Верашчака
510 subscribers
7.06K photos
1.12K videos
4 files
1.74K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МіфыЛегендыБеларусі

(Працяг)

Шляхціц адправіўся ва ўладанні Радзівіла і змог у таго выпрасіць запаветны букет кветак. Аднак, вярнуўшыся ў Менск, шляхціц знайшоў паненку ў абдымках іншага. Ён ашалеў ад злосці.

Звар’яцеўшы шляхціц рассек шабляй свайго суперніка, схапіў паненку і выбег у двор, дзе бушаваў дождж. Ён дабег да Ляхавіцкага маста і ў гэты момант да юнака вярнуўся розум. Але раптам маланка ўдарыла ў тое месца, дзе ён спыніўся і абодва паляцелі ўніз, ў раку Свіслач.

Менавіта пасля гэтай гісторыі ў тым самым месцы ракі час ад часу пачалі знікаць мужчыны. Гавораць, гэта Свіслацкая Русалка ў вясельнай сукенцы топіць прыгожых юнакоў. Часам побач з гэтай Русалкай могуць убачыць і Вадзяніка..."

З нататкаў Яна К. Лашкевіча
#КазкіДзецям

Пану навука

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Фолк-група "Росквіт"

Добрай раніцы, сябры!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

МЯСА ПЕРАКЛАДАНАЕ

Стушыць трохі цёртага хрэну ў масле і смятане, сцерці на тарцы некалькі звараных бульбін, пасаліць, уліць крыху растопленага масла і перамяшаць з трыма добра ўзбітымі яйкамі.

Мяса, зваранае з карэннем, пакроіць на кавалкі і пакласці ў посуд, пераклаўшы кожны
кавалачак тушаным хрэнам.

Зверху прыкрыць цёртай бульбай, абсыпаць сухарамі, падрумяненымі ў масле, і запячы ў печы.

Смачна есці!
Сяргей Кавальчук🎨🖼

Мастак нарадзіўся не ў Беларусі, але пасля распаду СССР перабраўся ў Мінск і з 1996 г. пачаў працаваць, як прафесійны мастак. Мастак-самавук. Майстар пейзажу. Піша алеем. За сваю кар'еру мастак напісаў ужо больш за 1000 карцін. Творы Кавальчука знаходзяцца ў прыватных галерэях і калекцыях жывапісу па ўсім свеце.
https://yangx.top/clipclubc/1627?single
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
МАКСІМ ТАНК.
Цудоўны горны хрыбет у гонар беларуса Чэрскага ў Якуціі.

Тыдзень таму быў дзень нараджэння Івана Чэрскага (1845-1892), вядомага даследчыка, вандроўніка, геолага, у гонар якога названы дзясяткі геаграфічных назваў, у тым ліку ледавікі, вулкан, узвышшы і інш.
https://yangx.top/kufar_starazytnasc/4608?single