Верашчака
489 subscribers
8.35K photos
1.36K videos
5 files
2.14K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МіфыЛегендыБеларусі

Багнік - у беларускай міфалогіі дух, адзін з трох відаў балотных нячысцікаў - Балотнік, Багнік і Аржавенік.

Жыве ў багне - тарфяным балоце, якое ніколі не пакрываецца расліннасцю і выглядае як бруднае чорнае возера. 
А давайце паснедаем нанач, каб потым раніцай даўжэй паспаць!
😁

🎨 Малюнак Alison Friend
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, Беларусь і беларусы!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

МЕЛЬШПАЙС З ЧАРЭШНЯМІ

Фунт пачышчаных (без "хвосцікаў" і костачак) чарэшань змяшаць з
дробным цукрам і цынамонам, уліць кілішак віна і патушыць на вялікім агні пад вечкам.

Расцерці да стану смятаны паўфунта нясоленага масла, убіць па адным дзесяць яек, увесь час расціраючы, дадаць кватэрку цукру, трошкі цытрынавай скуркі і столькі сухароў альбо цёртай булкі, каб маса была пульхнай, але не занадта густой.

Намазаць маслам і абсыпаць сухарамі патэльню альбо форму, пакласці туды трошкі падрыхтаванай з яек і сухароў масы, потым астуджанай чарэшні, зноў масы і зноў чарэшні. Наверсе трэба, каб абавязкова была маса з сухароў. Да таго ж форму не трэба накладваць да верху, бо гэты мельшпайс вырасце.

Паставіць на гадзіну ў печ і падаваць, абсыпаўшы цукрам.

Пра мельшпайсы тут
🔥🔥🔥 У Беларусі пройдзе тыдзень бясплатных экскурсій і дэгустацый

У Беларусі з 3 па 9 чэрвеня пройдзе акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся".

Яе ўдзельнікі - Беларускія аб'екты турызму - дораць гасцям наведвання і пачастункі.

На 1200 аб'ектах можна цалкам бясплатна наведаць:

* экскурсіі і квэсты
* дні адчыненых дзвярэй
* майстар-класы
* дэгустацыі страў нацыянальнай кухні
* прэзентацыі паслуг і спецпрапановы.

Не забудзьцеся папярэдне запісацца на наведванне аб'ектаў і экскурсій. Гэта абавязкова. Падрабязны іх пералік і кантакты можна даведацца тут.

У 2024 годзе акцыя " Вандруй. Адчуй. Натхняйся" праводзіцца ў трэці раз. Упершыню яна адбылася ў 2022 годзе. Тады 516 аб'ектаў наведалі больш за 24 тыс.чалавек. У 2023-м ужо 924 аб'екты ўбачылі звыш 58 тыс.турыстаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Апытанкі ад Ільі Шынкарэнка

Ці ведаюць беларусы беларускую мову?

У тыкток @shynkarenka
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА.

"Буслік пра птушак"
Аўтар(ы):
Лукашэнка В.І., Перакос Т.М.
Кніга запрашае чытача ў цікавае «птушынае царства»: пазнавальныя артыкулы і творчыя заданні пашыраць кругагляд не толькі пра бусла (сімвала нашай Радзімы), але і пра многіх іншых птушак. Займальны матэрыял дазволіць дзецям удасканаліць свае веды і ўменні па розных раздзелах прадмета «Беларуская мова».

Складальнікі прапаноўваюць чытаць гэту кнігу з рознакаляровымі алоўкамі ў руках… У выніку яна ператворыцца ў кніжку-маляванку!

Прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

#АкадэмКніга
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Ліда, дзякуй! Гэта было легендарна! Мы зрабілі гэта разам! Дзякуй кожнаму!#дразды #беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Больша за 2000 глядачоў
Прыйшло на канцэрт у Лідскі Замак!!
🔥🔥🔥 Паважанае спадарства! Бярыце прыклад з актывісткі, студэнткі, членкі КПБ, экс-кандыдата ў дэпутаты і вядомай блогеркі Вольгі Бондаравай!

Пры адказе вам у карыстанні адной з дзяржаўных моў або проста пры адсутнасці магчымасці скарыстоўваць адну з моў у розных мабільных дадатках, банкаматах, білетных апаратах і інш. звяртайцеся прама ў Пракуратуру. Даеш рэальнае моўнае раўнапраўе ў Рэспубліцы Беларусь!

https://yangx.top/bondareva_bez_kupjur/30129
Калі патрабуеш рускую мову ў Беларусі - ты "Патрыёт-Актывіст" . Калі патрабуеш беларускую мову ў Беларусі - ты "Змагар і БНФ - вец, Нацыяналіст, Нацык і Фашыст ".. Неяк так і жывём... Дзе праўда ? Дзе гонар народны? 🤷‍♂🤷‍♂🤷‍♂
Forwarded from STROJ
Торба з “мотузком” з Ганцавіцкага раёна

Такія торбы можна і цяпер адшукаць на Ганцаўшчыне. Раней у іх клалі абед, калі ішлі ў поле ці па ягады, пазней з імі хадзілі ў краму. Некаторыя сталыя жанчыны карыстаюцца торбачкамі і сёння.

Торба ствараецца з двух кавалкаў ільнянога палатна, якія сшываюцца паміж сабою. На канцах мацуюцца пяцелкі, праз якія працягваецца тканы пояс. Торбачкі аздабляюцца тканым ці вышываным гемеатрычным альбо раслінным арнаментам з аднаго боку. Часам сустракаецца аздабленне з абодвух бакоў разам з ушытымі дэкараванымі бакавіцамі. У вёсцы Люсіны мы зафіксавалі торбачку з абвязанымі краямі, яе можна ўбачыць у нашым відэа адтуль.

Што датычыцца формы, то было некалькі відаў, напрыклад, у Хатынічах былі выцягнутыя ў шырыню, а ў вёсцы Люсіна мелі квадратную форму. Аднак, памеры могуць быць розныя.
Торбачка з нашай калекцыі, якую мы атрымалі ў падарунак у вёсцы Хатынічы, мае вышыню - 28 см., шырыню - 40 см.

Вандроўкі па Ганцавіцкім Палессі глязіце ў нас на YouTube:
- Хатынічы
- Раздзялавічы
- Боркі
- Люсіна

Наведалі ўсе мясціны разам з праектам “Палескі Палын” 🚗
🏕️ Эколагі нагадалі правілы адпачынку на прыродзе без шкоды для яе.

▪️Машыну трэба пакідаць на паркоўцы або стаянцы, але не бліжэй за 30 м ад берагавой лініі;

▪️недапушчальна мыць аўто ў межах водаахоўных зон;

▪️не варта чапаць мурашнікі, гнёзды, а таксама норы і іншыя жытлы дзікіх звяроў;

▪️не варта разводзіць вогнішчы-лепш браць на адпачынак мангал;

▪️дровы і вуглі неабходна прывозіць з сабой, а не секчы расліннасць на месцы;

▪️пасля адпачынку важна прыбраць за сабой смецце.

Прыемнага адпачынку, беларусы!
🌹 Паважай дзяўчыну, аберагай яе гонар і годнасць, яе чалавечую гордасць.

Дзяўчына, якая прыцягвае цябе зараз - гэта твая будучая жонка, маці тваіх дзяцей.

Яна - залог тваёй неўміручасці, яна паўторыць цябе ў тваіх дзецях.
Мая мара на гэты год - пакрыць асфальтам агарод!

✒️ Аляксандар Накаракаў
🎨 Petra Brown