных манаграфій

✒️ Пташук Міхаіл Мікалаевіч

Беларускі кінарэжысёр, акцёр, прадзюсар. Атрымалі шырокую вядомасць яго экранізацыі твораў беларускіх пісьменнікаў — «Вазьму твой боль», «Чорны замак Альшанскі», «Знак бяды». Работы неаднаразова атрымлівалі высокія ўзнагароды на кінафестывалях.
Перш чым дыягнаставаць у сябе дэпрэсію і прыніжаную самаацэнку, пераканайцеся, што вы не акружаны ідыётамі.😉😉😉
Начны Мірскі замак і свеціць месяц.
НАШЫ РЭГІЁНЫ.
"КАРМЯНСКІ РЫБАЧОК".

Вызначаны пераможца адкрытага раённага конкурсу аматараў падлёднай лоўлі "Кармянскі рыбачок – 2024"!

Конкурс рыбаловаў-аматараў прайшоў цікава і актыўна. Самых дробных рыб адпускалі адразу пасля фота. Надвор'е, хоць і пасля адлігі, не падвяло, а настрой удзельнікаў быў прыўзняты. І вось прыйшла пара падводзіць вынікі.

Лепшым Кармянскім рыбаком гэтай зімой стаў Канстанцін Янгель, ўлоў якога апынуўся самым важкім. А хлопцы, паказаўшы аднолькавыя вынікі, дружна падзялілі першае месца.

А ў завяршэнне мерапрыемства ўсе рыбакі і арганізатары сабраліся за агульным сталом, галоўнай стравай на якім, вядома ж, стала 🐟вуха!

KORMA.by
З Днём беларускай навукі!
Forwarded from Звязда
Аляксандр Лукашэнка: навукоўцы прадвызначаюць імклівую дынаміку сучаснай эпохі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячаў навукі, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з Днём беларускай навукі.

«Віншую Вас з Днём беларускай навукі. Днём, які сімвалізуе сілу інтэлекту нацыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Менавіта навукоўцы прадвызначаюць імклівую дынаміку сучаснай эпохі. Таму вы першымі павінны даваць адказы на ўсе выклікі, якія час ставіць перад краінай».

Распрацоўкі айчыннай навукі былі і застаюцца залогам якасці жыцця, а аднаўленне тэхналогій і ўкараненне інавацый ва ўсе сферы дзейнасці спрыяюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі, падкрэсліў Прэзідэнт.

«Работай многіх пакаленняў навукоўцаў і спецыялістаў створана магутная навуковая і вытворчая аснова, што дазваляе дзяржаве паспяхова вырашаць актуальныя задачы эканомікі, сацыяльнай і абароннай сфер, у поўнай меры забяспечваючы суверэнітэт і нацыянальную бяспеку», - канстатаваў беларускі лідар.
Харошыя дзяўчаты на дарозе не валяюцца, яны валяюцца дома на канапе!

Малюнак: Rita Gardelli
Мірскі замак сёння. ❤️💚
#СучаснаяБеларусь

ТОП-10 дасягненняў беларускай навукі за 2023 год

1. Аддзяленнем фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава выяўлены прамы і зваротны эфект у працэсе Швінгера ўтварэння электрон-пазітронных пар у звышмоцных электрычных палях.

2. Распрацаваны ўзмацняльнік-фарміравальнік імпульсаў току накачкі лазерных дыёдаў для радыёлакацыйных датчыкаў (Мінскі НДІ радыёматэрыялаў НАН Беларусі, аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі).

3. Створана тэхналогія вырабу звышправодзячых высокачастотных ніёбіевых рэзанатараў паскаральнікаў электронаў і пратонаў (Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі, аддзяленне фізіка-тэхнічных навук).

4. Устаноўлены сінергізм новых вытворных ізатыязолу ва ўзаемадзеянні з субстанцыямі супрацьпухлінных прэпаратаў «першай лініі», якія забяспечваюць узмацненне цытатаксічнага дзеяння і павышэнне эфектыўнасці хіміятэрапіі раку (Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі).

5. Распрацавана метадалогія павышэння дакладнасці доўгатэрміновых гідраметэаралагічных прагнозаў і канкрэтызацыі верагоднасці фарміравання катастрафічных паводак на рэках (Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі, аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі).

6. Устаноўлена папуляцыйна-генетычная структура і прырода рассялення іксодавых кляшчоў на тэрыторыі Беларусі (Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах, аддзяленне біялагічных навук).

7. Распрацаваны сінтэз эфектыўных імунагенных арыгінальных пептыдных блакатараў пранікнення віруса грыпу ў клетку як аснова новай стратэгіі ў вакцынапрафілактыцы і супрацьвіруснай тэрапіі (Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі, Аддзяленне медыцынскіх навук).

8. Выяўлены і даследаваны ўнікальныя гістарычныя аб’екты і артэфакты археалагічнага комплексу на рацэ Менцы (Інстытут гісторыі НАН Беларусі, аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў).

9. Створана сістэма ацэнкі пасяўнога матэрыялу і на гэтай базе тэорыя і практыка вывядзення высокаўраджайных сартоў зыходнага трыцікале азімага (Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробству, аддзяленне аграрных навук).

10. Створана электронна-лічбавая і праграмная прылада біяметрычнай ідэнтыфікацыі перадмастытнага стану малочнага статка буйной рагатай жывёлы (Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, аддзяленне аграрных навук).

Вынікі навуковай дзейнасці прадстаўляюцца на конкурс «ТОП-10», калі яны адпавядаюць наступным крытэрыям:
Вынік апублікаваны ў выданні, якое мае высокі імпакт-фактар.
Публікацыя ўключана ў міжнародныя базы даных.
Атрыманая прынцыпова новая навуковая інфармацыя ўпершыню апублікавана ў выглядзе кніжнага выдання (главы ў манаграфіі) і мае важнае значэнне для прагрэсу айчыннай і сусветнай навукі, яна будзе аказваць істотны ўплыў на развіццё эканомікі краіны, вырашэнне сацыяльных, экалагічных і іншых праблем.
На аснове вынікаў даследаванняў быў створаны аб’ект новай тэхнікі (спосаб, тэхналагічны працэс), які па большасці тэхнічных параметраў адпавядае сусветнаму ўзроўню.