Верашчака
Photo
🔥 Некалі жыхары СССР 19 мая святкавалі дзень нараджэння піянерыі. А зараз у календары школьнікаў гэтая дата пазначана як Дзень піянерскай дружбы.
З гісторыі
Піянерская арганізацыя – дзіцячае аб’яднанне, добра вядомае людзям старэйшага пакалення, якія вучыліся ў школе ў савецкія гады.
Датай заснавання піянерыі лічыцца 19 мая 1922 года. У гэты дзень на II Усерасійскай канферэнцыі камсамола было прынята рашэнне аб стварэнні піянерскіх атрадаў па ўсёй краіне.
Не сакрэт, што гісторыя аб’яднання пачынаецца з міжнароднага скаутскага руху, а сярод заснавальнікаў ёсць і вядомыя ў мінулым скаўты. Адзін з іх – педагог-наватар Інакенцій Жукаў. Гэта ён прапанаваў даць новай савецкай арганізацыі назву “піянеры”. Тады ж зялёны скаўцкі гальштук стаў чырвоным, а тры пялёсткі лілеі на значку пераўтварыліся ў языкі полымя, што сімвалізавалі сабой тры пакаленні: піянераў, камсамольцаў і камуністаў. Дэвіз жа застаўся ранейшы: “Будзь гатовы!” з адказам: “Заўсёды гатовы!”
З гадамі новы рух набіраў папулярнасць, чаму спрыяла як актыўная дзяржаўная падтрымка, так і творчасць дзіцячага пісьменніка Аркадзя Гайдара. Дарэчы, гэта з яго лёгкай рукі з’явіліся цімураўцы. Так і зараз называюць піянераў, якія бескарысліва прыходзяць на дапамогу ўсім, каму патрэбна падтрымка.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны падлеткі таксама ўнеслі свой уклад у антыфашысцкую барацьбу, дапамагаючы партызанам і падпольшчыкам, працуючы ў тыле на фабрыках і заводах. Дзясяткі тысяч піянераў тады атрымалі розныя дзяржаўныя ўзнагароды, ёсць сярод іх і Героі Савецкага Саюза.
Праз аб’яднанне, якое спрыяла станаўленню юнай асобы, развіццю творчых здольнасцей, прайшло не адно пакаленне. Тут хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся сябраваць, дапамагаць адзін аднаму, трымаць слова перад калектывам, быць патрыётамі…
Думаю, ніхто не будзе спрачацца, што піянерыя – адна са светлых старонак нашага савецкага мінулага. Для дарослых беларусаў памяць аб ёй раўназначная памяці аб шчаслівым дзяцінстве са спаборніцтвамі паміж дружынамі, летнім адпачынкам у лагерах і вячэрнімі піянерскімі вогнішчамі.

Я так разумею, што тыя, хто ставіць крывыя смайлы на пост пра піянераў або дзеці 90-х, або ў школе гальштук у кішэні насілі. Ну і зразумела, летам на гарышчы ў Цімура і яго каманду вы не гулялі.
Дзяліцеся ўжо думкамі ў каментарах, чаго смайлы ўціхую ставіць?
Адно дакладна: ніфіга вы не рамантыкі! 😝

Forwarded from BelAI
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👨🔬Sony прадэманстравала свайго новага робата-хірурга
🪡Ён робіць звышдакладную працу, зашываючы маленькую шчыліну ў кукурузным зярнятку. Гэта першая машына ў сваім родзе, якая аўтаматычна пераключаецца паміж рознымі прыладамі і была паспяхова пратэставана ў хірургіі на жывёл.
👓Хірург выкарыстоўвае пару адчувальных да сціску кантролераў, падобных на ручку, і назірае за рэальнымі эфектамі праз малюсенькую стэрэаскапічную сістэму 3D-камеры 4K.
@belaiplatform

Паглядзела ўважліва выступленні Гігіна і Дзюкава
Нягледзячы на мае адносіны да Вадзіма Францавіча Гігіна, павінна прызнаць, што выступіў даволі добра, канстатацыя фактаў, без лішніх уласных інтэрпрэтацый. Як я і гавару заўсёды, кожную гістарычную асобу трэба разглядаць з розных бакоў. Сапраўды прадстаўлены адзін з поглядаў на графа Мураўёва без залішняй рамантызацыі і ўсхвалення. Нармальна.
Што датычыць Аляксандра Рэшыдэовіча Дзюкава, то гэта чалавек-маніпулятар, на мой погляд! Так голасам выдзеліць, што Каліноўскі быў супраць царскай Расіі і ціхенька дадаць "хоть и говорил, что настоящим в Литве может быть только национальное правительство" - гэта трэба ўмець.
І наогул, чалавек паўгадзіны даказваў, што Каліноўскі гэта паляк і выступаў за інтарэсы Польшчы)) Быццам нехта з гэтым спрачаецца.
Ну і канешна, трэба было звярнуць увагу на тое, які ён файны гісторык, знайшоў дакументы, якіх ніхто да яго не бачыў, хоць яны ляжаць у польскім музеі))) Ну ладна...))
У цэлым, нічога новага пра Каліноўскага я з выступлення не даведалася. Польскі паўстанец, змагаўся супраць царскай Расіі, пісаў на польскай мове, перапісваўся з графам Чартарыйскім, марыў аб адраджэнні Польшчы і Літву ў яе складзе ў якасці федэрацыі. А што, нехта гэтага не ведаў да раскрыцця важных дакументаў? 😁
Мае думкі - гэта толькі мой асабісты погляд. Можа ў вас складзецца іншае ўражанне. Пішыце тады ў каментарах
https://www.youtube.com/live/gmDTYIFj7pg?si=RMVVH9AC8zzIlUu5

YouTube
«Цифровая история» в Минске»/ 18 мая
Прямая трансляция фестиваля-лектория «Цифровая история» в Минске»
0:00 Начало трансляции
3:20 - Начало фестиваля-лектория
18:31 - Пётр Ершов. Куда «плыла» ладья из Гродно? Игры Древней Руси
37:58 - Ответы на вопросы
53:40 - Ольга Саприкина. Грюнвальдская…

Forwarded from Belarusian posting
Асаблівасці народнай мовы продкаў беларусаў паступова адлюстроўваліся і на пісьме, аднак спачатку толькі ў выглядзе паасобных апісак, якія пакуль што яшчэ не складалі пісьмовай нормы. Толькі пазней, прыкладна з сярэдзіны XV ст., пісьменнасць на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ўжо ёсць усе падставы гаварыць аб старабеларускай літаратурна-пісьмовай мове, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і нават лексічнымі рысамі істотна адрозніваецца ад старарускай літаратурнай мовы. Пры гэтым найбольш паслядоўную сувязь са старажытнай літаратурнай мовай выявіла дзелавая пісьменнасць, якая ў параўнанні з іншымі разнавіднасцямі літаратурна пісьмовай мовы ў ранні перыяд атрымала найбольшае пашырэнне на Беларусі.
У сярэдзіне XV ст. дзелавая пісьменнасць на Беларусі ўзбагачаецца новымі жанрамі. У гэты час быў зроблены пераклад на старабеларускую мову вядомага Вісліцкага статута 1347 г., арыгінал якога быў напісаны на лацінскай мове. У 1468 г. на старабеларускай мове з'явіўся Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка. Выпрацаваныя ў той час заканадаўчыя акты і кодэксы былі неўзабаве аформлены ў выглядзе Статута 1529 г., які захаваўся ў некалькіх пазнейшых спісах.
А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"

Кнігі Літоўскай метрыкі яшчэ доўгі час захоўвалі сваю юрыдычную сілу, да іх пастаянна звярталіся пр зверцы раней выдадзеных прывілеяў і пры падрыхтоўцы неабходных копій. Па гэтай прычыне арыгінальныя кнігі Метрыкі пасаваліся і прыходзілі ў непрыдатны стан. У сувязі з гэтым на рубяжы XVI-XVII стст. былі зроблены копіі з некаторых кніг Метрыкі. У другой палавіне XVII стст. частка кніг Метрыкі была перпапісана польскім пісьмом. Зразумела, што такія пазнейшыя копіі не даюць дакладнага ўяўлення аб мове арыгіналаў, яны, як гэта будзе паказана далей, змяшчаюць у значнай колькасці моўныя напластаванні пазнейшага часу, якія практычна немагчыма аддзяліць ад першапачатковай моўнай сістэмы арыгіналаў.
З ліку дайшоўшых да нас нешматлікіх арыгінальных кніг Літоўскай метрыкі пачатку XVI ст. багаты матэрыял змяшчаюць Кніга маршалкоўскага суда 1510 - 1517 гг. і Кніга віцебскага замкавага суда 1533 - 1540 гг.
Лексіка дзелавой пісьменнасці таксама выяўляе асаблівую блізкасць да слоўніка жывой народнай мовы. Тыя разрады лексікі, якія часта ў тагачаснай пісьменнасці ўжываліся ў кніжнаславянскім абліччы, у дзелавых помніках выступаюць у спецыфічна старабеларускай форме. З гэтага пункту погляду вылучаюцца, напрыклад, аддзеялоўныя назоўнікі на -нье накшталт будованье, децкованье, дозволенье, жеданье, захованье, огледанье, станье. Відавочна, па ўзору гэтых утварэнняў павінны чытацца і падобныя назоўнікі з вынасным н: будоване, згубене, пановане, положене.
Другім паказальным у гэтых адносінах разрадам зэяўляецца поўнагалосная лексіка, якая ў дзелавых помніках выступае пануючай: болото, борода, боронити, волость, голова, горохъ, жеребей, король, соромити, сторона. Аднак зрэдку трапляюцца тут і словы з агаласоўкай, уласцівай польскай мове: влостный, обротити, посторонний. Падобныя факты сведчаць, што дзелавыя дакументы не заставаліся ў баку ад агульнага працэсу абсорбцыі паланізмаў беларускай пісьменнасцю ўжо ў пачатку XVI ст.

Forwarded from Звязда
Кола(с) часу альбо ноч музеяў у літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа
«Звязда» наведала гэтае мерапрыемства падчас выступу фолк-гурта «Гуда». Нават дождж не перашкодзіў пазітыўнаму настрою, каларытным песням і запальным танцам.
Фотарэпартаж на zviazda.by