Верашчака
489 subscribers
8.35K photos
1.36K videos
5 files
2.14K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Чалавек з добрай кнігай у руках не можа быць адзінокім.

🎨 Малюнак Lee Kow Fong
#МіфыЛегендыБеларусі

Рымар

"Нарэшце я трапіў у Рымаўшчыну - гэта чароўнае мястэчка каля Стоўпцаў, і нарэшце я пабачыў гэты вялізны валун пасярод вёскі, пра які ходзяць неверагодныя легенды.

Кажуць, што назва месца пайшла ад імя чараўніка Рымара. Раней тут не было паселішча, толькі вялізнае возера, побач з якім і жыў адзін з самых магутных чараўнікоў беларускіх зямель - Рымар. Ператварыць чалавека ў камень або ваўкалака для яго было звычайнай справай. Каля возера ён пабудаваў сабе хату, кузню і млын. Была ў яго і сям’я, дзеці - хлопчык і дзяўчынка.

Возера, ля якога жыў чараўнік, было не звычайнае. Крыніца, з якой яно паходзіла, была акенцам у іншы містычны свет. Пад ёю былі глыбокія лёхі, якія вялі да віроў буйных рэк, да дзікіх азёр і гэтакіх жа бяздонных крыніц-акон. Калі каза, карова або чалавек падыходзілі да гэтага возера, адтуль высоўвалася аграмадная лапа невядомай пачвары і хапала небараку.
#МіфыЛегендыБеларусі

Рымар (працяг)

Аднойчы, дзеці Рымара гулялі каля возера і падыйшлі да яго вельмі блізка. Возера іх забрала, яны згінулі. Звар’яцеўшы ад злобы і жадаючы помсты, Рымар вырашыў знішчыць усё жывое і чароўнае ў возеры, здзейсніўшы гэта, ён перакінуўся ў вялізны валун і накрыў крыніцу-акенца, пасля чаго возера высахла, а праход у іншы свет знік.

Людзі пабудавалі тут хаты і пасяліліся. Шмат хто з іншых чараўнікоў прыходзіў да іх і прапанаваў знішчыць валун, адчыніць праход туды, дзе шмат неверагодных скарбаў і магічных артэфактаў. Але тутэйшыя заўсёды адмаўлялі, шкадуючы свае хаты, якія былі б тады затопленыя.

Што за жудасныя пачвары раней там жылі? Хто гэтыя нячысцікі? Адкуль яны прыйшлі? Напэўна, толькі валун гэта ведае. Я стаю побач з ім, але ён толькі маўчыць..."

З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дабранач ад Ільі Шынкарэнка і беларускай моладзі! ❤️
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

КЛЁЦКІ СА ШЧУПАКА

Выбраць косці і зняць скуру са свежага шчупака. Пасекчы яго, трохі пасаліць і паперчыць, дадаць дробна пасечанай падсмажанай цыбулі. Пакласці туды булку (без скарынкі), вымачаную ў малацэ і выціснутую, змяшаць і добра ўсё перацерці. Дадаць лыжку масла, два сырыя жаўткі і адно цэлае яйка і ператаўчы ўсё ў ступе аж да белага. 

Пасыпаць трошкі мукі на дошку, зрабіць з гэтай масы доўгія  каўбаскі, пакроіць ix на даўжыню пальца і пакідаць у кіпень. Як 
толькі выплывуць наверх, дастаць на друшляк і, трохі астудзіўшы, пакроіць кружкамі і пакласці ў талеркі.
22 мая 1928 года — у Вільні закончыўся суд над 56 членамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Гэта палітычная партыя беларусаў у Заходняй Беларусі ў міжваеннай Польшчы, якая была створана ў чэрвені 1925 года на аснове групы прадстаўнікоў беларускай меншасці ў польскім Сейме. Яна паслядоўна выступала за дзяржаўную самастойнасць краю. Самая вялікая партыя 1920-х гадоў у Заходняй Беларусі. Друкаваным органам была газета «Беларуская справа», пазней — «Народная справа».


На малюнку, выкананым алоўкам і тушшу на альбомным аркушы паперы, захаваны момант суда над членамі Беларускай сялянска-рабочай грамады. Гэты малюнак быў зроблены вядомым мастаком у 1928 годзе і перададзены ў Беларускі музей Івана Луцкевіча. Пасля закрыцця музея, малюнак апынуўся ў прыватнай калекцыі.
#МоваНашаРодная

Як звычайна перакладаюць на беларускую мову "носовой платок"?

Упэўнена, што вы ўсе чулі такі варыянт, як НАСОЎКА

👉 А вось у нашых мясцінах старэйшыя людзі называлі гэты прадмет асабістай гігіены МАКАТКА.

Прычым, насіць з сабой макатку ў кішэні было натуральнай з'явай. Раптам якая патрэба, то амаль кожны мог выцягнуць з кішэні штаноў ці фартуха макатку і прывесці сябе ў парадак.

А вось ужо матуля мая і тата звалі "платок". Што цікава, тое, што завязвалі на галаву адназначна было хусткай або касяком (косынка), а вось нос выціралі платком.

Слова "насоўка" я даведалася толькі калі пачала чытаць кнігі.

А як у вас называлі тое, чым выціралі нос?
Дзяліцеся ў каментарыях.
Польскія макаткі з надпісамі
Верашчака
Польскія макаткі з надпісамі
#ПобытБеларусі
#МоваНашаРодная

Аказваецца слова "макатка" не проста так гучала ў нашай мясцовасці. Гэта зусім не дыялект!

Макатка (makatka) - гэта дэкаратыўная тканіна невялікіх памераў.
Макаткі могуць быць выкананы ў розных тэхніках: вышыванне, вязанне, шыццё з ласкутоў, ткацтва або роспіс па тканіне.

Гісторыя макатак вельмі доўгая. Даволі вядомыя польскія народныя вышытыя макаткі. У Польшчу яны трапілі з Германіі і Галандыі. Дадзены від дэкора вядомы ў розных краінах Еўропы.

Спачатку макаткі ўпрыгожвалі багатыя дамы, а пасля мода на іх распаўсюдзілася і на сялянскія хаты. Залаты век выкарыстання макатак прыходзіцца на 20 - 30-я гады ХХ стагоддзя.

Вышываная макатка з'яўляецца неад'емнай часткай польскага інтэр'ера, асабліва кухні, гэта гонар гаспадыні дома.

Польская макатка ўяўляе сабой пано з сюжэтам на бытавую тэму. Цікавай асаблівасцю з'яўляецца наяўнасць надпісаў: прывітанняў, пажаданняў або своеасаблівага маніфеста, часам з гумарам і напамінаннем аб важнейшых жыццёвых каштоўнасцях: сям'і, каханні, добрых адносінах, маральнай чысціні і веры.

Вельмі натуральна, што ў нашай мясцовасці, якая якраз у 20- 30-я гады знаходзілася пад Польшчай сяляне таксама ўпрыгожвалі свой быт макаткамі.
І, як аказваецуа, імі ж і ўціраліся пры патрэбе.

Магчыма, насавыя макаткі дзяўчаты спецыяльна аздаблялі вышытымі малюнкамі і надпісамі, але пра гэта ўжо мне нічога не вядома....
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM