Я так разумею, што тыя, хто ставіць крывыя смайлы на пост пра піянераў або дзеці 90-х, або ў школе гальштук у кішэні насілі. Ну і зразумела, летам на гарышчы ў Цімура і яго каманду вы не гулялі.
Дзяліцеся ўжо думкамі ў каментарах, чаго смайлы ўціхую ставіць?
Адно дакладна: ніфіга вы не рамантыкі! 😝

Forwarded from BelAI
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👨🔬Sony прадэманстравала свайго новага робата-хірурга
🪡Ён робіць звышдакладную працу, зашываючы маленькую шчыліну ў кукурузным зярнятку. Гэта першая машына ў сваім родзе, якая аўтаматычна пераключаецца паміж рознымі прыладамі і была паспяхова пратэставана ў хірургіі на жывёл.
👓Хірург выкарыстоўвае пару адчувальных да сціску кантролераў, падобных на ручку, і назірае за рэальнымі эфектамі праз малюсенькую стэрэаскапічную сістэму 3D-камеры 4K.
@belaiplatform

Паглядзела ўважліва выступленні Гігіна і Дзюкава
Нягледзячы на мае адносіны да Вадзіма Францавіча Гігіна, павінна прызнаць, што выступіў даволі добра, канстатацыя фактаў, без лішніх уласных інтэрпрэтацый. Як я і гавару заўсёды, кожную гістарычную асобу трэба разглядаць з розных бакоў. Сапраўды прадстаўлены адзін з поглядаў на графа Мураўёва без залішняй рамантызацыі і ўсхвалення. Нармальна.
Што датычыць Аляксандра Рэшыдэовіча Дзюкава, то гэта чалавек-маніпулятар, на мой погляд! Так голасам выдзеліць, што Каліноўскі быў супраць царскай Расіі і ціхенька дадаць "хоть и говорил, что настоящим в Литве может быть только национальное правительство" - гэта трэба ўмець.
І наогул, чалавек паўгадзіны даказваў, што Каліноўскі гэта паляк і выступаў за інтарэсы Польшчы)) Быццам нехта з гэтым спрачаецца.
Ну і канешна, трэба было звярнуць увагу на тое, які ён файны гісторык, знайшоў дакументы, якіх ніхто да яго не бачыў, хоць яны ляжаць у польскім музеі))) Ну ладна...))
У цэлым, нічога новага пра Каліноўскага я з выступлення не даведалася. Польскі паўстанец, змагаўся супраць царскай Расіі, пісаў на польскай мове, перапісваўся з графам Чартарыйскім, марыў аб адраджэнні Польшчы і Літву ў яе складзе ў якасці федэрацыі. А што, нехта гэтага не ведаў да раскрыцця важных дакументаў? 😁
Мае думкі - гэта толькі мой асабісты погляд. Можа ў вас складзецца іншае ўражанне. Пішыце тады ў каментарах
https://www.youtube.com/live/gmDTYIFj7pg?si=RMVVH9AC8zzIlUu5

YouTube
«Цифровая история» в Минске»/ 18 мая
Прямая трансляция фестиваля-лектория «Цифровая история» в Минске»
0:00 Начало трансляции
3:20 - Начало фестиваля-лектория
18:31 - Пётр Ершов. Куда «плыла» ладья из Гродно? Игры Древней Руси
37:58 - Ответы на вопросы
53:40 - Ольга Саприкина. Грюнвальдская…

Forwarded from Белпосцінг
Асаблівасці народнай мовы продкаў беларусаў паступова адлюстроўваліся і на пісьме, аднак спачатку толькі ў выглядзе паасобных апісак, якія пакуль што яшчэ не складалі пісьмовай нормы. Толькі пазней, прыкладна з сярэдзіны XV ст., пісьменнасць на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ўжо ёсць усе падставы гаварыць аб старабеларускай літаратурна-пісьмовай мове, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і нават лексічнымі рысамі істотна адрозніваецца ад старарускай літаратурнай мовы. Пры гэтым найбольш паслядоўную сувязь са старажытнай літаратурнай мовай выявіла дзелавая пісьменнасць, якая ў параўнанні з іншымі разнавіднасцямі літаратурна пісьмовай мовы ў ранні перыяд атрымала найбольшае пашырэнне на Беларусі.
У сярэдзіне XV ст. дзелавая пісьменнасць на Беларусі ўзбагачаецца новымі жанрамі. У гэты час быў зроблены пераклад на старабеларускую мову вядомага Вісліцкага статута 1347 г., арыгінал якога быў напісаны на лацінскай мове. У 1468 г. на старабеларускай мове з'явіўся Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка. Выпрацаваныя ў той час заканадаўчыя акты і кодэксы былі неўзабаве аформлены ў выглядзе Статута 1529 г., які захаваўся ў некалькіх пазнейшых спісах.
А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"

Кнігі Літоўскай метрыкі яшчэ доўгі час захоўвалі сваю юрыдычную сілу, да іх пастаянна звярталіся пр зверцы раней выдадзеных прывілеяў і пры падрыхтоўцы неабходных копій. Па гэтай прычыне арыгінальныя кнігі Метрыкі пасаваліся і прыходзілі ў непрыдатны стан. У сувязі з гэтым на рубяжы XVI-XVII стст. былі зроблены копіі з некаторых кніг Метрыкі. У другой палавіне XVII стст. частка кніг Метрыкі была перпапісана польскім пісьмом. Зразумела, што такія пазнейшыя копіі не даюць дакладнага ўяўлення аб мове арыгіналаў, яны, як гэта будзе паказана далей, змяшчаюць у значнай колькасці моўныя напластаванні пазнейшага часу, якія практычна немагчыма аддзяліць ад першапачатковай моўнай сістэмы арыгіналаў.
З ліку дайшоўшых да нас нешматлікіх арыгінальных кніг Літоўскай метрыкі пачатку XVI ст. багаты матэрыял змяшчаюць Кніга маршалкоўскага суда 1510 - 1517 гг. і Кніга віцебскага замкавага суда 1533 - 1540 гг.
Лексіка дзелавой пісьменнасці таксама выяўляе асаблівую блізкасць да слоўніка жывой народнай мовы. Тыя разрады лексікі, якія часта ў тагачаснай пісьменнасці ўжываліся ў кніжнаславянскім абліччы, у дзелавых помніках выступаюць у спецыфічна старабеларускай форме. З гэтага пункту погляду вылучаюцца, напрыклад, аддзеялоўныя назоўнікі на -нье накшталт будованье, децкованье, дозволенье, жеданье, захованье, огледанье, станье. Відавочна, па ўзору гэтых утварэнняў павінны чытацца і падобныя назоўнікі з вынасным н: будоване, згубене, пановане, положене.
Другім паказальным у гэтых адносінах разрадам зэяўляецца поўнагалосная лексіка, якая ў дзелавых помніках выступае пануючай: болото, борода, боронити, волость, голова, горохъ, жеребей, король, соромити, сторона. Аднак зрэдку трапляюцца тут і словы з агаласоўкай, уласцівай польскай мове: влостный, обротити, посторонний. Падобныя факты сведчаць, што дзелавыя дакументы не заставаліся ў баку ад агульнага працэсу абсорбцыі паланізмаў беларускай пісьменнасцю ўжо ў пачатку XVI ст.

Forwarded from Звязда
Кола(с) часу альбо ноч музеяў у літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа
«Звязда» наведала гэтае мерапрыемства падчас выступу фолк-гурта «Гуда». Нават дождж не перашкодзіў пазітыўнаму настрою, каларытным песням і запальным танцам.
Фотарэпартаж на zviazda.by

#МіфыЛегендыБеларусі
Фарон - паводле беларускіх павер’яў гэта злы вадзяны дух, які насылае на людзей страшныя хваробы ды праклёны, увогуле чыніць зло.
У Фарона ёсць 7 братоў, Нікітрон - злы дух агню, а таксама Ярон, Ірон, Фаразон, Кітрон, Лідон і Сталідон, якія адпавядаюць розным стыхіям.
Магутныя Чарнакніжнікі з дапамогай пэўнага чараўніцтва могуць вызываць гэтых злых духаў сабе на службу.
Паводле паданняў беларускіх цыган дух Фарон селіцца выключна ў тых азёрах, дзе на дне расце чароўная Жабер-трава. Гэта расліна ззяе як зорка ў глыбіні возера, на самым дне сярод вострых камянёў.
Лічыцца, што гэтая трава засцерагае жытло ад пажараў, а таксама можа паказаць чалавеку будучыню, калі нават адзіным яе лістом дакрануцца да ілба. З-за чароўных якасцей шмат хто з людзей жадае яе знайсці.
Фарон гадзінамі можа сядзець на дне возера і глядзець на чароўную расліну, ён дбайна ахоўвае траву ад іншых вачэй і рук, а калі хто-небудзь наважыцца скрасці расліну, то ад гнева шкоднага духа будзе не ўцячы.

Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ ГАРАДЫ.
МІНСКІЯ РОСПІСЫ.
Роспіс (мурал) "Мой Мінск" (2020) на тарцавой сцяне пяціпавярховага дома па адрасу: Мяснікова, 17, мастака Аляксандра Благія.
Вось, што ён распавядаў сам пра свой вопыт: "Першы падобны мурал я зрабіў у Клецку, потым у Польшчы ў горадзе Хелмна.
У Мінску я рушыў услед гэтаму прыкладу і адлюстраваў на сцяне гравюру 1772 гады з пейзажам Мінска, а таксама пячатку Магдэбургскага права 1499 гады. Я сумясціў гэтыя два гарадскія сімвалы, а дзяўчынка - проста мая фантазія. У нас было некалькі варыянтаў будынкаў, на якіх можна размясціць гэты мурал. Мы выбралі сцяну бліжэй да цэнтру. Да таго ж для маіх мэт вельмі падышла форма гэтага будынка - трохкутны дах і печкавая труба. Паколькі гэта бачны фасад у цэнтры горада, эскіз мурала прайшоў мастацкую камісію."
#МікалайСікорскі

Forwarded from Куфар старажытнасцяў
Учора быў дзень музеяў!
Музеязнаўцы зберагаюць вялізарныя па значэнню скарбы. І часам гэта не толькі дарагія рэчы, або тыя што дайшлі ў выдатным стане.
На гэтай амаль пустой дошцы з-пад іконы не адразу знойдзеш невялікі фрагмент. Ён адзіны збярогся. І гэту ікону захоўваюць у музеі, як памятку пра нашу спадчыну.
І вельмі міла, што для вокладкі кнігі пра Веткаўскі музей абралі менавіта гэты абраз (глядзіце фота #3).
Зберагаеце (зберагаем) і малое і вялікае.
Са святам усіх.

#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
КАТЛЕТЫ З БУЛЬБЫ
Зварыць бульбу і гарачыя бульбіны расцерці таўкачом. Пакласці ў ix некалькі жаўткоў, масла, усыпаць дзве маленькія лыжачкі цукру,
трошкі солі, добра перамяшаць і зрабіць катлеты. Памакнуць ix у
разбітае яйка, укачаць у сухарах і смажыць у масле.
Можна тую ж масу запячы ў форме бабкі і паліць зверху соусам, найлепш грыбным.
Падаваць катлеткі са смятанай, смятанным або грыбным соусам або з растопленым маслам.
Смачна есці!

#ФактыПраБеларусь
На вялікі жаль, Беларусь з'яўляецца самай вялікай краінай Еўропы, у якой няма выхаду да мора. Трэба дадаць, што і гор у нас таксама няма. Самай высокай кропкай Беларусі лічыцца Дзяржынская гара, якая ў вышыню ўсяго толькі 345 метраў.
Затое мы ў топ-10 самых лясістых краін Еўропы. Лясы займаюць 38,8% тэрыторыі Беларусі. А яшчэ каля 30% тэрыторыі краіны займаюць багністыя зямлі, за што краіну называюць «лёгкімі Еўропы».
Памятайце ж, з чыстым паветрам у нас усё вельмі добра.