Верашчака
489 subscribers
8.35K photos
1.36K videos
5 files
2.14K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы!
Ну вось і дажылі да выхаднога.
Добрага адпачынку, сябры!
Зрабі сабе падарунак - у адзіны выхадны не забудзься адпачыць!

🎨 Малюнак Ганны Дземчанка
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

"Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на начлезе, якую так добра выкаціць з прыску, аскрэбці, разламаць і, калі яна яшчэ дыміцца, саліць і, захлынаючыся, глытаць — ад гэтай, печанай, і да "клёцак з душамі" (вялізныя клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам), да бульбы, фаршыраванай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы. Апісаць усе спосабы немагчыма.
Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі, высыпаная на абрус
на стале яна — дзіва! Бяры і еш. А да яе сала, салёныя агуркі (з кропам, халодныя) і селядзец (раней бульбу мачалі ў селядцовы расол-лёк). Або зялёны канапляны ці залаты сланечнікавы алей, масла каровіна ці міска кіслага халоднага малака, якое ў маёй мясцовасці падсольваюць".

Уладзімір Караткевіч
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

ТУШАНАЯ БУЛЬБА
Абабраную і вымытую бульбу пакрышыць на кавалачкі і пасаліць.

Растапіць у рондалі масла альбо тлушч, пакласці бульбу (можна дадаць падсмажанай крышанай цыбулі), паставіць накрыты рондаль на жар альбо на малы агонь і тушыць, пакуль не стане мяккай і не падрумяніцца.

Такая бульба добра да мяса, асабліва да страў з паляндвіцы, трэба толькі пакрышыць яе кружочкамі альбо іншымі ладнымі кавалачкамі і смажыць без цыбулі.

Можна падобную бульбу зрабіць і іншым чынам: перш яе зварыць, абабраць, пакуль не застыла, цёплую ж пакроіць на кавалачкі і
падсмажыць у растопленым масле альбо тлушчы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДзеткамБеларусікам

"Ліса, мядзведзь і мужык"

Беларусьфільм, 1982 год
Верашчака
Photo
🔥 Некалі жыхары СССР 19 мая святкавалі дзень нараджэння піянерыі. А зараз у календары школьнікаў гэтая дата пазначана як  Дзень піянерскай дружбы.

З гісторыі
Піянерская арганізацыя – дзіцячае  аб’яднанне,  добра вядомае людзям старэйшага пакалення, якія вучыліся ў школе ў савецкія гады.

Датай заснавання піянерыі лічыцца 19 мая 1922 года. У гэты дзень на II Усерасійскай канферэнцыі камсамола было прынята рашэнне аб стварэнні піянерскіх  атрадаў  па  ўсёй краіне.

Не сакрэт, што гісторыя аб’яднання пачынаецца з міжнароднага скаутскага руху, а сярод заснавальнікаў ёсць і вядомыя ў мінулым скаўты. Адзін з іх – педагог-наватар Інакенцій Жукаў. Гэта ён  прапанаваў  даць  новай  савецкай арганізацыі назву “піянеры”. Тады ж зялёны  скаўцкі гальштук  стаў чырвоным, а тры пялёсткі лілеі на значку пераўтварыліся ў языкі полымя, што сімвалізавалі сабой тры пакаленні: піянераў, камсамольцаў і камуністаў. Дэвіз жа застаўся ранейшы:  “Будзь  гатовы!”  з адказам:  “Заўсёды гатовы!”

З гадамі новы рух набіраў папулярнасць, чаму спрыяла як актыўная дзяржаўная падтрымка, так і творчасць дзіцячага пісьменніка Аркадзя Гайдара.  Дарэчы, гэта з яго лёгкай рукі з’явіліся цімураўцы. Так і зараз называюць піянераў, якія бескарысліва прыходзяць на дапамогу ўсім, каму патрэбна падтрымка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны падлеткі таксама ўнеслі свой уклад у антыфашысцкую барацьбу, дапамагаючы партызанам і падпольшчыкам, працуючы ў тыле на фабрыках і заводах. Дзясяткі тысяч піянераў тады атрымалі розныя дзяржаўныя ўзнагароды, ёсць сярод іх і Героі Савецкага Саюза.

Праз аб’яднанне, якое спрыяла станаўленню юнай асобы,  развіццю творчых здольнасцей, прайшло не адно пакаленне. Тут хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся сябраваць, дапамагаць адзін аднаму, трымаць слова перад калектывам, быць патрыётамі…
Думаю, ніхто не будзе спрачацца, што піянерыя –  адна са светлых старонак нашага савецкага мінулага. Для дарослых беларусаў памяць  аб  ёй  раўназначная памяці аб шчаслівым дзяцінстве са спаборніцтвамі паміж  дружынамі, летнім  адпачынкам у лагерах і вячэрнімі піянерскімі вогнішчамі.
Я так разумею, што тыя, хто ставіць крывыя смайлы на пост пра піянераў або дзеці 90-х, або ў школе гальштук у кішэні насілі. Ну і зразумела, летам на гарышчы ў Цімура і яго каманду вы не гулялі.

Дзяліцеся ўжо думкамі ў каментарах, чаго смайлы ўціхую ставіць?
Адно дакладна: ніфіга вы не рамантыкі! 😝
🔥 Выпуск газеты "Піянер Беларусі" 1988 года.

Як бачым, праблемы беларускай мовы гучалі тады са старонак газет (коштам у адну капейку, дарэчы) і ніхто не прыкрываўся тым, што "по закону два языка равны, чего вы ещё хотите?"
Forwarded from BelAI
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👨‍🔬Sony прадэманстравала свайго новага робата-хірурга

🪡Ён робіць звышдакладную працу, зашываючы маленькую шчыліну ў кукурузным зярнятку. Гэта першая машына ў сваім родзе, якая аўтаматычна пераключаецца паміж рознымі прыладамі і была паспяхова пратэставана ў хірургіі на жывёл.

👓Хірург выкарыстоўвае пару адчувальных да сціску кантролераў, падобных на ручку, і назірае за рэальнымі эфектамі праз малюсенькую стэрэаскапічную сістэму 3D-камеры 4K.


@belaiplatform
Паглядзела ўважліва выступленні Гігіна і Дзюкава

Нягледзячы на мае адносіны да Вадзіма Францавіча Гігіна, павінна прызнаць, што выступіў даволі добра, канстатацыя фактаў, без лішніх уласных інтэрпрэтацый. Як я і гавару заўсёды, кожную гістарычную асобу трэба разглядаць з розных бакоў. Сапраўды прадстаўлены адзін з поглядаў на графа Мураўёва без залішняй рамантызацыі і ўсхвалення. Нармальна.

Што датычыць Аляксандра Рэшыдэовіча Дзюкава, то гэта чалавек-маніпулятар, на мой погляд! Так голасам выдзеліць, што Каліноўскі быў супраць царскай Расіі і ціхенька дадаць "хоть и говорил, что настоящим в Литве может быть только национальное правительство" - гэта трэба ўмець.
І наогул, чалавек паўгадзіны даказваў, што Каліноўскі гэта паляк і выступаў за інтарэсы Польшчы)) Быццам нехта з гэтым спрачаецца.
Ну і канешна, трэба было звярнуць увагу на тое, які ён файны гісторык, знайшоў дакументы, якіх ніхто да яго не бачыў, хоць яны ляжаць у польскім музеі))) Ну ладна...))

У цэлым, нічога новага пра Каліноўскага я з выступлення не даведалася. Польскі паўстанец, змагаўся супраць царскай Расіі, пісаў на польскай мове, перапісваўся з графам Чартарыйскім, марыў аб адраджэнні Польшчы і Літву ў яе складзе ў якасці федэрацыі. А што, нехта гэтага не ведаў да раскрыцця важных дакументаў? 😁

Мае думкі - гэта толькі мой асабісты погляд. Можа ў вас складзецца іншае ўражанне. Пішыце тады ў каментарах

https://www.youtube.com/live/gmDTYIFj7pg?si=RMVVH9AC8zzIlUu5
Forwarded from Белпосцінг
Асаблівасці народнай мовы продкаў беларусаў паступова адлюстроўваліся і на пісьме, аднак спачатку толькі ў выглядзе паасобных апісак, якія пакуль што яшчэ не складалі пісьмовай нормы. Толькі пазней, прыкладна з сярэдзіны XV ст., пісьменнасць на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ўжо ёсць усе падставы гаварыць аб старабеларускай літаратурна-пісьмовай мове, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і нават лексічнымі рысамі істотна адрозніваецца ад старарускай літаратурнай мовы. Пры гэтым найбольш паслядоўную сувязь са старажытнай літаратурнай мовай выявіла дзелавая пісьменнасць, якая ў параўнанні з іншымі разнавіднасцямі літаратурна пісьмовай мовы ў ранні перыяд атрымала найбольшае пашырэнне на Беларусі.
У сярэдзіне XV ст. дзелавая пісьменнасць на Беларусі ўзбагачаецца новымі жанрамі. У гэты час быў зроблены пераклад на старабеларускую мову вядомага Вісліцкага статута 1347 г., арыгінал якога быў напісаны на лацінскай мове. У 1468 г. на старабеларускай мове з'явіўся Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка. Выпрацаваныя ў той час заканадаўчыя акты і кодэксы былі неўзабаве аформлены ў выглядзе Статута 1529 г., які захаваўся ў некалькіх пазнейшых спісах.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"