Верашчака
486 subscribers
8.4K photos
1.37K videos
5 files
2.15K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
НАШЫ ЗЕМЛЯКІ.
ДЗМІТРЫЙ ШАСТАКОВІЧ.
МУЗЫКА.

25 верасня 1906 года
нарадзіўся кампазітар Дзмітрый Дзмітрыевіч
Шастаковіч.
Лаўрэат Дзяржаўных і сталінскіх прэмій.

Меў БЕЛАРУСКІЯ карані : прадзед па бацьку - Пётр Шастаковіч, нарадзіўся ў мястэчку Шэметава (Мядзельскі раён). У 1830 - 31 гадах удзельнічаў у паўстанні, пасля якога разам з жонкай быў высланы на Урал у Пермскую губерню. У 1845 г. ў іх нарадзіўся сын - Баляслаў-Артур, які ў 1866 годзе быў арыштаваны па справе Каракозава і пасля чатырох месяцаў знаходжання ў Петрапаўлаўскай крэпасці быў сасланы ў Сібір. У 1875 г. ў яго нарадзіўся сын - Дзмітрый, бацька Дзмітрыя Шастаковіча - кампазітара.

Шастаковіч - аўтар 15 сімфоній, 15 квартэтаў, 6 канцэртаў, 3 опер, 3 балетаў, музыкі да фільмаў і тэатральных п’ес. Адзін з самых выканаемых у свеце кампазітараў. Самы знакаміты твор - сімфонія "Ленінградская".

На фота : Шэметава, гістарычная Радзіма Дзмітрыя Шастаковіча, тут жа - касцёл, у якім хрысцілі яго продкаў...Погляд праз "вока" нашай тэлекамеры і рэпартаж.
Forwarded from Аналитические Гусли
Учора ў аграгарадку Нарач адбыўся канцэрт у рамках фестываля "У Шэметава з Шастаковічам"
Вельмі ўдзячна арганізатарам і настаяцелю Касцёла Святога Апостала Андрэя за магчымасць паслухаць цудоўную музыку менавіта ў Храме, дзе неверагодная акустыка і музыка не проста гучала, яна нібы акутвала сваім гучаннем, нібы датыкалася да цела, адбіваючыся ад сцен і высачэзнай столі!

Астатняе можна пачытаць у маім артыкуле па спасылцы

Зоя С


https://kraj.by/news/sobitiya/muzyka-shostakovicha-vnov-zazvuchala-v-kostele-svjatogo-apostola-andreja-v-agrogorodke-naroch
Чарадзейства знахарства

Каб эфектыўна змагацца з хваробамі і быць прафесійным знахаром, зёлкам, недастаткова ведаць назвы раслін, іх уласцівасці і як іх збіраць. У свеце народнага лекарства знахарства і змовы - гэта адно цэлае. Чароўныя сродкі, прыгатаваныя з травы, уяўлялі сабой адвары, настоі, травяныя чаі, мазі, парашкі, зборы, экстракты.

Навучыцца знахарству было няпроста. Знахарства падзяляецца на важныя складнікі, сярод якіх вылучаюць веданне зёлак i замоў. Народны лекар валодаў глыбокімі ведамі свету травы і дасканала ведаў арганізм чалавека.

Знахар павінен быў умець пісьменна спалучаць травы для падрыхтоўкі зёлак, ведаць дазоўку раслін, як будзе дзейнічаць лекі на арганізм і змагацца з хваробай. У кожным сяле можна было адшукаць знахарку, зёлкі або зелейніцу, якія з дапамогай травы маглі вылечыць ад розных хвароб.
Баю-баю, люлі- люлі.
Гэта песенька матулі.
Закрывайце, дзеткі, вочы,
Добрай ночы, добрай ночы.

Сьпіць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка,
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.

Дзед Баюн не спачывае -
Калыханку дзеткам бае.
Засынайце, калі ласка,
Вам прысьніцца ўночы казка.

Сьпіць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка,
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык. (Песняры. Калыханка)
#ПобытБеларусі

Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей

Нявесткі поўнасцю падпарадкоўваліся свекрыві. У беларускім фальклоры свякроў часта выступае галоўнай перашкодай шчасцю маладых, яна здольная ўплываць на паводзіны сына ў адносінах да жонкі.
Абсалютнай нормай у беларусаў лічыўся пераезд нявесты ў дом і сям’ю мужа, але існавалі прымакі, якія прыходзілі на гаспадарку жонкі.

Калі бацька старэў і перадаваў гаспадарку старэйшаму сыну, то страчваў права распараджацца зямлёй. Большая доля зямлі адыходзіла тым сынам, якія бралі на догляд бацьку. Строга захоўвалася правіла: даглядаў састарэлых бацькоў малодшы сын, да якога пераходзіла бацькоўская сядзіба. Гэта было абумоўлена тым, што малодшы сын меў меншую сям’ю, і праца бацькоў, якой бы яна ні была, з'яўлялася сыну падмогай
АБАВЯЗКІ ЖАНЧЫНЫ

25 АБАВЯЗКІ ЖАНЧЫНЫ:
1. Ствараць сям'ю
2. Захоўваць сям'ю
3. Зрабіць мужчыну
4. Арганізоўваць усе хатнія справы
5. Выконваць усе хатнія справы
6. Быць вернай Мужчыну і целам, і справай, і ў думках
7. Стаць лепшым сябрам Мужчыны
8. Быць прыгожай і сэксуальнай для свайго мужчыны
9. Натхняць мужчыну
10. Есці салодкую ежу
11. Насіць упрыгожванні
12. Атрымліваць асалоду ад прыгожага адзення
13. Насіць доўгія спадніцы
14. Заўсёды адчуваць блізкасць каханага Мужчыны - не аддаляцца
15. Паважаць Мужчыну
16. Шанаваць Мужчыну і ўсхваляць
17. Захапляцца мужчынам
18. Падпарадкоўвацца Мужчыну
19. Умець кіраваць сваімі эмоцыямі
20. Мець вытрымку - цярпенне
21. Размаўляць ціхім і ласкавым голасам
22. Быць чулай
23. Удзельнічаць у выхаванні дзяцей
24. Служыць мужчыне - рабіць з любоўю
25. Не выконваць абавязкі мужчыны
Канал "Сёмуха" Алы Ладоўскай
Там яе цудоўныя вершы

#ЛюдзіБеларусі

https://youtube.com/@user-bu2ke2pp4c?si=zA81UGSehQMvS4Ol
#КазкіДзецям

Брэменскія музыкі

Браты Грым

Пераклад Валянціна Лукшы
"26 студзеня 2003 года пайшоў з жыцця Уладзімір Мулявін.

Рускі чалавек з Урала стаў носьбітам душы, мары, сэрца беларускага. І да гэтага часу песні залатога перыяду "Песняроў" напяваюць мільёны і мільёны.

Памятай, Беларусь, свайго генія." ❤️💚
АБАВЯЗКІ МУЖЧЫНЫ

25 АБАВЯЗКІ МУЖЧЫНЫ:
1. Браць на сябе лідэрства ў адносінах мужчына-жанчына
2. Знешняя палітыка - наяўнасць сяброў, адносіны з людзьмі
3. Пашырэнне прасторы - дом, кватэра
4. Грашовы заробак
5. Вызначыць, знайсці сваю прыроду: інтэлектуалы/кіраўнікі/гандляры/творцы сваімі рукамі
6. Знайсці працу, паводле сваёй прыродзе
7. Даваць натхненне Жанчыне - дазвол мужчыны
8. Паважаць Жанчыну
9. Шанаваць Жанчыну і абараняць яе
10. Не асуджаць Жанчыну, г.зн. прымаць яе такой якая ёсць
11. Не абмяркоўваць Жанчыну
12. Быць адказным за маральнае выхаванне
13. Быць адказным за фізічнае развіццё
14. Быць адказным за духоўнае выхаванне
15. Быць кіраўніком у выхаванні дзяцей
16. Усталёўваць прынцыпы сумеснага жыцця - разуменне сэнсу жыцця
17. Падзяляць сферы ўплыву сумеснага жыцця - каб мужчына разумеў, дзе яго справы, а дзе жаночыя
18. Быць сур'ёзным чалавекам
19. Быць паважаным чалавекам у грамадстве
20. Разумець зменлівую прыроду жанчыны
21. Даваць Жанчыне салодкую ежу, упрыгожванні, прыгожую вопратку
22. Кахаць так, каб Жанчына гэта адчувала
23. Есці кашы з круп
24. Для мужа - абавязаны шанаваць і паважаць бацькоў жонкі, больш чым сваіх
25. Для мужа - бацькі мужа абавязаны пачытаць і паважаць нявестку, больш чым сына
🔥 ДАНІІЛ САВЕНЯ стаў фіналістам музычнага конкурсу ФАКТОР.BY!

Віншуем нашага таленавітага хлопца!
Перамога была заслужанай!
Пачнем дзень з прыгожай песні!

Добрай раніцы!

https://youtu.be/ZhKiTso9N5E?si=W2Fh9MXMCLCEY1iI
Пячыста