Верашчака
476 subscribers
8.93K photos
1.42K videos
5 files
2.29K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Звязда
Кола(с) часу альбо ноч музеяў у літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа

«Звязда» наведала гэтае мерапрыемства падчас выступу фолк-гурта «Гуда». Нават дождж не перашкодзіў пазітыўнаму настрою, каларытным песням і запальным танцам.

Фотарэпартаж на zviazda.by
Сям'я - самае ўтульнае і цёплае месца на Зямлі!
І толькі ў гэтым месцы ты па сараўднаму шчаслівы!

🎨Малюнак Eunyoung Seo
#МіфыЛегендыБеларусі

Фарон - паводле беларускіх павер’яў гэта злы вадзяны дух, які насылае на людзей страшныя хваробы ды праклёны, увогуле чыніць зло.

У Фарона ёсць 7 братоў, Нікітрон - злы дух агню, а таксама Ярон, Ірон, Фаразон, Кітрон, Лідон і Сталідон, якія адпавядаюць розным стыхіям.

Магутныя Чарнакніжнікі з дапамогай пэўнага чараўніцтва могуць вызываць гэтых злых духаў сабе на службу.

Паводле паданняў беларускіх цыган дух Фарон селіцца выключна ў тых азёрах, дзе на дне расце чароўная Жабер-трава. Гэта расліна ззяе як зорка ў глыбіні возера, на самым дне сярод вострых камянёў.

Лічыцца, што гэтая трава засцерагае жытло ад пажараў, а таксама можа паказаць чалавеку будучыню, калі нават адзіным яе лістом дакрануцца да ілба. З-за чароўных якасцей шмат хто з людзей жадае яе знайсці.

Фарон гадзінамі можа сядзець на дне возера і глядзець на чароўную расліну, ён дбайна ахоўвае траву ад іншых вачэй і рук, а калі хто-небудзь наважыцца скрасці расліну, то ад гнева шкоднага духа будзе не ўцячы.
НАШЫ ГАРАДЫ.
МІНСКІЯ РОСПІСЫ.

Роспіс (мурал) "Мой Мінск" (2020) на тарцавой сцяне пяціпавярховага дома па адрасу: Мяснікова, 17, мастака Аляксандра Благія.

Вось, што ён распавядаў сам пра свой вопыт: "Першы падобны мурал я зрабіў у Клецку, потым у Польшчы ў горадзе Хелмна.
У Мінску я рушыў услед гэтаму прыкладу і адлюстраваў на сцяне гравюру 1772 гады з пейзажам Мінска, а таксама пячатку Магдэбургскага права 1499 гады. Я сумясціў гэтыя два гарадскія сімвалы, а дзяўчынка - проста мая фантазія. У нас было некалькі варыянтаў будынкаў, на якіх можна размясціць гэты мурал. Мы выбралі сцяну бліжэй да цэнтру. Да таго ж для маіх мэт вельмі падышла форма гэтага будынка - трохкутны дах і печкавая труба. Паколькі гэта бачны фасад у цэнтры горада, эскіз мурала прайшоў мастацкую камісію."

#МікалайСікорскі
Учора быў дзень музеяў!

Музеязнаўцы зберагаюць вялізарныя па значэнню скарбы. І часам гэта не толькі дарагія рэчы, або тыя што дайшлі ў выдатным стане.

На гэтай амаль пустой дошцы з-пад іконы не адразу знойдзеш невялікі фрагмент. Ён адзіны збярогся. І гэту ікону захоўваюць у музеі, як памятку пра нашу спадчыну.

І вельмі міла, што для вокладкі кнігі пра Веткаўскі музей абралі менавіта гэты абраз (глядзіце фота #3).

Зберагаеце (зберагаем) і малое і вялікае.

Са святам усіх.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы вам!

Ну што, з новым панядзелкам і з новымі надзеямі!

У тыкток @kastusj
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

КАТЛЕТЫ З БУЛЬБЫ

Зварыць бульбу і гарачыя бульбіны расцерці таўкачом. Пакласці ў ix некалькі жаўткоў, масла, усыпаць дзве маленькія лыжачкі цукру,
трошкі солі, добра перамяшаць і зрабіць катлеты. Памакнуць ix у
разбітае яйка, укачаць у сухарах і смажыць у масле.

Можна тую ж масу запячы ў форме бабкі і паліць зверху соусам, найлепш грыбным.

Падаваць катлеткі са смятанай, смятанным або грыбным соусам або з растопленым маслам.

Смачна есці!
#ФактыПраБеларусь

На вялікі жаль, Беларусь з'яўляецца самай вялікай краінай Еўропы, у якой няма выхаду да мора. Трэба дадаць, што і гор у нас таксама няма. Самай высокай кропкай Беларусі лічыцца Дзяржынская гара, якая ў вышыню ўсяго толькі 345 метраў.

Затое мы ў топ-10 самых лясістых краін Еўропы. Лясы займаюць 38,8% тэрыторыі Беларусі. А яшчэ каля 30% тэрыторыі краіны займаюць багністыя зямлі, за што краіну называюць «лёгкімі Еўропы».

Памятайце ж, з чыстым паветрам у нас усё вельмі добра.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось і выйдзі прагуляцца ўздоўж гасцінца....

Недзе ў Крупскім лясгасе мядзведзі па дарогах шпацыруюць як у сябе дома 😁
Якое слова НЕ выкарыстоўваецца для называння непаседлівага, свавольнага чалавека (звычайна так кажуць пра дзіця)?
Anonymous Quiz
35%
вісус
9%
гарэза
12%
дуронік
22%
пракуда
10%
круцель
12%
жэўжык
Forwarded from Белпосцінг
У разгледжаных кнігах (Кніга маршалкоўскага суда 1510 - 1517 гг. і Кніга віцебскага замкавага суда 1533 - 1540 гг.) шырока адлюстраваны і іншыя разрады беларускай лексікі. Тут вылучаюцца, напрыклад, словы агульнаславянскага лексічнага пласта, якія характырызуюцца спецыфічным семнатычным развіццём у беларускай мове - звужэннем або пашырэннем свайго семантычнага аб'ёму ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі. Значную частку складаюць беларускія неалагізмы, утвораныя шляхам выкарыстання агульнаслвянскіх каранёў і характэрных для беларускай мовы словаўтваральных сродкаў. Нарэшце, сюды адносяцца і запазычанні з іншых моў, якія, відавочна, у пераважнай большасці праніклі ў народныя гаворкі і ўжо адсюль трапілі ў пісьмовую мову. Да адзначаных разрадаў можна аднесці такія словы, як назоўнікі бабка, батько, вмова, втискъ, гомонъ, господаръ, дочка, дядько, зброя, злодей, коваль, кривда, личба, матка, мова, моцъ, небожчикъ, новина, панъ, плотъ, поветъ, попелъ, початокъ, речъ, светокъ, севба, сеножать, смерканье, суседъ, тыдень, хвоя, часъ, черга і інш. Шматлікімі з'яўляюцца ў дзелавых дакументах і ўласцівыя для беларускай мовы дзеясловы рознага паходжання: бачити, ведати, вкрасти, вживати, вмовити, дбати, дозволити, драпежити, жедати, забити, згинути, змогати, кликати, мовити, ображати, паметати, покутовати, поткати, пытати, робити, соромотити, сочити, тратити, тривати, ховати. З ліку найбольш характэрных прыметнікаў можна адзначыць власный, дорослый, дужий, лепший, околичный, певный і інш.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Грош 1607-1627 гадоў.

Грош часоў Жыгімонта ІІІ манетнага двара Вільні.

Існуе мноства разнавіднасцяў гэтай манеты, самай дарогай з якіх з'яўляецца грош 1607 года з гербам "Багорыя" віленскага падскарбія Гераніма Валовіча ў шчытку і з рамкай абапал манеты.
Кошт гэтай разнавіднасці дасягае больш за 2000 долараў

Так сама існуе версія гроша 1626 года на якім, памылкова, замест 1626 была нанесена дата 1262. Рэдкай такая манета не лічыцца і яе кошт дасягае ўсяго 100 долараў.

#нумiзматыка #РэчПаспалітая
VKN
#МоваНашаРодная

ЗАХРА́СНУЦЬ (zachrasnuć)
(дзеяслоў | закончанае трыванне)

1. Спыніўшы свой рух, застацца дзе-небудзь; завязнуць, засесьці.

З дрывамі захрас на абочыне воз. (Вялюгін).

2. Забіцца, закупорыцца чым-небудзь.

Васіль кінуўся да трубкі, якая падае гаручае, і адразу знайшоў няспраўнасьць: трубка захрасла. (Чарнышэвіч).